Пасха? Салодкая булачка ў святочным кошыку?

Высока цаню людзей, якія нават у элементарных выпадках рыхтуюцца да падзей, у якіх плануюць удзельнічаць. Перад выездам у падарожжа ўдакладняюць маршрут і цікавыя месцы, якія маюць замер наведаць. Перад канцэртам  чытаюць даступную інфармацыю пра выканаўцаў і іх рэпертуар. Перад спатканнем з важнай асобай збіраюць інфармацыю на яе тэму. Такія дзеянні выдаюцца рацыянальнымі і годнымі пахвалы. …

Чытаць далей ‘Пасха? Салодкая булачка ў святочным кошыку?’ »

Пост. Які ў ім сэнс?

Трэба прызнаць са смуткам, што паняцце посту і яго разуменне (нават  сярод практыкуючых  католікаў) вельмі, вельмі слабае. Такую выснову можна  зрабіць з размоваў, пытанняў і слухання споведзі. Людзі блытаюць наш пост  з постам у нашых праваслаўных братоў, які  на самой справе  ёсць надта строгі. Што  такое  пост?  Паняцце  яго  зменьвалася  на працягу вякоў. На сённяшні …

Чытаць далей ‘Пост. Які ў ім сэнс?’ »

Ахвяра

“Ніхто  не мае большай любові за тую,  калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх”  (Ян 15, 13).     Няпраўду дае сцвярджэнне, што жыццё чалавека  з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю. Маем шмат прыкладаў, калі людзі аддавалі жыццё за веру, за айчыну, у імя любові, у імя гонару. Можна б нават рызыкнуць і сцвярджаць, што, калі ў …

Чытаць далей ‘Ахвяра’ »

Спакой, але не той, што дае свет…

Спакой Хрыстусовы “Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца” (Ян 14, 27). Такімі словамі звяртаецца Пан Езус да сваіх вучняў. Які ж спакой прапануе свет? Ілюзорны. Безумоўна, так ёсць у нашым свеце, што д’ябал усё “перавярнуў”. Зло спрабуе называцца …

Чытаць далей ‘Спакой, але не той, што дае свет…’ »

Анёлы і капыты

Да свята засталося меньш чым месяц. Дзе-нідзе ўжо ўпрыгожваюцца ялінкі, набываюцца падарункі і  гучаць калядкі. Усе пры справах, амаль як на іконе Божага Нараджэння: тры каралі на конях прабіраюцца за зоркаю  праз горы, не забыўшыся на дары, пастухі бягуць да пячоры, анёлы пільнуюць, каб усе паспелі на час, а ў купальні, што вельмі нагадвае эўхарыстычны келіх, ужо рыхтуецца …

Чытаць далей ‘Анёлы і капыты’ »

За закрытымі дзвярамі

– Няма чаго стукацца, – сказаў Лёкай. – Гэта двойчы бессэнсоўна. Па-першае, я з таго самага боку дзвярэй, што і ты. А па-другое, яны там так шумяць, што ніхто цябе ўсё адно не пачуе.  Л. Кэрал, “Аліса ў краіне цудаў”        Старая прыказка кажа, што добра там, дзе нас няма. Скажу больш: самыя захапляльныя …

Чытаць далей ‘За закрытымі дзвярамі’ »

Лаўка для сузірання

У патрэбе хрысціянскай самаадукацыі не сумняваецца, бадай, ніводзін з каталікоў. З пытаннем “Навошта гэта асабіста мне?” можа быць ужо трошкі горш. Працуюць тыя самыя механізмы, як з ранішняй зарадкай:  файна, карысна, але не сёння. З другога боку, не варта маляваць усё цёмнымі фарбамі – Вы ж чытаеце зараз гэты часопіс…            Нацыянальны …

Чытаць далей ‘Лаўка для сузірання’ »

Леў на дрэве

Калі верыць падарожнікам (а верыць прыдзецца, бо сам усяго не праверыш), у афрыканскай Басване, на Дубінскіх раўнінах існуе ўнікальны від ільвоў. Мала таго, што яны засвоілі майстэрства плавання, развіўшы пры гэтым магутную мускулатуру, дык яшчэ, не забыўшыся на сваю каціную радаслоўную, узбіраюцца высока на дрэвы, каб планаваць паляванне. Вось гляджу на здымак аднаго з такіх прыгажуноў, караля …

Чытаць далей ‘Леў на дрэве’ »

Антыпараднік для пілігрыма

Дарагі дружа, настала пара адпачынку. Асаблівае месца ў ім для каталікоў займае пешае паломніцтва або пілігрымка. Незабыўныя ўражанні, новыя сябры, трывалы, хоць і мясцовага паходжання, загар – толькі некаторыя радасці, што чакаюць аматараў гэтай адмысловай формы хрысціянскага турызму. Каб тваё падарожжа прайшло спраўна і незабыўна, прапануем некалькі простых і дзейсных парадаў.     1.  Пілігрымка …

Чытаць далей ‘Антыпараднік для пілігрыма’ »

Ян Хрысціцель у вышыванцы

“Інкультурацыя азначае ўнутранае пераўтварэнне аўтэнтычных культурных вартасцей праз іх інтэграцыю ў хрысціянстве і закараненне хрысціянства ў розных культурах. Гэта адначасова глыбокі і цэласны працэс, што датычыць як хрысціянскага закліку, так і рэфлексіі, і канкрэтнай дзейнасці Касцёла. Разам з тым, гэты працэс даволі складаны (…) Праз інкультурацыю Касцёл прыўносіць Евангелле ў розныя культуры і адначасова запрашае …

Чытаць далей ‘Ян Хрысціцель у вышыванцы’ »

Два словы пра «нядзельнае каталіцтва»

Калі шчаслівыя бацькі прыходзяць дамаўляцца пра хрост сваёй нованароджанай пацехі, стараюся заўсёды напачатку задаць адно пытанне: “Навошта?”. Крыху здзіўленыя,  пераважна пачынаюць вызначаць розныя рэчы: запаветы бабулі, сямейныя традыцыі, нацыянальную прыналежнасць, прагненне добрага сну і здароўя дзіцяці. Крыху радзей – жаданне, каб дзіця магло пабудаваць адносіны з Богам, стала часткаю Касцёла і асягнула вечнае жыццё. Не …

Чытаць далей ‘Два словы пра «нядзельнае каталіцтва»’ »

Леў, фарысей і новае нараджэнне

“…Ільвіца  нараджае  ільвянят  мёртвымі, і  яны  застаюцца без жыцця на працягу  трох  дзён, пакуль іх  айцец  з рыкам не дасць  ім адчуць свой подых, пасля чаго яны ажываюць…” (з сярэднявечнага бестыярыя, паводле Т. Уайта)       Кожны раз, перачытваючы гэты ўрывак з Евангелля, досыць лёгка ўяўляю сабе, як усё магло адбывацца: ноч, чалавек са …

Чытаць далей ‘Леў, фарысей і новае нараджэнне’ »

Звеставанне з адзінарогам

Мастацтва можна разглядаць як высокую і шляхетную дзейнасць,  або творчую гульню. Для кагосьці яно – тэрапія, каб разабрацца ў сабе, для іншага – калекцыяніраванне цікавых вобразаў і пачуццяў. Але часам менавіта мастацкія вобразы, выкарыстаныя ў хрысціянскім кантэксце, дапамагаюць нанова ўлавіць тыя адбіцці Праўды, што схаваныя чалавецтвам ў легендах і мастацкіх творах. І даўно знаёмыя Таямніцы, …

Чытаць далей ‘Звеставанне з адзінарогам’ »

У чаканні аўтобуса

Касцёл – таямнічая еднасць Божага і чалавечага. Настолькі моцна гэтыя таямніцы зліваюцца ў нашым жыцці, што цяжка акрэсліць мяжу, дзе адно змяняецца другім. Ці здольны чалавек жыць у зямным жыцці нябеснымі прыярытэтамі? Ці Бог сапраўды цешыцца з ахвяры жыцця дзеля Яго Валадарства і Евангелля? Ці не лепей было б манахіні стаць любячай жонкай і маці, …

Чытаць далей ‘У чаканні аўтобуса’ »

Дадому

Студзень – новы пачатак. Не толькі, каб абяцаць сабе, як штогод,  паўцякаць з усіх сацыяльных сетак, прачытаць безліч карысных кніг і ўсур’ёз падысці да фізічных практыкаванняў (у выніку кніжкі недачытаныя, сацсеткі перагледжаныя, а на ранішнюю прабежку проста неяк  зацёмна і захоладна.) Новы пачатак года ў духоўным сэнсе надае яму кірунак: нешта плануецца, аб нечым марыцца… …

Чытаць далей ‘Дадому’ »

Што святкуем?

У справе віншаванняў я не спецыяліст. Асабліва, калі хочацца адначасова шчыра,прыгожа і з пачуццём гумару. А калі яшчэ з аплаткай у руцэ трэба сказаць гэта адразу некалькім дзесяткам чалавек  – на арыгінальнасць ды прыгажосць можна забыцца. Муза красамоўства адлятае з хуткасцю баліда “Формулы-1”,  застаецца толькі шчырасць: усе гэтыя пажаданні Божага благаславення, “дзякуй, за тое, што …

Чытаць далей ‘Што святкуем?’ »

Францішканскае шчасце

Аднойчы атрымаў я запрашэнне правесці вялікапосныя рэкалекцыі ў адной з парафій на поўдні Беларусі. Атрымаў і задумаўся – з чаго пачаць, пра што распавесці? Што яднае традыцыйнага верніка са шматгадовым “стажам” адносін з Богам і чалавека, які першы раз апынуўся ўнутры касцёла з намовы блізкіх ці сяброў? Адказ быў настолькі просты, што далёка не адразу …

Чытаць далей ‘Францішканскае шчасце’ »

Дабро вяртаецца

Гомель – адзіны горад у Беларусі, дзе служаць сёстры Місіянеркі Міласэрнасці,  ці, як іх часцей называюць, сёстры Маці Тэрэзы. У жніўні мы адзначылі важную дату – 25- годдзе служэння сясцёр у Беларусі  і дзякавалі Богу за іх прысутнасць сярод нас.     Першы раз я сустрэў сясцёр у 2003 годзе, калі прыехаў у Гомель як …

Чытаць далей ‘Дабро вяртаецца’ »

Пастыр, які па сэрцы Богу

Вельмі часта, шукаючы падтрымкі на нашым хрысціянскім шляху, мы звяртаемся да духоўнага досведу асоб, якіх Касцёл аб’явіў святымі. У гэтым артыкуле прыгледзімся ўважлівей да асобы святога Яна Марыі Віянэя.     Будучы пробашч з Арс, заступнік святароў усяго свету, а асабліва пробашчаў, нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дардзіі непадалёку ад Ліёна 8 мая 1786 …

Чытаць далей ‘Пастыр, які па сэрцы Богу’ »

«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне…»

Рэлігійнае выхаванне дзіцяці нельга абмежаваць выключна пасланнем яго “да касцёла”. А нават недастаткова яго прысутнасці на занятках па рэлігіі. Бацькі сваім прыкладам павінны прывесці дзіця да Хрыста і навучыць яго сяброўскім адносінам з Ім, пастаяннай гатоўнасці адказаць на заклік Божы. “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім,  бо такім  належыць Валадарства Божае” (Мк 10,14). …

Чытаць далей ‘«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне…»’ »