На Ты-04-2020

Хрыстус Уваскрос!!! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Важна не толькі верыць, што Езус Уваскрос, але і сустрэць жывога Езуса. Тое, што змяняе жыццё людзей, – гэта менавіта асабістая сустрэча з Ім. Ён рэальна Ўваскрос і жыве, і ў гэты момант Ён стаіць перад табой, а ты – перад Ім. Ён кажа табе: «Радуйся!», «Не бойся!». Свае разважанні накіроўвай па адрасу  Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

 

Спатканне – гэта дарога насустрач

 

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Клерик АлександрКалісьці падчас рэкалекцый адзін святар казаў такія словы: «Часцей за ўсё мы няправільна падыходзім да Вялікага Посту. Большасць людзей успрымае гэты час як толькі ўстрыманне. Напрыклад, чалавек устрымліваецца на час Вялікага Посту ад палення цыгарэт, але як толькі скончыўся пост,  пачынае курыць у два разы мацней». Святыя айцы казалі, што пост з’яўляецца часам змены мыслення – метаноя. Аскетычныя практыкі павінны дапамагчы ў тым, каб мы змянілі адносіны. Па-першае,  адносіны з Богам, бо, як усім нам вядома, першая запаведзь любові датычыцца нашага стаўлення да Пана Бога. Па-другое, разабрацца ў самім сабе, прабачыць і прыняць сябе такім,  які мы ёсць, але не спыняцца на гэтым, каб нашая любоў датычылася і іншых людзей, як кажа другая запаведзь любові: любі бліжняга твайго, як самога сябе. Таму гэтае дзеянне павінна ісці ва ўсіх кірунках нашага жыцця, бо нам заўсёды ёсць што змяніць у сябе, удасканальвацца і ўзрастаць у святасці. І калі чалавек добрасумленна падыдзе да аскетычных практык, ён зможа ад-крыць нешта новае ў сваіх адносінах з Богам і іншымі людзьмі. 

Звычайна нашая штодзённасць складаецца з манатонных і руцінных спраў, і няма розніцы,  якое ты маеш пакліканне. У сваёй сутнасці дзень праходзіць на падабенства папярэдняга і манатонна. А вось Касцёл акурат прапануе нам пост як магчымасць вырвацца з гэтай руціны. 

З часам майго сталення і духоўнага ўзрастання, канешне, маё перажыванне Вялікага Посту і Вялікадня змянілася. Раней, памятаю, былі дзіцячыя асацыяцыі. Нейкая панурасць, нельга салодкага есці, адно толькі ўстрыманне, а як прыходзіла Пасха, то дасыта наядаўся. Радасць ад Вялікадня ў школьныя часы была больш ад таго, што пост скончыўся і можна далей слухаць музыку і рабіць тое,  ад чаго ўстрымліваўся ў посце. 

Зараз гэты час я перажываю больш свядома і духоўна. У гэтым мне дапамагаюць духоўныя практыкі.  Менавіта дзякуючы ім я пачаў разважаць,  што стаіць за маімі ўстрыманнямі, ці я хачу ўзвысіць сябе і паказаць іншым сваю набажнасць, ці хачу яшчэ больш па-знаць Бога і сутнасць хрысціянства. 

З цягам часу ў сваім жыцці я стаў заўважаць, што мая малітва страчвае галоўны сэнс — спатканне з Айцом Нябесным. Але я разумею, што так не павінна быць. Чалавек падчас устрыманняў вельмі часта духоўна асвятляецца, менавіта таму велікапосныя аскетычныя практыкі дапамагаюць мне нанова ўзрушыць у сваім сэрцы шчырасць малітвы. Як Хрыстус уваскрос,  так і шчырасць нашай малітвы павінна адрадзіцца да новага духоўнага жыцця,   да спаткання з жывым Хрыстом. 

Спатканне – гэта заўсёды шлях, на якім насустрач ідуць дзве асобы. Бог заўжды ідзе насустрач нам. Мы –  на жаль, не. Здараецца і такое, што ў сваім жыцці  не заўважаем  Бога – не ідзем Яму насустрач, а потым пытаемся ў роспачы: «Дзе ж той Бог?».

 

 

Аляксандр ШЫМАНСКІ,

семінарыст ІІІ курса ВДС у Гродна.

 

 

А зараз пытанне: як рыхтуешся, як перажываеш Вялікдзень?


 

 

ШЧЫРА

 

 

Эвяліна Лукашэвiч  (г. Гродна, парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля): Эвялина Лукашэвич

– Пасха для меня  – это большое переживание, наполняющее  сердце радостью. Я  заново переживаю самую важную истину христианской веры. Знаю,  что Он умер за мои грехи. Что Он Воскрес. В Его мучениях, страданиях и смерти на Кресте Бог открыл тайну своей бесконечной любви к каждому человеку. Я вижу  Его безграничную силу любви,  когда Он одерживает победу над смертью и дарует новую жизнь. 

Юлія Казіміровіч   (г. Мінск, парафія Беззаганнага  Зачацця  Найсвяцейшай Панны Марыі):Юлия Казимирович

– Для мяне  перажыванне Вялікадня пачынаецца ў Папяльцовую сераду. Калі  з аднаго боку пагружаемся ў смутак, з другога  –  сэрца напаўняецца надзеяй і любоўю. На працягу 40 дзён  назірання  за Хрыстом у пустыні, разам з асабістай борацьбой супраць  слабасцей, праз удзел у Крыжовым шляху і набажэнствах Вялікага Тыдня і, нарэшце,  падчас спявання Аллелюя ў Велікодны ранак  –  кожная  хвіліна толькі дадае ўпэўненасці, наколькі велізарная  Яго любоў! Здараецца, што  нам цяжка, але цяжка ўявіць, праз што прайшоў Хрыстос. Хрыстос Уваскрасае і дае мне сёння новае жыццё! 

Ксенія Чарнэль  (г. Мінск, парафія св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча):Ксения

– Для мяне Вялікдзень – гэта напаўненне душы асабістым цяплом, святлом, радасцю. Гэтае пачуццё вельмі цяжка апісаць звычайнымі словамі. Асабліва дапаўняе музыка. Я – арганістка, і мне падаецца, што мне Бог дае перажыванне Вялікадня глыбей, свядомей і з пашыраным спектрам эмоцый і пачуццяў. Хрыстос Уваскрос!

 

 

Аляксандра Дойніч  (г. Баранавічы, парафія Маці Божай Фацімскай):Аляксандра Дойнич

– Як для літаральна ўчарашняга дзіцяці, Вялікдзень – гэта сямейнае свята, якое мае пах кадзіла ды булкі, гучыць святочным спевам. З боку нейкай сталасці можна вызначыць пачуццё своеасаблівага аднаўлення, якое надае моц для таго, кааб застанавіцца і змяніць сваё жыццё на лепшае. Кожны раз Вялікдзень адчуваецца трошкі інакш, бо маё жыццё не стаіць на месцы.

Але штогадовыя традыцыі і разважанні нагадваюць аб маёй грахоўнасці, аб маёй слабасці. Гэтае свята – напамін аб тым, як моцна я патрабую Бога.

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий