Благаслаўлёны дом, дзе шануецца старасць!

Сусветны Дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей, якія з’яўляюцца ахоўнікамі каранёў народаў, аб’ядноўваюць розныя пакаленні і перадаюць маладым багаты жыццёвы вопыт, адзначаецца  сёлета  23 ліпеня.

 

Свята прыпадае на чацвёртую нядзелю ліпеня, у “ваколіцах” урачыстасці святых Яўхіма і Ганны, якія былі дзядуляю і бабуляю Езуса. Пра яго Святы Айцец паведаміў 21 студзеня 2021 года, у прыкрых умовах пандэміі, калі на плошчы Святога Пятра сабралася шмат людзей, у тым ліку дзеці, якія, між іншым, расказвалі пра наступствы пандэміі ў іх жыцці. Час пандэміі ва многіх супольнасцях, таксама ў сем’ях прывёў да вялікага спусташэння ў адносінах між людзьмі, правакуючы аддаленне адзін ад другога часта з-за страху або з-за так званага клопату аб здароўі старэйшага пакалення. Зараз надыйшоў час, каб адбудаваць сямейныя адносіны, уносячы ў іх шанаванне, узаемны клопат і радасць ад быцця разам. Добрай аказіяй для гэтага з’яўляецца чарговы Дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей, 23 ліпеня, каб аказаць ім любоў, удзячнасць за жыццё і выхаванне, за малітвы і бясконцы клопат пра дзяцей і ўнукаў. Няхай адчуюць сябе патрэбнымі, вартымі і каханымі. “Спяшайцеся любіць людзей – так хутка адыходзяць”, – пісаў паэт кс. Ян Твардоўскі.

 

Чым з’яўляецца старасць?

Многія людзі баяцца старасці. Лічаць хваробаю, з якою лепей не мець ніякага кантакту.  Гэта культура “адкідвання” – ментальнасць, якая сцвярджае, што, калі адчуваем сябе іншымі, чым найслабейшыя, і адыйшлі ад іх крохкасці, яна дазваляе нам уявіць сабе, што “мы” і “яны” ідзём асобнымі дарогамі. У рэальнасці аднак, доўгае жыццё – як навучае Святое Пісанне – ёсць благаслаўленнем, а людзі старэйшыя не з’яўляюцца перажыткамі, ізгоямі, а жывымі знакамі добразычлівасці і міласці Бога, які шчодра абдорвае жыццём. Благаслаўлёны дом, які клапоціцца пра людзей старэйшых! Благаслаўлёная сям’я, якая шануе сваіх дзядуляў і бабуль! Так вучыць нас Папа.

Заканчэнне прафесійнай актыўнасці і тое, што дзеці становяцца самастойнымі, часта руйнуе тыя повады, якім мы прысвяцілі шмат энергіі. Свядомасць, што сілы слабеюць, паяўленне хваробы могуць пахіснуць нашу ўпэўненасць у сабе. Свет, з яго хуткім тэмпам, за якім цяжка нам паспець, здаецца, не пакіне нам альтэрнатывы і прывядзе нас да рэалізацыі ідэі адкідвання. Невыпадкова пра гэта да неба ўзносіцца малітва: “Не адкідай мяне ў час старасці; калі сілы аслабнуць – не пакінь мяне” (Пс 71, 9).

Старэнне – не пракляцце, не асуджэнне – благаслаўленне! Мы павінны рыхтаваць сябе і вучыцца перажываць старасць актыўна, і ў сэнсе духоўным таксама, захоўваючы наша ўнутранае жыццё, згодна са Словам Божым, штодзённай малітвай, рэгулярным карыстаннем святымі сакрамэнтамі і праз удзел у літургіі. А разам з адносінамі з Богам выпястоўваць адносіны з іншымі людзьмі – перадусім з роднымі, з дзецьмі,  унукамі, якім мы павінны аказваць шчырасць, поўную клопату, а таксама з людзьмі беднымі, церпячымі, якім павінны быць блізкімі праз канкрэтную дапамогу і малітвы. Усё гэта дапаможа нам не адчуваць сябе гледачамі ў тэатры свету і не абмяжоўваць сябе сядзеннем на балконе ці каля вакна.

Узорам і апекунамі старэйшага пакалення з’яўляюцца святыя Яўхім і Ганна – бацькі Найсвяцейшай Панны Марыі, дзядуля і бабуля Езуса.

 

Кім былі святыя Яўхім і Ганна   

Не ведаем многа пра святых Ганну і Яўхіма, якіх прымаем за бабулю і дзядулю Езуса. Маўчаць на іх тэму і старонкі Святога Пісання. Няма нават у Евангеллі ад Св. Лукі, дзе аўтар піша, што стараўся глыбока прааналізаваць, як гэта было з Езусам ад самага пачатку, таму дарэмна нам шукаць якуюсьці інфармацыю на гэтую тэму ў Бібліі. Існуе затое багатая апакрыфічная літаратура, якая распавядае таксама пра Езуса і Евангелле, але не прызнаная Касцёлам як натхнёная  Святым Духам і не прынятая да канону святых кніг. Сярод тэкстаў, якія могуць даць нам некаторыя веды пра бацькоў Марыі, дзядулю і бабулю Езуса, асаблівае значэнне мае Протаевангелле Якуба, напісанае каля паловы II стагоддзя. Некаторую вартасць маюць таксама Евангелле псеўда-Мацея з VI стагоддзя  і Кніга  Нараджэння Марыі, напісаная ў VIII ст. Протаевангелле Якуба паказвае, што бацькі насілі імёны Ганна і Яўхім. Габрэйскае імя Ганна азначае проста “ласка”. Бабуля Езуса паходзіла з роду караля Давіда, з недалёкага ад Ерузалема Бэтлеема ў Юдэі. Імя Яўхім паходзіць ад габрэйскіх слоў “Бог” і “паднесці”. Гэта так званае тэафарычнае імя, якое азначае “Бог узмоцніць, падтрымае, пацешыць, асвяжыць, падыме настрой”. Дзядуля Езуса паходзіў са знакамітай і заможнай сям’і з Назарэту ў Галілеі. Паводле традыцыі, ён таксама належаў да каралеўскага  роду Давіда.

Апокрыфы адзіны ў тым, што распавядаюць пра тое, як Ганна і Яўхім моцна хацелі патомства, але доўга не маглі мець дзяцей. Адсутнасць патомства ў тыя часы лічылася недастатковасцю Божага благаслаўлення. Таму набожныя бацькі Езуса перажывалі гэта з вялікім болем. Пасля многіх выпрабаванняў і пакут, якія чулі ад родных і блізкіх, нават ад святароў у ерузалемскай святыні, стомлены Яўхім адышоў у пустыню, каб там пасціць сорак дзён і начэй. Пасля гэтага анёл панскі паведаміў яму доўгачаканую вестку, што яго малітва выслухана, а дачушцы павінен будзе даць імя Марыя. Таксама і Ганне явіўся анёл, які сказаў ёй пра нараджэнне дзіцяткі.

Апокрыфы расказваюць, што Ганна нарадзіла ў 45 гадоў. Згодна з палажэннем права, ва ўзросце дзіцяці 15 дзён, яму далі імя Марыя, а ў 80 дзён – ахвяравалі ў святыні. Як перадае традыцыя, Яўхім памёр праз некалькі гадоў пасля нараджэння дачушкі, а Ганна пасля вяселля  Марыі з Юзафам засталася жыць з імі ў Назарэце, дажыўшы да старасці.

Культ святых Яўхіма і Ганны – бацькоў Марыі і дзядулі і бабулі Езуса – развіўся ў Каталіцкім Касцёле ў першыя стагоддзі. Святыя Ганна і Яўхім з’яўляюцца апекунамі сужонкаў, дзядуляў і бабуль. Да таго ж Ганна прызнана яшчэ і апякункаю маці і ўдоў.

 

 

Малітва за дзядуляў і бабуль

 

Пане Езу,

Нарадзіўся ад Панны Марыі, дачкі Ганны і Яўхіма.

Глядзі з любоўю на дзядуляў і бабуль ва ўсім свеце,

Абараняй іх! Яны з’яўляюцца  багаццем для сямей, для Касцёла і для  ўсяго грамадства.

Падтрымлівай іх! Калі прыбаўляюцца годы,

Няхай будуць для свае сям’і

Моцнымі слупамі веры евангельскай,

Абаронцамі шляхетнай вартасці сям’і, жывымі  захавальнікамі трывалых рэлігійных традыцый.

Зрабі, каб як настаўнікі мудрасці і адвагі

Перадавалі будучым пакаленням

Плады свайго даспелага людскога і духоўнага  вопыту.

 

 

   а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

Обязанности детей

 

 

2218

Четвертая Заповедь напоминает детям, ставшим взрослыми, об их ответственности по отношению к родителям. Насколько это возможно, они должны оказывать родителям моральную и материальную  поддержку в годы их старости, и во время  болезни, одиночества и невзгод. Иисус напоминает об этом долге благодарности.

Сын! прими отца твоего в старости его, и не огорчай  его в жизни его. Хотя бы он и оскудел разумом, имей снисхождение и не пренебрегай  им при полноте силы твоей.(…) Оставляющий отца – то же, что богохульник, и проклят от Господа раздражающий мать свою (Сир 3, 12-13,16) «.

 

 2220

«Особую благодарность христиан заслуживают те, от кого  они получили дар веры, благодать Крещения и жизнь в Церкви. Это могут  быть родители или другие члены семьи, бабушка и дедушка, пастыри, катехизаторы, другие учителя или друзья…»


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий