На Ты-10-11-2018

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Я проста хачу ісці туды, куды ідзеш Ты, рабіць тое, што робіш Ты, і гаварыць тое, што Ты кажаш праз мяне. Бо гэта і ёсць самае сапраўднае шчасце… А што табе трэба для шчасця?
Разважаннe на гэтую тэму падрыхтавала с. Алiна (капуцынка, Польшча, Сенніца, парафія св. Станіслава). А ты не забывайся пісаць мне на  адрас: na-ty@list.ru.

 

 

 

Быць шчаслівым

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

с. Алiна

с. Алiна

Шчаслівыя ўбогія, шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, плачаце, шчаслівыя вы, калі вас зненавідзяць людзі і адкінуць вас. Так Езус звяртаецца да сваіх вучняў у Евангеллі, паводле св. Лукі. Як можна быць шчаслівым, нічога не маючы, плачучы, калі ты галодны  і ўсімі адкінуты? Сучасны свет і яго ідэі маюць сваё разуменне шчасця, якое можа нас падманваць. Ты шчаслівы толькі тады, калі маеш многа грошай, калі зрабіў кар’еру, калі ты маеш уладу. Усё гэта задавальняе чалавека толькі на якісьці час. Ці шчасце і ёсць  часовае задавальненне? Для мяне ў гэтым Слове схавана таямніца сапраўднага шчасця, якое прыгатаваў Бог для мяне і для кожнага чалавека. Гэтым шчасцем з’яўляецца святасць, да якой пакліканы кожны чалавек. Жыццё з Богам і ўзаемаадносіны з Ім могуць даць чалавеку праўдзівы супакой. Гэта свядомасць таго, што твой план на жыццё  – гэта спаўненне Божай волі. Гэта, калі адчуваеш свой голад,  насыціць які можа толькі Бог. Гэта, калі плачаш ад жалю над сваім грахом і ўсяго свету. Гэта, калі робішся ўсё больш падобным да Хрыста. І так сапраўды ўсё, што патрабую для шчасця, я ўжо атрымала. Каб быць шчаслівай, я патрабую ЖЫЦЬ. А ў гэтым мне дапамагаюць мае адносіны з Богам, мая што-дзённасць, мая супольнасць і кожны чалавек, якога Бог ставіць на маім шляху.
Закончыць гэтае разважанне хачу словамі заснавальніка маёй законнай супольнасці кс. Францішка Марыя Дзі Франча (Francesco M. Di Francia): «Ведаеце ў чым заключаецца шчасце? У каханні Бога!».

 

А як бы ты адказаў на пытанне: у чым заключаецца шчасце, што для яго патрэбна?


 

ШЧЫРА

 

 Ганна Ярышкiна (г. Крупкі, парафія св. Юзафа):Ганна Ярышкина
– Кожны з нас спрабуе знайсці шчасце ў нечым матэрыяльным, але надыходзіць пэўны час, і ўсё ж паўстае пытанне: ці з’яўляецца гэтае « шчасце» сапраўдным? Для мяне ўжо шчасце, што я магу адказаць на гэтае пытанне. Усё, што мне трэба, – гэта быць з Богам, быць з тымі , хто любіць мяне і каго люблю я, перажываючы хвіліны радасці і горычы разам. Хочацца прачынацца раніцай і ведаць, што ў мяне ёсць тыя, каго я люблю, у каго веру і аб кім клапачуся. Толькі тады я магу лічыць сябе сапраўды шчаслівым чалавекам.

Пётр  Паўлeнка (г. Бабруйск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):Петр Павленко
– Для моего счастья, думаю, нужно немного. Духовный покой, хорошие и разборчивые отношения с Богом; хочется добрую, хорошую, понимающую жену, достатка для семьи, которую также хочется завести, поменьше кризисов в духовном отношении. На данном этапе в моей жизни много кризисов в отношении с Богом.
Больш пазітыву і не забывай аддаваць усе справы свайму Айцу, і ўсё будзе добра.
Дзiана Камінская (г. Будслаў, парафія Ўнебаўзяцця Най-свяцейшай Панны Марыі):Дзиана Каминская
– Считаю, что ощущение счастья в разное время – разное. Ведь с нами постоянно происходят какие-то события, на нас постоянно что-нибудь оказывает влияние: сегодня это может быть просто хорошая погода, а завтра – неожиданная встреча с желанным человеком, которого не видел много лет. В момент, когда ты испытываешь радость, тепло,  любовь, ты ощущаешь себя счастливым.
Эдуард  Сініца (г. Мінск, парафія св. Яна Хрысцiцеля):Эдуард Синица
– Здоровье, чистая совесть и созидательное мышление – для счастья самое важное. Чтобы близкие были в порядке – это второй “пункт”. Финансовая независимость и свобода завершают цепочку. В этой схеме очень часто одно из звеньев проседает. Но, если человек живёт с Богом, все трудности можно пережить достойно, сохранить веру и остаться человеком.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий