«А калі Хрыстус не ўваскрос…»

Увесь сэнс хрысціянства абапіраецца на гістарычны факт уваскрасення Хрыста. Таму галоўнай праўдай нашай веры з’яўляецца не Нараджэнне Езуса, Яго жыццё ў цішыні Назарэту, публічная дзейнасць Хрыста ці нават Яго мука і смерць, калі разглядаць іх асобна. Цэнтрам нашай веры з’яўляецца Уваскрасенне Хрыста. “А калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная.” (1 Кар 15,14).  

 

 

 

Без веры ў гэту праўду няма ні хрысціянства, ні хрысціяніна. Святы Аўгустын кажа: “Усе вераць, што Езус памёр, але не ўсе вераць, што Ён уваскрос. Хрысціянінам з’яўляецца толькі той, хто верыць ва  ўваскрасенне Хрыста.”
Назіраючы за нашым грамадствам падчас велікодных святаў, вельмі хочацца спытацца: “Ці не згубілі мы сэнс Вялікадня?”.Не так даўно трапілі мне на вочы вынікі аднаго сацыялагічнага апытання. Яно праводзілася ў еўрапейскай краіне і ў ім было прапанавана адказаць на пытанне: “Чаму хрысціяне святкуюць Вялікдзень?”. Аб тым, што падчас гэтага свята адзначаецца ўваскрасенне Хрыста, ведалі толькі 48% апытаных. Цікава і тое, што гэта не перашкаджала назваць сябе веруючымі 64% апытаных. Сумныя лічбы. Хацелася б сказаць, што ў нашай краіне сітуацыя з рэлігійнымі ведамі і сапраўдным святкаваннем Пасхі выглядае значна лепш, аднак такой упэўненасці, на жаль, у мяне няма.
Кожны святар перад Вялікаднем назірае дзіўную з’яву. Колькасць вернікаў у касцёле значна павялічваецца, асабліва на набажэнствах у Пальмовую нядзелю і на абрадах асвячэння велікодных страў ў Вялікую Суботу. З аднаго боку сэрца радуецца, але з другога паўстае пытанне: “Дзе ўсе гэтыя вернікі ў звычайныя нядзелі?”. Адказ просты і сумны – далёка не ўсе сапраўды перажылі ў сваіх сэрцах пасхальныя таямніцы, для многіх гэта свята – толькі прыгожая традыцыя, а наведванне святой Імшы – спроба заспакоіць сумленне (потым можна сказаць, што я «чалавек веруючы, бо заўсёды прыходжу ў касцёл па вялікіх святах»). Але ж кожная нядзеля – гэта святкаванне ўваскрасення Хрыста! Кожны, хто ўсім сэрцам перажыў падзеі Вялікага Тыдня і адчуў вялікую радасць уваскрасення, не хоча чакаць яшчэ год, а прыходзіць на нядзельную святую Імшу, каб ізноў адчуць гэтую радасць і праславіць Хрыста Уваскрослага. Святы Ян Павел ІІ у апостальскім лісце аб святкаванні нядзелі Dies Domini піша: “Уваскрасенне Езуса – гэта фундаментальная падзея, на якой грунтуецца хрыс-ціянская вера (пар. 1 Кар 15, 14). Гэтую цудоўную праўду можна цалкам зразумець толькі ў святле веры, але ў той жа час яе гістарычна пацвердзілі тыя, каму было дадзена ўбачыць уваскрослага Пана. (…) Такім чынам Касцёл, адзначаючы дзень уваскрасення Хрыста, не толькі адзін раз у год, але кожную нядзелю імкнецца паказаць усім пакаленням сапраўдны цэнтр гісторыі, у якім змешчана таямніца як пачатку, так і канчатковага лёсу свету. (…) Той, хто атрымаў ласку веры ва ўваскрослага Пана, напэўна разумее значэнне гэтага дня тыдня і перажывае яго з такім жа глыбокім пачуццём, якое натхніла св. Гераніма сцвярджаць: “Нядзеля – гэта дзень уваскрасення, гэта дзень хрысціянаў, гэта наш дзень”.
Цяпер хачу сказаць пра тое, на што насамрэч трэба звярнуць увагу падчас святкавання Пасхі. Каб вернікі маглі добра прыгатавацца да Вялікадня, Касцёл вызначае адпаведны час – Вялікі Пост. Ён заканчваецца ў Вялікі Чацвер раніцай. І ў гэты ж дзень Імшой Вячэры Пана распачынаецца перажыванне пасхальных таямніцаў. Працягваецца яно тры дні, але Касцёл аб’ядноўвае іх у адзін адцінак часу, які называе Пасхальным Трыдуумам. Вельмі важна перажыць усе падзеі гэтых дзён, бо яны неадрыўныя: каб радавацца Ўваскрасенню, трэба перажыць цямніцу Вялікага Чацвярга, цярпенні і смерць Вялікай Пят-ніцы. Гэта адна доўгая літургія, якая доўжыцца тры дні, таму, калі прыйдзеш толькі ў Вялікую Суботу вечарам, то моцна спознішся –  літургія пачалася ў Вялікі Чацвер вечарам!
Вечаровая Імша ў Вялікі Чацвер з’яўляецца ўспа-мінам устанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі. Таксама падзеі гэтага дня кажуць нам пра Бога, які любіць чалавека. Падчас вячэры Езус ведаў, што ўжо гэтай ноччу Ён будзе схоплены і асуджаны на крыжовую смерць, якая была прадугледжана для найбольшых злачынцаў. Ужо раней архісвятары хацелі Яго схапіць і забіць, але Езус праходзіў каля іх з такой моцай, што ніхто не мог паднесці на Яго руку. Цяпер жа Ён вырашыў, што не будзе абараняцца, бо хацеў нас пераканаць, што любіць нас да канца, назаўсёды і зусім незалежна ад таго, ці любім мы Яго. Але перад тым як Ён пайшоў у Аліўны сад на цяжкую размову з Айцом Нябесным, у сваёй бязмежнай любові знайшоў спосаб застацца з намі. Адгэтуль у Эўхарыстыі людзі ўсіх часоў і народаў могуць адчуць прысутнасць і любоў Езуса. Вялікі Чацвер – гэта ўспамін Божага Сына, які называе нас сваімі сябрамі і які абмывае ногі вучням. Гэты абрад паўтараецца ў многіх касцёлах і заахвочвае нас да служэння бліжнім. Пасля Імшы Вячэры Пана адбываецца адарацыя і трыванне з Езусам у цямніцы.
Вялікая Пятніца – увесь Касцёл трывае ў цішыні і глыбокай задуме. Святая Імша ў гэты дзень не цэлебруецца, вернікі збіраюцца, каб разважаць пакуты і смерць Езуса і ўшанаваць крыж, сімвал дасканалай ахвяры Хрыста. Літургія і выгляд касцёла падкрэс-ліваюць асаблівы характар гэтага дня. Пачынаецца яна з уваходу святара, у цішыні ён падае на твар перад алтаром, і наступае хвіліна маўчання. Таямніцу Вя-лікай Пятніцы немагчыма выразіць словамі, трэба памаўчаць і прынізіцца перад Панам. Далей падчас набажэнства чытаецца апісанне пакутаў і смерці Езуса. Потым адбываецца ўрачыстая малітва верных, якая ахапляе ўсіх людзей на зямлі. Пасля гэтага ўся ўвага скіроўваецца на крыж, наступае момант адарацыі і ўшанавання. Заканчваецца літургія прыняццем Святой Камуніі. Нягледзячы на ўсю строгасць, літургія прасякнута надзеяй. Менавіта ў гэты дзень адбылося збаўленне чалавецтва, якое прадвесцілі прарокі. Абрады заканчваюцца перанясеннем Эўхарыстыі ў Божы Гроб і чуваннем.
У Вялікую Суботу Касцёл трывае пры Гробе Пана, разважаючы муку і смерць Хрыста, а таксама Яго зыход да адхлані. Там Езус абвяшчае навіну аб перамозе над смерцю ўсім, хто памёр перад Яго прыйсцем на зямлю. У атмасферы задумы, малітвы і посту Касцёл чакае літургію Пасхальнай Вігіліі. Пасхальная Вігілія – гэта доўгае чаканне ўваскрасення Хрыста. Яна вельмі багатая як колькасцю ўсяго, што адбываецца, так і зместам усіх абрадаў. Паспрабую вельмі скарочана прадставіць усю паслядоўнасць. Спачатку адбываецца літургія святла, якая выражае чуванне верных на малітве і чаканне збаўчых падзеяў. Далей наступае літургія слова, якая ўяўляе сабой чытанне дзевяці фрагментаў Святога Пісання і спеў псальмаў. Гэтыя чытанні павінны паказаць магутныя справы Пана ў гісторыі чалавецтва, а заканчваюцца яны ўрачыстым Аллелюя і ўрыўкам з Евангелля, якое абвяшчае доўгачаканае Ўваскрасенне Пана. Потым адбываецца літургія аднаўлення абяцанняў святога Хросту, якая здзяйсняецца як знак прыняцця ўдзельнікамі Божага плану збаўлення. І заканчваецца Пасхальная Вігілія эўхарыстычнай літургіяй, якая ўвенчвае справу збаўлення Езуса Хрыста.
Вось цяпер паспрабуйце ўявіць сабе чалавека, які прыйшоў у касцёл на святкаванне Вялікадня нядзельным паранкам, прапусціўшы ўдзел ва ўсіх набажэнствах Пасхальнага Трыдууму. Хіба ён адчуе ў сабе ўсю тую радасць, якою адорвае нас Уваскрослы Пан у гэтае свята?

 

 

Кс. Юрый  ВАРАНКО.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

Явления Воскресшего

 

 

642
«Все, что случилось в эти пасхальные дни, вовлекает каждого из апостолов  – и в особенности Петра –   в созидание новой эры, которая  началась в пасхальное утро. Как свидетели  Воскресения, они остаются камнями, заложенными в основание Его Церкви. Вера первой христианской общины основана на свидетельстве  конкретных  людей, известных христианам и, в большинстве  своем, живущих среди них. Эти «свидетели воскресения Его» – прежде всего Петр  и  двенадцать апостолов, но не только: Павел ясно говорит, что однажды  Иисус явился более чем пятистам братьям, а потом  Иакову и всем апостолам».

 

643
«Перед лицом этих свидетельств  невозможно толковать  Воскресение Христово вне физического порядка вещей и не признавать  его историческим фактом (…)».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий