Пашырэнне пашаны Міласэрнасці

Str-12“Душы, якія пашыраюць пашану Маёй міласэрнасці, я ахоўваю ўсё жыццё, як чулая маці сваё немаўля, а ў гадзіну  смерці Я буду для іх не Суддзёю, а міласэрным Збаўцам” (Дз. 1075).

 

Такое абяцанне даў Пан Езус усім, хто якім-небудзь спосабам  будзе  абвяшчаць Яго міласэрнасць, пашыраць Яго пашану. Святары могуць цешыцца дадатковым абяцаннем, што “закаранелыя грэшнікі будуць скрушаныя іх словамі, калі яны будуць гаварыць пра Маю бяздонную міласэрнасць, пра літасць да іх, якая жыве ў Маім сэрцы.
Святарам, якія будуць абвяшчаць і праслаўляць Маю міласэрнасць, Я дам  надзвычайную моц, Я благаслаўлю іх словы і ўзрушу сэрцы, да якіх яны будуць прамаўляць” (Дз. 1521).  Гэтае абяцанне гаворыць аб тым, якое вялікае значэнне мае пашырэнне пашаны міласэрнасці, калі Езус абяцае мацярынскую апеку ў жыцці і ў хвіліну смерці ўсім, хто гэтае заданне выконвае. Пашырэнне пашаны міласэрнасці, акрамя Абраза Міласэрнасці,  Свята  Божай Міласэрнасці, Каронкі і Гадзіны Міласэрнасці, – адна з постацей  набажэнства да Божай Міласэрнасці, паколькі і гэтая практыка  атрымала абяцанні Езуса, якім карыстацца могуць усе.
Пашырэнне  пашаны Міласэрнасці, або  абвяшчэнне таямніцы Божай Міласэрнасці, якая найлепей праявілася ў Хрыстусе ўкрыжаваным і змёртвыхпаўсталым, праз сведчанне жыцця, учынкі, слова і малітву, павінна не толькі ўказваць дарогу да  прыгожага і шчаслівага жыцця на зямлі, але таксама, а можа перадусім,  служыць справе збаўлення і  асвячэння свету, таксама прыводзіць да прыгатавання  народу да паўторнага прыйсця  Хрыстуса на землю. “Сакратарка Маёй міласэрнасці, пішы, кажы душам пра гэту Маю вялікую міласэрнасць, бо блізка  страшны дзень, дзень майго правасуддзя” (Дз. 965).”Не спыняйся ў  абвяшчэнні Маёй міласэрнасці” (Дз. 1521).”Кажы ўсяму свету пра Маю неспас-цігальную міласэрнасць” (Дз. 699). “Няхай  усё чалавецтва спазнае  Маю неспасцігальную міласэрнасць. Гэта знак  на апошнія часы, пасля іх настане судны дзень” (Дз. 848).”Напішы: перш чым Я прыйду як  справядлівы Суддзя, Я адчыняю насцеж дзверы  Маёй міласэрнасці. Хто не хоча прайсці праз дзверы міласэрнасці, той павінен прайсці  праз дзверы  Майго правасуддзя…” (Дз. 1146). Таму так многа разоў  на старонках “Дзённіка” раздаецца прызыў Пана Езуса , скіраваны да  сястры Фаўстыны, а праз яе – да ўсяго Касцёла і свету.
Гэтае заданне – абвяшчэнне паслання міласэрнасці – выплывае з сакрамэнту  святога хросту.  Яно – права і абавязак Касцёла, яшчэ болей – усіх веруючых.. “А наступіў час, – казаў святы Ян Павел II на Кракаўскіх  Блонях ў 2002 г., – каб  пасланне аб Божай Міласэрнасці ўліла ў людскія сэрцы надзею і стала іскраю новай цывілізацыі – цы-вілізацыі любові”.

 

1. Пазнаванне таямніцы Божай Міласэрнасціf-str-15
Заданне  абвяшчэння, прадугледжанае  рознымі  спосабамі (жыццём, учынкам, словам і малітвай) міласэрнай любові Бога вымагае найперш  працяглага пазнавання  той найпрыгажэйшай таямніцы нашай веры на аснове тэкстаў Святога Пісання, пошуку  праяўленняў  той любові ва ўласным жыцці і ў свеце. Так рабіла сястра Фаўстына, якая, прытрымліваючыся парадку закону, найперш сама  разважала  пра  дабрату Бога ў справе стварэння, збаўлення ў Святым Касцёле, Слове Божым і сакрамэнтах, у пакліканні чалавека да з’яднання з Богам ужо тут, на зямлі, і праз вечнасць… Старалася штодзённа, ва ўсякіх жыццёвых выпадках, знаходзіць  руку  Айца Нябеснага. Такое пазнаванне  таямніцы Божай Міласэрнасці прывяло яе да сцвярджэння, што  ў жыцці чалавека ўсё, што добрае, паходзіць ад Бога і з’яўляецца  дарам  Яго міласэрнай любові.  “Міласэрнасць Твая, – пісала ў “Дзённіку”, – як залатая нітка, праходзіць праз усё нашае жыццё і ўтрымлівае кантакт нашай існасці з Богам ва ўсёй паслядоўнасці, бо  Яму для шчасця нічога не патрэбна, і ўсё гэта – толькі справа Яго міласэрнасці.  Ад радасці  я трачу прытомнасць, калі Бог дае мне глыбей  спасцігнуць гэтую  вялікую ўласцівасць, гэта значыць сваю бяздонную міласэрнасць” (Дз 1466). Пазнаванне Божай Міласэрнасці пры дапамозе натуральнай улады розуму і волі  Бог узмоцніў дарам кантэмпляцыі, дзякуючы чаму  магла незвычайна глыбока ўнікнуць у гэтую таямніцу, каб плённа  абвяшчаць яе свету.
Каб з поспехам  прыблізіць свету таямніцу Божай Міласэрнасці, як навучае сведчанне жыцця Сястры Фаўстыны, недастаткова  інтэлектуальна пазнаць  гэтую праўду веры, па-трэбна жыць ёю штодня. Таму  Пан Езус, навучаючы Сястру Фаўстыну, многа разоў заахвочваў не толькі да разважання Яго міласэрнай  любові і дабрыні, але перадусім да наследвання  Яго ў паставе міласэрнасці з погляду людзей. “Дачка  Мая, глядзі ў Маё міласэрнае сэрца і адлюструй  Ягоную літасць у сваім сэрцы і дзеянні, каб ты, якая абвяшчаеш свету Маю міласэрнасць, сама ёю палала” (Дз. 1688). Паслухмяная словам Езуса, прагла ўсёю сваёю істотаю ператварыцца ў Міласэрнасць, быць Яе жывым адлюстраваннем. “Кожны з Тваіх святых  адлюстроўвае  ў  сабе  адну з Тваіх  цнотаў, – пісала яна. – Я прагну адлюстраваць Тваё літасцівае і поўнае міласэрнасці  Сэрца, я хачу  яго праславіць. О Езу, няхай Твая міласэрнасць будзе адціснута, як пячатка, на маім сэрцы і на маёй душы – гэта будзе маёю адзнакаю ў гэтым і будучым жыцці. Праслаўленне Тваёй міласэрнасці – выключнае заданне майго жыцця” (Дз. 1242).

 

2. Абвяшчэнне  паслання Міласэрнасці

Сястра Фаўстына пашырала пашану Міласэрнасці найперш  праз  сведчанне  асабістага жыцця ў духу даверу Богу і міласэрнасці  да  бліжніх. Клопат аб штодзённым узрастанні ў тым духу патрабуе  адпаведнай працы над сабою, апекавання жыццём духоўным, старанні  аб вернасці ў спаўненні волі Божай і сведчанні  пры кожнай аказіі дабра бліжнім. Такі чалавек, які давярае Богу (спаўняе Яго волю) і выконвае ўчынкі міласэрнасці, з’яўляецца жывым  вобразам Божай Міласэрнасці, бо кожны, хто глядзіць на гэты знак, ведае, што Бог добры, што варта Яму давяраць і Яго наследаваць у міласэрнай любові да людзей. Вельмі выразнае сведчанне міласэрнасці бліжнім ў малых і вялікіх справах. Яно  – наймацнейшы аргумент, пры дапамозе якога  плённа абвяшчаецца пашана Божай Міласэрнасці. Сведчанне жыцця ў тым духу ёсць першым і  асноўным спосабам пашырэння пашаны Міласэрнасці. Недастаткова, аднак, толькі сведчання жыцця,  па-трэбна яшчэ абвяшчэнне Божай Міласэрнасці словам. Сястра Фаўстына ў асабістых кантактах з людзьмі  выкарыстоўвала кожную аказію, каб гаварыць аб дабрыні Бога і заахвочваць да даверу Яму.  Абвяшчала  пашану Божай Міласэрнасці не толькі праз жывое слова, але і пісанне. Па жаданню Пана Езуса вяла дзённік,у якім запісвала вялікія справы Бога, якія Ён чыніў у яе жыцці і свеце. Праз свой “Дзённік” да сённяшняга дня  абвяшчае свету таямніцу Божай Міласэрнасці: гаворыць аб тым, які добры Бог, як моцна клапо-ціцца пра чалавека, аб яго шчасці сённяшнім і вечным, за-клікае да даверу Яго Міласэрнасці  і  выхавання свайго жыцця ў духу міласэрнасці.
Звычайна  заданне  абвяшчэння  Божай Міласэрнасці словам асацыіруецца  з публічным выступленнем – казаннем, катэхезай у школе, па радыё ці ТБ, кніжкамі, артыкуламі ў прэсе і г.д. Аднак найчасцей маем да гэтага дачыненне ў штодзённым жыцці, у асабістых кантактах з іншым чалавекам, а робім гэта заўсёды тады, як Сястра Фаўстына, у нашых размовах, у інтэрпрэтацыях фактаў, здарэнняў, намагаемся  дасягнуць дабрыні Бога, калі патрафляем перанесці  штодзённую сітуацыю  на  пляцоўку веры і ўбачыць у іх любячую руку Айца Нябеснага нават у балючых практыках і вялікім цярпенні.
Чарговым спосабам пашырэння культу Божай Міласэрнасці  ёсць малітва, асабліва практыка набажэнства да Божай Міласэрнасці ў формах, якія Езус пераказаў Сястры Фаўстыне. Штодзённа праз  літургію Касцёла, а таксама  індывідуальную пашану абраза Езуса Міласэрнага, прамаўленне  Каронкі да Божай Міласэрнасці ці практыкаванне малітвы ў Гадзіну  Міласэрнасці, можна пакланяцца  Богу  ў  таямніцы Яго Міласэрнасці, пашыраць  Яго хвалу і выпрошваць міласэрнасць для свету.
Пан Езус гаворыць таксама аб тым, якім спосабам жыцця можна выканаць гэтае заданне.  “Малітвы, пасты, утаймаванні, – павучаў Ён сястру Фаўстыну, – працу і ўсе цярпенні ты будзеш яднаць з  Маімі ма-літваю, постам, утаймаваннем, працаю, цярпеннем, і тады яны будуць мець сілу перад Маім Айцом” (Дз. 531). Асаблівую ролю ў выпрошванні  Божай Міласэрнасці адыгрывае цярпенне. “Ёсць адна цана, – гаварыў ёй Пан Езус, – якою адкупляюцца душы, – гэта цярпенне, паяднанае з Маім цярпеннем на крыжы” (Дз. 324).”Кожнае  навяртанне грэшнай душы вымагае ахвяры” (Дз. 961). Прасіў: “Мне па-трэбны твае цярпенні для ратавання душаў” (Дз 1612). “Дапамажы Мне, дачка Мая, ратаваць душы. Паяднай  свае  цярпенні з Маёю мукаю і ахвяруй іх Нябеснаму Айцу  за грэшнікаў” (Дз. 1032). Навучаў, што малітваю і цярпеннем болей душ вызваліш, чым місіянер толькі праз навуку і казанне (пар. Дз. 1767).
Сястра Фаўстына, а таксама ўсе, хто прымае пасланне Божай Міласэрнасці, павінны вы-прошваць ласкі перадусім для грэшнікаў, бо  яны знаходзяцца ў найбольшай бядзе і патрабуюць Божай  літасці. Таму Пан Езус часта прасіў  аб  малітве ў іх інтэнцыі. Казаў: “Выпрошвай для іх ласку, каб і яны праслаўлялі  Маю міласэрнасць” (Дз. 1160).  “Страта кожнай душы, – паясняў іншы раз, –  пагружае Мяне ў  смяротную тугу. Ты заўсёды  суцяшаеш  Мяне, калі молішся  за грэшнікаў. Найбольш прыемная  Мне малітва за  навяртанне грэшных  душаў; ведай, дачка Мая, што гэтая  малітва  заўсёды пачутая” (Дз. 1397), бо яна згодная з воляй  Бога.  Пан Бог нічога так не прагне, як  збаўлення ўсіх людзей, бо кожнага стварыў у любові і прагне прабываць з ім у доме Айца навекі.
Другая група людзей, прывілеяваных ў малітве апосталаў Божай  Міласэрнасці, – гэта святары і асобы законныя, і найбольш тыя, хто вядзе люд Божы па дарогах збаўлення  і знахо-дзіцца на першай лініі фронту ў барацьбе за душы. Таксама і яны патрабуюць моцнай пад-трымкі. “Аддаю  табе ў апеку  дзве  каштоўныя  для Майго сэрца пярліны – гэта душы святароў  і манаскія душы, – казаў Пан  Езус сястры Фаўстыне, –  за  іх ты  будзеш асабліва маліцца, іх сіла будзе ў вашым знясільванні” (Дз. 531).
У “Дзённіку” Св. сястры Фаўстыны можна сустрэцца з просьбай Пана  Езуса аб малітве за паміраючых. “Выпрошвай для іх давер да Маёй міласэрнасці, бо  ім найбольш патрэбны давер, а яны яго найменей маюць. Ведай, што ласка вечнага збаўлення  некаторых душаў у апошнюю хвіліну  залежыць ад тваёй малітвы” (Дз.1777). Даручыў таксама сястры Фаўстыне, каб часта ўваходзіла ў чысцец, бо і там яе патрабуюць. (пар. Дз. 1738), або каб малілася  за памерлых, бо да іх сведчыла міласэрнасць праз  малітву і  ахвяру. Хоць іншых  катэгорый  асоб Пан Езус  спецыяльна  не называў, але за ўсіх заклікае, паколькі гаворыць аб  выпрошванні  Божай Міласэрнасці для ўсяго свету.
“Ні ў якім часе, – пісаў Святы Ян  Павел II, – ні пры якіх падзеях,  асабліва такіх пераломных, як наш час, Касцёл не можа забыцца пра  “малітву, якая з’яўляецца  заклікам  да  Божай  Міласэрнасці ў параўнанні з многакратным злом, якое навісла над  чалавецтвам і яму пагражае. Гэта, безумоўна, з’яўляецца галоўным правам і адначасова абавязкам  Касцёла  ў Езусе Хрыстусе” (DM 15).

 

(Заканчэнне – у чарговым  нумары).

Матэрыял узяты з сайта
www.faustyna.pl
Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий