Месяц Маці Божай

Ад незапамятных часоў май прысвячаецца пакланенню Маці Божай. Калі ў прыродзе ўсё  расцвітае, распаўсюджвае пах і спявае, звяртаемся да  Маці Езуса. Гэта так, як у сям’і: пакуль чалавек з’яўляецца яшчэ малым дзіцём і перажывае перыяд, які пасля, з перспектывы перажытых гадоў, назаве перыяд дзяцінства найпрыгажэйшым часам жыцця, – першай і найбліжэйшай, самай кахаючай асобай для яго ёсць яго маці.

 

 

Падобна і ў маі. Уся прырода быццам перажывае дзяцінства, якое аднаўляецца. Чалавек паддаецца чарам гэтага месяца і гэта найлепшы момант, каб падумаць аб Маці ўсіх нас – Касцёл прысвячае найлепшы месяц Той, Якая была найпрыгажэйшай Кветкай зямлі.

Май, найцудоўнейшы май! Май буслоў, што клякечуць радасным вяртаннем пад нашы стрэхі; май пяюноў-жаўрукоў, ластавак і шпакоў; май квітнеючых груш, яблынь, сліў, чаромхі і бэзу; май квітнеючых ніў! Быццам ўся зямля хацела прынесці сваёй Панне, Каралеве і Маці першаснасць сваіх найцудоўнейшых фарбаў і пахаў. Б’юць званы, людзі спяшаюцца ў святыні і капліцы, каб пры фігурках і крыжах на ростанях дарог, каб у літанійных строфах выспеваць свае душы і перад любімай Маці выплакаць свае слёзы і клопат.

Алтары Марыі засыпаныя кожны раз новымі кветкамі, буйнейшымі, на якіх па даўняму звычаю святары разам з вернымі  складаюць Эўхарыстычную  ахвяру, каб Бог благаславіў людскую працу, даў багаты ўраджай і  захаваў яго ад знішчэння.  А калі загучыць песня “Пад Тваю абарону… О, Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Заступніца наша”, – то здаецца, што песня плыве з зямлі бы пах кадзіла наўпрост да нябеснай Маці.

Марыйны культ у нашых краях развіваўся разам з хрысціянствам. Думкі, якія тут прадаставіў, былі такімі ўзнёслымі і прывабнымі, што на іх абапіралася ў вялікай ступені рэлігійнае жыццё  нашых  продкаў,  яны станавіліся таксама натхненнем для паэтаў і крыніцай малітоўных тэм. Ад ранняга хрысціянства многа святыняў на нашых землях  мелі тытул Найсвяцейшай Панны  Марыі, і ў кожным закуточку знойдзем прысвечаны  Ёй санктуарый, з якога разносяцца песні, Ружанцовыя  малітвы  і  Літанія Ларэтанская.

Марыйная пабожнасць, якая развівалася хутка, адказвала радасцю двум натуральным, глыбока людскім патрэбам. Марыя  – узор маральнай чысціні і як Маці Бога – самая надзейная апякунка і дапамога ва ўсякіх патрэбах. Праўдзівая марыйная пабожнасць  заключаецца ў пазнанні і наследаванні цнотаў Найсвяцейшай Паненкі, а таксама  ў прыбяганні пад Яе апеку. Яшчэ задоўга да афіцыйнага аб’яўлення дагмату аб Беззаганным Зачацці людская пабожнасць прыпісвала Маці Езуса свабоду ад першароднага граху. Здаўна давён нашы пра- пра-бацькі спявалі пра Марыю: “Над анёламі Панна ўзвышаецца, першым грахом не кранутая, з душою і целам у Неба ўзятая”. Тронам нябеснага каралеўства, кветкаю дзявочай чысціні, карэннем чыстасці, радасцю анёлаў і любоўю ўсіх грэшнікаў называе Марыю песня XV стагоддзя.

У людской пабожнасці постаць Марыі – Маці Езуса збірала заўсёды канкрэтныя рысы, моцна чалавечыя. Указвалі на Яе, як на тую, якая збліжаецца з людзьмі, ведае іх боль і цярпенне. Смерць Езуса, якая з’яўляецца прычынаю болі Марыі, упісаная фактам у дагмат Адкуплення, з’яўляецца раўназначным здарэннем, якое робіць Езуса і Яго Маці вельмі блізкімі нам. Усе марыйныя набажэнствы былі школай, у якой верныя канкрэтным спосабам пазнавалі тэалагічныя праўды веры і маглі годна аддаваць пашану сваёй Каралеве і Маці.

Аўтарам асаблівых маёвых набажэнстваў гістарычна лічыцца езуіт айцец Ансалані (1713). Гэта ён ў каралеўскай капліцы ў Неапале што-дзённа ў маі праводзіў канцэрты  песень у гонар Маці Божай, якія завяршаліся благаслаўленнем Найсвяцейшым Сакрамэнтам. А найбольшым апосталам маёвых набажэнстваў лічыцца езуіт а.  Музарэллі. У 1787 годзе ён выдаў брашурку, у якой прапагандаваў маёвае набажэнства.Маёвае набажэнства праводзіў ён і ў Парыжы, дзе суправаджаў Папу Пія VII у падарожжы на каранацыю Напалеона Банапарта. Маёвае набажэнства Папа Пій VII надзяліў адпустамі. Пазней  адпусты на маёвае набажэнства – якое складаецца з Літаніі Ларэтанскай да Найсвяцейшай Панны Марыі, навукі святара і благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам – прыпісаў у 1859 годзе Папа бл. Пій IX.

Цэнтральнай часткай маёвага набажэнства з’яўляецца Літанія Ларэтанская – адзін з найцудоўнейшых гімнаў у гонар Марыі, у якім выслаўляюцца Яе вялікія цноты і прывілеі, якімі адарыў Яе Бог. Няма ўпэўненасці, калі з’явілася Літанія Ларэтанская.  Праўдападобна, што нейкая яе версія была вядома ўжо ў ХII стагоддзі ва Францыі. Праўдзіва тое, што афіцыйна зацвердзіў яе Папа Сыкстус V у 1578 г. Назву “Ларэтанская” атрымала ад мясцовасці Ларэтта ў Італіі, дзе была канкрэтна прапагандаваная і адмаўляная праўдападобна з 1531 года. Лічыцца, што частка тытулаў Марыі паходзіць з запісаў у кнігах Санктуарыя Ларэтанскага Дому. У Літаніі пералічваюцца па чарзе тытулы Марыі, да якіх заўсёды дадаюцца новыя і зацвярджаюцца праз аўтарытэт Касцёла.

Калі ў 1837 годзе прыйшло да нас маёвае набажэнства, пачало вельмі хутка распаўсюджвацца ў большасці частак краіны, хоць і не афіцыйна. У 1852 годзе ўпершыню такое афіцыйнае набажэнства  адбылося ў касцёле  Святога Крыжа ў Варшаве. Праз 30 гадоў прыйшло яно  ва ўсе парафіі і стала вельмі папулярным.  Гэтае набажэнства – пахвальны гімн у гонар Багаро-дзіцы, у месяцы, які Ёй прысвечаны, калі ў Літаніі Ларэтанскай выслаўляем Яе рознымі тытуламі, просячы, каб была для нас, вандроўнікоў зямлі, Найлепшай Маці.

 

 

   а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD. 


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 Почитание Пресвятой Девы

 

 971

«Отныне будут ублажать Меня все роды» (Лк 1, 48): «Благоговение  Церкви перед Пресвятой  Девой  внутренне присуще христианской религии». Пресвятая Дева «с полным основанием прославляется  Церковью особым почитанием. И доподлинно, с древнейших  времен Преблагословенная  Дева почитается  наименованием  «Богоматери», под покровительством Которой ищут убежища верующие, моля Ее о помощи во всех опасностях и нуждах. (…). Это почитание (…), хотя и совершенно исключительное, тем не менее существенно отличается  от поклонения, которое воздается  воплощенному Слову, равно как Отцу и Духу Святому, и в высшей степени способно послужить ему»; оно находит свое выражение  в литургических праздниках, посвященных  Богоматери, и в богородичной молитве, например, в молитве  Святого Розария, «сжатом изложении всего Евангелия».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий