Два словы пра «нядзельнае каталіцтва»

Калі шчаслівыя бацькі прыходзяць дамаўляцца пра хрост сваёй нованароджанай пацехі, стараюся заўсёды напачатку задаць адно пытанне: “Навошта?”. Крыху здзіўленыя,  пераважна пачынаюць вызначаць розныя рэчы: запаветы бабулі, сямейныя традыцыі, нацыянальную прыналежнасць, прагненне добрага сну і здароўя дзіцяці. Крыху радзей – жаданне, каб дзіця магло пабудаваць адносіны з Богам, стала часткаю Касцёла і асягнула вечнае жыццё. Не спяшайцеся мяне абвінавачваць: гэтае пытанне не столькі “экзамен веры”, які, насамрэч, не мае аднаго правільнага адказу (хоць упэўнены, што менавіта так ці неяк прыблізна гэта выглядала ў першыя вякі хрысціянства). Для мяне – гэта спроба зразумець, чым адносіны з Богам, сакрамэнты, традыцыі з’яўляюцца для нас, хрысціянаў. Як расстаўляем акцэнты.

 

 

Безумоўна, любыя адносіны – вельмі суб’ектыўная і асабістая справа, і не маю нават права рабіць нейкія абагульненні. Не будзе таксама маралізатарства, ані крытыкі ў бок класічнай трыяды “крэйда-вярба-свянцонка” як асноваў нашай веры. Зрэшты, кожны вялікі пісьменнік пачынаў з навукі алфавіту. У гэтым артыкуле – проста два словы пра тое, куды можа прывесці нас захапленне знешнім бокам веры.

 

Слова першае – магчымасць
Рэдка калі мяне можа здзівіць знешнасць чалавека, што прыходзіць у святыню, але выпадак, пра які нагадаю, быў асаблівым. Увагу прыцягнула вялізная татуіроўка на руцэ ў форме вялікага рагатага монстра – сюжэт для хрысціяніна нетыповы, хіба што толькі з Апакаліпсісу. Хлопец усміхаецца і пытае пра нядаўна адрэстаўраваны арган – ці працуе, ці можна паглядзець. Падымаемся на хоры, і па дарозе дазнаюся, што мой новы знаёмец зацяты меламан і сам трохі музыка. У захапленні разглядае адноўлены інструмент. Пытаецца,  ці можа наступным разам прыйсці з маленькім сынам, паказаць, як выглядае сапраўдны арган. Дамаўляемся наконт даты і гадзіны ды развітваемся.
Не падмануў – прыйшоў, і ведалі б вы, колькі захаплення было на ягоным твары, калі, падносячы ўгору малога, казаў: ”Глядзі, сынок, арга-ан!”. Не ведаю, што было з ім далей, не сустракаў. Бо  не ведаю нават, ці быў хрысціянінам і каталіком. Але перакананы, што гэты чалавек зможа ўспрымаць Касцёл прынамсі як месца, дзе чалавек дакранаецца да сапраўднай прыгажосці.
“Ці не маеце вы, ойчанька, на ўвазе, што роля Касцёла на сённяшні дзень зводзіцца да музея?”, – запытаецца ўважлівы чытач. Абсалютна не. Найвялікшы Скарб, якім Касцёл дзеліцца са светам, – гэта прысутнасць Айца, Сына і Духа, што здольная перамяніць і навечна ашчаслівіць. Але даходзіць чалавек да гэтага шчасця рознымі шляхамі, і адзін з іх – прыгажосць, што прамаўляе да сэрцаў многіх, хто пераступіў парог святыні ў якасці турыста, цікаўнага  падарожніка, перасычанага прымітывам шукальніка глыбіні.
“Шлях прыгажосці – гэта дарога, здольная скіраваць розум і сэрца да Вечнага, узнесці іх ажно да вышыні Бога”, – мяркуе Бэнэдыкт XVI, і з ім немагчыма не згадзіцца. “Ведаеш, сутнасць “Музычнай Майстэрні”, якую штогод ладзім у Івянцы, не толькі ў тым, каб захапіць маладых людзей літургічным спевам”, – падзяліўся аднойчы Хуберт Кавальскі, адзін з найбольш вядомых спецыялістаў ад майстар-класаў хрысціянскай музыкі ў суседняй Польшчы. – Гэтыя  маладыя  людзі прыязджаюць сюды часам дзеля атмасферы і прагнення набыцця прафесійных  здольнасцяў, а  выязджаюць, адкрываючы Бога  і  Яго  бясконцую  любоў”. Не трэба мяне пераконваць у гэтым – сам не раз быў сведкай перамянення чалавечага сэрца на “Майстэрні”: моладзь адчувала, наколькі яна таленавітая, і адкрывала нанова сваю вартасць, што магла дзесьці ў жыцці зацерушыцца. Вечары з канцэртаў пераўтвараліся ў праслаўленне, а часам – у вельмі асабістую  малітву,  падчас  якой Бог дакранаўся да сэрцаў і перамяняў тое, што параненае і хворае, у благаслаўленне.
Гаворачы пра эстэтыку знешняга боку хрысціянства як пра магчымасць, я, безумоўна, усведамляю будучую патрэбу пошуку больш трывалага фундаменту, на якім пабудуем  гмах нашай веры. Я разумею  працэс  пазбаўлення неафітаў каталіцкага варыянту “ружовых акуляраў”, што застаўляюць бачыць усё звязанае з верай у незвычайным і прывабным святле. Але разумею таксама, што Хрыстос у Евангеллі спачатку прапаноўваў і нейкім чынам  захапляў,  а  пасля  ўжо ставіў вымаганні. Некаторыя заставаліся, хтосьці адыходзіў, пад крыжом засталіся толькі чацвёра, але вялікая пакора Бога ў рэшце рэшт здольная была перамяніць і самых цвёрдалобых. “Прыгажосць уратуе свет”, – сцвярджаў класік. Я ўпэўнены ў іншым: прыгажосць – гэта шанс дайсці да Любові, што дае свету магчымасць быць уратаваным.

 

Слова другое – пошук
Яшчэ  ў семінарыі мы з братамі пачалі практыку ездзіць аўтаспынам. Успрымалі гэта выключна як магчымасць пагутарыць з людзьмі і дасведчыць Божага Провіду. На адрэзку  Вышогруд-Ловіч  старэнькая “вольва” дае  па тармазах  пасярод дарогі. Кіроўца Марыюш, будучы аператар, трэцякурснік  з Лодзі быў прыхільны да размовы пра жыццё. У пэўным моманце завісае над намі цішыня, і я пачынаю маліцца, каб Бог даў яму смеласці сказаць тое, што хоча. Праз некалькі  хвілін выціскае з сябе: “Ведаеш, маю жальбу  да сваіх бацькоў за тое, што мяне ахрысцілі. Бо зараз я змушаны быць каталіком, а вельмі хацелася б дасведчыць Бога самому”. Нашая размова набрала больш духоўныя абароты, тлумачу яму пра тое, што бацькі хутчэй “асвойваюць” дзіцёнка з вераю і Богам, а сапраўднае духоўнае жыццё і заключаецца ў тым, каб адкрываць Яго прысутнасць асабіста. Прыехалі пад сам кляштар, я падарыў будучаму кінааператару ружанец і паабяцаў малітву. А ў мяне самога яго прызнанне засталося  прыкладам  пэўнага голаду Бога, які кожны з нас перажывае. Голаду і адначасова разгубленасці, бо да канца не ведаем, як гэты голад наталіць. Нават у Касцёле, будучы добрым каталіком, можна ўвесь час размінацца з Богам, які становіцца ідэяй, светапоглядам, маральным імператывам, гарантам годнага жыцця і “апошняй інстанцыяй”, але не Жывым, Адзіным у Трох Асобах, Якога можна слухаць, з Якім можна спрачацца і да Якога пасля ўсіх жыццёвых завірух вяртаешся.
Часам прыводзіць чалавека ў Касцёл голад праўды, часам – недахоп любові, а часам – прагненне, каб жыццё набрала больш глыбокі сэнс. У рэшце рэшт, усё гэта тут ёсць, але паступова разумееш, што гэта – дадатак. Пётр звяртаецца  да кульгавага чалавека, што сядзеў ля Прыгожай брамы святыні: “У Імя Езуса Хрыста, устань і хадзі!”. На пачатку духоўнага шляху звяртаеш увагу менавіта  на  гэта  “устань  і хадзі” з захапленнем – вось яно! Вера працуе, жыццё змяняецца, тое, што чуем з амбоны  і  пра  што чытаем у Бібліі, сапраўды дзейнічае. Ну, можа, не ўсё, можа,  не  да  канца, але прынамсі частка пацвярджае цэлае, а значыць – трэба проста глыбей развівацца, больш  маліцца, актыўней дзейнічаць… З цягам часу, пасля сінусоіды адыходаў і вяртанняў да міласэрнага Айца, разумееш, што ключавым паняццем тут з’яўляецца “ў імя Езуса Хрыста”. І ўжо не мае духоўныя шуканні ў цэнтры пошукаў, а Яго жывая прысутнасць.

 

 

 а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

День Господень

 

 

1166
«Церковь празднует тайну Пасхи по апостольскому Преданию, восходящему к самому дню Воскресения Христова, каждый  восьмой день, по праву называющийся  Днем Господним, или Воскресением». День Воскресения Христа одновременно  и «первый  день недели» в память первого дня творения, и «восьмой  день», в который Христос, после  Своего  «покоя»  Великой Субботы, открывает  День, «его же сотворил Господь», «день невечерний». Трапеза Господня – его центр, ибо именно в ней община верных встречает Воскресшего  Господа, Который приглашает их на Свой пир».

 

1167
«Воскресенье есть по своей сути главный день литургического собрания, когда верующие  собираются, «чтобы, слушая Слово Божие и участвуя в Евхаристии, вспоминать Страсти, Воскресение и Славу Господа Иисуса, воздавая благодарение Богу, возродившему их к живому упованию Воскресением Иисуса Христа из мертвых».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий