5 лютага Касцёл ушаноўвае Святую Агату, дзеву і пакутніцу. У гэты ж дзень асвячаюцца «хлеб Святой Агаты», вада і студні. Кім была яна? Чаму з ёю звязана традыцыя благаслаўлення хлеба?
Святая Агата – адна з найбольш вядомых і шанаваных раннехрысціянскіх святых пакутніц. Загінула ў Катаніі на востраве Сіцылія 5 лютага 251 года.
Святая Агата шануецца з глыбокай старажытнасці. Яшчэ Папа Рымскі Сімах у пачатку VI стагоддзя ў прыгарадзе Рыма асвяціў храм у гонар Святой Агаты. Сёння ў Рыме дзве цэрквы носяць яе імя.
Паводле гісторыі, Агата нарадзілася ў багатай сіцылійскай сям’і ў горадзе Палерма. Яна адпрэчыла дамаганні гарадскога прэфекта, пасля чаго ён падвергнуў яе пераследам, карыстаючыся антыхрысціянскімі законамі імператара Дэцыя. Спачатку Агату адправілі ў публічны дом, затым кінулі ў турму, дзе адсеклі ёй грудзі. Пасля пакут спалілі на вогнішчы.
Святая Агата з’яўляецца заступніцай горада Катаніі і ўсёй Сіцыліі, а таксама дзяржавы Мальта. У Дзень памяці, 5 лютага, у касцёлах асвячаюць хлеб, соль і ваду, якія абараняюць жытло ад агню. Акрамя таго, лічыцца, што хлеб, асвечаны ў гэты дзень у храме, набывае якасці экзарцызму. Катакомбы, якія знахо-дзяцца на Мальце ў Рабаце – прыгарадзе Мдзіны, называюцца катакомбамі Святой Агаты, бо, па мясцовым паданні, святая некаторы час знаходзілася на Мальце, хаваючыся ад праследавацеляў.
У Рэспубліцы Сан-Марына дзяржаўнай узнагародай з’яўляецца Ордэн Святой Агаты.
Але, вядома, самае ўшанаванае месца Святой Агаты на зямлі – гэта Поўдзень Італіі, горад Катанія ў Сіцыліі. Там і знаходзіцца касцёл святой Агаты. Лічыцца, што храм стаіць на месцы турмы, у якой перад пакутамі тамілася Святая Агата. Там ёй явіўся Святы апостал Пётр і ацаліў яе раны. Гэты касцёл Святой Агаты «у Цямніцы» вельмі любяць жыхары Катаніі за адмысловую ласку, прысутную ў гэтым храме. У касцёле захоўваецца таксама кавалак лавы з адбіткамі ступняў ног святой, абразы XV стагоддзя з выявай Агаты. Тут яна і памерла пасля катаванняў.
Святую пакутніцу Агату мясцовыя хрысціяне пахавалі за горадам, а праз 60 гадоў перанеслі яе астанкі ў нанава збудаваны кафедральны сабор у г. Катаніі, дзе цела святой спачывае да сённяшняга дня, праўда ў саборы, які знаходзіцца побач. У гэтым храме астанкі Агаты знаходзіліся да 1889 года.
Заўсёды, у дзень яе смерці, рэліквіі пакутніцы Агаты вязуць па вуліцах горада ў залатым рэліквіярыі, устаноўленым на спецыяльнай павозцы. Катанія і бліжэйшыя вобласці лічаць Св. Агату сваёю галоўнай заступніцай.
Грабніца з мошчамі Агаты важыць 30 тон, а таму па горадзе яе дружна цягнуць 5000 чалавек. Ужо стала традыцыяй для ўсіх вернікаў у гэты дзень несці васковыя свечкі ў дар Святой Агаце. Прычым гэта не тыя свечкі, якія мы прывыклі бачыць у нашых касцёлах. Свечкі велізарныя… Часта яны маюць даўжыню і вагу, якія адпавядаюць росту і вазе дарыцеля.
Праз год пасля смерці Агаты на Катанію абрынуўся вулкан Этна. Паводле падання, струмень лавы вулкана, які пагражаў знішчыць усё на сваім шляху, змяніў кірунак, калі на яго шляху сталі хрысціяне з хусткай Святой Агаты. І толькі дзякуючы іх шчырым малітвам да святой, лава спынілася. Пра гэты цуд дазналіся язычнікі, дзякуючы чаму многія з іх навярнуліся да Хрыста. З гэтага моманту папулярнасць Св. Агаты стала ўзрастаць: людзі прыходзілі маліцца на яе магілу і аддавалі пад заступніцтва Св. Агаты свае сем’і, дамы і маёмасць.
У гады ранняга хрысціянства астанкі яе былі вывезены ў Канстанцінопаль (Стамбул), але прабылі там не доўга, усяго 86 гадоў і былі вернуты ў Катанію.
Рыцары Мальтыйскага ордэна, а таксама пажарныя лічаць Св. Агату сваёй заступніцай. У многіх каталіцкіх дамах у Беларусі вісяць яе абразы для захоўвання жылля ад розных бедстваў. Часта можна пачуць апавяданні людзей пра тое, што падчас пажараў і іншых стыхійных бедстваў вернікі з абразам Св. Агаты абыходзілі свае дамы ці нават цэлыя населеныя пункты. Многія людзі бяруць з сабой «хлеб Св. Агаты» у далёкія падарожжы.
Адна са старажытных традыцый – благаслаўленне хлеба ў гонар Святой Агаты – панны і пакутніцы з Сіцыліі. Не жадаючы адрачыся ад Хрыста, яна памерла, калі яе паклалі на гарачае вуголле. Святая Агата шануецца як абаронца ад пажараў і таксама з’яўляецца апякункай прафесій, якія маюць справу з агнём.
Але часам у кагосьці можа ўзнікнуць пытанне або сумненне: ці не з’яўляецца гэты хлеб нечым накшталт амулета, як у язычнікаў?
Аднак прычына забабонаў – не ў прадмеце, а ў чалавеку, у яго слабой веры, недастаткова грунтоўнай катэхізацыі і ў скажоным уяўленні аб сутнасці хрысціянства.
Асвячоныя прадметы, якія ў каталіцкай традыцыі называюцца «сакраменталіямі», могуць сапраўды выконваць функцыю проста «амулетаў», калі яны не вядуць чалавека да храма, да ўдзелу ў сакрамэнтах і ў канчатковым выніку – да Бога. Таму важна верыць не ў цудадзейную засцерагальную сілу гэтага кавалачка, а ў Бога, Яго любоў і міласэрнасць да чалавека, а таксама ў заступніцтва святых, у тым ліку і Святой Агаты.
Кс. Алег ГРЫГАРОВІЧ, SAC
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Общение небесной и земной Церкви
956
«Заступничество святых. «Благодаря тому, что небожители ближе соединены со Христом, они сильнее укрепляют всю Церковь в святости (…) …они непрестанно ходатайствуют о нас перед Отцом, принося Ему в дар свои заслуги, приобретенные на земле через единого Посредника между Богом и людьми, Христа Иисуса (…). Итак их братское попечение – большая помощь нашей немощи».
957
«Общение со святыми. «Мы чтим память небожителей не только ради их примера, но еще более ради того, чтобы единство всей Церкви в Духе укреплялось через братскую любовь. Ибо как общение между христианами на земле приближает нас ко Христу, так и общение со святыми соединяет нас со Христом, от Которого исходит как от их Главы всяческая благодать и жизнь самого народа Божия «.