Праз восем дзён пасля Ўрачыстасці Ўнебаўзяцця Марыі, 22 жніўня, Касцёл традыцыйна адзначае абавязковы літургічны ўспамін Найсвяцейшай Марыі Панны Каралевы, які ўстанавіў Папа Пій XII у 1954 годзе, у сотую гадавіну абвяшчэння дагмату аб Беззаганным Зачацці Марыі (8 снежня 1854 г.).
Ад самых даўніх часоў Маці Божую называлі Паннай і Каралевай. Хрысціяне спрадвеку ўшаноўваюць Яе як Каралеву і аздабляюць каронамі Яе выявы. Змяшчэнне кароны на абраз Марыі азначае перш за ўсё пакланенне Богу, Які выбраў і адарыў Панну Марыю, уключыўшы Яе ў рэалізацыю збаўчых планаў. З’яўляецца гэта і выразам пашаны і павагі да Той, якая па-мацярынску служыць сёння Касцёлу.
Дзе шукаць пачатак традыцыі ахвяравання Марыі ватыўнай кароны? Трэба вярнуцца аж у IV стагоддзе, калі пачалі бачыць у Марыі Каралеву. Цікава, што не быў гэта выраз толькі народнай, эмацыянальнай рэлігійнасці. Базавую ролю адыграла тут тэалогія Касцёла, пабудаваная на найстарэйшых фундаментах веры. Дастаткова сказаць, што першым літургічным Марыйным святам было… Унебаўзяцце Маці Божай. І што гэта выключнае ўнебаўзяцце Марыі на неба лагічна азначала таксама Яе выключнае месца і выключную ролю ў вечнасці – Яе ўкаранаванне праз Бога.
Узятая на неба з душой і целам! Без усялякай кропкі судотыку з грахом! Абагаўлёная як ніхто, поўная ласкі.Паколькі Бог ёсць Панам, то Яна, дасканала з Ім аб’яднаная, прымае ўдзел у Яго валадаранні. Тым больш гэта відавочна, што Яе воля ідэнтычна волі Божай, што кожная Яе думка ёсць Божаю думкаю, што кожнае Яе прагненне ёсць Божаю тугою, а кожнае “хачу” – гэта “хачу”, якое гучыць у Богу.”Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
Як Бог налажыў знак улады на скронях Марыі ў небе, так Касцёл пацвярджае гэты Божы выбар, карануючы Яе выявы на зямлі.
У 732 г. нітка каранацыі Марыі ў небе была паднята на новую вышыню: ікона, прадстаўляючая Багаро-дзіцу, была аздоблена праз самога Папу. У той час, калі існуючая на Ўсходзе ерась іконаборства знішчыла нямала старажытных хрысціянскіх ікон, Папа Св. Гжэгаж III, у імя абароны аб’яўленых праўдаў веры, чыніць сімвалічны і адначасова выразны жэст: на скроні Мадонны аднаго з рымскіх абразоў накладае залатую карону, упрыгожаную дыяментамі. Такім спосабам – спосабам відавочным, не толькі праз тэалагічную пропаведзь, ён хоча даць зразумець усім, што іконам належыць пашана, што ікона – гэта нешта большае, чым абраз, што гэта – “Вакно на неба”.
У XVII ст. гэты звычай быў стрыманы Апостальскай Сталіцай. Напачатку гэтыя каранацыі былі стрыманыя ў адносінах да цудоўных абразоў італьянскіх. Аднак хутка іх распаўсюдзілі на весь свет. Першым абразом, які дачакаўся гонару папскай каранацыі, быў абраз Маці Божай у сакрыстыі базілікі Святога Пятра ў Рыме (1631 г.). У Польшчы першае каранаванне абраза каралеўскай каронай, уфундаванае праз жыхароў Варшавы, адбылося ў 1652 годзе. Да абраза Маці Божай Ласкавай у Варшаве была прымацаваная ватыўная карона з пазалочанага срэбра і аздобленая жамчужынамі.
Росквіт звычаю каранавання выяваў Маці Божай прыпадае на перыяд пастырскай паслугі Прымаса тысячагоддзя бл. Стэфана Кардынала Вышынскага, які здзейсніў каранацыю 47 абразоў Маці Езуса.
Падчас каранацыі абраза біскуп, накладаючы кароны на галаву Езуса, прамаўляў: “Як праз рукі нашыя ёсць каранаваны на зямлі, так і ад Цябе няхай будзем годнымі быць укаранаванымі хвалой і годнасцю ў небе”. Адгаворвае малітву, якая мае сваёю тэмаю не столькі Езуса, колькі нас! У ёй распавядаем Збавіцелю пра сябе: просім Яго, каб і мы, дзякуючы Яго ласцы, маглі заззяць на Яго троне як апакаліптычныя пераможцы, маючыя ўдзел у валадарстве Езуса, як Марыя…
Падобна гучыць формула, якая суправаджае каранаванне Маці Божай. Біскуп, які змяшчае карону на галаве Марыі, гаворыць: “Як праз рукі нашыя ўкаранаваная на зямлі, так ад Хрыстуса няхай будзем годнымі быць укаранаванымі ў небе”. І зноў гаворым аб сваім прагненні наследаваць Марыю. Верым, што Яна дапаможа нам праз сваё заступніцтва атрымаць ласку знаходжання на троне Езуса ў вечнасці. Касцёл імкнецца, каб мы, шматразова ўглядаючыся ў каранаваную выяву, будзілі ў нашых сэрцах адно вялікае прагненне: увайсці напрыканцы зямнога жыцця ў вечную хвалу Бога і там разам з Марыяй стаць Яго радасцю і хвалой. Такім чынам нашы просьбы, выказаныя перад каранаваным абразом, пачынаюць знаходзіць характэрнае месца ў іерархіі спраў, кіраваных да Бога. Аказваецца, што найважнейшае не наша здароўе ці праца… Калі аб іх просім для сябе ці для сваіх блізкіх, робім гэта перш за ўсё таму, што верым, што ласкі гэтыя дапамагаюць атрымаць вечнае збаўленне – што “будзем годнымі быць укаранаванымі ў небе”.
Каталіцкі Касцёл на Беларусі таксама радуецца прысутнасці каранаваных абразоў Маці Божай у Яе санктуарыях, існуючых ва ўсіх кутках нашага краю. У гэтым месцы варта ў храналагічным парадку назваць тыя санктуарыі, у якіх каранацыйныя ўрачыстасці ажыццявіў кардынал Казімір Свёнтэк.
– Санктуарый Маці Божай у Брэсце – 30.06.1996.
– Санктуарый Маці Божай у Лагішыне – 10.05.1997.
– Санктуарый Маці Божай у Будславе – 02.07.1998.
– Санктуарый Маці Божай у Гродне – 28.08.2005.
– Санктуарый Маці Божай у Мінску – 10.12.2005.
– Санктуарый Маці Божай у Гудагаі – 15.07.2007.
– Санктуарый Маці Божай у Тракелях – 05.07.2009.
– Санктуарый Маці Божай у Браславе – 22.08.2009.
Бог не ведае межаў для сваіх ласкаў, хоць мы і лічым сябе не годнымі іх. Лепей бы мелі мы адчуванне найбольшых правінаў нашых, аднак памятайма, што Бог нашыя правіны гасіць ласкамі. Падобна, як было з віной першага Адама, якая выклікала дар прыйсця Божага Сына – другога Адама, так і з нашымі ўпадкамі. Што б мы ні прыпісвалі сабе як выгнанцы сыноў Евы, дарам для нас з’яўляецца Яна, другая Ева – Марыя, якой служым.
Яна, у знаках каранаваных абразоў, прысутнічае заўсёды сярод хрысціянскага люду. Прысутнічае на адлегласці працягнутай рукі, мясцовая, але спалучаная з Папай, сваёй святасцю усведамляючая нам нашую грэшнасць і будзячая прагу да жыцця ў вечнасці. Менавіта свядомасць правінаў і голад на Бога адкрываюць нас на нябесныя дары… І няма лепшага ключа да іх крыніцы, чым марыйная пабожнасць.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Почитание Пресвятой Девы
971
«Отныне будут ублажать Меня все роды» (Лк 1, 48): «Благоговение Церкви перед Пресвятой Девой внутренне присуще христианской религии». Пресвятая Дева «с полным основанием прославляется Церковью особым почитанием. И доподлинно, с древнейших времен Преблагословенная Дева почитается наименованием «Богоматери», под покровительством Которой ищут убежища верующие, моля Ее о помощи во всех опасностях и нуждах. (…) Это почитание (…), хотя и совершенно исключительное, тем не менее существенно отличается от поклонения, которое воздается воплощенному Слову, равно как Отцу и Духу Святому, и в высшей степени способно послужить ему»; оно находит свое выражение в литургических праздниках, посвященных Богоматери, и в богородичной молитве, например, в молитве Святого Розария, «сжатом изложении всего Евангелия «.