Ніхто з нас не памятае моманту, калі бацькі родныя і бацькі хросныя прынеслі нас да касцёла і папрасілі аб Сакрамэнце Святога Хросту для нас. Бываюць выпадкі, калі людзі ўжо ў дарослым веку прымаюць хрост, але гэта здараецца рэдка. Касцёл вучыць, што хрост, падобна як і бежмаванне і Эўхарыстыя, з’яўляецца сакрамэнтам хрысціянскага ўтаямнічання і становіцца фундаментам усяго жыцця хрысціяніна. Праз хрост чалавек атрымлівае новае жыццё ў Хрыстусе.
Дзесьці над Ярданам
Усё пачалося над ракою Ярдан у Палестыне ад чалавека, па імені Ян, якога пазней назвалі Хрысціцелем. Ян быў сынам Захарыя і Аліжбеты і быў старэйшым на паўгода дваюрадным братам Езуса Хрыста. Св. Лука піша, што Ян “прайшоў усе ваколіцы Ярдана, абвяшчаючы хрост пакаяння дзеля адпушчэння грахоў” (Лк 3,3), прыпамінаючы адначасова, што ён хрысціць людзей вадою, аднак ідзе мацнейшы за яго, Езус, “якому я няварты развязаць раменьчык на Яго сандалях. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём” (Лк 3,16). Ян падрыхтаваў народ да прыйсця Місіі. “Прыйшоў хрысціць вадою з тою мэтаю, каб Ён аб’явіўся Ізраэлю”, – гаварыў ён. Езус, хоць наогул і не патрабаваў гэтага, таксама прыняў хрост ад Яна, які казаў: ”Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету” (Ян 1, 29). Пра здарэнне над Ярданам, дзе ўдзельнічала ўся Святая Тройца, прыпамінае нам Нядзеля Хросту Пана. Трэба, аднак, памятаць, што хрост Яна істотна адрозніваўся ад хросту сакраментальнага, устаноўленага Езусам Хрыстом, які пасля Змёртвыхпаўстання наказаў вучням: “Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога” (Мц 28, 19). У чым розніца гэтых двух хростаў, гаворыцца ў “Дзеях Апосталаў”, дзе мова ідзе пра дзейнасць Св. Паўла ў Эфесе (гл. 19,1-7).
Незгладжальны знак
Тое, што адрознівае хрысціян ад нехрысціян, – незгладжальны знак Святога Хросту. Хрост – пачатак новага жыцця ў супольнасці з Езусам Хрыстусам і з усімі, хто ў Яго верыць. Таму, хто атрымлівае хрост, надаецца імя, а часам ў моманце хросту ён атрымлівае і новае імя. Правільна ўдзеленага хросту нельга ні паўтарыць, ні адмяніць. Бог ніколі не адбірае сваёй міласці і не адмяняе дадзенага слова. Нават калі чалавек адыходзіць ад Касцёла, хрост застаецца важным. Ахрышчаны назаўсёды злучаны з Хрыстусам (гл. Рым 6,5). Ведаем, што Сакрамэнт Святога Хросту патрэбен чалавеку для збаўлення і няма іншага сродку, які б забяспечваў дасягненне вечнага шчасця. Касцёл, аднак, вучыць, што людзі, якія не пазналі Бога, але шчыра шукаюць Яго, спаўняюць Яго волю, таксама збаўленыя, нягледзячы на тое, што не былі ахрышчаныя.
Абрады Святога Хросту
Слова “хрост” паходзіць ад грэчаскага дзеяслова “baptizein” – “хрысціць” і азначае акунанне ў ваду. У цяперашні час хрост дасягаецца праз паліванне вадою, што з’яўляецца “сімвалам пахавання асобы, хрышчанай у смерці Хрыстуса, з якой яна паўстае праз змёртвыхпаўстанне з Ім як “новае стварэнне”. Абрад Святога Хросту складаецца з чатырох частак: прыняцце дзіцяці, Літургія Божага Слова, хрост, заканчэнне.
Падчас прыняцця дзіцяці святар пытае яго імя. Павінна быць хрысціянскае і такое, каб у будучым дзіця не саромелася яго. Канечне, некаторыя бацькі пад уплывам моды даюць дзецям смешныя, дзіўныя або язычніцкія імёны. Таму варта падумаць аб імені раней і аб тым, каго са святых выбралі б мы апекуном новага хрысціяніна.
Важным з’яўляецца і выбар хросных бацькоў, якія пакліканыя дапамагаць у хрысціянскім выхаванні дзіцяці. Маці хросная і бацька хросны павінны быць практыкуючымі католікамі, жывучымі згодна з правіламі веры і мець не меней 16 гадоў. Гэта яны бяруць на сябе клопат пра дзіця і бяруць адказнасць за выхаванне ў духу рэлігіі, якую дзіця прымае. Памятайма, што ў выключных выпадках неабходнасці хросту, удзяліць яго можа кожны чалавек. Дастаткова, калі ён палье ваду на галаву таго, каго хрысціць, і прамовіць словы: “… (імя), я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Святога Духа”.
Хрост – сур’ёзны абавязак і для бацькоў, і для хросных – гэта выхаванне дзіцяці ў веры Касцёла. Таму не павінен быць фармальнасцю ў выглядзе рэгістрацыі ў кнігах парафіяльных (бо іншыя так робяць, бо іначай не атрымоўваецца). Хрост – гэта адказнасць за духоўнае ўзрастанне дзіцяці і быццё для яго прыкладам, як захаваць годнасць Божага дзіцяці аж да жыцця вечнага.
Хрост – не вымысел якогасьці чалавека, але паходзіць ад Самога Бога і ўстаноўлены праз Езуса Хрыста. Хрост быў запаведаны ў Старым Запавеце праз: ваду (крыніца жыцця і смерці), каўчэг Ноя (ратуе праз воду), пераход праз Чырвонае мора (вызваляе з егіпецкай няволі), а таксама пера-права праз Ярдан (уводзіць Ізраэль у абяцаную зямлю).
У Кнізе Быцця, а таксама ў Кнізе Зыходу знаходзяцца хіба найболей празрыстыя вобразы, якія ў традыцыі Касцёла засталіся інтэрпрэтаваныя як запаведзі Сакрамэнту Хросту. Гэта здарэнне патопу (пар. Быц 6,5 – 9,17), а таксама пераход ізраэльцян праз Чырвонае Мора ( гл. Зых 13,17 – 15,21). Варта ўспомніць, што менавіта гэтыя вобразы вельмі часта выкарыстоўваліся ў кантэксце хросту Айцамі Касцёла, таксама да іх звярталіся аўтары Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
Пэўныя згадкі, якія могуць успрымацца як запаведзь будучага хросту, можна знайсці таксама ў прарокаў. Найболей класічным тэкстам, які выкарыстоўвае вадохрышчанская літургія, з’яўляюцца словы прарока Эзэхіэля: “Акраплю вас чыстаю вадою, каб сталі чыстымі, і ачышчу вас ад усялякай нячыстасці і ад усіх вашых ідалаў. І дам вам сэрца новае і дух новы дам; забяру ў вас сэрца каменнае і дам вам сэрца цялеснае. Хачу ўдыхнуць у вас Дух Мой і зрабіць, каб жылі, паводле Маіх запаведзяў і паводле Маіх прыказанняў. І будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вашым продкам, і будзеце для Мяне народам, а Я буду для вас Богам” (Эзх 36, 24-28). Усе гэтыя элементы, пералічаныя ў запаведзі хросту Эзэхіэля, трапна ўказваюць на канкрэтныя эфекты Сакрамэнту Святога Хросту: ачышчэнне ад граху; “новае стварэнне”, або духоўнае адраджэнне да новага жыцця ў ласцы; здольнасць да вернасці і любові Бога праз вернасць Божым прыказанням. Гэты апошні эфект рэалізуецца праз “вакцынацыю” ахрышчанага чалавека тэалагічнымі цнотамі – верай, надзеяй і любоўю.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Таинство Крещения
1213
«Святое Крещение есть основа всей христианской жизни, врата жизни в Духе (vitae spiritualis ianua) и дверь, открывающая доступ к другим таинствам. Крещением мы освобождаемся от греха и возрождаемся как сыны Божии, мы становимся членами Христа, воплощенными в Церковь, и участниками ее миссии (…)».
1216
«(…) Крещение – самый прекрасный, самый великолепный из даров Божиих (…). Мы называем его даром, благодатью, помазанием, просвещением, одеянием нетления, омовением возрождения, печатью – и всем, что есть наиболее драгоценного. Дар – потому что он дается тем, кто ничего не приносит; благодать – потому что дается даже виноватым; крещение – потому что грех погребен в воде; помазание – потому что оно священно и царственно (таковы помазанники); просвещение – потому что это ясный свет; одеяние – потому что прикрывает наш стыд; омовение – потому что омывает; печать – потому что хранит нас и потому что в нем знак Господства Божия».