“Усё гэта яшчэ можна было вынесці. Аднак, калі Гасподзь патрабаваў, каб я намалявала гэты абраз, тады і на самой справе пачалі гаварыць і глядзець на мяне як на нейкую істэрычку і фантазёрку” (Дзён,125), – пісала сястра Фаўстына ў Дзённіку сведчанняў у 1931 г. Фантастычка, на самай справе фантазёрка, але таксама істэрычка, дзівачка, пакута… Колькі яшчэ эпітэтаў павінна была сцярпець. А ўсё гэта звязана са справай аб’яўлення Езуса, Які загадаў ёй намаляваць абраз, сёння вядомы ва ўсім свеце, з подпісам: “Езу, давяраю Табе”. Гэта баў таксама пачатак рэалізацыі місіі пераказу свету паведамлення аб Божай Міласэрнасці. Для яе гэта быў вельмі цяжкі час, можа, найцяжэйшы ў яе жыцці. Распачалося гэта 22 лютага 1931 года. Быў вечар першай нядзелі Вялікага посту. Пасля вячэры і малітвы ў капліцы кляштара раптам у сваёй келлі ўбачыла Езуса. “Адна рука была ўзнесеная для благаслаўлення, а другая – дакраналася да шатаў на грудзях. Праз складку шаты на грудзях выходзілі два вялікія прамяні: адзін – чырвоны, другі – ясны. У маўчанні ўглядалася ў Пана, душа мая была прасякнута бояззю, але і вялікай радасцю. Праз хвіліну сказаў мне Езус: “Вымалюй абраз, паводле малюнка, які бачыш, з подпісам: “Езу, давяраю Табе”. Я хачу, каб гэты абраз шанавалі найперш у вашай кап-ліцы, а пасля – ва ўсім свеце. Абяцаю, таксама, што душа, якая будзе шанаваць гэты абраз, не загіне. Абяцаю ёй таксама, ужо тут, на зямлі, перамогу над ворагам, асабліва – у гадзіну смерці. Я сам буду бараніць яе, як сваю хвалу” (Дзён, 47).
Набажэнства да Божай Міласэрнасці напачатку распаўсюджвалася на ўзор іншых набажэнстваў, у якіх папулярнымі былі літаніі, каронкі і навэнны. У такой форме папулярызаваў гэтае набажэнства віленскі спаведнік сястры Фаўстыны – благаслаўлёны ксёндз Міхал Сапоцька.
Вялікую ролю ў распаўсюджванні набажэнства да Божай Міласэрнасці ў формах, перададзеных праз сястру Фаўстыну, таксама і Каронкі да Божай Міласэрнасці, адыграў малітоўнік “Міласэрнасць Божая, давяраю Табе”, які падрыхтаваў хутка пасля Другой сусветнай вайны а. Ёзаф Андраш, SJ (кракаўскі духоўны кіраўнік сястры Фаўстыны). Выдалі яго найперш езуіты ў Кракаве, а на англійскай мове – марыяне ў ЗША, які распаўсюджвалі таксама ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Азіі і Афрыцы. Гэтая кніжачка была перакладзена і, зацверджаная мясцовымі біскупамі, выдадзена на іспанскай мове вялізнымі тыражамі ў краінах Лацінскай Амерыкі, галоўнае – у Сальвадоры, Калумбіі, Чылі, Мексіцы, Аргенціне, Уругваі, Перу і Гватэмале. На партугальскай мове разыходзілася ў Бразіліі, а ў Еўропе была перакладзена і выдадзена на нямецкай, італьянскай, іспанскай і партугальскай мовах.
Тэалагічны фундамент гэтага набажэнства ў формах, перададзеных праз Святую сястру Фаўстыну, распрацаваў кс. прафесар Ігнацы Ружыцкі, які для патрэб беатыфікацыйнага працэсу Апосталкі Божай Міласэрнасці зрабіў поўны аналіз яе “Дзённіка”. З гэтага вынікае, што сама сутнасць гэтага набажэнства з’яўляецца паставаю пашаны Пана Бога, якая з’яўляецца біблійнай паставай веры, даверу Богу, што на практыцы азначае спаўненне Яго волі, якая заложана ў прыказаннях, абавязках стану, благаслаўленнях і парадах евангелічных, ці таксама ў распазнаных натхненнях Святога Духа. Другою істотнаю ўмоваю гэтага набажэнства з’яўляецца пастава міласэрнасці ў адносінах да бліжніх, якая робіць набажэнства да Божай Міласэрнасці не толькі фанатызмам, але вымагае фарміравання ў сабе евангелічнай паставы актыўнай міласці ў адносінах да людзей. Менавіта на гэтым фундаменце – пашаны і даверу Богу і міласэрнасці да бліжніх – узвышаюцца новыя формы культу, якія Пан Бог пераказаў праз сястру Фаўстыну. Да іх належаць: абраз Хрыстуса з подпісам “Езу, давяраю Табе”, Свята Божай Міласэрнасці ў першую нядзелю пасля Вялікадня, Каронка да Божай Міласэрнасці, Гадзіна Міласэрнасці і пашырэнне пашаны Міласэрнасці Божай.
Абраз Езуса Міласэрнага належыць да найболей вядомых у гісторыі Касцёла і ў сучасным свеце сярод выяваў Хрыстуса ўкрыжаванага і змёртвыхпаўсталага. Абраз гэты незвычайны не толькі таму, што ён найболей распаўсюджаны, але перадусім таму, што яго сааўтарам з’яўляецца Сам Пан Езус, які менавіта ў такой постаці з’явіўся сястры Фаўстыне.
Першы абраз Божай Міласэрнасці, паводле візіі, якую атрымала сястра Фаўстына, паўстаў перад яе вачыма ў майстэрні Яўгена Казіміроўскага ў Вільні ў 1934 годзе. У перыяд Другой сусветнай вайны з’явіліся чарговыя выявы, а сярод іх – абраз пэндзля Адольфа Хылы, які паўстаў у супрацоўніцтве з кракаўскім спаведнікам сястры Фаўстыны а. Ёзафам Андрашам, SJ. Копія і рэпрадукцыя другога абраза Езуса Міласэрнага гэтага мастака (з кляштарнай капліцы Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках) хутка разышліся па свеце. На гэтым спраўдзіліся словы Езуса: “Хачу, каб гэты абраз шанавалі найперш у вашай капліцы, а пасля – ва ўсім свеце” (Дзён, 47).
Каронка да Божай Міласэрнасці – малітва ўнікальная, выключная, калі пераказаў яе Сам Хрыстус. Сястра Фаўстына пачула яе найперш унутры сваёй душы і малілася яе словамі, калі ў сваім уяўленні ўбачыла анёла, які прыйшоў пакараць зямлю за грахі (Дзён 474-475). На другі дзень Пан Езус дакладна раз’ясніў ёй, як належыць гэтую малітву адмаўляць і якое вялікае значэнне яна мае (Дзён, 476); у наступных аб’яўленнях пераказаў абяцанні, якія звязаў з паважным і ўшанаваным прамаўленнем яе. Найперш тыя Каронкі прамаўляла сама сястра Фаўстына, прычым у розных сітуацыях: пры канаючых, з просьбай аб дажджы або сцішэнні буры…У 1937 годзе кс. Сапоцька паклапаціўся аб імпрыматур для гэтай малітвы і аб выданні яе ў Кракаве на абразках Езуса Міласэрнага і ў кніжачцы “Хрыстус, Валадар Міласэрнасці”.
Аб прагненні ўстанаўлення Свята Божай Міласэрнасці ва ўсім Касцёле першы раз Пан Езус гаварыў сястры Фаўстыне ў Плоцку ў лютым 1931 года, а пасля вяртаўся да гэтага ў сваіх аб’яўленнях не адзін раз. І нічога дзіўнага ў тым, што напачатку гэтае свята, паводле жаданняў і ўказанняў Езуса, святкавала сама сястра Фаўстына (пар. Дзён 280, 89, 420, 1073-1074). Яе роля ў гэтым заданні (устанаўленні Свята Божай Міласэрнасці) заключаецца не толькі ў пераказе слоў Езуса віленскаму духоўнаму кіраўніку, але таксама ў падтрымцы яго намаганняў сваёю малітваю і цярпеннем. Ксёндз Міхал Сапоцька пісаў артыкулы і тэалагічныя абгрунтаванні, у якіх імкнуўся даказаць неабходнасць гэтага свята ў літургічным календары Касцёла і ўказаць душпастырскія карысці, якія яно прынясе.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Бог положил начало всеобщей спасительной любви
604
«Отдавая Сына за наши грехи, Бог открывает тем самым , что Его замысел о нас есть замысел благоволения и любви, предшествующей всяким нашим заслугам: «В том любовь, что не мы возлюбили Бога, но Он возлюбил нас и послал Сына Своего в умилостивление за грехи наши» (1 Ин 4, 10). «Но Бог Свою любовь к нам доказывает тем, что Христос умер за нас, когда мы были еще грешниками» (Рим 5,8)».
605
«Эта любовь не имеет исключений, о чем Иисус напомнил в заключении притчи о заблудившейся овце: «Так нет воли Отца вашего Небесного, чтобы погиб один из малых сих (Мф 18,14). Он говорит, что пришел, чтобы «отдать душу Свою для искупления многих» (Мф 20, 28); этот последний термин не ограничителен: он противопоставляет все человечество единственной личности Спасителя , Который отдает Себя, чтобы спасти человечество. Церковь следом за апостолами учит, что Христос умер за всех людей без исключения.(…) «.