Сям’я і яе каштоўнасці

«Сужэнскія  Сустрэчы»

 Абраз Сужэнскіх Сустрэч

Абраз Сужэнскіх Сустрэч

…Не трэба ніякай статыстыкі, каб сказаць, што сям’я ў нашым грамадстве прыйшла “у заняпад”. Жудасна і трывожна, а  што далей? Якая будучыня чакае сям’ю, а значыць – і наша грамадства ў цэлым? Адкуль спадзявацца на дапамогу ці параду? А можа  прыйшоў час самым вучыцца сямейнаму жыццю? Вучыцца, не саромеючыся. Так, як гэта робяць сямейныя пары на  «Сужэнскiх Сустрэчах».
“Сужэнскія сустрэчы” – рух у Касцёле, якi арганiзоўвае рэкалекцыi для сужэнцаў. Мэтай іх  з‘яўляецца паглыбленне i аднаўленне сужэнскай еднасцi i любовi. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбiць сваё каханне або адкрыць яго нанова, аднавiць адчуванне сутнасцi таямнiцы шлюбу. Мужу i жонцы прапаноўваецца дыялог, якi вядзецца толькi памiж iмi i дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню. Паводле досвiду, на рэкалекцыi могуць прыязджаць i сужэнцы, якiя перажываюць сур’ёзныя канфлiкты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развiваць сваё супольнае жыццё. Рух «Сужэнскiя Сустрэчы» праводзiць таксама «Вечары для закаханых» i «Вечарыны для нарачоных», якiя падрыхтоўваюць маладых людзей да таямнiцы шлюбу.
Рэкалекцыi распачынаюцца ў пятнiцу ў 17.00, а завяршаюцца ў нядзелю каля 15. 00. Iх праводзяць падрыхтаваныя сужэнскiя пары i святар. Дзейнасць «Сужэнскiх Сустрэч» скiраваная на дасягненне паўнаты хрысцiянскага жыцця i дасканаласцi кахання. Яна спрыяе здзяйсненню паклiкання кожнага чалавека да святасцi праз таямнiцу шлюбу i сям’ю.
Рух зарадзiўся ў Польшчы ў 1977–78 гадах. Заснавальнiкамi «Сужэнскiх Сустрэч» з’яўляюцца Iрэна i Ежы Гжыбоўскiя. Iнiцыятарам першай, эксперыментальнай сустрэчы быў кс. Станiслаў Багушэўскi. Iрэна i Ежы Гжыбоўскiя заклалi аснову далейшага развiцця дзейснай праграмы, займалiся стварэннем новых апостальскiх праграм, духоўным навучаннем усiх зацiкаўленых, а таксама заснаваннем чарговых цэнтраў у Польшчы i краiнах Цэнтральнай i Ўсходняй Еўропы.
На Беларусі, пачынаючы  з 2004 г., рэгулярна 2-3 разы ў год праходзяць рэкалекцыi «Сужэнскiх Сустрэч».
Удзельнiкамi  рэкалекцый  могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюбу цi ў царкоўных, цi ў дзяржаўных установах.


Рэдакцыя часопіса “Дыялог” запрасіла Ірэну і Ежы Гжыбоўскіх (Польшча) распачаць і павесці на яго старонках гутарку аб сямейных каштоўнасцях і аб тым, як набыць іх, захаваць на ўсё жыццё, а таксама развіць і ў будучым зрабіць здабыткам для сваіх дзяцей і карыснымі – для іншых людзей. На нашае запытанне прыйшоў  станоўчы  адказ, і сёння вашай увазе  мы  прадстаўляем  першы  з запланаванага  цыкла  артыкул.  

Не адракайцеся ад любовіf-str-23

– Вельмі многа часу страціла, пакуль пазбавілася аддалення і нянавісці, – напісала нам  Ева праз некалькі гадоў пасля ўдзелу ў  Сужэнскіх Сустрэчах і многіх балючых  здарэнняў. – Можа хіба цэлы год, але  магу зараз з адказнасцю прызнацца, што кахаю мужа (…). Зараз я крыху іншая, крыху больш упэўненая ў сабе і не такая выскачка, як раней (…). Прабачыла яму, хоць і шкадавала, што сам ён не спрабаваў са мною гаварыць аб тым, што яго хвалявала. Проста адышоў, не выясняючы да сённяшняга дня, чаму . Можа тады так мяне не кахаў. Не разумею, не ведаю,  што будзе далей, але імкнуся аб тым не думаць. Цяпер Бог вярнуў мне мужа такога, аб якім заўсёды марыла і якога заўжды чакала. Цяпер я каханая і шчаслівая.
А яе муж… Адкрыў у сваёй  сужанай жанчыну, якую “можна кахаць”, чулую,  уважлівую і не выскачку, што так яму перашкаджала. Не мог тады ёй аб гэтым сказаць. Пасля першага перыяду  захаплення  расчараваўся.  Да таго, каб з фазы  закахання перайсці да фазы кахання, ім патрэбна было навучыцца дыялогу.  А яны ў тым дыялогу, як вынікае з рэляцыі Евы, не выяснілі ўсяго да канца. Яно не было важным. Сапраўды важным аказалася тое, што быццам ад-крыліся нанава, што навучы-ліся ўслухоўвацца ў сябе, разумеючы і дзелячыся сабою, а перадусім – прабачаць.
– Прыехала з намерам “пастроіць” мужа, – расказала нам другая  ўдзельніца Сужэнскіх Сустрэч. – Хацела знайсці кампетэнтную дарогу, быццам “змазку”, па якой буду ўкладаць яму  ў галаву найлепшыя правілы сямейнага жыцця, якім павінен быць як муж і бацька. Ад-крыла, што  знішчала яго асабовасць. Не змагла  слухаць тое, што ён гаворыць, адчувае, за што перажывае, толькі ім “кіравала”, бо здавалася, што ведаю лепей… Для мяне важнымі былі мае патрэбы – мая патрэба прызнання, бяспекі, быцця каханай. Не бачыла яго патрэбы прызнання і аўтаноміі. Тут угледзела, што ён мае сапраўды людское сэрца. Мой свет рухнуў. Патрэбен час, каб адбудаваць яго, але гэта напэўна будзе іншы свет. Хіба больш супольны.
Так, часам варта, каб свет «рухнуў», каб пасля адбудаваць яго такім спосабам. Для гэтага не трэба адракацца, але імкнуцца прабіцца праз мур… такі мур, які ёсць ў самым сабе, або ў самой сабе, мур, які стварыў  сабе і ўскосна дапамагаў пабудаваць сваёй сужанай. Вельмі цяжка заўважыць такі мур у сабе. Найлепей відаць ён у другіх.
Адбудаванне любові не за-ключаецца толькі ў выясненні для сябе самога, што раздзяляе і ёсць незразумелым. Адбудаванне перадусім заключаецца таксама ў тым, каб убачыць у сабе ўзаемнае дабро, якое дзесьці запылілася або засталося дагэтуль нераспазнаным.
– Не думала, што ў такі кароткі час можна адкрыць для сябе столькі добрых рэчаў, – расказала яшчэ адна ўдзельніца нашых  “уікэндавых” рэкалекцый.  Падобным чынам разважаюць тыя, хто прыехаў з песімістычным настроем. Зло дабром перамагай… У сужэнстве таксама.f-str-24
Кожнае сужэнства мае шанс не толькі на выжыванне, але і на развіццё сталай любові, нягледзячы на так званую недапасаванасць характараў, адметнасць падабенстваў, цяжкасці, вынесеныя з бацькоўскага дому, часам вызваныя рознымі хваробамі.
Бывае так, што сужонкі хочуць пераменаў, але не маюць веры ў такую магчымасць. Тую веру хацелі б узмацніць, падтрымаць. Ня варта, аднак, чакаць крызісу. Патрэбна няспыннае пеставанне сужэнства на розных пляцоўках узаемнай сувязі. Непатрэбна баяцца і крызісаў. Яны – вызыў да развіцця. Крызіс азначае таксама  па-грозу, як шанс. Крызіс паказвае, што пэўны спосаб нашага саюзу стаў анахранічным перад тварам новых жыццёвых сітуацый, перад тварам нашага спосабу рэагавання на іх, часам іерархіі вартасцей. Пачаткі  крызісу варта заўсёды раскрыць перад сабою, сказаць, што нам не пасуе, што вызывае цяжкія эмоцыі. Не “замятаць пад дыван” для спакою. Той спакой стане шатанскім, бо пад тым сімвалічным дыванам  акумуліруецца агрэсія. Крызіс становіцца пагрозаю.
Прычынаю большасці траўмаў у сужэнстве з’яўляецца няздольнасць справіцца са сваімі эмоцыямі. На эмоцыях будуюцца ацэнкі, варожыя адносіны і ўсё тое, што акрэсліваецца як няздольнасць да размовы. Ворагам паразумення ў сужэнстве з’яўляецца  адказ уласным эмоцыям, або затуханне іх.f-str-24-2
Я сам павінен прызнацца, як моцна змяніўся ў сваім жыцці ад часу, калі здолеў назваць эмоцыі, якія ва мне нараджаюцца, назваць свае патрэбы псіхічныя, акрэсліць тэмперамент. Свядомасць ўласных шансаў і пагроз у сферы камунікацыі з другім чалавекам не заўсёды паспяхова захоўвае ад  гневу, злосці, ці іншых цяжкіх пачуццяў, якія нараджаюцца спантанна, аднак дапамагаюць набраць “дыстанцыю” да такіх ці іншых пагрозаў, якія нясуць мае рысы асабовасці. Павінен быў навучыцца таму, што мая жонка таксама мае свае рысы асабовасці, якія  для яе з’яўляюцца шансамі  развіцця, але часам абцяжарваюць нашае паразуменне. Усведамленне гэтага  дапамагае нам у нашай  камунікацыі.
Цяжкасці перажываюцца часам як уціск. Але, як піша св. Павел,  “уціск нараджае цярплівасць, а цярплівасць –  вытрываласць,  вытрываласць  –  надзею, а надзея  не асароміць…” (Рым 5, 4). Але ўсё гэта сапраўды магчыма, толькі дзякуючы ласцы Божай, пры ўмове, што мы захочам нешта з яе выкарыстаць. Гэта яна нараджае са-праўдную надзею. Гэта яна, як сказаў св. Тамаш, будуе на натуры.
Іскі разводаў, адазваныя з судоў пасля ўдзелу ў Сужэнскіх Сустрэчах, з’яўляюцца найбольш яркім знакам, што паразуменне магчымае, што патрэбна  выйсці па-за кола ўзаемнага адмаўлення, перастаць абражаць, перастаць выражаць іронію, злосць, забароны і распазнаць сваё сапраўднае Я пад шкарлупінаю таго адмаўлення.  Гэтае сапраўднае Я  заўсёды поўнае  дабра,  часта ўкрытага і параненага. Рубцы на ранах могуць трываць доўга, але ці ж не з’яўляюцца яны цудоўным  вынікам  цярплівасці?!

Ежы ГЖЫБОЎСКІ
     Варшава

Ад рэдакцыі:
 Пачынаючы цыкл артыкулаў пра захаванне любові ў сям’і на прыкладзе дзейнасці “Сужэнскіх Сустрэч”, маем надзею, што яны будуць абавязкова карыснымі для тых, хто хоча будаваць, а не разбураць. Да таго ж, маем надзею яшчэ і на тое, што нехта з чытачоў і сам браў удзел у “Сужэнскіх Сустрэчах” і мае свой асабісты досвед. Таму запрашаем: напішыце, калі ласка, якую карысць прынеслі вашай сям’і “Сужэнскія Сустрэчы” і што можаце прапанаваць самі, каб наша беларуская, хрысціянская сям’я сапраўды была сям’ёю ад Бога.  


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий