На Ты-11-2020

Хвала Хрысту!  Ці разважаеш ты пра вечнасць? Ці,можа, увесь час думаеш пра тое, як жыць тут, на зямлі, як зрабіць, каб было добра і ўтульна, як пазбегнуць хваробы, ці, можа, як зарабіць на круты тэлефон… А вечнасць? Ой, зноў забыўся. Езус думае пра нашую вечнасць; мы – пра зямное. Сёння перад сном паразважай пра сваю вечнасць. …

Чытаць далей ‘На Ты-11-2020’ »

На Ты-10-2020

Хвала Хрысту!  Тэма каронавіруса ахапіла ўвесь свет. Яна дакранулася да  кожнага чалавека непасрэдна захворваннем на covid-19  альбо праз цяжкасці, з якімі прыйшлося  сутыкнуцца ў выніку дзеяння пандэміі. Гэта тая тэма, размовы на якую не абыходзяць ні адзін дом, ні адну кавярню… Ці ты лічыш інакш?  Разважанні на гэтую тэму падрыхтавала Аляксандра Крываносава.  Пішы мне на Dialog-na-ty@tut.by       Знак часу ці Божы знак?     АКТУАЛЬНА   У першыню, пра пачатак …

Чытаць далей ‘На Ты-10-2020’ »

На Ты-05-09-2020

Хвала Хрысту!  Як Марыя, навякі будзь з Тым, каго палюбіла.  Марыя дае нам прыклад гэтай бясконцай любові. Разважанні падрыхтавала Паўліна Гардзіенка (г. Пружаны, парафія Ўнебаўзяцця  Найсвяцейшай Панны Марыі). Не забывайся пісаць мне на: Dialog-na-ty@tut.by     Благословенна Ты!     АКТУАЛЬНА   «Радуйся, Благодатная! Господь с Тобою; благословенна Ты между женами» (Лк 1,28 б).  Радуюсь, что я избрана Богом. Радуюсь, что Господь выбрал именно меня для моих дочерей, выбрал меня …

Чытаць далей ‘На Ты-05-09-2020’ »

На Ты-04-2020

Хрыстус Уваскрос!!!  Важна не толькі верыць, што Езус Уваскрос, але і сустрэць жывога Езуса. Тое, што змяняе жыццё людзей, – гэта менавіта асабістая сустрэча з Ім. Ён рэальна Ўваскрос і жыве, і ў гэты момант Ён стаіць перад табой, а ты – перад Ім. Ён кажа табе: «Радуйся!», «Не бойся!». Свае разважанні накіроўвай па адрасу  Dialog-na-ty@tut.by         Спатканне – гэта дарога насустрач   …

Чытаць далей ‘На Ты-04-2020’ »

На Ты-03-2020

Хвала Хрысту!  Заклік Яна Хрысціцеля «пакайцеся» –  гэта заклік да нас, цяпер і тут, гэта наша заданне на гэты Вялікі Пост. Мы прызвычаіліся чуць такія словы, але наколькі за гэтымі словамі паспявае нашае сэрца? Разважанне падрыхтавала Тамара Мінютка (г. Мінск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі). Калі ласка, не забывайся пісаць мне на  Dialog-na-ty@tut.by   …

Чытаць далей ‘На Ты-03-2020’ »

На Ты-02-2020

Хвала Хрысту!  Не памятаю адкуль гэтыя словы, але яны з дзяцінства запісаны ў маім дзённіку: “Калі-небудзь ты зразумееш, што знешні бляск – нішто ў параўнанні з унутранай прыгажосцю. Таму што ўсе, што звонку, – гэта да першага дажджу. Тое, што ўнутры, – гарыць заўсёды любоўю”. Сённяшнія разважанні падрыхтавала Наста Сухоцкая.  Пішы  мне на  Dialog-na-ty@tut.by     …

Чытаць далей ‘На Ты-02-2020’ »

На Ты-01-2020

Хвала Хрысту! Давай паспрабуем  абудзіць  у  сабе тугу па Богу. Божа, дзе Ты?.. Чаму я Цябе не бачу, не чую, не адчуваю? Можа трэба ў цішыні ў малітве ўслухацца?..  Разважанні падрыхтаваў кс. Андрэй Багдановіч (г. Брэст, парафія Узвышэння Святога Крыжа). Не забывайся  пісаць мне  на  Dialog-na-ty@tut.by                 Размова з Богам         АКТУАЛЬНА …

Чытаць далей ‘На Ты-01-2020’ »

На Ты-12-2019

Хвала Хрысту!   Першы падарунак на Раство быў простым і святым. Гэта быў падарунак любові, жыцця, міру і надзеі. Таму што так Бог палюбіў свет, і мяне, і цябе, і абсалютна кожнага, што падарыў Свайго Сына, самога Хрыста. У Ім – сутнасць Нараджэння. Ён і ёсць гэты Падарунак. У гэтае свята Раства адкрый для сябе Яго. Прымі гэты дар.  Разважанні падрыхтаваў кс. Яўген Вінтоў.  А ты пішы мне на: …

Чытаць далей ‘На Ты-12-2019’ »

На Ты-11-2019

Хвала Хрысту!  Ёсць многа дарог у свеце, і сярод іх – дзве  галоўныя, якія прайходзіць абсалютна кожны чалавек: першая – калі на свет нараджаецца, другая –калі з гэтага свету адыходзіць. А паміж гэтымі шляхамі-дарогамі знаходзіцца найвялікшы дар Пана Бога – нашае жыццё. Ты сам можаш  зрабіць  яго  такім яскравым, што свету ад яго хопіць усяму …

Чытаць далей ‘На Ты-11-2019’ »

На Ты-10-2019

Хвала Хрысту!    Завядзі  сабе звычку абсалютна ўсё вырашаць з Богам. Пакуль ты не навучышся ў момант, калі прачынаешся раніцай, шырока адчыняць дзверы і ўпускаць да сябе Бога, увесь дзень ты будзеш дзейнічаць не ў тым  напрамку,  у якім трэба. А варта толькі дзверы шырэй адчыніць і памаліцца Айцу свайму, і ўсё, што ты будзеш рабіць на людзях, будзе адзначана Яго прысутнасцю. Разважанні на гэтую тэму  падрыхтаваў Элан Лыскоў (г. Мінск, …

Чытаць далей ‘На Ты-10-2019’ »

На Ты-09-2019

Хвала Хрысту! Як думаеш, па чым пазнаюць людзі, што мы – хрысціяне?Адно з нашых сведчанняў як паслядоўнікаў Хрыста – гэта наша радасць. У нас так шмат падстаў для радасці! Мы былі прабачаны, ацалёны, вызваленыя. Разважаннi падрыхтаваў клерык Яўгeн Амасёнак (г. Слонім, парафія Святога апостала Андрэя). Не забывайся пісаць  мне на  Dialog-na-ty@tut.by       Трэба сведчыць …

Чытаць далей ‘На Ты-09-2019’ »

На Ты-07-08-2019

Хвала Хрысту! Гісторыя ведае шмат імён – розных, мілагучных і не вельмі, і многія з іх «носьбітаў» станавіліся святымі, тым самым надаючы асаблівую годнасць імені.  Яны праслаўлялі  сваё  імя.  А  як мы? Разважанні на гэтуютэму падрыхтаваў Элан Лыскоў. А ты пішы мне на адрас: na-ty@list.ru     Годнасць імені твайго     АКТУАЛЬНА   Вельмі …

Чытаць далей ‘На Ты-07-08-2019’ »

На Ты-06-2019

Хвала Хрысту!  Цiхі акeан такі велiзарны! Праўда? Але заўважма: мы бачым толькi яго паверхню. А цяпер паспрабуй уявiць каханнe… Да  чаго  больш  за ўсё падобна яно? Да акіяна? А можа да Сусвету? Паразважай і напішы мне на адрас: na-ty@list.ru         Якім будзе наш дом       АКТУАЛЬНА Памятаю, як у дзяцiнствe, …

Чытаць далей ‘На Ты-06-2019’ »

На Ты-05-2019

Хрыстос Уваскрос! Прывiтаннe,  дарагія! Калі я не жыву для Яго, калі маё жыццё не належыць Яму, я не хачу такога жыцця… Чытаў “Партрэт Дарыяна Грэя” Оскара Уайльда?Уяві, калі б нашы твары выглядалі так, якой ёсць наша душа, да чаго былі б падобныя? Безумоўна – ”быць”! За разважаннi дзякуй Насце Сухоцкай. Не забывайся пісаць мне na-ty@list.ru. …

Чытаць далей ‘На Ты-05-2019’ »

На Ты-04-2019

Хвала Хрысту! Кожны вечар, калi заходзіць сонца, хачу  быць сэрцам шчаслiвай ад таго, што ў гэты дзень я зрабiла ўсё, што запланаваў для мянe Ён, каб нi аб чым не шкадаваць, каб кожны дзень стаўся паводлe Яго Слова. Разважанні на тэму каштоўнасці часу даслала  Анастасія Сухоцкая. А якія жаданні ў цябе? Пішы мне на na-ty@list.ru. …

Чытаць далей ‘На Ты-04-2019’ »

На Ты-03-2019

Хвала Хрысту! Вось, я зноy з вамі!Першае  вясновае свята – урачыстасць Звеставання Пана – падштурхнула нас да размовы пра  бацькоўства. Чым з’яўляецца яно сёння? Гэта благаслаўлeннe ці кара? Разважанні на гэтую тэму даслала Анастасія  Сухоцкая.А ты пішы мне на na-ty@list.ru.     Благаслаўленне і дар       АКТУАЛЬНА   Для мяне бацькоўства – гэта …

Чытаць далей ‘На Ты-03-2019’ »

На Ты-02-2019

Хвала Хрысту! “Дыялог” адзначыў сваё 25-годдзе, шмат чытачоў і прыхільнікаў выказалі падзяку за яго існаванне, а разам – пажаданні на далейшую сустрэчу з Богам на яго старонках. З гэтай  нагоды мы вырашылі паразважаць  аб ролі хрысціянскіх СМІ. Яны, лічым, патрэбныя  не толькi хрысцiянам – патрэбныя свету. Гэта як маяк у моры: існуе не для таго, …

Чытаць далей ‘На Ты-02-2019’ »

На Ты-12-2018

  Хвала Хрысту!Зялёная ёлачка – гэта не проста так. Гэта вечна зялёнае дрэва. Зіма холадам і пустатою пранізана, а яна зялёненькая стаіць… Нібы сімвал вечнага жыцця, якое Езус Хрыстус прынёс у свет… І толькі зараз жыццё у людзей робіцца нібы штучнае, і ёлкі ў дамах стаяць штучныя. Толькі ты, калі ласка, не забывайся пра галоўнае …

Чытаць далей ‘На Ты-12-2018’ »

На Ты-10-11-2018

Хвала Хрысту! Я проста хачу ісці туды, куды ідзеш Ты, рабіць тое, што робіш Ты, і гаварыць тое, што Ты кажаш праз мяне. Бо гэта і ёсць самае сапраўднае шчасце… А што табе трэба для шчасця?Разважаннe на гэтую тэму падрыхтавала с. Алiна (капуцынка, Польшча, Сенніца, парафія св. Станіслава). А ты не забывайся пісаць мне на  …

Чытаць далей ‘На Ты-10-11-2018’ »

На Ты-09-2018

Хвала Хрысту! «Адам сказаў: жонка, якую Ты даў мне, яна дала мне з дрэва, і я  еў» (Быц 3,12). Адказнасць у нашым жыццi – якая яна? Разважанні на гэтую тэму падрыхтаваў  кл. Яўген Амасёнак (г. Слонім, парафія  Св. апостала Андрэя). Не забывайся пісаць мне на  адрас: na-ty@list.ru.       Веліч адказнасці       …

Чытаць далей ‘На Ты-09-2018’ »