У суправаджэнні анёлаў

  (Працяг. Пачатак у №№ 01 – 06 — 2017)

 

Öèôðîâàÿ ðåïðîäóêöèÿ íàõîäèòñÿ â èíòåðíåò-ìóçåå Gallerix.ru                                                                    “Калі вы знаходзіцеся ў небяспецы

для душы і цела,

прызавіце яго і будзьце ўпэўнены,

што анёл-ахоўнік стане пры вас

і вас вызваліць ”.        Св. Ян Боско

 

 

 

 

Можам многа і доўга размаўляць аб анёлах, чытаць пра  іх кніжкі, звяртацца да іх у малітве… Але што трэба зрабіць, каб з анёлам пасябраваць? Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што “чалавечае жыцце ад пачатку акружана апекай і заступніцтвам анёлаў” (ККК 336). Кожны з нас мае каля сябе магутнага духа, апекуна і ахоўніка. Ён невыпадкова знаходзіцца пры нас, але спецыяльна пасланы з даручэннем, каб дапамагчы нам выканаць нашую жыццёвую місію: жыць поўняй жыцця на хвалу Божую. Анёл – гэта асоба, якая мае вольную волю і розум. А з асобаю можна ўсталёўваць адносіны! Можна таксама пасябраваць.

 

 

 

Даведайся больш
Мая прыгода з анёламі пачыналася ад збірання фігурак і анёльскіх абразкаў. Потым прыйшло жаданне большага пазнання анёлаў. Хацела пазнаць анёлаў лепш. Адкрыла першую кніжку пра анёла і зачыталася. Мела шчасце, што кніга, на якую трапіла, была напісана сумленна і была зацверджана Касцёлам. Ад гэтай кнігі і пачалося маё зачараванне светам анёлаў. Я даведалася, кім яны з’яўляюцца, якая іх натура, як з імі можна кантактаваць, якая мэта іх стварэння. І гэта быў мой першы крок у будаванні адносін з анёлам-ахоўнікам – даведайся пра яго  больш! Трэба таксама пазнаць навучанне Касцёла на тэму анёлаў. Ты павінен ведаць, што твой анёл-ахоўнік не толькі пасланец Бога і Яго верны слуга, але ён вельмі зацікаўлены тваім жыццём, яму важна ведаць, што адбываецца з табою. Прабыванне пры табе – гэта для яго вялікае выпрабаванне і прыгода. Для нашых анёлаў мы істоты зусім іншыя, яны да нас прыстасоўваюцца, цярпліва адносяцца да нашага тэмпу жыцця. Каб быць бліжэй да іх, трэба прыкласці намаганні для іх пазнання! Анёлы вельмі адрозніваюцца адзін ад другога. Толькі з цягам часу даведваешся, што яму падабаецца, якія ён мае спецыфічныя здольнасці. Трэба толькі зрабіць першы крок!

 

Слухай яго …
Веды на тэму анёлаў – гэта толькі ўступ, падрыхтоўка да супольнай дарогі з анёлам-ахоўнікам. Праўдзівая прыгода пачынаецца, аднак,  тады, калі пачынаем яго слухаць. Пасля прачытання першай кнігі аб анёлах я зра-біла пастанову ўстанавіць з маім анёлам кантакт. Кожны вечар я сядала на сваю канапу, рабіла побач месца для анёла і ўяўляла сабе, як мой анёл сядае пры мне і слухае мяне. Расказвала яму, што са мной здарылася за сённяшні дзень, з чым мела праблемы, што мяне турбавала і турбуе. У хуткім часе я пачала разумець, адкуль на працягу дня прыхо-дзяць да мяне думкі, натхненні з рашэннямі, аб чым маю прасіць майго анёла. І так я навучылася выхопліваць тое, што ён хоча мне перадаць. Звычайна яго дапамогу я бачыла потым. Анёл, калі яго прасіла, вырашаў мноства маіх спраў: пытанні на кантрольнай, затрымоўваў для мяне цягнік, бараніў у небяспецы. Каб пасябраваць з анёлам, недастаткова клікаць яго на дапамогу і мець прыгожы абразок на сцяне. У сяброўстве важны супольны шлях, уменне выслухоўваць адзін другога. Трэба даць анёлу крыху прасторы, крыху цішыні, крыху часу, каб і ён, і ты маглі сказаць свае словы. Многія з нас маюць падобны вопыт, але часам і не здагадваюцца, што ў некаторых сітуацыях гэта быў анёл.

 

Пытайся і прасі  дапамогі
Да нашых “унутраных вушэй” даходзяць розныя галасы. Акрамя анёла-ахоўніка, прамаўляе да нас і іншы анёл – д’ябал. Ён спрабуе весці нас сваімі шляхамі. Але каб не заблудзіцца, трэба размаўляць са сваім анёлам-ахоў-нікам, пытаць у яго параду, прасіць дапамогі. Але аб чым  прасіць свайго анёла? Яго заданне – весці нас да збаўлення, берагчы нашае цела і душу. Наш анёл будзе мяне падтрымліваць на малітве, будзіць у часе святой Імшы, дапамагаць падрыхтоўвацца да споведзі. Мой анёл мае некалькі “пастаянных даручэнняў”. Першае з іх – гэта прыпамінаць мне аб усіх інтэнцыях, у якіх я абяцала маліцца і ўзносіць іх да  Бога ў часе маёй малітвы. Магу таксама пасылаць яго да маіх блізкіх з якой-небудзь справаю, магу дамаўляцца з анёлам-ахоўнікам асобы, з якой у мяне складаныя адносіны. Мой анёл ходзіць са мною ў краму – высылаю яго раней, каб даведаўся, дзе ёсць тое, што мне патрэбна, каб не траціць часу. Магу разлічваць на яго, калі шукаю месца на паркінгу, калі псуецца замок, пры выпячцы пячэння, пры пошуку згубленых рэчаў. Акрамя гэтага, высылаю яго на дапамогу маім сябрам у час экзаменаў альбо цяжкіх размоваў. Ведаю таксама, што як толькі патрэбна будзе мне яго дапамога, ён стане пры мне. Анёлы самі падказваюць, аб чым іх можам прасіць. І што цяпер вы падумалі? У чым хочаце скарыстаць з яго дапамогі?

 

Будзь паслухмяны
У пачатку пазнання анёлаў важна мець у сваёй свядомасці, што анёл заўсёды побач, што ён сведка ўсяго нашага жыцця, што ў кожную хвіліну магу прасіць у яго дапамогі, дзяліцца з ім радасцю, дзякаваць яму. Недастаткова  толькі слухаць яго голос. Трэба выконваць у нашым жыцці ўсё, што ён нам падказвае. Сам Бог кажа, што мы павінны слухацца анёлаў: “Вось Я пашлю анёла Свайго, які будзе ісці перад табою і ахоўваць цябе ў шляху, і прывядзе да месца, падрыхтаванага табе Мною. Зважай на яго і слухай голас ягоны; не пагар-джай ім, бо ён не даруе, калі зграшыш, таму што Маё Імя на ім. Але, калі ты сапраўды будзеш слухаць голас ягоны і рабіць усё, што Я кажу, Я стану ворагам тваіх ворагаў” (Зых 23, 20-22). Кожны з нас хоча быць у небе. Аднак не ведаем, як гэта зрабіць, бо ніколі там не былі. Але наш анёл ведае неба! Гэта яго Айчына! І ён ведае, куды нас вядзе. Можам быць упэўнены, што, слухаючы анёла, дойдзем да мэты. Ён не можа памыляцца. Слухаць анёла – гэта слухаць голас свайго сумлення. Гэтыя галасы не можам раздзяліць. Калі нашыя адносіны з анёлам-ахоўнікам паглыбляюцца, адначасова больш уражлівым становіцца і нашае сумленне. Наш анёл лепш за нас разумее “штучкі” д’ябла, перасцерагае нас перад імі. Калі, нават, і здарыцца з намі выпадак,  анёл не пакідае нас без дапамогі. Не дае нам супакою, пакуль мы не адважымся прымірыцца з Богам. Гэта са-праўдны сябар!

 

Будзь удзячны!
Ніхто з нас не заслужыў на такі цудоўны дар, якім з’яўляецца прысутнасць анёла-ахоўніка побач з намі. Для нас  нязвыкла, што істота больш дасканалая, больш моцная, несмяротная знаходзіцца пры нас для таго, каб нам служыць. Анёлы не выконваюць сваёй паслугі для аплыдысментаў, для сваёй хвалы. Большасць з іх праз увесь час свайго служэння на зямлі не пачулі ніводнага слова ў свой бок (звяртаю ўвагу, што анёлаў-ахоўнікаў маюць не толькі ахрышчаныя!!!). Сардэчная размова з ім, слова “дзякуй” прыносіць ім велізарную радасць. Калі аб чым актыўна просім свайго анёла, нельга забывацца пра ўдзячнасць. Адзін са спосабаў падзякі – гэта прыняцце святой Камуніі з інтэнцыяй, каб і мой анёл мог мець удзел у ласках, якія атрымліваю я, прымаючы Езуса ў сваё сэрца. Эўхарыстыя – гэта тое, чаго анёлы ніколі не спазнаюць так, як людзі.

 

Вучыся ад яго!
У сяброўстве мы ўзаемна ўплываем адзін на другога. Мой анёл нейкім чынам падобны да мяне: яму падабаецца тое, што і мне, маем падобныя здольнасці, “рысы характару”. Інакш так доўга са мною ён бы не вытрымаў. Аб падабенстве анёла да свайго падапечнага сведчыць нават адна з гісторый старажытнага Касцёла. Калі святы Пётр быў цудоўна звольнены з вязніцы, прышоў на месца, дзе вучні прабывалі на малітве. Пастукаў у дзверы, а служанка, якая да іх падышла, ад нечаканасці не адкрыла яму, а толькі пайшла сказаць, што Пётр стаіць пад дзвярыма. Ніхто ёй не паверыў. Вучні сцвярджалі, што гэта быў яго анёл, а не Пётр (пар. Дз 12, 5-17). Калі мы ўваходзім у свядомыя адносіны з анёлам, можам ад яго многаму навучыцца. Не будзем яго наследаваць у тым, што ён не мае  цела, але можам выбраць іншыя яго рысы, якія хацелі б у сабе ўзмацніць, выпрацаваць. Што гэта магло б быць? Можа ўжо ведаеш? Больш напішу пра гэта ў наступным артыкуле.

 

 

  Марыя ДРУГ, магістр тэалогіі.
               г. Варшава

  (Працяг  у наступным нумары)


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий