Надзея для грэшнікаў

Добры злодзей… Добры Злачынца…Здаецца, што ён быў першым хрысціянскім святым. Што аб Добрым Злачынцы  кажа традыцыя? Хто гэты чалавек, укрыжаваны побач з Езусам Хрыстусам?

 

 

Укрыжаваныя побач з Хрыстусам злачынцы на працягу двух тысяч гадоў увасабляюць сабой давер і пыху. Ва ўсіх чатырох Евангеллях ёсць інфармацыя аб двух мужчынах, укрыжаваных з Езусам. Тым не менш, ёсць некаторыя разыхо-джанні. Паводле Евангелля св. Мацвея, абодва асуджаныя зневажалі Хрыста. ДобрагаЗлачынцу згадвае толькі св. Лука: “Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: «Ці ты не Хрыстус? Уратуй сябе і нас!». Але другі папракнуў яго, кажучы: «Нават Бога ты не баішся, хоць маеш тую самую кару? Мы асуджаны справяд-ліва, бо атрымліваем належнае за ўчынкі нашыя. Ён жа нічога дрэннага не зрабіў». І сказаў: «Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства». І сказаў яму Езус: «Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі» (Лк 23, 39-43).
Гэту пазнавальную і прасякнутую педагагічным духам гутарку Збавіцеля з двума злачынцамі ведаюць усе, але мала хто задаецца пытаннем, хто яны, якія былі іх імёны і за што іх павесілі на крыжах. Добры Злачынца заслужыў тое, што трапіў у каталог святых, дачакаўся малітваў, храмаў у свой гонар і тых, хто ўшаноўвае яго. І наадварот, дрэнны злачынца, назавём яго так, які быў укрыжаваны па левым баку Езуса, сустрэў усё самае горшае, у тым ліку і пагарду. Калі і ўзгадваем яго падчас святкавання Вялікадня, то толькі для таго, каб паказаць, як заканчваюць жыццё закаранёныя і пыхлівыя грэшнікі. Такія, як Ірад, Іуда, Варава і ён, які нават на крыжы не знайшоў у сабе сіл пакаяцца.
Таму з Добрым Злачынцам усё даволі проста – дастаткова дабрацца да багатай бібліяграфіі. Традыцыя перадае, што злачынцу з правага боку Збавіцеля звалі Дызма, і праз многія стагоддзі да нас дайшла яго цікавая біяграфія. У адным з апакрыфічных Евангелляў аўтар нават зрабіў спробу апраўдаць яго злачынствы, кажучы, што, хоць ён быў бандытам, але да гэтай ганебнай практыкі быў прымушаны сілай. Святы Аўгустын пайшоў яшчэ далей: па яго словах, сустрэча Дызмы з Хрыстусам на Галгоце не была першай – злачынца калісьці нібы ўратаваў Святую Сям’ю ад узброенай банды, калі яна ўцякала ў Егіпет ад помсты Ірада. Апакрыфічнае Евангелле Нікадзіма сцвярджае, што галілеянін Дызма спачатку быў карчмаром і забаўляўся рабаваннямі наведвальнікаў. І што цікава, краў толькі ў багатых, каб дапамагаць бедным. Таму яго можна было б назваць папярэднікам Робіна Гуда, хоць аўтар кнігі прыпісвае яму яшчэ адну цікавую асаблівасць: ён хаваў за свой кошт целы памерлых беднякоў. Іншыя апокрыфы выказваюцца пра Дызму не так лагодна. Прыпісваюць яму, што ён украў з Ерузалема Кнігу Праўды, абрабаваў дачку Каяфы  і нават выкраў з храма скарб, які змясціў там цар Саламон. Гэта гучыць даволі фантастычна і робіць Дызму вельмі небяспечным чалавекам.
На працягу многіх стагоддзяў Добры Злачынца сімвалізуе бязмежнасць ласкі Божай. З папулярнага ў Сярэднявеччы твору вернікі маглі даведацца, што нявінны і бязгрэшны Езус быў прыраўнены  да  злачынцаў  і Яго крыж быў пастаўлены  так  ганебна, што адзін злодзей быў справа, іншы злева. “У той  жа  час  Ён  таму  з правага боку дараваў грахі і абяцаў адразу ж пасля сваёй смерці  прывесці  яго  на  неба”.  Гэта  павінна было стаць знакам  надзеі  для ўсіх грэшнікаў: «Калі яны  раскаюцца і  акажуць  сапраўдную скруху, то нягледзячы на вялікія грахі, гарантавана будуць у небе».  Змяшчу тут таксама фрагмент казання Бэнэдыкта XVI, якое ён прамовіў на агульнай  аўдыенцыі 15 лютага 2012 года: “Езус запэўнівае  Добрага  Злачынцу: “Сапраўды  кажу табе: сёння будзеш  са  Мною  ў  раі” (Лк 23, 43). У апавяданні Лукі злучаюцца разам дзве малітвы, якія паміраючы Езус скіроўвае да Айца, і адказ на просьбу, з якой звяртаецца да Яго скрушаны  грэшнік. Езус  прызывае  Айца, а адначасова  выслухоўвае  просьбы чалавека, якога часта  называюць “latro poenitens”, “скрушаным  злачынцам.”
З другім злачынцам не ўсё так проста, хоць традыцыя і перадала нам яго імя. У Евангеллі Нікадзіма чытаем: “Тады загадаў Пілат, каб за-крылі заслону суда, на якім ён сядзеў, і кажа Езусу: “Твой народ засудзіў цябе, як караля, таму я загадаў спачатку бічаваць цябе, паводле загадаў пабожных імператараў, а потым павесіць на крыжы, у садзе, дзе вас затрымалі: два злачынцы Дызма і Гестас будуць укрыжаваны з табой”.
Абодва злачынцы з’яўляюцца істотным элементам гісторыі, якую Евангелле нагадвае нам у кожны Вялікдзень. Гісторыі аб зацвярдзеласці, пакаянні і міласэрнасці.
Добры Злачынца дазволіў сабе паслухаць сваё сумленне. Дазволіў паказаць яму памер  зла, якое ён здзейсніў. Ён не ўцякае ад праўды. Смела пры-знаў яе публічна. Ён пагадзіўся несці адказнасць за наступствы сваіх грахоўных учынкаў.
Гісторыя Добрага Злачынцы паказвае, наколькі важны сумленны погляд на памеры здзейсненага зла і прызнанне ў ім не толькі перад Богам, але і перад другім чалавекам. Злачынца вызнаў свае грахі не толькі перад Езусам, але і перад людзьмі, якіх пакрыўдзіў. Таму ён пачуў з вуснаў Езуса такое незвычайнае абяцанне, якое дае надзею ўсім  грэшнікам.
Навяртанне Добрага Злачынцы больш дзіўна, чым  навяртанне  Марыі Магдаліны ці нават апостала Паўла. Магдаліна бачыла цуды Езуса і чула Яго вучэнне. Павел пачуў голас з неба. Злачынца быў  толькі  сведкам цярпенняў Збавіцеля. Злачынца не  меў нічога, ніякіх добрых якасцей, і таму нічога не мог даць. Ён меў толькі крыху добрай волі, каб пакутаваць з Табой, Езус, каб пайсці  за голасам  ласкі  і  супрацоўнічаць з ёй,  і  Ты  адарыў яго такой міласэрнасцю. “Акажы  мне, Пане, міласэрнасць Тваю,” каб я ўважліва разважаў над Тваёй мукай, якая ў душы злачынцы  зрабіла  такія  перамены, каб  я  звяртаўся  да  пасрэдніцтва Панны Міласэрнасці,  якая  пад крыжам выпрасіла пакаянне для злачынцы і прыняла яго, як сваё дзіця.
“Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, адпусціць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці” (1 Ян 1,9).

 

 

кс. Юрый  ВАРАНКО.


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Церковь – святая

 

 

827
«Тогда  как Христос  «святой, непричастный злу, непорочный», не знавший  греха, пришел  только  для «умилостивления  за грехи народа», Церковь, содержащая в лоне своем грешников, одновременно  и святая и всегда нуждающаяся в очищении, неустанно   следует  путем покаяния и обновления» . Все   члены  Церкви, включая   ее  духовенство,  должны      признавать  себя  грешниками. Во  всех благое  зерно  Евангелия  смешано  с  плевелами  греха до  конца времен. Таким образом, Церковь собирает грешников, обнятых спасением Христовым, но  вечно  на  пути  освящения:
Церковь свята, хотя и содержит грешников в своем лоне, ибо она сама  не имеет иной жизни, кроме жизни  благодати: живя  ее жизнью, члены ее освящаются; убегая от  ее жизни, они впадают в грех и беспорядок, которые мешают сиянию ее святости. Вот почему она страдает и кается  в этих прегрешениях, от которых она имеет власть исцелять своих детей кровью Христовой  и даром  Духа Святого».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий