События и новости. Падзеі і навіны

События

 

В деле продвижения мира

 

Впервые Папа Римский побывал на Аравийском полуострове

 

POPE UNITED ARAB EMIRATES

На общей аудиенции 6 февраля Папа Франциск подвёл итоги своей поездки в Объединенные Арабские Эмираты. После встречи в 2017 году в египетском университете «Аль-Азхар» этот визит стал «новой страницей в истории диалога между христианством и исламом и в деле продвижения мира во всем мире на основе человеческого братства»,  пояснил Святейший Отец.
Провидению было угодно, чтобы это был Папа по имени Франциск, 800 лет спустя после визита святого Франциска Ассизского к султану Аль-Малику Аль-Камилю.Emirates Pope
«Во время этого путешествия я часто думал о святом Франциске: на разных этапах визита он помогал мне нести в сердце Евангелие, любовь Иисуса Христа; в моём сердце пребывало Христово Евангелие и молитва Отца обо всех Его чадах».
Одним из важнейших событий поездки стало подписание Документа о человеческом братстве, в котором Папа и верховный имам Аль-Азхара вместе заявляют об общем призвании всех людей быть братьями, поскольку они – сыны и дочери Бога. В документе осуждается любой вид насилия, особенно облеченного в религиозные мотивации, и говорится об обязательстве защищать в мире подлинные ценности и мир.f-str-5-2
«В такую эпоху, как наша с вами, когда сильно искушение видеть в действии столкновение между христианской и исламской цивилизацией, а также рассматривать религии как источник конфликта, мы пожелали подать ещё один знак, ясный и решительный, того, что встреча возможна, возможны уважение и диалог, что при всём разнообразии культур и традиций христианский мир и исламский мир ценят и берегут общие ценности: жизнь, семью, религиозное чувство, почитание старших, воспитание молодых и так далее».
f-str-5-3Папа упомянул о беспрецедентном событии: во вторник он совершил на стадионе в Абу-Даби Евхаристию, и в ней, включая тех, кто следил за ней с помощью гигантских экранов, приняли участие около 150 тысяч человек. На этой Мессе Папа возвестил Евангелие Заповедей блаженства.
«Дорогие братья и сёстры, эта поездка относится к сюрпризам Бога. Давайте восхвалим Его и Его Провидение и будем молиться, дабы брошенные семена принесли плод согласно Его святой  воле»,  –  сказал в заключение аудиенции  Папа Франциск. 

 

 

Ольга Сакун — Град Ватикан


Новости

 

Ватикан
Папа Франциск открыл свой профиль пользователя в официальном приложении Всемирной сети молитвы Папы Римского.
Click To Pray (www.clicktopray.org) — это платформа, которая приглашает мужчин и женщин всего мира сопровождать Папу в его молитвах. У нее есть веб-сайт и мобильное приложение для операционных систем Android и iOS с социальными сетями на шести языках (испанском, английском, итальянском, французском, португальском и немецком).
На сайте –три раздела: «Молись с Папой» с молитвенными прошениями каждого месяца, избранными Папой; «Молись каждый день» для молитвы в течение дня (утром, днем и вечером);  третий раздел — «Молись в Сети», место, где пользователи могут делиться своими молитвами и молиться друг о друге. В этом последнем разделе находится персональный профиль Папы Франциска (https://www.clicktopray.org/it/user/papafrancesco).
Миссия Всемирной сети молитвы Папы Римского заключается в том, чтобы молиться всей Церковью.


Италия
Постоянный совет епископской конференции Италии утвердил новый Устав церковного движения «Обновление в Святом Духе». Об этом 16 января заявил генеральный секретарь итальянского епископата монс. Стефано Руссо на пресс-конференции в главном офисе «Vatican News», состоявшейся  по  завершении работ  зимней  сессии епископов.
Самый первый устав этого католического движения был утверждён в 1996 г. во время понтификата святого Иоанна Павла II; затем он был обновлён и модифицирован в 2007 году при Папе Бенедикте XVI.
Нынешний устав «Обновления в Святом Духе» содержит  три  новых аспекта: укрепление  епархиального измерения  движения; усиление  социальной и миссионерской деятельности через  харизматическое служение; расширение совместной ответственности на национальном уровне. «Обновление в Святом Духе» — это движение в лоне Католической Церкви, которое в Италии  насчитывает  более 200.000  участников  в более чем 1.900 группах и общинах.


Куба
Церковь Святейшего Сердца Иисуса в городке Сандино на Кубе стала первым  католическим храмом, построенным после революции 1959 года, и третьей  католической церковью, открытой правительством  Республики Куба.
«Видеть её построенной –это как перейти от ночи к рассвету», – сказал в интервью ватиканской газете «L’Osservatore Romano» приходской настоятель о. Сирило Кастро, который участвовал во всех этапах строительства. «Мы знали, что однажды это произойдёт», – добавил священник.
Новая  церковь была построена на  пожертвования  граждан США, пояснил кубинский  священник Рамон  Эрнандес. На строительство храма  верующие  пожертвовали около  90  тысяч  долларов.


Украина
Святейший  Отец назначил Его  Преосвященство монс. Станислава Широкорадюка вспомогательным епископом с особыми полномочиями для  Одесско-Симферопольской епархии, переместив его с кафедры Харьковско-Запорожской епархии. Одновременно Папа назначил   монс. Широкорадюка апостольским администратором  вакантной  кафедры Харьковско-Запорожской епархии.
Монс. Станислав Широкорадюк  родился в 1953 году в Хмельницкой области, в 1980-м году начал  подготовку к священству в Высшей духовной семинарии в Риге. Тогда же он вступил в новициат Ордена Меньших братьев. Был  рукоположен во  священники в 1984 году и принёс  вечные обеты в 1988-м.

 

По страницам Internet


Падзеі

 

 

«Дастукацца да нябёсаў»

 

f-str-6

VIII фестываль хрысціянскай музыкі прайшоў у Беларусі

 

 

У Беларусі прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”. Штогадовы музычны марафон, які ладзіцца ў Баранавічах, сабраў сёлета шэсць гуртоў розных канфесій.
f-str-7На сцэне спявалі: Talitha Kum, AVE – музычны гурт Гродзенскай семінарыі, евангелізацыйны музычны праект OPEN, The Crossway, Rybyproject і гурт ХДН.
Паслухаць спевы музыкаў прыехала моладзь з розных куткоў краіны. Сярод іх – Эдзіта Хадановіч. Дзяўчыне радасна ўсведамляць, што такія мерапрыемствы ёсць у краіне. На яе думку, яны моцна аб’ядноўваюць хрысціян. “Мне падабаецца, што яны накіраваныя канкрэтна на моладзь, бо ў духоўным плане аб’яднаць моладзь – вельмі няпростая задача. Кожны раз, калі наведваю штосьці падобнае, духоўна ачышчаюся: упарадкоўваюцца думкі, становіцца лягчэй дыхаць, я штосьці вырашаю для сябе, пераасэнсоўваю, заўсёды радасна на душы… Магу толькі адно сказаць – буду і далей падобныя мерапрыемствы наведваць, таму што гэта проста чароўна”, – прызналася маладая верніца з Нарачы.f-str-7-2
Упершыню фестываль «Дастукацца да нябёсаў» праводзіўся ў 2012 г. у Астраўцы, затым – у Гудагаі, і вось ужо шосты раз адбываецца ў Баранавічах. Арганізатарам выступіла мясцовая парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вострабрамскай. Непасрэдна рэалізаваў праект кс. Павел Рудзьман.
Кожны год фэст наведвае Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Іерарх падтрымлівае моладзь у прагненні славіць Бога спевамі. “Езус сказаў: “Ідзіце, і абвяшчайце Евангелле”. І гэта заданне Касцёла, дыяцэзіі, кожнага асобнага пробашча, але таксама кожнага хрысціяніна. Таму мы з Евангеллем ідзём да розных узроставых груп. Гэты фестываль мае на мэце сучаснай мовай данесці Евангелле да маладых людзей – тых, хто вучыцца, працуе; тых, хто знаходзіцца ў пошуках сэнсу жыцця, і таксама тых, хто раздумвае, як служыць  грамадству і Богу ў будучыні”, – сказаў у каментары для Беларускай рэдакцыі Vatican News пастыр Пінскай дыяцэзіі.
Музычная частка мерапрыемства была спалучана з дабрачыннай. Напрыканцы канцэрту ўсе, хто жадаў, маглі далучыцца да збору ахвяраванняў на патрэбы гомельскай Дабрачыннай каталіцкай Місіі “Карытас-Міласэрнасць”. У першую чаргу сабраныя сродкі будуць накіраваныя на ўтрыманне транспарту для выхаванцаў гомельскай “Дзіцячай вёскі”– інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

 

Беларуская рэдакцыя Радыё Ватыкана
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD


 

Навіны

 

Ватыкан
Святы Айцец уручыць ватыканскі ордэн ісламскаму дзеячу.
Напярэдадні папскага візіту ў Абу-Дабі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Алесандра Джызоці паведаміў, што Святы Айцец прысвоіў ватыканскі ордэн мусульманскаму дзеячу.
Францішак уручыць Ордэн Пія ІХ (Ordine Piano) Мухамеду Махмуду Абдэль Саламу, былому дарадцы Вялікага імама Аль-Азхар, за яго выдатную працу па міжрэлігійнаму дыялогу і за ўмацаванне адносін паміж Аль-Азхар і Каталіцкім Касцёлам. Цырымонія пройдзе 26 сакавіка 2019 г. у Ватыкане.
Ордэн Пія IX – папскі рыцарскі ордэн, якім узнагароджваюць за выдатныя заслугі перад Касцёлам і грамадствам.


Марока
Марока жыве чаканнем візіту Святога Айца Францішка, які адбудзецца 30-31 сакавіка.  Міжрэлігійны характар падарожжа пад-крэслівае лагатып гэтай пілігрымкі. Ён быў выбраны з пяцідзесяці дасланых на конкурс эскізаў мастакоў і дызайнераў.
Галоўнымі элементамі лагатыпа з’яўляюцца крыж і паўмесяц – сімвалы хрысціянства і іслама. У эмблеме выкарыстаны чатыры колеры: чырвоны і зялёны – колеры сцягу Марока, а таксама жоўты і белы – колеры сцягу Ватыкана.
Пілігрымка Папы ў Марока будзе праходзіць па запрашэнні караля Мухамеда VI і мясцовых біскупаў. Святы Айцец наведае тут два гарады – Рабат і Касабланку.
Францішак будзе знаходзіцца ў Марока праз 33 гады пасля візіту ў гэтую мусульманскую краіну св. Яна Паўла ІІ, які меў велізарнае значэнне для развіцця дыялогу паміж вызнаўцамі хрысціянства і ісламу.


Партугалія
35-я Сусветныя дні моладзі пройдуць у Партугаліі, паведаміў кардынал Кэвін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
Наступная буйнейшая каталіцкая моладзевая сустрэча адбудзецца ў Лісабоне ў 2022 г. Урачыстае абвяшчэнне было зроблена падчас св. Імшы, якую Папа Францішак цэлебраваў 27 студзеня 2019 г. на заканчэнне 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме.
На літургіі прысутнічаў Прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза, Патрыярх Лісабона, кардынал Мануэл Клеменці, іншыя партугальскія іерархі, а таксама вялікая колькасць маладых вернікаў з гэтай краіны.


Беларусь
Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект ахоўнай зоны, размешчанай у цэнтры Мінска – у раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (ад ЦУМа да Ваенных могілак). Згодна з дакументам, апублікаваным 16 студзеня на Нацыянальным прававым партале, у праект увайшлі каталіцкі храм Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы і Вайсковыя могілкі з праваслаўным храмам Аляксандра Неўскага. Гэта азначае, што дадзеныя будынкі нельга зносіць, а тэрыторыю ў межах зоны забаронена забудоўваць.
Рашэнне аб унясенні будынка касцёла ў ахоўную зону вельмі важнае, лічыць пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы і св. Роха на Залатой Горцы кс. Юрый Санько.
Зараз працягваецца рэканструкцыя касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, затым пачнецца добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол святыні.

 

Па старонках Інтэрнэту


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий