Леў на дрэве

а. Я. Голуб, OFMConv

а. Я. Голуб,
OFMConv

Калі верыць падарожнікам (а верыць прыдзецца, бо сам усяго не праверыш), у афрыканскай Басване, на Дубінскіх раўнінах існуе ўнікальны від ільвоў. Мала таго, што яны засвоілі майстэрства плавання, развіўшы пры гэтым магутную мускулатуру, дык яшчэ, не забыўшыся на сваю каціную радаслоўную, узбіраюцца высока на дрэвы, каб планаваць паляванне. Вось гляджу на здымак аднаго з такіх прыгажуноў, караля звяроў, і прыходзіць у галаву зусім іншы, але не менш захапляльны вобраз…

 

 

 

Аж дзіўна, што ніводзін з айцоў Касцёла не выкарыстаў гэты вобраз, каб апісаць тое, што адбылося на крыжы Хрыста, хоць Стары Запавет называе  Езуса “ільвом Юды”, а паралелі паміж дрэвам пазнання дабра і зла з раю і пераможным дрэвам крыжа не выкарыстаў, бадай што, лянівы. Сапастаўленне гэтых двух сімвалаў дадае новы змест разуменню таямніцы крыжа, дае магчымасць зірнуць на яе з новай перспектывы.

 

   Крыж – як прастора
 “Чакай, крыж – гэта ж прымус, інструмент катавання, як можна акрэсліць яго ў якасці прасторы?” – не згаджаецца здаровая логіка. І мае рацыю: сам па сабе крыж у якасці прылады ганебнай, агіднай і крывавай смерці, пра які нават баяліся заікацца прававерныя рымляне, найменш надаецца для таго, каб стаць прасторай – месцам вольным, якое можа быць запоўненым асобамі і зместам. Але менавіта Асоба Езуса робіць яго такім, перамяняе, надае новае значэнне – калі прыгледзецца да евангельскіх сцэн на Галгофе ці нават на шляху да яе – там увесь час “у фонавым рэжыме”, як мы сказалі б сёння, адбываюцца цуды маленькіх і вялікіх пераменаў, спатыкаюцца і яднаюцца людзі, надаюцца новыя ролі і знаходзяцца адказы на старыя пытанні. Не верыш?  Пілат з Ірадам становяцца сябрамі, хоць раней жылі ў разладзе, Пётр на ўласнай скуры адчувае прароцтва Езуса пра сваю слабасць, самы малодшы вучань аказваецца найбольш верным і прымае на сябе апеку над Маці Настаўніка, лотр першы ўваходзіць у рай, язычнік навяртаецца, а прадстаўнік святыннай эліты не баіцца публічна прызнацца ў сваёй сімпатыі да вучэння Настаўніка з Назарэту. Гэта толькі некалькі вядомых нам фактаў, а колькі тых, неапісаных, але не менш важных.  Такім чынам, Хрыстос і Яго Евангелле могуць нават прыладу катавання ўчыніць знакам перамены і жыцця. 
“Не можна гэтым людзям усведамляць увесь час, што яны хворыя, горшыя, другой катэгорыі”, – дзя-ліўся кс. Ян Качкоўскі сакрэтам апекі над людзьмі, што церпяць на рак у хоспісе, дзе быў капеланам. Раіў адносіцца да іх як да нармальных людзей, з належным шацункам, але без сюсюкання і “песень жальбы”. Ведаў, пра што кажа не толькі з кніжак і душпастырскіх тэорый – сам шмат гадоў, будучы святаром, змагаўся, ці лепш сказаць, асвойваўся з уласнай анкалогіяй.
 Іншы прыклад з майго, францішканскага падворку: айцец Роберт Сцюарт, прафесар тэалогіі з Нью-Йорка, шанаваны душпастыр, памірае ў верасні 2001 года пасля пяці гадоў з моманту анкалагічнага захворвання. За тыдзень перад смерцю ў кнігарнях з’явілася яго аўтабіяграфія пад тытулам “Брат Рак”. Менавіта так францішканін, у духу заснавальніка свайго Ордэна, акрэсліў уласнага забойцу. Айцец Роберт не перамагаў рак, не змагаўся з ім – свае адносіны, як і апісанне спатканняў з іншымі хворымі ў хоспісах, акрэсліў як “спробу прымірэння”.
Можа, у гэтым і заключаецца таямнічая перамога Хрыста – свядома прыняць рэчаіснасць, з поўнай воляй ператварыўшы яе з трагедыі ў прастору для вітальнай сілы Евангелля, а Сябе  са  статусу  “ахвяры” перавесці ў Творцы. Сваёй Боскай моцай Ён цалкам здольны на такі крок, бо пазбаўлены і намёку на грэх  і недахопы – у тым ліку на праявы эгаізму і адсутнасць любові, што застаўляюць сябе шкадаваць і параўноўваць з іншымі. Мы ж пераўтворым уласныя крыжы ў прастору Божай ласкі толькі “раствараючы” іх у Яго Ахвяры.

 

  Знак свабоды
 Свабода – бадай што, самая пажаданая на сённяшні дзень рэчаіснасць, для некаторых ключавая ў разуменні сябе і свету.  “Гэта слова так часта ўжываецца і траціць свой сэнс, што хутка перастану яго любіць”, – пачуй я нядаўна ад аднаго добрага чалавека і задумаўся. Сапраўды, ці магчыма абсалютная свабода, ці  прынясе шчасце чалавеку магчымасць не быць прывязаным ні да якіх умоваў і межаў, нават унутры сябе? Паўтараецца гісторыя з Эдэмскага саду: “Будзеце, як богі” – чытай, самі вырашаць для сябе, што дабро і што зло. Але ж абсалютная свабода – гэта свабода яшчэ і ад сябе самога, калі задумацца. Атрымоўваецца замкнутае кола, бы вужака, што ганяецца за ўласным хвастом.
Святы Ян Павел ІІ у сваім навучанні размяжоўваў два віды свабоды: “свабода ад” таго, што можа абмяжоўваць, і “свабода для”, што з’яўляецца своеасаб-лівай магчымасцю станавіцца больш сабою і  шукаць дабро. Менавіта дабро, паводле папы-філосафа, і з’яўляецца краевугольным каменем для разумення вольнасці, фундаментам, на якім будуецца яе вызначэнне. Калі я імкнуся быць “свабодным ад”, хутка застануся пустым унутры і, пазбаўлены кірункаў, пачну “дрэйфаваць” па жыцці, не абцяжараны ніякімі сувязямі і кірункамі. Толькі калі дабравольна абіраю вартасць вышэйшую за сябе самога, вышэйшую за маю вольнасць, для якой мая асабістая свабода будзе існаваць і служыць (не надта папулярнае сёння слова, пагадзіцеся), свабода пачынае мець сэнс і напрамак і – о, дзіва! – узрастае ўнутры мяне.
Хрыстос у поўнай вольнасці абірае безуладдзе крыжа, адсутнасць руху з прыбітымі рукамі і нагамі. Па-чалавечы, гледзячы прагматычна, больш дабра мог зрабіць, заставайся Ён жывым, здаровым і вольным. Колькі б тысяч людзей вылечыў, накарміў, уваскрасіў! Колькі б праблем вырашыў! А можа нават увайшоўшы ў Высокую Раду, аднавіў бы культ, пасябраваў бы  з Пілатам і наладзіў бы адносіны паміж Рымам і Ерузалемам. Колькі (па-людску) змарнаваных магчымасцей адным радыкальным рашэннем! Толькі логіка Бога – не логіка чалавека. Выбіраючы замест прыемнага паслядоўнага ратавання сітуацыі няволю Крыжа, Хрыстос раз і назаўсёды надае сэнс кожнаму чалавечаму цярпенню, зрывае з завесаў наглуха закрытыя дзверы болю і роспачы, што не паддаюцца звычайнай чалавечай сіле. Прынятае ў свабоде Дрэва дае магчымасць гэтаму Ільву падняцца вышэй, па-над чалавечым разуменнем і планаваннем, каб заўважыць кожнае цярпенне і – што, можа, нават больш важна – самому стаць заўважным, “ўзнесціся”, каб кожны, хто спагляне на Яго, заставаўся пры жыцці. Леў-Езус са свайго Дрэва прыглядаецца і сочыць, каб за хвіліну магутным скокам свайго Уваскрасення распачаць паляванне на смерць і перамагчы.

 

 

 а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Наше  участие в  жертве Христовой

 

618
«Крест – это уникальное  жертво-приношение Христа, единого «посредника между Богом и человеками» (1 Тим 2, 5). Но в силу того, что  Он в Своем воплощенном  Божественном Лице  «Сам (…)  соединился неким образом с каждым человеком»,  Он «предлагает всем возможность  при- общиться  пасхальной тайне путем, известным только Богу».  Он призывает Своих учеников: «… возьми крест свой и следуй за Мною» (Мф 16, 24),  ибо Он «пострадал за нас, оставив нам пример, дабы мы шли по следам Его»  (1  Петр 2, 21). Он воистину хочет присоединить  к Своей искупительной жертве как раз тех, кто первыми ею искуплен. Это высшим образом совершается  в лице Его Матери, более тесно, чем все остальные,  включенной в тайну Его искупительного страдания».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий