Пагаворым сёння пра вялікасць Эўхарыстыі як найбольшага скарбу Касцёла. Дэтальна апісваць “сцэнарый” не будзем, звернемся да яе духоўнага багацця, да яе сутнасці. Многія святую Імшу лічаць супольнай малітвай або спатканнем з Богам. Гэта вельмі павярхоўнае разуменне таямніцы. Паглядзім на яе больш глыбока….
“Колькі кропляў вады ў моры, колькі прамянёў у сонца, колькі звёзд у небе, кветак на зямлі – столькі таямніц трымае ў сабе Ахвяра святой Імшы”. Так апісваў таямніцу Эўхарыстыі Св. Банавентура. Спрабуйма паразважаць над сутнасцю св. Імшы.
Апошняя Вячэра, Ахвяра Крыжа і Эўхарыстыі між сабою цесна звязаныя. Праз св.Імшу спосабам бяскроўным пад постацямі хлеба і віна прысутнічае Ахвяра Крыжа, якая распачалася падчас Апошняй Вячэры. “Гэта праўда, што ахвяра, зложаная на Кальварыі, зрабіла дастаткова, каб аб’яднаць для людзей усе ласкі збаўлення; Ахвяра св. Імшы – ні што іншае, як збіранне яе пладоў”, – гаварыў Св. Ян Павел II (01.06.1983 г.).
Мэты цэлебрацыі святой Імшы
Мэты цэлебрацыі св. Імшы такія, як і мэты Ахвяры Крыжа. Папа Пій XII у Энцыкліцы Медыятар Дэі выдзяліў 4 галоўныя мэты цэлебрацыі Эўхарыстыі: пакланенне Богу Айцу; падзяка Богу; уміласціўленне за грахі жывых і памерлых; выпрошванне ласкаў.
Падчас Эўхарыстыі прысутнічае неба, святыя і анёлы, а таксама душы чысцовыя.
Належыць падкрэсліць паўсюднае святарства верных. На моцы святога хросту і бежмавання свецкія ўключаныя ў містычнае Цела Хрыстуса – Касцёл. Па-свойму ўдзельнічаюць ў святарстве Хрыстуса, у якім складаюць ахвяры свайго жыцця. Важным з’яўляецца іх свядомы ўдзел у Эўхарыстыі. Другі Ватыканскі Сабор падкрэсліў: “Усе іх учынкі, малітвы і апостальскія прадпрыемствы, жыццё сужэнскае і сямейнае, штодзённая праца, адпачынак духа і цела, калі адбываюцца ў Духу, а нават жыццёвыя нягоды, калі цярпліва пераносяцца, становяцца духоўнымі ахвярамі, мілымі Богу праз Езуса Хрыстуса” (пар. 1 П 2,5).
Сучасная балівійская містычка Каталіна Рывас, запісы якой сталі вядомымі касцёльным уладам, так апісвае вопыт св. Імшы падчас працэсіі з дарамі:
“Выглядала гэта так, быццам з боку кожнай асобы, прысутнай у Катэдры, паявілася іншая асоба і хутка ўся Катэдра запоўнілася маладымі прыгожымі людзьмі. Былі яны ўбраныя ў белыя шаты і накіраваліся да галоўнай навы, а пасля падыйшлі да алтара. Маці Божая сказала: “Глядзіце. Гэта Анёлы Стружы ўсіх людзей, якія тут знаходзяцца. Гэта момант, калі твой Анёл Струж заносіць твае ахвяры і просьбы да алтара Божага. (…). Некаторыя з іх нешта неслі, быццам залатыя міскі з нечым, што яснела як зала-цістае святло. Маці Божая сказала:“Гэта Анёлы Стружы людзей, якія ахвяруюць гэтую св. Імшу ва многіх інтэнцыях, тых, якія ўсведамляюць, што азначае гэтая цэлебрацыя. Яны нешта маюць для ахвяравання Богу (…). Ахвяруюць сябе ў гэтыя хвіліны…ахвяруюць свае смуткі, боль, надзею, радасць, просьбы. Памятай, што св. Імша мае бясконцую вартасць. Для гэтага будзь шчодры ў дары і просьбе”. За першымі анёламі ішлі наступныя, якія не мелі нічога ў руках; ішлі з пустымі рукамі. Марыя сказала: “Гэта Анёлы людзей, якія таксама тут, але ніколі нічога не ахвяруюць. Не зацікаўленыя тым, каб перажываць кожны момант св. Імшы і не маюць дароў, каб занесці іх да Божага Алтара”. У канцы працэсіі ішлі іншыя Анёлы, якія былі смутныя, з рукамі, зложанымі да малітвы і з апушчанымі вачыма. “Гэта Анёлы Стружы людзей, якія таксама тут, але… якіх прымусілі прыйсці, якія прыйшлі з абавязку, без жадання ўдзельнічаць у св. Імшы”. Анёлы ідуць смутныя, бо не маюць нічога для таго, каб занесці да Алтара, акрамя ўласных малітваў. Не засмучайце свайго Анёла Стружа. Прасіце аб многім, аб навяртанні грэшнікаў, аб спакоі ў свеце, за вашых суседзей, за тых, якія просяць вас аб малітве. Прасіце, але не толькі за вас самых – за ўсіх. Памятайце, што ахвяра, якая найболей падабаецца Пану, – гэта тая, калі ахвяруеце самых сябе як ахвяру спалення, так, каб Езус мог ператварыць вас праз свае заслугі.
Што маеце вы свайго для ахвяравання Айцу? Нябыт і грэх. Але ахвяраванне самога сябе, злучанае з заслугамі Езуса, падабаецца Айцу (…)”.
Найважнейшым момантам св. Імшы з’яўляецца кансэкрацыя. Гэта перамена гостыі ў Цела Хрыстуса, а віна – у Яго Кроў. Святар паўтарае ў асобе Хрыста Яго Словы з Апошняй Вячэры. Касцёл спрадвеку ўрачыста навучае, што пасля слоў кансэкрацыі ў постаці хлеба і віна субстанцыйна прысутнічае Хрыстус Бог – Чалавек са сваім Целам, Людскою Душою і Боскасцю. Прыметы гостыі і віна, такія, як смак, пах, колер… застаюцца, але на самай справе гэта ўжо ёсць Цела і Кроў Хрыстуса, які аддаў сябе за нас. Пры словах святара: “Гэта – Цела Маё… Гэта – Кроў Мая…” бяскроўна прысутнічаюць мука і смерць Хрыстуса. Алтар становіцца гарою Кальварыі. Затым Езус застаецца так доўга, як трываюць святыя постаці хлеба і віна, каб стаць спажыткам, каб быць жаданым, ушанаваным ў працэсіі, каб благаслаўляць і прабываць сярод нас у табернакулюме.
29 жніўня 1932 г. быў зроблены здымак святара, які цэлебраваў Эўхарыстыю на трэці дзень пасля святарскага пасвячэння. На фатаграфіі над алтаром аказаўся Хрыстус укрыжаваны. Кс. Франц Кайзер так апісаў тое фота: “На здымку відаць, як падчас кансэкрацыі пахіляецца на Крыжы Хрыстус, хоць на самой справе паблізу алтара не было ніякага Крыжа. Гэта – цудоўнае пацвярджэнне Эўхарыстычнай Ахвяры як на Галгоце. Ні цэлебрант, ні прыслужваючы на Імшы брат законны, ані яго родны брат, які фата-графаваў, не бачылі таго, што цудоўным чынам вышла на фатаграфіі. Я ведаю таго святара, які гэтую ласку атрымаў, і сведчу сапраўднасць і аўтэнтычнасць таго здарэння”.
Падчас слоў “Вось Баранак Божы…” святар робіць жэст, якога верныя звычайна не заўважаюць. Менавіта ў гэты момант адбываецца ламанне Гостыі і змешванне яе частак з Крывёю Панскай. Гэтае гвалтоўнае ламанне было звязана з гвалтоўнай смерцю Езуса. У той жа час змешванне постаці з’яўляецца сапраўдным злучэннем Цела з Крывёю і разумелася як Змёртвыхпаўстанне Пана.
Эўхарыстычная літургія заканчваецца абрадам св. Камуніі. У ёй яднаемся з Хрыстусам, прымаючы Яго ў нашае сэрца. Незвычайна выразным з’яўляецца параўнанне Хрыстуса з пеліканам, які, не маючы чым выкарміць сваіх птушанят, выкарміў іх уласным целам і крывёю! “Ты, як пелікан, Крывёю сваёю корміш люд”, – спяваем у адной з песень.
На заканчэнне варта ўслухацца ў словы Езуса з Евангелля: “Я– хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе спажываць гэты хлеб, будзе жыць вечна. А хлеб, які Я дам, – гэта Цела Маё дзеля жыцця свету. (…) Калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Бо Цела Маё – праўдзівы спажытак, а Кроў Мая – праўдзівы напой. Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, трывае ўва Мне, а Я ў ім” (Ян 6, 51, 53-56).
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Знаки хлеба и вина
1333
«В самом сердце совершения Евхаристии находятся хлеб и вино, которые через слова Христа и через призывание Духа Святого становятся Телом и Кровью Христа. Верная повелению Господа, Церковь продолжает в память о Нем, до Его возвращения во славе, совершать то, что Он совершил накануне Страстей: «Он взял хлеб…», «Он взял чашу, наполненную вином…». Таинственно становясь Телом и Кровью Христа, знаки хлеба и вина продолжают означать также, что творение благо. Так, в Приношении даров мы благодарим Творца за хлеб и вино, плод «трудов человеческих», но прежде «плод земли» и «лозы», дары Творца. В жесте Мелхиседека, царя и священника, «вынесшего хлеб и вино» (Быт 14, 18), Церковь видит прообраз своего собственного приношения «.