Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі

Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Марыі Панны (lac.Immaculata Conceptio Beata Virginis Maria) – сцвярджэнне тэалагічнага вызначэння святасці, якая з’яўляецца прывілеем Марыі з Назарэту, абвешчанай у Касцёле Святым Піем IX у якасці дагмата веры.

 

Гэтая праўда веры з’яўляецца часткаю больш шырокага пытання наступстваў граху першых бацькоў Адама і Евы (грэх першародны), якім засталося падвергнута чалавецтва.

Дагмат аб Беззаганным Зачацці  Найсвяцейшай Марыі Панны быў абвешчаны апостальскай Канстытуцыяй Ineffabilis Deus 8 снежня 1854 г. Папам Піем IX.Ён казаў: “…аб’яўляем, вымаўляем і вызначаем, што навука, якая падтрымлівае, што Найсвяцейшая Панна Марыя  ад першай хвіліны свайго жыцця  – моцай  асаблівай ласкі і  прывілею Ўсемагутнага Бога,   моцай прадбачаных заслугаў Езуса Хрыста, Збаўцы роду людскога  – засталася захаванай і некранутай ад усялякай плямы граху першароднага, з’яўляецца праўдай, аб’яўленай Богам, і таму ўсе верныя павінны трывала і без ваганняў верыць».

Упамянутая була вызначае, што Марыя засталася захаванай ад першароднага граху. Каб зразумець, аб чым канкрэтна мова, трэба заўважыць, што каталіцкая тэалогія адрознівае віну ад пакарання. Пакарання, якое атрымліваем падчас жыцця, напрыклад, зраненне чалавечай натуры праз аслабленне волі і розуму, пажадлівасць, падпарадкаванне пакутам і смерці, як і кары вечнай, т.зв. пакарання вечным праклёнам. Дагмат сцвярджае, што Марыя засталася захаванай ад якой-небудзь плямы першароднага граху, гэта толькі гаворыць пра засцеражэнне Марыі ад усякай віны. Дагмат не выключае, што Марыя як чалавек магла разам з усім стварэннем (пар. Рым 8,20) сведчыць нейкім чынам аб канчатковым пакаранні, напрыклад, цярпенні або смерці, але нават гэта не дало поваду ёй для найменьшага граху. Усе дзеці Адама і Евы нясуць на сабе віну і наступствы першароднага граху і могуць у веры атрымаць абгрунтаванне і вызваленне праз удзел у Пасхальнай таямніцы Хрыстуса. Гэты дагмат азначае, што Марыя атрымала абгрунтаванне і вызваленне спосабам прадузятым, моцай прадбачаных за-слугаў Езуса Хрыста. Аб гэтым гаворыць наступны сказ пастановы: “…моцай асаблівай ласкі  і прывілею Ўсемагутнага Бога, моцай прадбачаных заслугаў Езуса Хрыста, Збаўцы роду людскога …”. У момант зачацця Марыі яе святымі бацькамі Яўхімам і Ганнай на зямлі яшчэ не было Адкупіцеля і Адкуплення. Сын Божы, Слова, яшчэ не нарадзіўся і не дасягнуў Пасхальнай таямніцы, але Яго моц сягала ў мінулае аж да Адама: падчас, калі ўсе сталіся адкупленымі (redempti), Марыя папярэдне адкупленая (pra-redempta). Сучасная тэалогія ўказвае на пазітыўны аспект пастановы, менавіта, напаўненне Святым Духам. Святы Ян Павел II у энцыкліцы Redemptoris Mater падкрэсліў, што праз сваё беззаганнае зачацце Марыя была як бы вестуном надыходзячага Адкуплення.

 

Гісторыя дагмату

Патрыяршы перыяд

Перакананне ў тым, што Маці Езуса была па-за панаваннем паўсюднага першароднага граху – з погляду на святасць яе Сына Хрыстуса – існавала ад першых вякоў Касцёла. Аўгустын з Гібоны (354–430), напрыклад,  у кантэксце спору з пелагіянамі, якія  супраціўляліся праўдзе веры аб граху першародным, прызнаў, што Маці Езуса была  звольнена ад уплыву якога-небудзь граху.

У VII –VIII ст.ва ўсходнім хрысціянстве пачалася цэлебрацыя таямніцы зачацця Марыі ў літургіі, называючы той дзень Святам зачацця Найсвяцейшай, або Святам зачацця Найчысцейшай. У IX ст. перайшло яно ў літургію заходнюю як Свята зачацця.

 

Сярэднявечча

Тамаш Аквінскі не прымаў (1224 – 1274) беззаганнага зачацця. Ласка беззаганнасці была ўдзелена Марыі, паводле гэтага доктара Касцёла, яшчэ да яе нараджэння, але ўжо пасля зачацця. Аднак Тамаш Аквінскі не меў аніякага сумнення адносна непранікальнай святасці Марыі. “Хрыстус пераўзышоў Благаслаўлёную Панну ў тым, што зачаўся і нарадзіўся без першароднага граху. Благаслаўлёная ж Панна хоць народжаная была без граху першароднага, аднак зачата была з ім (…). Яе найвышэйшая чыстасць уключае ў сябе вызваленне ад віны, калі гэтая Панна не папоўніла ані цяжкага, ані лёгкага граху, як і ад кары”.

Францішканін Ян Дунс Шкот (памёр у 1308) у сваёй працы Opus Oxoniense ўвёў паняцце Хрыстуса , дасканалага  Адкупіцеля, сцвярджаючы, што да дасканаласці Адкуплення належыць агульнае захаванне Марыі ад граху, таксама ў зачацці. Звярнуўся да хвалы Хрыстуса. Гэта быў пералом у рэфлексіі знакамітых тэолагаў.

 

Перыяд Адраджэння і пазней

У 1476 г. Папа Сыкстус IV, францішканін, як першы з пантыфікаў, Канстытуцыяй Cum praeexcelsa за-цвердзіў Свята Зачацця і забараніў атакаванне навукі аб беззаганным зачацці, сцвярджаючы, што гэта – паўсюднае перакананне верных, якое выражаецца менавіта ў літургіі мшальнай і брэвіярыйнай. Сам урачыста святкаваў свята ў Курыі Рымскй 8 снежня.

У 1546 г. Трыдэнцкі Сабор, выкладаючы навуку аб паўсюднасці першароднага граху, перасцярог, што ён не датычыцца асобы Марыі. Гэта было адназначнае абвяшчэнне з боку пераканання аб выбаўленні яе з-пад наступстваў граху першых бацькоў.

У 1708 г., за 146 гадоў перад аглашэннем дагмату, было праведзена Свята Беззаганнай, абавязковае ва ўсім Касцёле лацінскім.

 

Біблійныя крыніцы дагмату

Хоць Святое Пісанне нідзе і не гаворыць аб беззаганным зачацці Марыі, Касцёл праз абвяшчэнне дагмату сцвердзіў, што захаванне Марыі ад граху ёсць лагічным следствам біблійнага Аб’яўлення. Біблійным абгрунтаваннем дагмату служаць словы Арханёла Габрыэля “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою!” (Лк 1, 28), скіраваныя да Марыі падчас Благавешчання. Паводле каталіцкіх тэолагаў, у душы Панны з Назарэту не было месца для граху, паколькі была выканана ласка Бога.

 

Аб’яўленні пацвярджаюць праўдзівасць дагмату

Перад тым, як дагмат аб беззаганным зачацці быў абвешчаны Папай, аб гэтым гаварыла сама Марыя ў знакамітых аб’яўленнях у 1830 г. Кацярыне Лабур у Парыжы. Маці Божая наказвае, каб быў выбіты спецыяльны медалік з надпісам: “О, Марыя, без граху зачатая, маліся за нас, каторыя да цябе прыбягаюць”.

А ўжо пасля абвяшчэння дагмату ў 1854 г. , 4 гады пазней, ён быў пацверджаны самой Марыяй падчас аб’яўленняў ва французскім Лурдзе мясцовай пастушцы Бэрнадэцце Субіру.На адным з іх спатканняў з Белай Пані ў гроце Масабэль над берагам ракі Ґава Марыя засведчыла проста: “Я Беззаганнае Зачацце”.

Тыя самыя праўды Маці Божая пацвердзіла 19 гадоў пазней у вармінскім Гечвальдзе. 1 ліпеня 1877 г. адна з бачыўшых, Юстына Шафрыньска, запытала: “Хто Ты?”. І пачула на вармінскім дыялекце, блізкім да польскай мовы: “Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганна Зачатая”. 

 

 

 а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

Непорочное зачатие

 

490

«Чтобы быть Матерью Спасителя, Марии были «даны Богом дары, соизмеримые со столь великим  служением».Ангел Божий при Благовещении приветствует  Ее как «Благодатную». Действительно, чтобы свободно ответить согласием  веры на возвещение  Ее призвания, нужно было,  чтобы вся Она  была объята благодатью Божией».

 

491

 «На протяжении веков Церковь  осознала, что Мария  Богом «исполненная  благодати» (ср. Лк 1,28), получила искупление с момента Своего зачатия. Это исповедует догмат о Непорочном Зачатии Богородицы, провозглашенный в 1854 г. Папой Пием IX».

 

492

«Эта «сияющая и совершенно уникальная святость», которой Она «одарена с первого мига Своего зачатия», целиком дана  ей Христом: Она «искуплена возвышеннейшим образом в предвидении заслуг Ее Сына». Более, чем какое бы то ни было сотворенное существо, Отец благословил Ее «во Христе всяким  духовным благословением  в небесах» (Еф 1,3). Он избрал Ее «прежде создания мира, чтобы была Она свята и непорочна пред Ним в любви».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий