Грамнічная свечка

Аднойчы ў летнюю ноч абудзіў мяне страшэнны гук. У вокнах затрашчалі шыбы. Разбушавалася страшэнная бура з ліўнем. Удары грому раздаваліся так блізка, што маглі сапраўды настрашыць чалавека. Безумоўна, успомніў пра грамнічную свечку  (бо тады, безумоўна, можна і патрэбна яе выкарыстаць), але не мог знайсці, а святла ўжо не было,  таму што бура абарвала  лініі высокага напружання.  У той сітуацыі, якая склалася, прамовіў малітву “Пад Тваю абарону”, паблагаславіў касцёл і дом і пайшоў спаць.

 

У той самы час  мой знаёмы, за некалькі дзясяткаў кіламетраў, таксама абудзіўся ад моцнага ветру. Таксама ўспомніў пра  грамнічную свечку. Запаліў яе, паставіў на шафцы, прачытаў малітву і… заснуў.

Але вось што. Аказваецца, што з агнём заўсёды належыць абыходзіцца асцярожна. Можа прагучаць досыць  жорстка, пагроза распаўсюджання пажару ёсць такая самая ў выпадку кароткага замыкання, няспраўнага коміна, недакурка і палення ў пасцелі, як і свечкі (нават асвечанай!), пастаўленай на лакіраванай мэблі і пакінутай сама сабе. На шчасце, у выпадку майго знаёмага ўсё скончылася пярэпалахам і маляваннем асмаленых сцен. 

На 2 лютага прыпадае адно са старажытнейшых хрысціянскіх святаў. Канечне, не ўсе ведаюць, калі ў нашай традыцыі і ў людскіх пераказах гэтае свята пачалі называць “Грамніцы”.

 

Грамніца – гэта свечка крыху большых памераў, якая благаслаўляецца ў гэты дзень. Свечка гэтая, як лёгка дадумаць, павінна бараніць нас ад грому, але не толькі.  Логіка падказвае, што пачатак лютага не з’яўляецца перыядам  бур у нашых краях.  Грамнічная свечка павінна была абараняць гаспадаркі ад  нашэсця ваўкоў (у лютым ваўкі станавіліся даўняй вялікай пагрозай. Па прычыне цяжкасцей з забеспячэннем харчавання ў лесе  ватагі ваўкоў атакавалі вясковыя гаспадаркі).

Грамнічная свечка павінна была абараняць ад пажараў, злых духаў, чараў і г. д.

Таму даўней, пасля вяртання з касцёла,  асвечанай грамнічнай свечкай наносілі знак крыжа на столі, а ад яе полымя запальвалі  ўсе хатнія агні: у кухні, у печах, у нафтавых лямпах. Гаспадары  благаслаўлялі  грамнічнай свечкай усё тое, што назапашана ў стайнях, таксама поле (каб моцны мароз  не знішчыў азіміну), а маленькі кавалачак свечкі, адрэзанай знізу, давалі псу, каб лепей пільнаваў пляц.

Грамнічную свечку заўсёды ўкладалі ў рукі паміраючых. Яна павінна была скараціць мукі агоніі,  а паміраючы павінен быў (падобна разумным паннам з прыпавесці) выйсці на спатканне з Панам з пламянеючым агнём у руках.

Усё гэта вельмі прыгожыя традыцыі. Сёння, калі карыстаемся электрычнасцю, а большасць людзей пражывае ў гарадах, тыя традыцыі ў вялікай ступені забытыя. Аднак  грамнічныя свечкі і іх асвячэнне  суправаджаюцца вялікай папулярнасцю.

У тым месцы варта адзначыць, што гэта не свечка павінна быць у цэнтры ўвагі у той дзень. Гэтая ўрачыстасць мае таксама і іншую назву. 

 

Маці Божая Грамнічная.

Менавіта. Так, як напамінаў напачатку. Свечка грамнічная  ёсць толькі свечка. Калі хто пальцам  паказвае табе цудоўны месяц, то не будзь нямудрым, не фокусіруй погляд і ўвагу на пальцы…

Паводле старажытных легендаў, Маці Божая ў лютаўскія ночы  ходзіць па палях і межах з запаленай свечкай, ахоўвае азімыя ад вымярзання, а заблукаўшым падарожным асвятляе  дарогу.  Найсвяцейшай Панне ў вандроўцы спадарожнічае прыручаны воўк, якога ацаліла перад  раззлаванымі гаспадарамі. Легенда паведамляе, што  ўцякаючы воўк  хаваўся пад плашчом  Марыі.  Праз хвіліну з’явілася кампанія мужчын з віламі і паходнямі, пытаючы, ці Пані не бачыла тут якогасьці воўка. Марыя адказала: “Воўка? Воўк ёсць у кожным з вас”.

Сучаснаму чалавеку выдаецца, што аповесці пра напасці ваўкоў на гаспадаркі  і  статкі належаць мінуламу. Ваўкі сёння пад аховай. Але можа патрэбна баяцца іншых “ваўкоў”, тых, якія ходзяць на двух нагах. Аб гэтым перасцерагаў святы Павел яшчэ ў  Дзеях Апосталаў: “Зважайце на сябе і на ўвесь статак, у якім Дух Святы паставіў вас біскупамі, каб вы пасвілі Касцёл Божы, які Ён прыдбаў  уласнай крывёю.  Ведаю, што пасля майго адыходу увойдуць да вас лютыя  ваўкі, якія не пашкадуюць статка. І з вас саміх паўстануць людзі, якія будуць казаць падступна, каб  пацягнуць за сабою вучняў” (Дз 20, 28-30). 

Падаецца, што небяспека  на самой справе рэальная. Дастаткова мець адкрытыя вушы і вочы. Дастаткова разглядзецца навокал.

Але гэта яшчэ не ўсё. Пан Езус гаворыць, што павінны ахоўваць сябе ад тых  самых грозных і хітрых драпежнікаў, якія прыкідваюцца паслухмянымі авечкамі: “Аберагайцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне – ваўкі драпежныя” (Мц 7, 15). 

У сённяшнія часы, калі свет пагружаецца ў нейкі хаос, страх і няўпэўненасць у заўтрашнім дні,  з’яўляецца  шмат “прарокаў” і “лекараў”, якія “хочуць толькі нашага дабра”. Будзьма асцярожнымі і часцей  уцякайма пад абарону Святой  Маці Божай  – Маці Божай Грамнічнай, бо яны могуць аказацца авечкамі “надуманымі”.

Калі ўжо мы выяснілі, што ва Ўрачыстасць, якая прыпадае на 2 лютага, не грамнічная свечка з’яўляецца найважнейшай, то час дадаць, што Маці Божая тут таксама не выконвае галоўную ролю.

 

Урачыстасць Ахвяравання Пана – менавіта так гучыць назва – належыць да найдаўнейшых хрысціянскіх свят, як ужо адзначыў напачатку. Адзначалі яго ў Ерузалеме яшчэ ў IV ст., а ў Рыме – у V. Абрад асвячэнння свечак распаўсюдзіўся ў X ст. Полымя свечкі сімвалізуе Езуса Хрыста – Святло свету і святло для асвятлення язычнікаў. Урачыстасць, якая сімвалізуе прыбыццё  Марыі і  Юзафа з  Дзіцяткам Езус у святыню ў Ерузалеме. 

Паводле закону Майсея, кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу ў пэўны час пасля нараджэння патрэбна было прынесці ў святыню. Звязана гэта было з так званым абрадам прадстаўлення і “выкупам”, калі  тое дзіця належала Богу. Сімвалічная цана выкупу – гэта пара туркавак або двое галубіных птушанят. Дадаткова дабаўляўся яшчэ абрад ачышчэння, які павінна была адбыць маці  праз шэсць  тыдняў пасля нараджэння дзіцяці.

І менавіта там наступае сустрэча Бацькоў малога Езуса з Сімяонам, які атрымаў прадказанне, што не памрэ, пакуль не ўбачыць Збавіцеля. Варта ўзгадаць тут так званую Песню Сімяона:

“Цяпер адпускаеш  слугу Твайго, Валадару, паводле слова  Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі  збаўленне Тваё,  якое падрыхтаваў Ты перад абліччам  усіх народаў,  святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля” (Лк 2, 29-32).

І тут дайшлі мы да справы. Крыніцаю  спакою ў абліччы смерці і крыніцаю задавальнення ў сённяшнім жыцці як для Сімяона, так і для кожнага з нас можа быць  толькі Бог – Езус Хрыстус. Святло адзінае і сапраўднае.

Аб гэтым напамінае нам свечка грамнічная, а таксама ўся місія  Марыі.

 

 

 кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Литургические традиции и вселенскость  Церкви

 

 1201

«Бездонное  богатство тайны Христа  таково, что никакая литургическая традиция  не может исчерпывающе ее выразить.  История зарождения и развития этих обрядов свидетельствует об их удивительной  взаимной  дополнительности. Когда Церкви накапливали эти литургические традиции в общении веры  и таинств веры, они взаимно обогащали  друг друга и возрастали  в верности Преданию и общей миссии всей Церкви».

 

1202

«Различные литургические традиции возникли  по причине самой миссии Церкви. Церкви, принадлежащие к одной и той же географической и культурной зоне, стали  прославлять  тайны Христа особыми, характерными для данной культуры средствами  выражения: в передаче  «залога веры» (ср. 2 Тим 1,14), в литургической символике, в устроении  братского общения, в богословском разумении тайн и в типах святости. (…)».

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий