На чацвёртую нядзелю пасля Вялікадня, якая называецца нядзеляй Добрага Пастыра, прыпадае Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях. Распачынае яна Тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.
Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях святарскіх, законных і місійных, які праходзіць штогод у чацвёртую Велікодную нядзелю, – ініцыятыва Папы Паўла VI, які пастанавіў, што адна з нядзель Велікоднага перыяду будзе прысвечана малітвам аб пакліканнях да стану святарскага і жыцця законнага. Гэта быў адказ Папы на існуючы ў той час крызіс у Касцёле, адным з праяўленнем якога было змяншэнне пакліканняў як сярод мужчын, так і сярод жанчын.
Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях першы раз прайшоў 12 красавіка 1964 г.Штогод у гэты Дзень Папа кіруе да верных свой зварот. У касцёлах арганізуюцца ў гэты перыяд малітоўныя спатканні ў інтэнцыі пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця, а таксама дыскусіі і канферэнцыі на тэмы паклікання. Усё душпастырскае жыццё Касцёла канцэнтруе ўвагу на чалавечай сталасці да ўласнага выбару сваёй жыццёвай дарогі і распазнання, ці гэта сапраўдная дарога. Часта засяроджваемся на пакліканнях святарскіх або законных. Неспакой і клопат абуджае спадаючую лічбу тых пакліканняў. Таму што пакліканне не ёсць чымсьці такім, што выпрацоўваецца. Пакліканне перадусім ёсць дар Божы, а ад чалавека залежыць толькі распазнанне гэтага паклікання. І не падае яно, аднак, разам з дажджом з неба, але нараджаецца ў каталіцкіх сем’ях, якія жывуць Богам. Калі прыгледзімся да сітуацыі сужэнства і сям’і, іх стабільнасці і сакраментальнасці, то бачым, як вельмі моцна лібералізавалася разуменне гэтых пытанняў. Бо кожнае пакліканне бярэ свой пачатак менавіта з той пачатковай семінарыі, з таго пачатковага навіцыяту, якім з’яўляецца бацькоўскі дом.
У душпастырстве пакліканняў не ідзе мова проста аб памнажэнні лічбы кандыдатаў да святарства. Тут мова аб спецыфічным спосабе жыцця малітвай і глыбокім і свядомым сакраментальным жыцці ў кожнай сям’і. Блізкасць з Езусам хрысціянскіх сямей узмацняе грунт, на якім можа нарадзіцца пакліканне да службы Божай у Касцёле. Калі гаворым аб памяншэнні пакліканняў, павінны ведаць, чаму так робіцца, у чым прычына гэтага, якія меркаванні ў маладога чалавека, калі ён прымае рашэнні. Павінны мець свядомасць, што гэтае сённяшняе прадаўжэнне распазнавання паклікання ёсць працэс дастаткова працяглы. Раней хтосьці распазнаваў пакліканне перад паступленнем у духоўную семінарыю або перад законным навіцыятам, а, распачынаючы фармацыі ў семінарыі ці кангрэгацыі, толькі пацвярджаў або правяраў гэтае пакліканне. А сёння малады чалавек прыходзіць у семінарыю і гаворыць: “Тут хачу распазнаць толькі род паклікання”. Важная перамена ў параўнанні з даўнейшымі часамі ёсць таксама змяненне ўзросту, у якім кандыдаты на святарства трапляюць у семінарыю. Штораз болей маем кандыдатаў, якія ўжо скончылі вучобу і працавалі. Гэта прынцыпова іншая катэгорыя кандыдатаў, якія патрабуюць іншай фармацыі.
Касцёлу зараз важна, каб адшукаць сем’і як месцы пакліканняў і месцы іх распазнавання. І мова ідзе пра паляпшэнне дасведчанасці, што кожнае душпастырства ў дыяцэзіі накіравана менавіта на пакліканне. Гэта сутнасць хрысціянскага жыцця, але толькі ў пытаннях пакліканняў.
Аўтарам кожнага паклікання з’яўляецца Бог, а Езус “Добры Пастыр” заахвочвае: “…Прасіце Гаспадара жніва, каб работнікаў паслаў на жніво сваё” (Лк 10,2).
Давайце прыгледзімся да постаці Езуса “Добрага Пастыра”. “Я – добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. Найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а мае ведаюць мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак. Ёсць у Мяне таксама іншыя авечкі, якія не з гэтага двара. І гэтых Мне трэба прывесці, і яны будуць слухаць голас мой, і будзе адзін статак і адзін пастыр. За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю жыццё сваё, каб узяць яго зноў. Ніхто не адбірае яго ў мяне, але Я сам аддаю яго.Я маю ўладу яго аддаць і маю ўладу зноў узяць яго. Такую запаведзь Я атрымаў ад Айца Майго” (Лк 10, 11-18).
У Велікодны перыяд пакланяемся Добраму Пастыру, які ёсць таксама Баранкам Божым. Ні адзін з Яго боскіх тытулаў не ёсць больш выразны ці адчувальны. Можам навучыцца многаму з таго, што Збавіцель акрэслівае сябе імем Добрага Пастыра, а таксама з прароцкіх сведчанняў, што Ён ёсць Баранак Божы. Гэтыя ролі і сімвалы дапаўняюцца незвычайным спосабам – хто ж можа аказаць большы клопат пра кожную авечку як не Добры Пастыр і хто ж можа быць для нас Добрым Пастырам, калі не сам Баранак Божы?
“…Таму што Бог так палюбіў свет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў…”, які па сваёй волі, будучы паслухмяны Айцу, аддаў Сваё жыццё. Езус сведчыць: “Я – добры пастыр”. Добры пастыр жыццё сваё аддае за авечак. Езус валодаў моцаю, каб аддаць Сваё жыццё, таксама моцаю, каб зноў яго ўзяць. Будучы ў еднасці са Сваім Айцом, наш Збавіцель благаславіў нас асаблівым спосабам, як наш Добры Пастыр, як і Баранак Божы. Наш Збавіцель клапоціцца таксама пра тую адну авечку, як і пра дзевяноста дзевяць астатніх, адначасова. Аказваючы паслугу, не забываймася аб тых дзевяноста дзевяці, якія непахісныя і нязломныя, у той самы час, калі ад усяго сэрца прагнем дайсці да той, якая зблудзіла. Наш Пан шукае нас і прыводзіць нас з усіх месцаў, з чатырох бакоў свету. Робіць гэта праз саюз чалавека з Богам і Сваю кроў, якою адкупіў нас. Няхай і надалей Святы Касцёл застаецца аўчарняй, якая збірае разам усіх авечак, а слугі Касцёла – не наёмнікамі, але на ўзор Хрыстуса – “добрымі пастырамі”.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Миссия управлять
894
«Епископы правят своими отдельными Церквами, порученными им, как наместники и посланники Христа, советами, увещаниями, примером, а также авторитетом и священной властью», которой, однако, они должны пользоваться для того, чтобы созидать – в том же духе служения, как и их Учителя».
896
«Добрый Пастырь должен быть образцом и «формой» для пастырской миссии епископа. Сознавая свои слабости, епископ «может проявлять снисхождение к незнающим и заблудшим. Пусть он не отказывается выслушивать подвластных ему, заботясь о них как о настоящих сынах своих (…). А верные должны быть едино с епископами, как Церковь с Иисусом Христом и как Иисус Христос с Отцом «.