Давяраю Табе

 Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках. З левага боку – абраз Езуса Міласэрнага, пад  ім – рэліквіі Святой Фаўстыны

Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках. З левага боку – абраз Езуса Міласэрнага,
пад ім – рэліквіі Святой Фаўстыны

У Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (Кракаў), дзе памерла Святая Фаўстына, дзе знахо-дзяцца яе рэліквіі і адкуль прамянюе  бясконцая Божая Міласэрнасць, прыходзяць штодня пілігрымы, каб супольна памаліцца і падзякаваць сёстрам Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці за дар несупыннай малітвы для іх і для ўсяго свету. Разам з імі прыхо-дзяць  і людскія сведчанні аб заступніцтве Святой Фаўстыны. Сёстры слухаюць іх, запісваюць і захоўваюць як самыя бясцэнныя сведчанні аб прысутнасці Бога і Божай Міласэрнасці ў жыцці. Некаторыя з іх, узятыя з сайта кангрэгацыі, мы прапануем вашай увазе.

 

Вальдэмар:
– Калі б спыталі мяне, ці веру, адказаў бы, што – не, таму  што ўпэўнены, што Бог проста існуе. Заўсёды, калі аб чым папрашу Пана, то заўсёды выслухае. Склаў інтэнцыю ў несупынным Вяночку да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыі мае дачкі і яе мужа, калі праца раздзяліла іх.  Ён працаваў у Англіі, а яна з дзіцём была ў Польшчы. Праз тры дні пасля інтэнцыі атрымаў паведамленне, што зяць  уладкаваўся на працу ў сваім краі.Урэшце, у кожнай  цяжкай справе прашу  Пана аб дапамозе і яшчэ ніколі Ён не адмовіў.

 

Дарота:
– Дзякуючы Божай Міласэрнасці, мой сын, які на працягу некалькі гадоў меў залежнасць ад марыхуаны, пачаў лячыцца. Рашэнне аб закрытым лячэнні было прынята ў надта цяжкіх для мяне акалічнасцях, калі ў кароткі час здарылася многа непрыемнасцей.
Давяраю,  часам  Пан вядзе нас сцежкамі для нас не зразумелымі, якія Сам лічыць карыснымі. Езу, давяраю Табе!

 

Галіна:
– Дзякуючы заступніцтву  Сястры Фаўстыны, ва ўзросце сарака гадоў я стала маці. Марцін мае сёння два з паловаю гады і з’яўляецца  цудоўным хлопчыкам. Маці ўсіх просячых, дзякуй за дар, якім абдарыла  ўсю нашу сям’ю. Дадам:  дактары сцвяр-джалі, што повадам маёй ня-плоднасці з’яўляецца псіхічная блакада (19 гадоў).

 

Эдыта:
– Не ведаю, як пачаць… Думак безліч, якія тут хацела б напісаць… Мне 19 гадоў і толькі зараз  магу ўсведаміць прысутнасць Бога ў маім заблытаным жыцці… Заўсёды была закрытая ў сабе, але  і спакойная і стрыманая… Перыяд сярэдняй школы – гэта для мяне час  вы-прабавання, якога я не вытрымала,.. моцна зблудзіла,.. сілаю хацела стаць кімсьці іншым, адкідваючы тым самым Бога… Відаць было няўзброеным вокам, як  неўроз апанаваў мяне і маё жыццё… Перажыла вельмі цяжкія хвіліны сумневу, папрокаў і пошуку праўды аб самой сабе. Раней думала, што ўсё тое, што спаткала мяне, – кара за грахі. Цяпер  ведаю, што такі лёс вы-брала сабе сама… Цяпер, аглядаючыся назад, бачу, як  моцна Езус хацеў вырваць мяне з майго грэшнага жыцця… Шкада, што патрэбна была хвароба, каб я заўважыла, зразумела, як моцна зблудзіла… Сёння што раз часцей адзываецца ва мне ўнутраная патрэба падзякаваць Богу за  тую хваробу… Так, за ўсё тое, праз што прайшла, за хвіліны, падчас якіх маё жыццё не мела сэнсу, дзякую… Бо колькі разоў упала – столькі Ён дапамагаў мне падняцца… Прагну быць яшчэ больш пакорнай… Памятаю, калі пасля бежмавання маёй сястры  нешта пачало ва мне пераменьвацца на лепшае… Частыя Камуніі з Богам дапамагалі мне жыць… Сёння ведаю, што без Бога паміраю… І хоць зараз яшчэ хворая, шукаю дапамогі ў Касцёле, не ў алкаголю, не ў леках ці ў стымулятарах… Адчуваю сябе шчаслівай, калі сэрца маё чыстае, калі жыве ў ім Бог… Гэтага так моцна прагне мая душа… Бога…

 

Роберт:
– У 1990 г. праз заступніцтва Сястры Фаўстыны, пазней  абвешчанай святой (страціў ужо ўсякую надзею), Пан  вызваліў мяне з неверагоднага прыгнечання… На працягу многіх гадоў гэта  было аплотам маёй надзеі ў хвіліны маёй  цемнаты. Некалькі гадоў таму назад дзякуючы  малітве да Божай Міласэрнасці (Вяночак), раптам навярнулася  мая сястра, якая  раней не хацела верыць і мела замер да самагубства. Цяпер рэгулярна ўдзельнічае ў жыцці Касцёла.

 

Таццяна:
– Каханы Езус, кожны дзень адчуваю Тваю прысутнасць, дзякую за ласкі, якія атрымоўваем я і мая сям’я; маё сэрца напоўнена радасцю, таму што мая дачушка пачала хадзіць да касцёла разам з дзецьмі. Горача дзякую. Прасіла, каб даў дачушцы ласку навяртання. Дзякую за Тваю Міласэрнасць. Езу, давяраю Табе!!!

 

Бажэна Павлувка:f-str-20
– Не ведаю, як гэта выразіць найлепей, тое, што  адчуваю, каб падзякаваць за вялікую ласку аздараўлення блізкай мне асобы і яе вяртанне  дамоў. Яшчэ на пачатку месяца даведалася ад суседа пані Ясі, што знахо-дзіцца яна ў шпіталі… Яшчэ, да таго ж, у шпіталі, з якога хутка не выходзяць, сама там была. А пра яе хваробу ведала. Гэтая навіна мяне моцна засмуціла. Пачала  ўзмоцнена маліцца і часцей  адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці. Прызнаюся, аднак, што  такая  ж упартая, як святы Тамаш (“Калі не ўбачу, то не паверу”), што мне таксама наш Пан  у Сваёй Міласэрнасці прабачыў, што я  ёсць “такім недавяркам”. Праз некалькі дзён, пасля 12 кастрыч-ніка,  калі папрасіла Сясцёр аб малітве ў яе інтэнцыі  ў несупыннай малітве і Вяночку (моцна багатаму ў Міласэрнасці Богу і Сёстрам дзякуй за гэты дар і Ласку Бога), даведалася ад знаёмай, якая апякуецца пані Ясяй і ў яе часта сустракаемся, што пані Яся  ўжо дома, адчувае сябе добра і часта пытаецца пра мяне… Зараз кажу Табе, Пане Езу мой, не Тамаш, а я, Пан мой і Бог мой… Пры гэтым  абяцаю, што буду старацца не казаць Богу ”калі не ўбачу, то не паверу!”. Дзякую Табе, Езу мой, за гэтае аздараўленне і моцна Цябе перапрашаю… Бажэна з Катовіц.

 

Пётр:
– Пан Езус Міласэрны два гады таму зняў заслону з маіх вачэй і дазволіў пазнаць, што вёў я жыццё  бясплоднае, поўнае пыхі і граху…
Дзякуй Табе, Пане, што падняў мяне пры падзенні! Зараз, калі кожны дзень адчуваю  Тваю прысутнасць, ведаю, што маё жыццё мае сэнс. ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ!

 

Беата:
– 30 красавіка мінулага года трапіла ў шпіталь з гострым болем жывата. Аказалася, што повадам быў разрыў яічніка з-за  пазаматачнай цяжарнасці. Накіроўваючыся ў аперацыйную залу,  мела адчуванне, што з яе ўжо не выйду.  Затым аддала сябе  Пану Езусу Міласэрнаму, даверыла Ягонай апецы свайго мужа і нашых дзяцей. Мой боль ахвяравала Богу  ў Яму вядомых інтэнцыях. Агарнула мяне цемень. Праз хвіліну  на маё вялікае здзіўленне, абудзіў мяне голас  медсястры, што я ўжо пасля аперацыі. Дзякую Божай Міласэрнасці за дар жыцця і спаўняю  абяцанне аб тым, што дам сведчанне.
Затым Пан учыніў яшчэ два цуды. Па-першае, аздаравіў не толькі маё цела, але і эмоцыі. Па-другое, даў нам яшчэ адно дзіцятка, якому зараз пяць месяцаў.
Езу, давяраю Табе.

 

а.Станіслаў:
– Хворы на рак мужчына, якому на працягу некалькі дзён давалі морфій, адазваўся, калі  прамаўляў пры ім  Вяночак да Божай Міласэрнасці, шкадаваў за грахі і атрымаў сакрамэнтальнае  разграшэнне (першы раз у жыцці, быў толькі ахрышчаны). На другі дзень даведаўся, што  праз паўгадзіны пасля таго мужчына памёр.  Хвала  Божай  Міласэрнасці.

 

Люцына:
– Дзякуй Табе, о Езу, за Тваю апеку над нашым  сужэнствам.  Калі нам было вельмі цяжка ў адносінах між сабою (справа была ў судзе), напісала да сясцёр ў Санктуарый  Божай Міласэрнасці з просьбаю  аб малітве ў нашай інтэнцыі. Вельмі хутка атрымала адказ і запэўненне ў малітве  да Божай Міласэрнасці. Атрымала таксама вельмі цэнную падказку. Прамаўляла ружанец ў інтэнцыі аб уратаванні нашага сужэнства і пасля, праз некалькі дзён, мой муж захацеў прыняць удзел у рэкалекцыях для сужонкаў, пра якія раней нават не хацеў слухаць. Зараз  нам таксама ўдалося паехаць разам  на тры дні  закрытых сужэнскіх рэкалекцый і менавіта там мы навучыліся  адзін з другім  размаўляць.  ПАН ЕЗУС ДАЕ СІЛЫ, ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ.

 

Крыштап:
– Дакладна сем месяцаў таму мая дачка перажыла незвычайна складаную аперацыю на новаўтварэнне. Падчас аперацыі адбывалася святая Імша ў  прышпітальнай капліцы, у якой вісеў абраз Езуса Міласэрнага. Тады пачуў голас Езуса, што ўсё будзе добра. На наступны дзень дачушка не мела нават тэмпературы і да сёння няма ніякіх ускладненняў. “Майце веру ў Бога!”

 

Віялета:
– Працую ў Доме сацыяльнай дапамогі  і маю начныя дзяжурствы.  Некалькі разоў здаралася, што заставала мяне бура. Мала  камфортная сітуацыя, калі адказная за тузін людзей. Тады пачынала прамаўляць Вяночак і, паверце мне, кожны раз бура ішла бокам або наогул не дахо-дзіла да нас. У астатні раз  здарыўся цуд. Дарога была асвятлёная, але  на працягу некалькі начэй лямпа не гарэла.  Думала, што  перагарэла, а тут у час буры запалілася на маіх вачах. Можа гэта надта празаічныя рэчы,  але  для мяне гэта вельмі адчувальны  довад  дзеяння Божай Міласэрнасці. Калі Езус праз Вяночак уздзейнічае  на буру, то ўявіце,  што можа зрабіць з нашымі душамі.

 

Па старонках сайта  www.faustyna.pl


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий