Навяртанне

Вельмі часта ў касцёле мы чуем слова навяртанне і пра  яго патрэбу ў жыцці хрысціяніна. Аднак часам разумеем навяртанне як цяжкую працу, якая заключаецца ў тым, каб прааналізаваць, што не атрымалася, і пры-класці намаганні, каб было лепш. Звычайна пачынаем быць больш патрабавальнымі да сябе. Але зноў не атрымліваецца…

 

 

Вельмі балючым вопытам у жыцці чалавека з’яўляецца грэх. Яго можна параўнаць з блуканнем. Чалавек думае, што йдзе ў добрым накірунку, д’ябал умела падманвае і пераконвае, што гэта найлепшы шлях, што наперадзе чакае шчасце, а на самой справе чалавек ідзе да пропасці і ні аб чым не здагадваецца. У св. Аўгустына знаходзім такія словы: “Гора дзёрзкай душы, якая спадзявалася, што, калі адыдзе ад Цябе, яна знойдзе нешта лепшае. Яна круцілася і паварочвалася і з боку на бок, і на спіну, і на жывот – усё цвёрдае. У Табе адным супакой. І вось Ты тут, Ты вызваляеш ад жаласных памылак і ставіш нас на дарогу Сваю, і суцяшаеш, і кажаш: “Бяжыце, Я панясу вас і давяду да мэты і там вас панясу”.
Менавіта ўсведамленне чалавекам свайго цяжкага стану, да якога прывёў яго грэх, нараджае моцнае жаданне навяртання. Нежаданне заставацца ў граху, прагненне шчасця і радасці, якіх не даў грэх, – усё гэта не дае чалавеку спакою, прымушае шукаць магчымасці змяніць сітуацыю.
У Святым Пісанні можам знайсці шмат прыкладаў навяртання. У Старым Запавеце можна ўзгадаць караля Давіда, у Новым – Закхея ці Мацвея мытнікаў. Аднак першым мне прыгадваецца Саўл з Тарса, які перажыў асаблівае спатканне з Хрыстом, кардынальна перамяніў сваё жыццё і стаў Паўлам, якога мы  ведаем.
Драматычныя падрабязнасці навяртання св. Паўла нам добра вядомыя. Поўны варожасці Саўл падарожнічаў з рэкамендацыйнымі лістамі ў Дамаск, раптам каля варот гэтага горада ён падае на зямлю. Бачыць святло і чуе голас. Аказваецца, што гэта голас Езуса. Адбываецца кароткі дыялог. Ён павінен увайсці ў горад, там яго чакае хрысціянская супольнасць, ад якой ён атрымае ўсё, што неабходна для жыцця ў веры. Ашаломлены нечаканай сустрэчай, адчуваючы моцны боль пасля падзення, страціўшы зрок і такім чынам стаўшы калекай, ён выконвае загад Пана. Павел не мог чакаць ці шукаць гэтай сустрэчы, гэта была ініцыятыва Бога. Адчуўшы Божую моц, Павел губляе ўсю сваю ўласную сілу: ён пацярпеў паразу ад Бога. Усё гэта адбылося дзесьці каля 32-33 года пасля нараджэння Хрыста. Як вялікі апостал Павел з’яўляецца на сцэне толькі каля 46 года, адпраўляючыся ў сваё першае місіянерскае падарожжа.
Калі б мы хацелі выбраць адно выказванне Паўла, якое магло б найлепш перадаць сутнасць пераменаў, якія адбыліся ў ім, то можна прывесці яго характэрныя словы ў Пасланні да Філіпянаў: “Але што было для мяне набыткам, тое дзеля Хрыста я палічыў стратай. Ды і ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Езуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста” (Флп 3,7-8).
 У сэрцы Саўла адбылася поўная пераацэнка яго ранейшага ўнутранага свету. Усё тое, што да гэтага часу выдавалася яму важным, раптам цалкам стра-ціла сваё значэнне. Тое, ад чаго раней ніколі б не адмовіўся, стала смеццем, з-за найвышэйшай каштоўнасці пазнання Хрыста Езуса, дзеля якога адмо-віўся ад усяго. Глыбокае містычнае пазнанне Хрыста найбольш паўплывала на духоўны шлях Паўла і цалкам змяніла яго лад мыслення і ўспрыманне рэчаіснасці.
Разважаючы пра гісторыю навяртання апостала народаў, мы павінны задумацца пра навяртанне ў наш час. Ці сапраўды мы клапоцімся аб навяртанні? На жаль, мала хто хоча навяртацца. Здаецца, што ў рэлігіі большасць людзей шукае аздараўлення, рэлі-гійнага вопыту, духоўных перажыванняў. Часта, на жаль, без папярэдняга навяртання. Навяртанне святога Паўла пачалося з таго, што ён стаў безабаронным, сляпым калекам. А аздараўленне прыходзіць пазней, праз рукі Ананіі.
У кожнага свой шлях да Бога. Колькі людзей –столькі і шляхоў, столькі і гісторый навяртання. Кожны з нас пакліканы да перажывання сваёй уласнай гісторыі. Але ёсць пэўныя супольныя моманты, на якія варта звярнуць увагу.
Я ўжо ўзгадаў вышэй, што чалавек, якога грэх прывёў да распачлівай сітуацыі, усвядоміўшы гэта, пачынае шукаць ратунку ў Бога, аднак вяртанне патрабуе часу і на гэтым шляху могуць здарыцца памылкі. Першай з гэтых памылак можа стаць недаацэньванне сваіх уласных грахоў і слабасцей. Чалавек, як правіла, схільны да перабольшвання слабасцей іншых людзей і прымяншэння ўласных. Мы бачым сучок у воку брата, а ў сваім не бачым бервяно. Мы недаацэньваем грахі і слабасці, якія на самой справе могуць быць не вельмі вялікімі, але якія маглі б эфектыўна разбурыць нашы адносіны з іншымі людзьмі і стаць крыніцай канфліктаў, напружанасці і пакуты. Прыкладам такіх, здавалася б, нязначных грахоў і слабасцей могуць быць плёткі, пастаяннае нараканне, агрэсіўнасць ў словах і паводзінах, прыманне толькі свайго пункту погляду. Пакуль мы не прызнаем факту, што галоўным чынам усё залежыць ад нашых паўсядзённых паводзін у нязначных пытаннях, і што мы не можам недаацэньваць нашых “малых” слабасцей і грахоў, датуль мы не можам рэалізаваць шанс на пакаянне і на большую радасць у нашым жыцці.
Другой частай памылкай пры навяртанні з’яўляецца параўнанне сябе з іншымі людзьмі. Часам такое параўнанне робіцца для таго, каб уцячы ад праўды пра сябе або апраўдаць свае ўласныя грахі і слабасці. Звычайна параўноўваем сябе з людзьмі, якіх лічым горшымі за сябе. І тут мы трапляем у некалькі пастак. Па-першае, маральна асуджаем іншых людзей. Але толькі адзін Бог ведае сэрца чалавека. Па-другое, робячы рахунак сумлення, звычайна не параўноўваем сябе з Хрыстом ці са святымі, якія верна ішлі за Ім, каб прымушаць сябе змяняцца, а параўноўваем сябе з людзьмі, якіх лічым горшымі за сябе, каб не ставіць сабе патрабаванняў і супакоіць наша сумленне. Па-трэцяе, параўноўваючы сябе з іншымі, пачынаем паляпшаць свет ад патрабавання, каб іншыя людзі навярнуліся. Аднак кожны хрысціянін абавязаны найперш сам шукаць навяртання, а потым спрабаваць дапамагчы іншым пакаяцца.
Апошняй з тыповых памылак на дарозе  навяртання з’яўляецца перакананне чалавека, што ён не можа ўжо змяніцца. Такі чалавек, як правіла, не адмаўляецца ад сваіх грахоў і слабасцей і не недаацэньвае іх. Не параўноўвае сябе з іншымі людзьмі для апраўдання. Але, прызнаючы свае грахі, кажа сабе і іншым, што ён “ужо такі ёсць” і нічога з гэтым не зробіш. Такія думкі не праява пакоры, як магло б паказацца, гэта – прыкмета ляноты і эгаізму. Супрацоўнічаючы з Божай ласкай, кожны чалавек можа змяніць сваё жыццё, хоць часам зрабіць гэта зусім няпроста.
Калі атрымаецца ў нас пазбегнуць гэтых памылак, то кожны з нас зможа прызнаць відавочны факт, што з’яўляецца чалавекам грэшным і патрабуе навяртання. Аднак з’яўляецца пытанне, якія крытэрыі навяртання, калі можам сказаць, што мы на добрым шляху? Адзіным крытэрыем з’яўляецца любоў. Адзіны спосаб не грашыць – гэта навучыцца любіць. Так, навяртанне патрабуе адыходу ад зла, аднак гэта толькі пачатак, толькі сродак, а не мэта працы над сабой. Мэтай з’яўляецца любоў, здольная аддаць сябе дзеля іншага чалавека.

 

 

кс. Юрый  ВАРАНКО.
Пры падрыхтоўцы выкарыстоўваліся думкі з M.Dziewiecki, Odpowiedzialna pomoc wychowawcza, Radom 1999


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

Христианское посвящение
(введение в христианство)

 

1229
«Стать христианином  уже со времен апостольских означает пройти многоэтапный путь христианского  посвящения. Этот  путь может быть пройден быстро  или  медленно. Он обязательно должен включать в себя  несколько основных элементов:  благовестие Слова, принятие  Евангелия, ведущее к обращению,  исповедание веры, Крещение, излияние Святого Духа, доступ к Евхаристии.».

 

1232
«Второй Ватиканский  Собор  восстановил для латинской Церкви «катехуменат для взрослых, разделенный на несколько этапов».Обряды эти можно найти в  «Чине христианского посвящения взрослых» (Ordo initiationis christianae adultorum) (1972). Собор, кроме того, позволил, чтобы «помимо элементов введения, , которые дает христианская традиция», в тех краях, где ведется миссионерская работа, допускались «те   иные элементы введения в христианство, которые используются у каждого народа, в той мере, в какой  они могут быть  приспособлены к христианскому обряду».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий