Мядзельская Кальварыя
…З айцом Юрыем мы ішлі сцежкамі, якія амаль што не зарастаюць: з аднаго боку стаяў маўклівы і заўсёды таямнічы лес, з другога – ледзь бачна пераліваліся, даганяючы адна другую, шаўковыя хвалі жыта, з якога там-сям, крадучыся, выглядвалі васількі. Неба было высокім і бясконцым – чэрвень заўжды дорыць адчуванне гэтай бясконцасці ў прасторы і ў часе… …