У 1858 годзе ў Масаб’ельскім гроце на паўночным склоне Пірэнеяў 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру 18 разоў аб’явілася Маці Божая. На месцы марыйных аб’яўленняў узнік санктуарый.
Сусветны дзень хворых
11 лютага адзначаем Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам Янам Паўлам II у 1992 годзе. Гэтым днём Папа выбраў дзень успаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, указваючы на надзею, якую нясе заступніцтва Марыі ў хваробе і цярпенні. Дэвіз гэтага штогадовага Дня, выбранага Папам Францішкам, гучыць: “Май клопат пра яго. Спачуванне як саборная рэалізацыя аздараўлення”.
Сусветны дзень хворых Святы Ян Павел II устанавіў у лісце да тагачаснага Старшыні Рады душпастырства Службы здароўя кардынала Фіярэнза Анджэліно, адасланым 13 мая 1992 года, – таксама ў марыйнае свята, звязанае з аб’яўленнямі Маці Божай у Фаціме.
Святы Ян Павел II, растлумачваючы сваю ініцыятыву, падкрэсліў, што мэтай Дня хворых з’яўляецца абуджэнне адчувальнасці ўсяго Касцёла ў “неабходнасці забеспячэння найлепшай апекі хворым; дапамога хворым з пункту гледжання каштоўнасці цярпення ў людскім вымярэнні, а перадусім – у вымярэнні надпрыродным”. У той час Папа сам быў ужо асобай церпячай, таму што годам раней у яго была дыягназавана хвароба Паркінсона.
Абедзве гэтыя даты – адсылання ліста і самога Дня хворых – напамінаюць пра два важныя здарэнні ў жыцці Каталіцкага Касцёла: 13 мая – успамін першага марыйнага аб’яўлення ў партугальскай Фаціме (1917 г.), а 11 лютага – успамін першага аб’яўлення Марыі 14-гадовай дзяўчынцы Бэрнардэце Субіру ў Люрдзе (1858 г.). Так, найбольшым натхненнем хворых і іх апекуноў у гэты дзень ёсць Найсвяцейшая Маці.
Варта дадаць, што некалькі гадоў раней (1984 г.) таксама 11 лютага Ян Павел II агласіў апостальскі ліст “Salvifici doloris” – аб хрысціянскім сэнсе цярпення.
У гэты дзень у большасці касцёлаў адбываюцца святыя Імшы з абрадам намашчэння хворых. Асобам хворым і непаўнаспраўным рознымі спосабамі дапамагаюць даехаць да касцёла, іншых адведваюць па месцы жыхарства або ў шпіталях.
Аб’яўленні ў Люрдзе
Устанаўленне Сусветнага дня хворых ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда ёсць значнае. Да гроту, дзе 14-гадовай Бэрнардэце Субіру 11 лютага 1858 г. паказалася “Ясна Пані”, хворыя пілігрымавалі з XIX стагоддзя. Многія з іх засталіся аздароўленымі цудоўным спосабам.
Пачатак аб’яўленняў сапраўды адбыўся 165 гадоў таму. Маладая Бэрнардэта, збіраючы сухое дрэва на апал, увайшла ў грот, дзе пачула гук, які падаўся ёй як подых ветру. “Убачыла Пані, убраную ва ўсё белае: на ёй была сукенка, вэлюм, галубы пояс і жоўтыя розы на нагах”. Бэрнардэта зрабіла знак крыжа і адгаварыла з Пані Ружанец. Пасля заканчэння малітвы Пані раптам знікла.
Да 16 ліпеня 1858 г. адбыліся яшчэ сямнаццаць розных аб’яўленняў. Марыя, Маці Божая, прадставілася дзяўчынцы як “Беззаганнае Зачацце”, што стала зразумелым як пацверджанне дагмату, устаноўленага Касцёлам чатыры гады раней.
18 лютага Марыя прамовіла знамянальныя словы: “Не абяцаю табе шчасця ў гэтым свеце, але ў будучым”. Тры дні пазней прызвала: “Маліцеся за грэшнікаў”, а пасля чарговых трох дзён – “Пакутуйце! Пакутуйце! Пакутуйце!”. Прасіла таксама, каб святары пабудавалі пры гроце капліцу, і каб туды прыходзілі працэсіі. У Масаб’ельскім гроце паказала Бэрнардэце месца, адкуль біла крыніца. У хуткасці здарыўся першы цуд: жыхарка Люрда апусціла паралізаваную руку ў крынічную ваду і засталася вылечаная. Містычныя спатканні Бэрнардэты з Маці Божай скончыліся 16 ліпеня 1858 года, чатыры гады пазней (1862 г.) Касцёл пацвердзіў аўтэнтычнасць аб’яўленняў.
Цуды ў Люрдзе
З моманту аб’яўленняў у санктуарыі задакументаваны тысячы аздараўленняў. Пачынаючы з 60-х гадоў XIX ст., спецыяльная касцёльная камісія афіцыйна прызнала 70 з іх цудоўнымі, не вытлумачальнымі з медыцынскага погляду. Больш за 80% прызнаных Касцёлам цудаў датычыцца жанчын. Акрамя паняцця “цуду”, якое не пацярпела змены, уведзена паняцце “верагоднага сведчання асобаў, вылячэнне якіх звязана з Люрдам”. Міжнародны Медыцынскі Камітэт пачаў займацца таксама выпадкамі вылячэння псіхічна і разумова хворых. Многія асобы, хворыя на дэпрэсію, або тыя, хто перажывае асабістыя праблемы, пасля пілігрымак у санктуарый знайходзяць ахвоту да жыцця, бачаць нанава яго сэнс – сцвярджае прафесар Міхэль. Аздараўленне ўключае не толькі фізічныя аспекты, але і псіхічныя, эмацыйныя і духоўныя.
Пілігрымкі
“Ідзі і скажы святарам, каб людзі прыходзілі сюды працэсіямі і што тут павінна быць збудавана капліца”, – наказала Маці Божая Бэрнадэце. У Люрд прыбываюць пілігрымы з усяго свету, каб запаліць свечку ў гроце, дакрануцца да скалы, на якой, паводле сведчання Субіру, аб’явілася Панна, пабыць у споведзі, далучыцца да малітваў і спеваў працэсіі, якія адбываюцца два разы на дзень, удзельнічаць у святой Імшы, прыняць Святую Камунію, выкупацца і напіцца святой вады з крынічкі. Асаблівае месца ў Люрдзе займае Мальтыйскі Ордэн, які ўжо многа гадоў спадарожнічае людзям хворым і непаўнаспраўным.
Народны санктуарый
Санктуарый у Люрдзе мае статус народнага санктуарыя Францыі. Па ацэнках, сюды прыбываюць штогод каля 6 мільёнаў пілігрымаў. На 52 гектарах паверхні знайходзяцца 22 будынкі. Да найчасцей наведваных адносяцца: Масаб’ельскі грот, Базіліка Беззаганнага Зачацця, якая над ім узвышаецца, ніжняя Базіліка Ружанцовая, а таксама падземная Базіліка Святога Пія Х. Асвяціў яе ў 1958 годзе, у стагоддзе аб’яўленняў, папскі легат, патрыярх Венецыі кардынал Анджэла Джузепе Ранкалі, які некалькі месяцаў пазней стаў Папам Янам XXIII.
Папа Францішак у сваім пасланні на штогадовы, 31 Дзень хворых і названым “Май клопат пра яго. Спачуванне як саборная рэалізацыя аздараўлення” заўважыў, што менавіта адносіны да хворых паказваюць стан нашай супольнасці, ці ідзём мы разам, ці кожны – сваёю дарогаю. Паказвае, што вопыт слабасці і хваробы можа быць таксама для нас аказіяй, каб навучыцца “стылю Бога”, які заснаваны на блізкасці, спачуванні і чуласці.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
«Больных исцеляйте…»
1506
«Христос призывает Своих учеников следовать за Ним, неся, в свою очередь, свой Крест. Следуя Христу, они приобретают новый взгляд на болезнь и больных. Иисус соединяет их жизнь со Своей – жизнью нищеты и служения. Он дает им участвовать в Его служении сострадания и исцеления: «Они пошли и проповедовали покаяние; изгоняли многих бесов, и многих больных мазали маслом, и исцеляли» (Мк 6, 12-13)».
1509
«Больных исцеляйте!» (Мф 10, 8). Эту обязанность Церковь получила от Господа, и она старается исполнять ее как уходом за больными, так и ходатайственными молитвами, посредством которых Церковь соединяется с ними . Она верит в животворящее присутствие Христа, це-лителя душ и телес. Это присутствие особенно действенно в таинствах и совсем особым образом в Евхаристии – Хлебе, дарующем жизнь вечную, на связь которого с телесным здоровьем косвенно указывает апостол Павел.».