Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў другую Велікодную нядзелю, гэта значыць у наступную нядзелю пасля Вялікадня. Яго ўстанавіў Святы Папа Ян Павел II у дзень кананізацыі сястры Фаўстыны, 30 красавіка 2000 года.
Гэта свята ўстаноўлена ў Касцёле не выходзячы з традыцый веры або рашэнняў біскупаў. Такое свята пажадаў сам Пан Езус, які выразна абвясціў Сваю волю Св. сястры Фаўстыне: «Жадаю, каб першая нядзеля пасля Вялікадня была святам Міласэрнасці» (Дзённік, 299). У 1931 годзе Пан Езус з’явіўся польскай манахіне Фаўстыне Кавальскай, містычцы, несучы вестку пра Сваю Міласэрнасць усяму чалавецтву. «Плоцк, 22 лютага 1931 г. Увечары, калі я знаходзілася ў келлі, убачыла Езуса Хрыста, які быў апрануты ў белае адзенне. Адна Яго рука была паднята для благаслаўлення, а другая краналася адзення на грудзях. Са складкі адзення на грудзях выходзілі два шырокія прамяні: адзін чырвоны, другі бледны. Моўчкі я ўважліва глядзела на Пана, мая душа была напоўнена пачуццём страху, але таксама і вельмі вялікай радасцю. Праз некаторы час Езус сказаў мне: „Намалюй абраз паводле выявы, якую ты бачыш, з подпісам: Езу, давяраю Табе. Я хачу, каб гэтаму абразу спачатку пакланяліся ў вашай капліцы, а потым — ва ўсім свеце. Я абяцаю, што душа, якая будзе пакланяцца гэтаму абразу, не загіне. Абяцаю ёй таксама ўжо тут, на зямлі, перамогу над ворагамі, а асабліва ў час смерці. Я сам буду аберагаць яе, як свой гонар“. Потым Пан Езус сказаў: „Я хачу, каб было ўстаноўлена свята Міласэрнасці. Я хачу, каб абраз, які ты намалюеш пэндзлем, быў урачыста асвечаны ў першую ня-дзелю пасля Вялікадня. Гэтая нядзеля павінна стаць святам Міласэрнасці. Я хачу, каб святары прапаведвалі пра Маю вялікую міласэрнасць да грэшных душаў. Няхай грэшнік не баіцца прыблізіцца да Мяне. Мяне паліць агонь міласэрнасці. Я хачу выліць яго на душы людзей“».
Паводле запісу сястры Фаўстыны ў яе дзённіку, Хрыстус загадаў ёй намаляваць убачаную ёю выяву, у якой з Яго грудзей зыходзяць два промні, бледны і чырвоны, і напісаць: «Езу, давяраю Табе!». Крыху пазней Пан Езус растлумачыў значэнне прамянёў у гэтым вобразе. «Бледны прамень азначае Ваду, якая робіць душы дабрадзейнымі. Чырвоны прамень азначае Кроў, якая ажыўляе душы. Гэтыя два промні з’явіліся з глыбіні Маёй Міласэрнасці, калі Я быў укрыжаваны на Крыжы і Маё Сэрца было працята дзідай. Шчаслівы, хто жыве пад абаронай абодвух прамянёў, праведная правіца Божая абароніць яго».
Святая Фаўстына Кавальская зрабіла ўсё, што залежала ад яе, – пераказала гэтую волю Хрыста сваім спаведнікам і малілася аб выкананні волі Божай. Пасля яе смерці распаўсюджваннем набожнасці ў духу міласэрнасці і ўсталяваннем свята апякуецца а. Міхал Сапоцька.
Свята Міласэрнасці было ўведзена спачатку ў Кракаўскай архідыяцэзіі; гэта зрабіў у 1985 годзе кардынал Францішак Махарскі. Затым некаторыя польскія біскупы ўкаранілі гэтае свята ў літургічных календарах сваіх дыяцэзій. Для ўсёй Польшчы дзень гэтага свята зацвердзіў у 1995 годзе Папа Ян Павел II, і, нарэшце, у 2000 годзе гэты дзень стаў святам усяго Каталіцкага Касцёла.
Адкрыццё Божай Міласэрнасці было Божым адказам, радасцю і падтрымкай для людзей, на якіх у ХХ стагоддзі выпала больш за ўсё бедстваў за ўсю гісторыю: генацыд розных узроўняў, дзве сусветныя вайны, таталітарныя рэжымы і таму падобнае. Аб’яўленні простай польскай сястры па-вінны перадаць свету надзею і суцяшэнне: не Бог усіх карае, гэта не “Божая” бяда над чалавецтвам, Бог у цяжкіх выпрабаваннях пасылае вестку пра сваю міласэрнасць і запрашае ўсіх чэрпаць з гэтай крыніцы. Божая Міласэрнасць — гэта самая вялікая ўласцівасць Бога. Хоць кожная з уласцівасцяў Бога, напрыклад, любоў, усемагутнасць, прадбачлівасць або справядлівасць з’яўляецца самім Богам у Святой Тройцы адзіным, аднак такую Божую ўласцівасць як міласэрнасць некаторыя тэолагі называюць самай вялікай, таму што гэтая ўласцівасць непасрэдна датычыць жыцця чалавека, яго велічы і ўбогасці, яго промахаў, крызісаў і памылак. У наш складаны час, якому з аднаго боку характэрна развіццё навукі і тэхнікі, вялікія дасягненні, адкрыцці чалавечага розуму, з іншага ж боку ўласціва адмаўленне чалавекам першынства Бога і жаданне вырашаць усё самастойна, займаючы месца Стварыцеля. Адыход чалавека ад Бога прывёў да вялікіх трагедый, страшных войнаў, канцэнтрацыйных лагераў, крэматорыяў, гулагаў, а ў наш час — да тэрарызму.
Менавіта ў гэтыя цяжкія часы Пан Бог хоча нагадаць людзям пра сваю міласэрнасць. «Людзі не спазнаюць супакою, пакуль з даверам не звернуцца да Божай Міласэрнасці». Для таго, каб спазнаць Божую Міласэрнасць, трэба вярнуцца да Бога, прызнаць свае памылкі і прасіць Бога аб міласці падобна марнатраўнаму сыну, а Бог, багаты на міласэрнасць , выйдзе насустрач збалеламу і змучанаму чалавеку, выйдзе, каб сустрэць марнатраўнага сына і адарыць яго годнасцю дзіцяці Божага. «Брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся» (пар. Лк 15, 32). Бог заўсёды і бясконца любіць чалавека, Ён стварыў яго на сваё падабенства, адарыў розумам і свабоднай воляй, бо не хоча мець у сваім Валадарстве нявольнікаў, але людзей свабодных, асобаў, якія б аддавалі хвалу Богу свядома, дабравольна, кіруючыся ўласным перакананнем. «Я хачу, каб свята Міласэрнасці было выратаваннем і прытулкам для ўсіх душ, а асабліва для няшчасных грэшнікаў. У гэты дзень адкрыты глыбіні маёй Міласэрнасці, Я выліваю цэлае мора ласкі на душу, якая набліжаецца да крыніцы маёй Міласэрнасці; і душа, якая ў гэты дзень прыступіць да споведзі і Святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне грахоў і збаўленне ад кары» (Дзённік, 699).
Падрыхтоўкай да гэтага свята павінна быць, паводле пажаданняў Хрыста, навэнна: дзевяць дзён малітвы каронкі Божай Міласэрнасці, пачынаючы з Вялікай пятніцы.
Калі б Бог перастаў аказваць сваю Міласэрнасць свету толькі на хвіліну, то свет адразу перастаў бы існаваць.
Кс. Алег ГРЫГАРОВІЧ, SAC
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Благодать
1996
«Наше оправдание происходит от Божией благодати. Благодать есть милость, безвозмездная помощь, которую Бог оказывает нам, чтобы мы ответили на Его зов – быть чадами Божиими, детьми усыновленными, причастниками Божественного естества, жизни вечной».
2001
«Подготовка человека к принятию благодати уже есть действие благодати. Она необходима для того, чтобы вызвать и поддержать наше содействие оправданию верой и освящению любовью. Бог завершает в нас то, что начал, «ибо Он начинает, самим действием Своим делая так, чтобы мы захотели; Он завершает, взаимодействуя с нашей же обращенной волей».
Мы, разумеется, трудимся тоже, но мы только и делаем, что трудимся с Богом, Который трудится. Ибо милосердие Его опередило нас, чтобы мы исцелились; и оно еще следует за нами , чтобы, исцелившись, мы были оживляемы; оно опережает нас, чтобы мы были призваны; оно следует за нами, чтобы мы были прославлены; оно опережает нас, чтобы мы жили благочестиво; оно следует за нами, чтобы мы вечно жили с Богом, ибо без Него мы ничего не можем сделать «.