Найсвяцейшая Панна Марыя. Маці Касцёла

З Урачыстасцю Спаслання Святога Духа цесна звязана свята Марыі Маці Касцёла. Тытул яго адносна нядаўні, хоць гэтай праўдзе навучаліся на працягу тысячагоддзяў.

 

Што гэта значыць, што Марыя з’яўляецца Маці Касцёла і ў якім сэнсе. Пэўна ж, не ў сэнсе фізічным ці псіхічным, як Маці Езуса. Марыя з’яўляецца Маці Касцёла ў сэнсе духоўным, але што гэта азначае?

Прыгледзімся да гісторыі ўстанаўлення гэтага свята і тытулу Найсвяцейшай Панны Марыі як Маці Касцёла, які Ёй быў нададзены. У мінулым карыстанне такім тытулам здаралася вельмі рэдка, а пасля, у новыя часы, становіцца штораз болей ужываным у заявах Магістэрыі Касцёла і ў хрысціянскай пабожнасці. Раней вернікі прызывалі Марыю, звяртаючыся да Яе найчасцей: “Маці Божая”, “Маці вернікаў”, “Маці наша”, падкрэсліваючы такім чынам асабістыя адносіны, якія злучаюць Яе з кожным з Яе дзяцей. Затым, дзякуючы таму, што пачалі звяртаць большую увагу на таямніцы Касцёла і на яго сувязь з Марыяй, пачалі перажываць Свята Багародзіцы як Маці Касцёла. Гэты выраз перад II Ватыканскім Саборам звычайна прысутнічаў у навучанні Папы Леона XIII, які сцвярджаў, што Марыя была сапраўднай Маці Касцёла (Acta Leonis XIII, 15, 302).Пасля тытул быў ужываны многа разоў у навучанні Яна XXIII і Паўла VI.

Тытул “Маці Касцёла”, хоць і нададзены Марыі ў пазнейшыя часы, выражае матчыны адносіны Багародзіцы з Касцёлам, аб якіх гавораць пэўныя тэксты Новага Запавету.

У хвіліну Звеставання Марыя становіцца пакліканай, каб выразіць сваю згоду на прыйсце Валадарства месіянскага, якое павінна было споўніцца ў момант нараджэння Касцёла. У Кане Галілейскай Марыя, матывуючы аб’яўленне ў Сына Яго месіянскай моцы, фундаментальна прычынілася да ўзрастання  ў  веры  першай  супольнасці  вучняў і супрацоўнічае  ва  ўстанаўленні Валадарства Божага, “зародкам” і “пачаткам” якога  з’яўляецца Касцёл (пар. ККК, 5).

На Кальварыі Марыя, яднаючыся з ахвяраю свайго Сына, далучае да справы Збаўлення свой уласны мацярынскі ўклад, які прымае форму балючага нараджэння новага чалавецтва.

Звяртаючыся да Марыі словамі “Жанчына, гэта Сын твой”, Укрыжаваны аглашае Яе мацярынства не толькі адносна Апостала Яна, але таксама адносна кожнага вучня. Той самы евангеліст , сцвярджаючы, што Езус павінен памерці, “каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно” (Ян 11, 52), паказвае ў нараджэнні Касцёла плод збаўчай ахвяры, у якой Марыя па-мацярынску ўдзельнічала.

Святы Лука, евангеліст сведчыць аб прысутнасці Маці Езуса сярод першай супольнасці ў Ерузалеме: “Усе яны аднадушна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі”(пар. Дз 1,14). Такім чынам падкрэслівае мацярынскую ролю Марыі адносна  Касцёла, які нара-джаўся, аналагічна з роляй Марыі, якую Яна адыграла ў  нараджэнні  Адкупіцеля. Такім  спосабам  мацярынскае вымярэнне становіцца фундаментальным элементам сувязі Марыі з новым адкупленым чалавецтвам.

Падчас II  Ватыканскага Сабору біскупы Польшчы  накіравалі  Папе Паўлу VI зварот  з просьбай аб аб’яўленні Марыі Маці Касцёла. Прымас  Польшчы  кардынал  Стэфан Вышынскі, ад імя 70 польскіх біскупаў, 16 верасня 1964 года, падчас трэцяй  сесіі Сабору, прамовіў паведамленне, у якім абгрунтоўвалася  неабходнасць  аб’явы Марыі Маці Касцёла.

Святы Айцец Павел VI выканаў тую просьбу і 21 лістапада 1964 года ў прысутнасці ўсіх  айцоў Сабору абвясціў Марыю Маці Касцёла. Пасля, у 1968 годзе Павел VI пацвердзіў сваё рашэнне наконт Маці Касцёла ў Вызнанні Веры  – так званае Крэда Паўла. Епіскапат Польшчы ўключыў у Ларэтанскую Літанію новы заклік: “Маці Касцёла, маліся за нас!”.

Тэалогія II Ватыканскага Сабору і Катэхізісу Каталіцкага Касцёла выясняе і напамінае, што Марыя звязана з Езусам Хрыстусам, адначасова і з Яго Касцёлам. З Касцёлам Марыя звязана праз сваё Боскае Мацярынства, бо з’яўляецца Маці Бога-Чалавека, заснавальніка Касцёла. Хрыстус, паміраючы на крыжы, аддаў Марыі адкупленае чалавецтва, прамаўляючы да свайго любімага вучня: “Вось Маці твая” і да Марыі: “Вось сын Твой” (пар. Ян 19, 26-27). Таксама пасля Ўнебаўшэсця свайго Сына Марыя малітвамі падтрымлівала пачатак Касцёла, разам з апосталамі і жанчынамі прасіла ў малітвах аб дары Духа Святога (пар. Дз 1,14).

У тэкстах Святога Пісання асабліва выяўляюцца два асноўныя моманты для разважанняў над агульным мацярынствам Марыі – урыўкі Лк 1,38 і Ян 19, 26. Агульнае паўсюднае духоўнае мацярынства Марыі пачалося ад таямніцы ўцелаўлення Божага Сына: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова” (Лк 1, 38). Ужо ад хвіліны свайго ўцелаўлення Хрыстус стаў не толькі Богам-Чалавекам, але таксама галовай містычнага цела: “Усё паклаў пад ногі Ягоныя і паставіў Яго па-над  усім галавою Касцёла, які ёсць целам Ягоным, паўнатою таго, хто напаўняе ўсё ва ўсім” (Эф 1, 22). Марыя праз сваё “фіят” стала маці ўсяго Хрыстуса, галавы і членаў Яго Містычнага Цела. Неразрыўная сувязь галавы і членаў аднаго цела робіць так, што маці галавы ўваходзіць у цесныя адносіны мацярынства з усімі членамі таго ж цела. Ад Марыі праходзіць да Касцёла, як праходзіць ад Хрыстуса да яго членаў. Марыя, дзякуючы сваёй веры, пачала Хрыстуса. Вера (і хрысцільная вада) далучае новых членаў да Касцёла. Марыя і Касцёл, з погляду веры, быццам замяняюць адзін другога. Характэрнае ў гэтым сэнсе выказванне Св. Клеменса Александрыйскага: “О цудоўныя таямніцы! Адзін Айцец усіх, таксама адно Слова ўсіх, таксама і Дух Святы адзін і ўсюды. Таксама адна ёсць маці панна, а я хачу назваць яе Касцёлам”.

Марыя  адначасова  панна і маці. Касцёл таксама ёсць нявестаю Хрыстуса і маці нявінніцай. Марыя з’яўляецца  тыпам Касцёла. Ідэя духоўнага мацярынства  Марыі заключаецца ў словах Хрыстуса, якія  прамовіў  з крыжа да маці і вучня: “Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, сказаў Маці: “Жанчына, вось сын Твой”. Потым сказаў вучню: “Вось  Маці твая” (Ян 19, 26-27).

   У польскі літургічны каляндар свята Маці Касцёла было ўнесена 4 мая 1971 года па рашэнню Канферэнцыі епіскапату Польшчы са згоды Папы Паўла VI. Адзначалася яно толькі ў Польшчы і Аргентыне ў панядзелак пасля Ўрачыстасці Спаслання  Духа Святога. У 2018 годзе, згодна з рашэннем Папы Францішка, было ўведзена як свята, абавязковае ва ўсім Паўсюдным Касцёле.

 

 

 а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD. 


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

…она наша Матерь в порядке благодати

 

 967

«Своим полным приятием воли Отца, искупительного дела Сына и всяческого побуждения Духа Святого Дева Мария представляет собою для Церкви образец веры и любви. Тем самым Она есть «самый славный  и самый уникальный член Церкви», Она даже является «образцовым осуществлением», прообразом Церкви». 

 

969

 «Это материнство Марии в домостроительстве благодати продолжается непрерывно, начиная с согласия, которое Она Своей верою дала  в день Благовещения и без колебаний сохранила у подножья Креста, вплоть до прославления в вечности всех избранных. По взятии на небо Ее служение спасению не прекращается: Своим многообразным  заступничеством  Она и далее продолжает содействовать  получению  нами  даров вечного спасения. (…) Поэтому Преблагословенная  Дева призывается в Церкви как Заступница, Помощница, Споспешница, Посредница».


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий