Добры пастыр

Кожны ксёндз перадусім душпастыр. Добра, калі ён добры прапаведнік, арганізатар, гаспадар. Але найважнейшая яго функцыя – душпастырства. І напачатку з’яўляецца праблема зразумення гэтага спалучэння двух слоў – пастух душ. Чаму? А таму, што пасьба стала заняткам рэдкім, нават  вельмі рэдкім. Не сустрэнеш штодня статак авец, кароў ці нават гусей, за якім наглядалі  б адна або некалькі асоб. Але гэта не адзіная праблема. Вельмі рэдка ў штодзённых размовах сустракаемся са словам душа (у значэнні рэлігійным). Калі яшчэ ў ХIХ ст.  лічба жыхароў якой-небудзь мясцовасці акрэслівалася “душамі” (напрыклад, у вёсцы было каля 300 душ), то сёння ніхто не карыстаецца такімі тэрмінамі. А шкада.

 

 

 

Жывём у свеце моцна матэрыялізаваным. Заўважма, што нават людзі, якія ходзяць да касцёла, здаецца, болей клапоцяцца аб жыццёвым шчасці сваім і сваіх блізкіх, чым аб збаўленні душы. Болей баяцца каронавіруса, чым пекла!  Ніхто не жадае ні сабе, ні сваім блізкім: “Лепей, каб тут, на зямлі,не так шанцавала фінансава і фізічна, але каб толькі душы сваёй не загубіць!”. Я ніколі не чуў такіх пажаданняў. Тэма збаўлення душы не з’яўляецца ў нашых тэлевізійных праграмах, на радыё, а ні нават у нашых штодзённых размовах. Практычна знікла. Канечне, не па-сапраўднаму трактуем словы Езуса Хрыста: “Бо якая будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе  ўвесь свет, а душы сваёй пашкодзіць?  Або што дасць чалавек узамен за душу сваю?” (Мц 16, 26).

Ксёндз – душпастыр ужо для таго, каб напамінаць, што  важнейшае ёсць збаўленне душы. І тут не можа быць ніякага пераакцэнтоўвання. Бо здараецца, безумоўна, што часам і духоўныя неяк губляюцца ў гэтым матэрыялізаваным свеце і болей клапоцяцца аб тым, што матэрыяльнае, замест таго, каб клапаціцца пра душу. І вельмі прыкра слухаць, калі ксяндза характарызуюць як “будаўнік касцёлаў”. Напэўна, гэта па-хвальна, калі духоўная асоба  выказвае клопат і ў гэтым накірунку, але для будоўлі – то будаўнікі! Да таго ж ксяндзы звычайна заканчваюць духоўныя семінарыі, а не будаўнічыя школы.

Каб лепей зразумець абсурднасць такога падыходу, прывяду прыклад. На адным са святарскіх спатканняў у Польшчы былі абвешчаны новыя прызначэнні сярод пробашчаў. Пробашчам базылікі ў Быдгошчы прызначаўся былы эканом правінцыі, вядомы сваімі арганізацыйнымі здольнасцямі.  Базыліка – манументальная пабудова з чырвонай цэглы, была не атынкаваная. Ксяндзы на спатканні адразу выразілі велізарную радасць і надзею. Адзін з іх усклікнуў: “Як добра, што эканом застаецца пробашчам у Быдгашчы! Атынкуе нам базыліку!”.   

Праз хвіліну іншы, перафразаваўшы, прамовіў голасна: “Як добра, што Вайтыла застаўся Папам! Адрамантуе нам  базыліку св. Пятра!”. У цішыні, якая наступіла пасля гэтых выказванняў, прысутныя зразумелі непрыдатнасць такога падыходу. Папа ёсць і застаецца духоўным лідэрам. Пастырам. Так, як і кожны духоўны ў парафіі.

Постаць пастыра дастаткова часта з’яўляецца на старонках Святога Пісання, як у даслоўным, так і пераносным значэнні. Больш таго, там бачым падзел на добрых і злых пастыраў.  Найлепшым  прыкладам і ўзорам Добрага Пастыра з’яўляецца сам Пан Езус: “Я – добры пастыр. Добры пастыр  аддае жыццё сваё за авечак. Найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я – добры пастыр і ведаю сваіх, а Мае ведаюць Мяне, як Мяне ведае Айцец і Я ведаю Айца. Я жыццё сваё аддаю за авечак” (Ян 10, 11-15). 

Прыкладаў такой душпастырскай адвагі на старонках гісторыі можна знайсці вельмі многа, і не толькі падчас вайны. Зусім нядаўна было дастаткова добра чутна пра душпастыра ў Італіі, які сам, будучы заражоны віруснай інфекцыяй, аддаў свой рэспіратар больш маладому пацыенту. Ксёндз памёр. Добры пастыр…

Безумоўна, Святое Пісанне гаворыць таксама і пра злых пастыраў: “Бяда пастырам, якія вядуць да згубы і разганяюць авец з пашы Маёй – кажа Пан. Для  таго так гаворыць Пан, Бог Ізраэля,  да пастыраў, якія павінны пасвіць народ Мой: вы раскідалі авец Маіх, разагналі іх і не клапаціліся пра іх. Зараз Я займуся несправядлівасцю вашых учынкаў – кажа Пан” (Ер 23, 1-2).

У Кнізе Эзэхіэля сказана яшчэ мацней: “Сын Чалавечы, прароч аб пастырах Ізраэля, прароч і скажы ім, пастырам: так гаворыць Пан Бог: Бяда пастырам Ізраэля, якія самі сябе пасуць!  Ці ж пастыры не павінны пасвіць авец? Накарміліся малаком, адзеліся ў воўну, забілі тлустых ягнят, аднак авец не пасуць. Слабых не ўзмацняеце, пра здароўе хворай не дбаеце, скалечанай не падтрымліваеце, заблуканую не вярнулі назад, згубленую не знайшлі, а з гвалтам і жорсткасцю абыходзіліся з імі. Раскідаліся авечкі мае, бо не мелі пастыра і сталі здабычай усялякага дзікага звера” (Эзх 34, 2-5).

Ні дадаць, ні адняць.

Які “рэцэпт” на добрага пастыра? Што яго фармуе? Напэўна, мноства фактараў, з якіх вызначым тры найважнейшыя: сям’я і асяроддзе, духоўная семінарыя, супрацоўніцтва з любоўю і праца над сабою.

Сям’я і асяроддзе. Гэта аснова і фундамент. На гэтым фундаменце будзе будаваць семінарыя. Ёсць такая прымаўка: “які поп, такі і прыход”. Напэўна, ёсць у гэтым рацыя, але я памяняў бы чарговасць: “які прыход – такі і поп”. Гэта ў сем’ях і ў парафіях нараджаюцца пакліканні. Не будзе адданых, пабожных душпастыраў, калі не будзе нармальных, пабожных сем’яў. А з гэтым штораз цяжэй.  20–30 гадоў таму вялікая колькасць кандыдатаў  ў семінарыю паходзіла з сем’яў, дзе маці і бацька былі практыкуючымі католікамі. Сёння многа кандыдатаў паходзіць з няпоўных або разбітых сямей. Маладыя людзі падрастаюць у “крызісе айцоўства”. Такая сітуацыя негатыўна ўплывае на пазнейшае іх разуменне айцоўства як фізічнага, так і духоўнага. Памятайма, што да душпастыра людзі звяртаюцца “ойча”. Вельмі цяжка будзе камусьці застацца айцом, калі гэты хтосьці  не атрымаў айцоўскай любові ў сваім раннім дзяцінстве.  Не меней важным з’яўляецца ўзрастанне ў духу веры і хрысціянскай вартасці. Калі дзіця з малога дня бачыць, што на самой справе не  Пан Бог і не Касцёл з’яўляюцца для чалавека на першым месцы, а найважнейшае для яго грошы, то праўдападобна, што такую пазіцыю будзе прымаць яно на працягу ўсяго жыцця.

Словы вучаць, а прыклады  прыцягваюць.  Акрамя  прыкладаў бацькоў, для маладых людзей вельмі важныя прыклады іх душпастыраў. Павінны тут быць не толькі  людзі пабожныя і адданыя, але пры тым шчаслівыя  і задаволеныя справаю, якой прысвяцілі жыццё.

Духоўная семінарыя. Семінарыя перадусім павінна “паўкладаць” тое, што чалавек вынес з дому. Зразумела, павінна даць таксама надзейныя веды па філасофіі і тэалогіі. Таму вельмі важны ўзровень ведаў выкладчыкаў.

Супрацоўніцтва з Ласкаю Бога і праца над сабою. Можа камусьці здаецца, што пасля заканчэння вучобы і пасвячэння ўжо з’яўляецца ксендзам. Можна вучыць іншых. Гэта толькі частка праўды.  А сапраўды то вучымся быць душпастырамі на працягу ўсяго жыцця. Канечне, скончылі  семінарыю. Але не перастаём быць вучнямі ў школе Хрыстуса. Мусім быць заўсёды ўважлівымі  на Ягонае Слова і натхненне Святога Духа.

 

 кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

В лице Христа-Главы…

 

 

1548

«В церковном служении рукоположенного  священника  Сам Христос  присутствует в Своей Церкви как Глава Тела, Пастырь стада,  Первосвященник  искупительного жертвоприношения, Учитель Истины.  Это выражает  Церковь, провозглашая, что священник , в силу таинства Священства, действует в лице Христа-Главы  (in  persona Christi Capitis)«.

 

1551

«Священство  – есть служение. «Это обязанность, возложенная Господом на пастырей  Его народа, есть подлинное служение«. Оно полностью соотнесено со Христом  и с людьми.Оно полностью зависит от Христа и Его единого священства и оно было установлено  на пользу людям  и церковной общине. Таинство Священства  облекает  «священной властью»,  которая есть не что иное, как  власть Христова. Осуществление этой  власти должно поэтому  соизмеряться  с образцом  Христа, Который из любви сделался  последним  и слугой всех людей. «Господь ясно сказал, что забота о Его стаде есть доказательство любви к Нему».

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий