Мы ўсе – місіянеры

Заўсёды, калі нас просяць аб малітве за місіі і місіянераў, стаяць перад вачыма дзелавыя людзі (сёстры законныя, ксяндзы, свецкія), якія прысвяцілі сябе прапаведванню Евангелля  ў  далёкіх экзатычных, часта вельмі бедных краінах. Каталіцкія часопісы  напоўненыя фотаздымкамі белых  місіянераў  і місіянерак у акружэнні гуртоў афрыканскіх дзяцей або моладзі.

 

 

 

Місія, місіянеры… Што ведаем пра іх? Факт, што сам належу да  Супольнасці  Місіі, названай таксама  Ордэнам ксяндзоў  місіянераў св. Вінцэнта  дэ Паоло, дае мне поўнае права голасу на гэтую тэму.

Ведаю многа місіянераў, якія  працуюць або раней працавалі ў многіх краінах Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, ці нават у Кітаі.  Сустрэчы з імі,  іх роспаведы ці ўспаміны  – заўсёды  вельмі цікавыя сведчанні. Цяжкія ўмовы жыцця,  экзатычныя хваробы, небяспека з боку людзей і жывёлы (пераважна змей), гэта заўсёды пакідае ўражанне. Нядаўна калега, які працуе ў Папуа-Новай Гвінеі, расказваў мне аб тым, што ў яго ваколіцы можна напаткаць  чорнага вужа, укус якога можа справакаваць смерць чалавека на працягу 15 хвілін. Такія абставіны не заахвочваюць да місійных падарожжаў таго, каго можа напалохаць спатканне са звычайным вужом…

Калі размаўлялі з тым калегай па скайпу, мог бачыць болей. Трошкі спалохаўся, калі на сцяне за плячыма майго суразмоўцы ўгледзеў яшчарку, якая досыць хутка праляцела злева направа. Хацеў далікатна папярэдзіць калегу, што мае ў доме дадатковага  “лакатара”, на што ён спакойна  заўважыў,  што гэта надта добра, бо яшчаркі паядаюць розных аваднёў, таксама камароў, якія распаўсюджваюць небяспечныя хваробы. Падазраваю, што такое таварыства цяжка будзе пераносіць той, хто баіцца мышэй ці павукоў…

Мог бы таксама ўспомніць двух маіх, святой памяці, субратоў, якія засталіся атручанымі  мясцовымі шаманамі, што пацвердзілі тамашнія ўлады і біскуп. Я знаў іх асабіста.

Аднак, аказваецца, што не ўсе могуць быць місіянерамі. Ці вы ўпэўненыя, што могуць?

Можа,  не ўсе годныя на выезд ў Афрыку ці Балівію, але кожны можа і павінен быць місіянерам  у сваім асяроддзі, а нават – для самога сябе. Каб гэта растлумачыць, пачну са старога апавядання. Адзін стары мусульманін прызнаўся сваёй сям’і перад смерцю. “Калі быў малады, – успамінаў ён, – хацеў навярнуць да ісламу ўвесь свет! Калі дайшоў да сярэдняга веку, зразумеў, што свету не навярну, і застанавіўся на сваіх найбліжэйшых. Калі састарыўся, зразумеў, што гэта я сам патрабую навяртання. Сёння бачу, што, калі б гэтыя патрэбы асабістага  навяртання адкрыў раней – не змарнаваў бы столькі доўгіх гадоў жыцця…”.

Можа, варта евангелізацыю пачынаць з сябе, з уважлівага слухання і чытання Слова Божага і медытацыі над ім.  Заснавальнік Супольнасці Місіі св. Вінцэнт дэ Паоло казаў, што разважанне, медытацыя з’яўляецца казаннем, якое аглашаем самі сабе. Каб магчы перадаць штосьці іншым, патрэбна нешта ведаць самому. Як можа евангелізаваць той, хто не чытае, не жыве Евангеллем? Калі мы самі ўжо евангелізаваныя (выдаецца, аднак, што працэс гэты працяглы і трываць можа ўсё жыццё),  застановімся на бліжэйшым акружэнні. Аказваецца, тут можна шмат чаго зрабіць, потым нехта рашыцца на выезд місійны і навяртанне народаў Афрыкі.

Зноў добрым прыкладам  з’яўляецца заснавальнік  Ордэна  Ксяндзоў Місіянераў святы Вінцэнт дэ Паоло.Хоць і высылаў сваіх місіянераў на Мадагаскар (многія з іх паплаціліся за гэта жыццём), зараджэнне Ордэна было больш празаічным і “мясцовым”. Вінцэнта папрасілі аднойчы аб споведзі жыхара вёскі, які лічыўся добрым хрысціянінам, а тут  паміраў.  Пасля споведзі той запрасіў суседзяў і знаёмых і вызнаў публічна, што на працягу гадоў затаіў многа грахоў і дакладна трапіў бы  пасля смерці ў пекла, каб не генеральная споведзь, споведзь з усяго жыцця. Той факт выклікаў  вялікае ўзрушэнне. Пачалі застанаў-лівацца, колькі можа быць такіх людзей і такіх вёсак ва ўсёй Францыі… У найбліжэйшую нядзелю Вінцэнт прамаўляе  ў парафіяльным касцёле  казанне аб генеральнай споведзі. Жадаючых было столькі, што павінен быў прасіць аб дапамозе  ксяндзоў з ваколіц паблізу. Паяўляецца думка сабраць групу ксяндзоў, якія не былі б звязаныя з парафіяй, а хадзілі б па вёсках і прапаведавалі б народныя місіі, аднаўлялі б парафіяльнае жыццё. Такая была гісторыя стварэння місійнай супольнасці, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце, але пачыналася са свайго найбліжэйшага акружэння.

Варта аб гэтым памятаць, пасля нойдзе на нас жаданне навярнуць далёкія язычніцкія народы. Спачатку навяртаць сябе, пасля – сваё найбліжэйшае акружэнне.  Не трэба быць  нейкім суперназіральнікам,  каб заўважыць, што большасць нашых парафій патрабуюць такога аднаўлення,  навяртання, евангелізацыі. Для гэтага праз кожныя некалькі гадоў арганізуюцца ў парафіях святыя місіі. Мова ідзе аб тым, каб удыхнуць новы дух  у жыццё парафіяльнай супольнасці.

Нядаўна меў радасць быць удзельнікам адпустовай урачыстасці ў горадзе Мсціслаў недалёка ад мяжы з Расіяй. Была там групка вернікаў – сталых і адданых парафіі людзей, якія маліліся ў частцы вялізнага і прыгожага касцёла – у малой каплічцы, дзе сам касцёл унутры руін (каплічка добра адрамантавана, нягледзячы, што не з’яўляецца ўласнасцю парафіі). Даведаўся, што ў Мсціславе ў пэўны час дзейнічалі аж пяць касцёлаў! “Што сталася? Дзе тыя верныя?” – пытаю ў мясцовых ксяндзоў. Большасць вывезена, частка памерла. На іх месца прыбылі з глыбіні Расіі. “А гэтыя новыя?”, – цікаўлюся. “Ім Бог не патрэбен”, – гучыць у адказ.

Людзі, якім Бог не патрэбен. Гучыць страшна. Але, калі застанавіцца на хвіліну, а калі добра застанавіцца…Колькі ведаў асоб у сваім акружэнні, якія можа і дэкларуюць нейкую сувязь з рэлігіяй, але фактычна Бог ім не патрэбны. Ім дастаткова крэдытнай карткі і асабістага рахунку ў банку.

Аказваецца, язычніцтва – гэта не толькі далёкая Афрыка ці краіны Паўднёвай Амерыкі.  Язычніцтва  – гэта наш вельмі блізкі падворак, нашы суседзі, а нават і радня.  Напэўна. І што зрабіць, калі і ў маім доме нейкае язычніцтва?  Якіх місіянераў запрасіць? Адказ на гэта дае нам нядаўняе літургічнае чытанне: “Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаўніком  дому Ізраэля. І ты будзеш слухаць словы  з вуснаў Маіх, і будзеш перасцерагаць іх ад Майго імя. Калі Я скажу  бязбожніку: Бязбожнік, ты памрэш, – а ты нічога не будзеш гаварыць, каб асцерагчы бязбожніка ад дарогі яго, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, але ты будзеш адказваць за ягоную кроў. Калі ты асцеражэш бязбожніка ад дарогі яго, каб адвярнуўся ад яе, і ён не адвернецца ад дарогі сваёй, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, а ты ўратуеш душу сваю”.

Аказваецца, кожны з нас адказны за маўчанне, якое не асцерагае бязбожніка. Місіянер не можа маўчаць, пакліканы да  прапаведвання Евангелля  Езуса Хрыста  сабе  і найбліжэйшым.  Найбліжэйшым, да якіх ксёндз у сутане часам  не мае доступу, а касцёл для іх “задалёка”. Тады кожны можа і павінен быць місіянерам.

 

 кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Верные  Христовы

 

 

871

«Верующие – это те, кто, приобщившись ко Христу через крещение, складывается в Народ Божий  и, став на свой лад благодаря  этому участниками священнического, пророческого и царского служения Христа, призывается  – в соответствии с положением каждого – к осуществлению той миссии, которую Бог доверил Церкви   исполнять  в  мире»».

 

873

«Даже  различия, которые Господь пожелал положить между членами  Своего Тела, служат его единству и миссии. Ибо «в Церкви есть многообразие служений, но единство миссии. Христос поручил апостолам  и их преемникам  задание преподавать, освящать и руководить во имя Его и Его властью. Но миряне, сделанные участниками священнического, пророческого и  царственного задания Христа, принимают на себя, в Церкви  и мире, свою долю в исполнении того, что является миссией народа Божия в целом». Наконец, «в той и другой части  есть такие верующие, которые вследствие  исповедания  евангельских обетов или других священных  уз (…) посвящают себя Богу и способствуют спасительной миссии Церкви».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий