Леў, фарысей і новае нараджэнне

“…Ільвіца  нараджае  ільвянят  мёртвымі, і  яны  застаюцца без жыцця на працягу  трох  дзён, пакуль іх  айцец  з рыкам не дасць  ім адчуць свой подых, пасля чаго яны ажываюць…” (з сярэднявечнага бестыярыя, паводле Т. Уайта)

 

 

 

о.Евгений ГолубКожны раз, перачытваючы гэты ўрывак з Евангелля, досыць лёгка ўяўляю сабе, як усё магло адбывацца: ноч, чалавек са слаўным іменем “той, хто перамагае для народа” крадзецца, жадаючы быць няўбачаным праз вуліцы, каб дзесьці на задворках рэшту ночы правесці ў мужчынскай размове пра Ўсявышняга і жыццё з контраверсійным цудатворцам з Назарэту.
Фарысей, юдэйскі старэйшына (і будучы святы) чуе ад вандроўнага настаўніка словы, што гучаць як наказ і адбіваюцца ў ім рэхам. Наказ шокавы і адначасова страшна праўдзівы, бо найглыбей акрэслівае яго актуальнае становішча:  “Трэба Табе нарадзіцца нанова…”

 

 

 

Убачыць ВаладарстваНикодим
Нішто так не матывуе добра рыхтавацца да нядзельных казанняў, як прысутнасць пільных слухачоў з задаткамі біблеістаў! Свядомасць, што прапаведніцкая фантазія будзе прапушчана праз сіта логікі і катэхізму, прымушае добра рыхтавацца і браць адказнасць за тое, каб праз гэтае “люстэрка” Бог быў бачны. Аднак нават добрае казанне застанецца толькі падрыхтаванай прамовай, калі прапаведнік сам не верыць у тое, што абвяшчае.
Умоваю, каб “убачыць Валадарства”,  з’яўляецца “новае нараджэнне”. І за Нікадэмам можам крыху здзівіцца: што гэта Езус сабе выдумаў? Святы Ян спецыяльна ўжывае літаратурны прыём, названы даследчыкамі Бібліі ў яго гонар “іроніяй святога Яна”,  бо менавіта ў яго Евангеллі найчасцей здараецца сітуацыя, калі алегарычныя прамовы Хрыста ўспрымаюцца Яго слухачамі даслоўна, што стварае даволі камедыйны эфект. Вядома, сёння  кожны, асабліва пасля курсу біялогіі ў сярэдняй школе, разумее вобразнасць “другога нараджэння”. Самыя дапыт-лівыя нават здагадваюцца, што гаворка ідзе пра хрост, але дадзім слова святому Кірылу з Александрыі, што зверне нашую ўвагу яшчэ на адну дэталь:
«Не  тым, – кажа, –  Нікадэме, чым  здаецца табе, з’яўляецца вера: для праведнасці недастаткова табе слова і пустымі словамі  не  асягнеш  пабожнасці, бо “ не  кожны, хто кажа Мне: ”Пане, Пане”, увойдзе  ў Нябеснае Валадарства, але той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах” (Мц 7, 21). Воля ж Айца ў тым, каб чалавек, праз дзеянне Святога Духа, з зямнога стаўся грамадзянінам Неба.
Калі верыць святому Кірылу, “новае нараджэнне” не столькі фармальнасць і прыняцце пэўных нормаў – з чым, згадзіцеся, вельмі часта  атаясамліваецца хрысціянства, –   колькі моцны і перамяняючы досвед, што вядзе да супрацоўніцтва Бога з чалавекам.

 

Увайсці ў Валадарства
Юваль Харары ў сваёй новай кнізе “Homo Deus. Кароткая гісторыя будучыні”, апісваючы магчымае развіццё нашай цывілізацыі, выказвае адно  цікавае  меркаванне. “У наш час, – піша ён, – расце лік навукоўцаў і мысляроў, якія сцвярджаюць, што галоўнае заданне сучаснай медыцыны – перамагчы смерць і дараваць чалавецтву вечную маладосць”. Колішні тэхнічны дырэктар Google Рэй Курцвэйл – вынаходнік, уганараваны Нацыянальным медалём ЗША ў сферы тэхналогіі, – заснаваў кампанію Calico, афіцыйная місія каторай – “вырашыць праблему смерці”. Безумоўна, гэта гучыць як фантастыка, але футуролагі даволі аргументавана сцвярджаюць, што з дапамогай навукі натуральнае існаванне чалавечага цела можа быць працягнута ў бясконцасць. Што, аднак, не захавае яго ад рызыкі  загінуць ад знешніх прычын. Аўтар разважае далей: калі цягам вялікіх коштаў людзі будуць здольныя працягваць сваё біялагічнае жыццё, яны пачнуць баяцца за Яго яшчэ больш, быць празмерна падазронымі і заклапочанымі, бо самі для сябе будуць з’яўляцца крыніцаю жыцця.
Гэты вобраз ідэальна падыходзіць для апісання хрысціянскай канцэпцыі пекла: чалавек адкідае Створцу, узамен атрымлівае вечнае існаванне, поўнае страху і падазронасці.
Валадарства ж Езуса мае яшчэ адну істотную асаблівасць, апрача фізічнага існавання, –  “нараджэнне з Духа”, які з’яўляецца самой Любоўю, нясе супакой, радасць, еднасць. Гэтым “нараджэннем” называем хрост – Сакрамэнт, што адкрывае нам дзверы ў свядомае хрысціянскае жыццё. Па сутнасці, увесь наступны духоўны ўзрост з’яўляецца ні чым іншым, як глыбінным усведамленнем гэтага “нараджэння” і ўкараненнем у яго.
Напрыканцы нараджаецца пытанне: а прычым тут леў? Хрысціянства  асэнсоўвае сярэднявечнае паданне вельмі адназначна. Мы – ільвяняты, дзеці вялікага Валадара, нібы жывыя, але спім мёртвым сном ў штодзённай мітусні. Аднак дастаткова, каб мы пачулі голас Ільва, які нясе сапраўднае жыццё,  –  абуджаемся ад сну, бярэм удзел у вялікай перамозе Святла пасля трох дзён цемры.

 

 а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

Смысл и спасительное значение Воскресения

 

654
«Пасхальная тайна обладает двойным аспектом: смертью Своей Он избавляет нас от греха, Воскресением  – открывает  путь в жизнь новую. Эта последняя есть прежде всего  оправдание, которое восстанавливает нас в благодати Божией, «дабы, как Христос  воскрес из мертвых славою Отца, так и нам ходить в обновленной жизни» (Рим 6, 4). Она состоит в победе над смертью как плодом греха  и новом участии в благодати. Она исполняет усыновление, ибо люди становятся братьями  Христа, как Сам Иисус называет учеников  после Воскресения: «…иди к братьям моим и скажи им…» (Мф 28, 10; Ин 20, 17). Братья не по природе, но по дару  благодати, ибо это усыновление дает реальное участие  в жизни Сына единого, полностью открывшейся в Воскресении».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий