Урачыстасць Хрыста Валадара ўстанавіў Папа Пій ХІ энцыклікай Quas Primas 11 снежня 1925 года. Сваё рашэнне тлумачыў так: «Хрыстус валадарыць у розумах людзей не столькі праз глыбіню і ўсеабдымнасць свайго ведання, колькі праз тое, што Ён сам з’яўляецца праўдай, а людзі павінны праўду чэрпаць і паслухмяна яе прымаць».
У нашым уяўленні слова «валадар» звязана з нейкім уладаром, што сядзінь на троне з каронаю на галаве, са скіпетрам у руцэ і багата ўбраны. Валадара акружаюць многія, адзіным абавязкам каторых з’яўляецца прыслугоўваць уладару. У выпадку небяспекі, якая пагражала б уладару, яго падданыя абавязаны бараніць яго. Валадар жыве ў прыгожым палацы. У асноўным, усе яго баяцца, хоць, з іншага боку, стараюцца спадабацца яму. Валадар павінен мець уладу. Валадар павінен мець дзяржаву. Чым большыя памеры дзяржавы, тым большая яго ўлада. Валадар без дзяржавы – гэта зусім не валадар.
Спытаюся ў вас: кім ёсць Езус Хрыстус? Што вы мне адкажаце? (…). Езус Хрыстус ёсць: Збавіцелем свету; Сынам Божым, які стаў чалавекам і памёр за нас на крыжы; нашым Панам; нашым Суддзёю, які прыйдзе судзіць жывых і памерлых і дасць кожнаму паводле яго ўчынкаў. Езус Хрыстус ёсць таксама валадаром Сусвету. Менавіта, у апошнюю нядзелю літургічнага года, мы адзначаем урачысташь Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Што значаць словы: «Езус з’яўляецца валадаром»? З Евангелля Святога Яна мы даведваемся, што аднойчы Езуса хацелі абраць царом. Ці ўспомнілі вы, у якіх абставінах гэта адбылося?
Гэта мела месца тады, калі Езус цудоўным чынам размножыў хлеб і накарміў ім велізарны натоўп, у якім толькі мужчын было каля пяці тысяч. У тым, што Езус такі магутны, што можа здзяйсняць незвычайныя справы, пераканаўся шматтысячны натоўп. Таму няма нічога дзіўнага, што ў тых, каго Езус цудоўным чынам насыціў хлебам, нарадзілася думка: гэты чалавек быў бы добрым валадаром. Калі б заўсёды даваў удосталь хлеба, то можна было б жыць. Але Езус, калі даведаўся, што «хочуць неўспадзеўкі прыйсці і ўзяць Яго, каб зрабіць валадаром, ізноў адышоў на гару адзін» (гл. Ян 6, 15).
Чаму Езус так зрабіў? Чаму не дазволіў тады абраць сябе валадаром? Таму, што валадарства Хрыста – гэта іншае валадарства, чым тое, пра якое вы чулі. Валадарства Хрыста не знойдзеш ні на адной карце. Чаму? Бо Яго валадарства не з гэтага свету. Таму валадарства Хрыста не абапіраецца ні на чалавечую моц, ні на насілле і падман, ні на магутную армію, багацце ці вялізныя тэрыторыі. Валадарства Хрыста – гэта «валадарства праўды і жыцця, валадарства святасці і ласкі, валадарства справядлівасці, любові і супакою» (прэфацыя пра Езуса Хрыста, Валадара Сусвету). Незвычайнае гэта валадарства!
Бывае так, што зямныя валадарствы павялічваюцца праз войны і заваяванні, прыносячы смерць і знішчэнне. Колькі пры гэтым бывае несправядлівасці і чалавечай крыўды! Які шчодры тады пасеў нянавісці і спакусаў!
Пашырэнне Хрыстовага валадарства здзяйсняецца зусім іншым чынам. Здзяйсняецца яно не падманам і хітрасцю, але праз абвяшчэнне праўды пра Бога, які нас любіць, пра Езуса Хрыста, нашага Збаўцу і Пана, а таксама пра чалавека, слабога і грэшнага, і ў той жа час адкупленага і пакліканага да жыцця ў святасці. Валадарства Хрыста — гэта валадарства не смерці, але валадарства жыцця. Якога жыцця? Найперш Божага жыцця, якое павінна прынесці плён жыцця вечнага.
Валадарства Хрыста несумяшчальнае з грахом, злом і спакусамі. Яно – валадарства святасці і ласкі. Таму, чым больш у табе святасці і ласкі, тым больш ты садзейнічаеш узмацненню Хрыстовага валадарства. Найважнейшаю рысаю Хрыстовага валадарства з’яўляецца любоў. Сённяшняе Евангелле паказвае нам Езуса як Валадара, якога высмейвалі, зневажалі і не прызнавалі. Калі Езуса распялі, жаўнеры здзекліва патрабавалі: «Калі Ты валадар юдэйскі, выратуй сябе самога» (гл. Лк 23, 37). Над Езусам быў змешчаны надпіс: «Гэта кароль юдэйскі» (гл. Лк 23, 38).
Магло б падацца, што такім чынам найбольш была прыніжана годнасць Хрыста, як Валадара. На самой справе, аднак, гэта не так. Разважаючы з чалавечага пункту погляду, Езус быў найслабейшым. Але на самой справе, прыносячы ахвяру з самога сябе на дрэве крыжа, Ён паказаў магутнасць сваёй любові. Менавіта гэтая любоў з’яўляецца фундаментам Яго валадарства. Таму давайце будзем дзякаваць Богу, які «вызваліў нас ад улады цемры і перанёс у валадарства свайго ўмілаванага Сына, у якім мы маем адкупленне (…) і дараванне грахоў» (гл. Клс 1, 13–14).
Кожнае зямное валадарства прамінае, кожная зямная моц знікае, а Хрыстус Валадар жыве, і ўсё ў Ім існуе. Ён валадарыць не загадамі і законамі, а любоўю. Таму Езус прагне, каб усе былі ў Яго Валадарстве і Сваім Словам уводзіць у яго таго, хто шчыра навяртаецца. Езус мае ўладу, але аб’яўляе яе як нявольнік, ахвяраваны за кожнага з нас, бо Яго Валадарства не з гэтага свету. Доказам Яго ўлады і любові з’яўляюцца словы, якія Ён прамовіў да аднаго са злачынцаў, калі той звярнуўся да Яго з просьбай: «Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства». «Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі», – адказаў яму Езус (гл. Лк 23, 42-43).
Хрыстус Валадар цярпліва чакае кожнага з нас на Крыжы, каб мы пачалі прагнуць Яго Кіравання. Цярпліва, бо Ён адрозніваецца ад усіх іншых уладароў . Яшчэ ў гадзіну смерці Ён дае кожнаму з нас шанс навярнуцца. Нават у гадзіну смерці Хрыстус шукае заблуканую авечку і прыводзіць яе ў аўчарню. Такая ёсць поўная любові каралеўская ўлада Хрыста. Дзякуючы ёй, адкрываем брамы Валадарства.
Мы добра ведаем заклік: «Будзь нашым Валадаром, Хрыстэ!». Няхай гэта будуць не пустыя словы. Колькі разоў ты адкідваеш нянавісць і выбіраеш любоў, столькі разоў не вуснамі, але чынам гаворыш: «Будзь нашым Валадаром, Хрыстэ!».
Кс. Алег ГРЫГАРОВІЧ, SAC
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Христос уже царствует через Церковь…
668
«Христос для того и умер и воскрес и ожил, чтобы владычествовать и над мертвыми, и над живыми» (Рим 14,9). Вознесение Христа на небо означает Его участие – в Его человечестве – в могуществе и власти Самого Бога. Иисус Христос есть Господь: Он обладает всей властью на небесах и на земле. Он «превыше всякого начальства и власти, и силы, и господства», ибо Отец «все покорил под ноги Его» (Еф 1, 21-22). Христос есть Господь вселенной и истории. История человека и даже все творение находят в Нем свое соединение под главою Христа (рекапитуляция: ср. Еф 1,10), свое трансцендентное завершение».
669
«Будучи Господом, Христос – также Глава Церкви, которая есть Его Тело. Вознесенный на небо и прославленный, совершивший Свою миссию до конца, Он остается на земле в Своей Церкви. (…) «.