“Ніхто не мае большай любові за тую,
калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх” (Ян 15, 13).
Няпраўду дае сцвярджэнне, што жыццё чалавека з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю. Маем шмат прыкладаў, калі людзі аддавалі жыццё за веру, за айчыну, у імя любові, у імя гонару. Можна б нават рызыкнуць і сцвярджаць, што, калі ў жыцці чалавека няма такой каштоўнасці, за якую можна было б яго аддаць, то такое жыццё хіба нічога не варта …
Тэма ахвяры вельмі часта з’яўляецца ў Святым Пісанні. Неразрыўна звязана з хрысціянствам. Штодня маем прыклад ахвяры Святой Імшы.
Найбольш вядомым прыкладам ахвяры на старонках Старога Запавету з’яўляецца вобраз ахвяры Абрагама. Бог выбраў Абрагама, загадаў яму вырушыць у невядомую далячынь і паабяцаў незлічонае патомства. Абрагам паверыў Богу. Паверыў, нягле-дзячы на тое, што сам быў у пажылым веку і жонка яго Сара была няплодная. Мусіў мець вялікую веру! Але здарыўся цуд: Сара на старасць аказалася цяжарнай. Спадзяецца на каханае сваё дзіцятка. Трэба зазначыць, што магчымасць зачацця, магчымасць мець дзяцей для тых людзей была благаслаўленнем, і наадварот – немагчымасць мець была сімвалам адсутнасці яго.
Абрагам і Сара аказаліся надзеленымі вялікім дарам. Народзіцца ў іх патомак мужчынскага роду (род не загіне!), якому дадуць імя Ісаак.
Можам сабе ўявіць шчасце бацькоў – старэнькіх людзей! Не мелі ніякай ужо надзеі, а тут – такая радасць!
Тая радасць, аднак, не трывае доўга.
“А пасля тых здарэнняў Бог выстаўляе Абрагама на іспыты: “Абрагаме!”. А калі той адазваўся “Я!”, кажа яму: “Вазьмі твайго сына адзінага, якога любіш, Ісаака, ідзі да краю Морыа і там пакладзі яго ў ахвяру на адным з пагоркаў, на які табе скажу” (Быц 22, 1-2)
Наказ зразумелы. Не можа быць ніякіх “але”. Фантазія падказвае, што магло адбывацца ў душы і сэрцы старога чалавека, старога бацькі. Прыпомнім сабе, што ў тыя часы паняцце змёртвыхпаўстання было вельмі няясным. Бацька “жыў” у сваіх нашчадках. Гэта быў падвойны прыгавор. Калі б Бог пажадаў жыцця Абрагама – усё было б прасцей. Бог, аднак, дасканала ведаў, што “жыццём” Абрагама ёсць Ісаак. Абрагам паслухмяна выконвае волю Пана Бога. “А калі прыйшлі на тое месца, якое Бог указаў, Абрагам збудаваў там алтар, паклаў на яго дровы і, звязаўшы сына свайго Ісаака, паклаў яго на тыя дровы на алтары. Потым Абрагам працягнуў руку па нож, каб забіць свайго сына” (Быц 22, 9-10). Злажыць ахвяру…
Ведаем, што анёл устрымае адчайнага бацьку. Ведаем, што ні адзін волас не ўпадзе з галавы хлопца. Ведаем, што Абрагам, які так моцна любіў свайго сына, не пачаў яго “абагаўляць”, ці ставіць на месца Бога ў сваім жыцці. Бог быў перадусім
Нягледзячы на тое, што прыклад ахвяры Абрагама ўсім добра вядомы (застаўся ўвекавечаны на знакамітым палатне Рамбрандта), прыклад гэты не адзіны. Не ёсць гэта найбольшая ахвяра.
У Другой кнізе Макабэяў знаходзім прыклад Маці. Калі Абрагам гатовы пасвяціць адзінага свайго сына, то гераіня таго апавядання глядзела на смерць семярых сваіх сыноў. “Сем братоў разам з маці былі схоплены, і катавалі іх бізунамі і рамянямі, бо кароль хацеў прымусіць іх пакаштаваць свініны, забароненай Законам. Адзін з іх, які прамаўляў ад імя астатніх, сказаў так: “Аб чым прагнеш запытаць і чаго даведацца ад нас? Хутчэй мы гатовыя загінуць, чым пера-ступіць айчыннае права”. Разгневаўся на гэта кароль і загадаў распаліць патэльні і катлы. Як толькі распалілі, загадаў, каб таму, каторы прамаўляў ад імя астатніх, адрэзалі язык, сцягнулі з яго скуру і адсеклі члены цела на вачах яго братоў і маці. Калі юнак быў ужо цалкам безуладны, кароль загадаў кінуць яго ў агонь, бо яшчэ дыхаў, і смажыць на патэльні. Калі ад патэльні пачалося выпарэнне (браты засталіся), яны разам з маці напаміналі, каб сумесна аддаць жыццё. Гаварылі так: “Пан Бог бачыць і сапраўды мае літасць над намі, згодна з тым, што Майсей распавёў у песні, якая выразна сведчыць аб гэтым у словах: “Будзе мець літасць над слугамі сваімі» (2 Мак 7, 1-6).
Апісанне катавання і смерці кожнага з братоў вельмі выразнае і жудаснае. Аднак не яно пакідае найбольшае ўражанне. Найбольшае ўражанне і вечную памяць пакідае пастава маці: “Перад усім годнай здзіўлення і вечнай памяці была маці, якая на працягу аднаго дня бачыла смерць семярых сыноў, і мужна перанесла гэта дзякуючы сваёй надзеі на Пана” (2 Мак 7, 20).
Мова ідзе пра тое, што маці не толькі мужна перанесла смерць сваіх семярых сыноў (тут маем ужо выразную веру ў змёртвыхпаўстанне) і не толькі бачыла. Калі кароль-мучыцель абяцае, што захавае жыццё наймалодшага з яе дзяцей, зробіць яго шчас-лівым і багатым на сваім двары, пры ўмове, што маці склоніць яго да парушэння айчыннага права, яна, пасля доўгіх перакананняў і клятваў тырана, згаджаецца. Вось што наступае пазней: “Пасля доўгіх угавораў яна згадзілася пераканаць сына. Аднак, схіліўшыся над ім, сказала на роднай мове, насміхаючыся з жорсткага тырана: “Сыне, злітуйся нада мною! Я насіла цябе ва ўлонні дзевяць месяцаў, карміла цябе малаком тры гады і даглядала, з клопатам гадуючы цябе да гэтага ўзросту. Прашу цябе, дзіця, паглядзі на неба і на зямлю і, убачыўшы ўсё, што на іх, зразумей, што Бог з небыцця стварыў іх, і чалавечы род узнік такім самым чынам. Не бойся ката гэтага, але будзь годным братоў і прымі смерць, каб у час міласэрнасці я знайшла цябе разам з братамі тваімі” (2 Мак 7, 26-29),
Сыне, будзь годны братоў сваіх і прымі смерць… Ці так гаворыць любячая маці? Менавіта так.
Праблема, якая ў некаторых ўзнікае з гэтым тэкстам (як любячая маці можа сказаць свайму дзіцяці: памры! Гэта ненармальна!), ёсць праблемаю веры, а дакладней – праблемай адсутнасці яе. Мудрая маці з Кнігі Макабэяў не хоча страціць сваіх дзяцей навекі. Хоча наймалодшага сына свайго знайсці з братамі ў небе! Гэта сапраўдная любоў, якая клапоціцца не пра жыццё сённяшняе, а перадусім – пра жыццё вечнае. Памры, каб жыў вечна! Там спаткаемся. Таму гэты тэкст падаецца нам цяжкім і агідным, бо знікла ў нас з перспектывы жыццё вечнае. Фактычна нават тыя, хто ходзіць да касцёла, гатовыя да вялікіх ахвяраў для паляпшэння жыцця на зямлі, нават калі гэта загражае іх жыццю вечнаму. Аб тым не хочуць думаць ні бацькі, ні дзеці. Звычайна жадаем сабе доўгага жыцця на зямлі. Ясна. А што, калі доўгае і шчаслівае жыццё на зямлі не давядзе нас да жыцця вечнага ў небе? А што, калі гэтае бесклапотнае жыццё давядзе нас проста да агню пякельнага, вечнага пракляцця? Варта падумаць.
Ахвяра з жыцця… Святы Павел напісаў: “Ніхто з нас не жыве для сябе, і ніхто не памірае для сябе. Бо калі жывём – то жывём для Пана; калі ж паміраем – для Пана. Таму ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану” (Рым 14, 7-8).
У іншым месцы зазначае, што ўсё мы атрымалі ў дар, нічога не можам даць ад сябе (пар. 1 Кар 4, 7).
У нашых “ахвярах” напамінаем малых дзяцей, якія перад святамі просяць бацьку: тата, калі ласка, дай мне грошай на падарунак для цябе…
кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Память жертвы Христа и Его Тела – Церкви
1362
«Евхаристия – это воспоминание Пасхи Христовой, актуализация и сакраментальное приношение Его единой жертвы в литургии Церкви, которая есть Его Тело. Во всех Евхаристических молитвах имеется – после установительных слов – молитва, называемая анамнесисом или воспоминанием».
1363
«В библейском значении слово воспоминание означает не просто воспоминание о событиях прошлого, но провозглашение чудес, которые Бог сотворил для людей. В литургическом праздновании этих событий они неким образом обретают реальное присутствие в настоящем времени. Именно так Израиль понимает свое освобождение из Египта: всякий раз, когда празднуется Пасха, события Исхода присутствуют в памяти верующих, чтобы те сообразовывали с ними свою жизнь».