Нябесны абаронца

Напэўна, можам спытацца, як каралевіч змог стаць святым? Мы прызвычаіліся, што нябеснай хвалы дасягаюць прастакі, якія аддаюць сваё жыццё на службу Богу і людзям. Але гэта сапраўды магчыма! Нягледзячы на тое, што жыццё Св. Казіміра было вельмі складаным, што ён мусіў прымаць мноства розных рашэнняў, абраў для сябе шлях святасці праз самакатаванне і пост. Кім жа быў гэты надзвычайны святы?

 

 

Святы каралевіч Казімір нарадзіўся ў Кракаве 5 кастрычніка 1458 года і быў 2-м сынам Казіміра Ягелончыка – Караля Польшчы і Вялікага Князя Літоўскага – ды Альжбеты з Габсбургаў – дачкі Караля нямецкага і вянгерскага Альбрэхта II. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.

Пра жыццё Казіміра Казіміравіча напісана даволі многа прац на польскай мове, аўтары якіх былі людзьмі пераважна духоўнага сану. У першую чаргу трэба ўзгадаць манаграфію ксяндза А. Ліпніцкага “Жыццё, цуды і чэсць святога Казіміра, каралевіча польскага, вялікага князя літоўскага”, якая ўпершыню была апублікавана ў скарочаным варыянце ў 1858 г., а перавыдадзена ў 1907 г. у Вільні. Прычым ў другім выданні тлумачыцца немагчымасць з-за цэнзурных меркаванняў у 1858 годзе апублікаваць ўсе цуды Св.Казіміра. Напрыклад, апісанне цуда пад Полацкам у 1518 г., калі конная постаць святога явілася беларуска-літоўскаму войску ў цяжкі момант бітвы з маскоўскім войскам і дапамагла атрымаць перамогу, адсутнічае ў першым выданні і з’яўляецца толькі ў выданні 1907 г. У манаграфіі асноўная ўвага нададзена працэсу кананізацыі каралевіча Казіміра на пачатку ХVІІ ст.; у значна меньшай ступені гаворыцца пра жыццё святога і спробу яго кананізацыі ў пачатку ХVІ ст., якія, па  вядомых  прычынах,  нас цікаваць  больш,  чым  другі,  агульнавядомы  кананізацыйны  працэс.

Да постаці Св.Казіміра звяртаўся на пачатку ХХ ст. і вядомы польскі гісторык Фрыдэрык Папэ ў сваёй кнізе “Штудыі і нарысы з часоў Казіміра Ягелончыка”. Яму належаць таксама манаграфіі пра братоў святога – Яна Ольбрахта і Аляксандра Ягелончыка. Так што можна сказать, што дадзены аўтар стварыў шырокі гістарычны фон, на якім працякала нядоўгае, але вельмі яскравае жыццё Святога  Казіміра.

Беларускія аўтары амаль не звярталіся да постаці святога. З нешматлікіх артыкулаў (пераважна ў энцыклапедыях) варта ўзгадаць працу Аляксандра Ярашэвіча “Святы Казімір ў гісторыі і мастацтве”. Аўтар на прыкладзе шматлікіх цудаў, здзейсненых з дапамогай малітвы да Св.Казіміра, паказаў, што яго культ сапраўды быў пашыраны на беларускіх землях і менавіта адсюль распаўсюдзіўся па ўсёй Рэчы Паспалітай і за яе межы.

   Казімір вылучаўся выдатнымі здольнасцямі, а асабліва набожнасцю і стараннасцю. Пагарджаў уласным каралеўскім паходжаннем, магчымасцю панаваць і жыць у сваё задавальненне. Лічыў сябе звычайным чалавекам, схільным да ўсіх людскіх слабасцей. Каралевіч ахвотна знаходзіўся сярод бедных, шчодра раздаючы міласціну. Часта таксама заступаўся  за бедакоў перад бацькам. Вёў багатае ўнутранае жыццё. Цягнуўся да людзей мудрых і богабаязных. Яго часцей можна было знайсці на малітве ў касцёле, чым у палацы. Вельмі шанаваў Найсвяцейшую Панну Марыю, якую называў “дарагая Маці”. Каб не паддацца спакусам, якіх было шмат пры каралеўскім двары, малады каралевіч прынёс пажыццёвае абяцанне захоўваць цноту чысціні і  прыкладаў усе намаганні, каб стрымаць яго.

Калі самы старэйшы з братоў Казіміра, Уладзіслаў, узышоў на чэшскі трон, ён застаўся адзіным наследнікам каралеўскага пасаду. З гэтага часу як будучы манарх суправаджаў бацьку ў паездках па краіне. І нават на працягу некалькіх гадоў кіраваў Каронай, калі кароль вымушаны быў знаходзіцца ў Літве. Тым, хто спрабаваў заваяваць яго сімпатыю ліслівымі хваламі, выказваючы надзею, што хутка ён стане каралём, Казімір адказваў: “Дай Божа, каб спадар і дабрадзей мой бацька, якога мне Пан Бог мой наказаў шанаваць, ніколі, калі магчыма, не паміраў і шчасліва панаваў. Хай я раней памру, каб не чакаў смерці майго бацькі. Гэтага каралеўства не жадаю і не імкнуся да яго, бо для іншага валадарства стварыў мяне Пан Бог – таго, якое нам Хрыстос цярпеннем сваім падрыхтаваў”.

Тым часам туберкулёз і суровы лад жыцця падрывалі маладыя сілы каралевіча. Па жаданні бацькі ён на некаторы час пераехаў у Вільню, дзе, як лічылася, клімат быў лепшым. У той жа час урачы пачалі раіць яму адмовіцца ад шлюбу чысціні і падумаць пра жаніцьбу, мяркуючы, што такім чынам удасца палепшыць яго здароўе. Аднак Казімір з абурэннем адкінуў такую параду, сказаўшы: “Ніколі я не здзейсню такога, каб дзеля здароўя ў зямным жыцці гнявіць Пана Бога, пераступаць Яго запаведзь і губляць Яго ласку”.

У хуткім часе здароўе каралевіча значна пагоршылася. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г., прыціскаючы да сэрца Распяцце і давяраючы сябе Найсвяцейшай Панне Марыі. Гэта здарылася ў Гродне. Цела памерлага было перавезена ў Вільню і пахавана ў катэдральным касцёле святых Станіслава  і Ўладзіслава. У гэтай святыні сёння знаходзіцца капліца святога каралевіча з яго труной і абразом “Трохрукі Казімір”.

Пад княжацкім адзеннем ён насіў валасяніцу. Хоць меў мяккі пуховы ложак, спаў на падлозе. Адмаўляўся ад шыкоўных каралеўскіх страў, аддаючы перавагу посту. Здаралася, што нават ноччу прыходзіў у святыню, каб адараваць Найсвяцейшы Сакрамэнт, а калі знаходзіў дзверы храма зачыненымі, то маліўся, кленчачы на прыступках.

Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца апекуном Гродзенскай дыяцэзіі. У Беларусі тытул святога носяць каля 15 касцёлаў, а яго абраз можна спаткаць у вельмі многіх святынях нашага краю.

 

 

   Кс. Алег ГРЫГАРОВІЧ, SAC


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

 

Общение святых

 

 

946

«После  исповедания  веры  в «Святую Вселенскую  Церковь» Апостольский  Символ  веры добавляет исповедание веры  в «общения святых». Этот  член Символа  веры  в  известном смысле  поясняет предшествующий: «Что же  есть Церковь, как не собрание  всех святых?» Общение святых и есть в точнейшем смысле  Церковь».

 

947

«Так  как  все  верующие составляют одно тело, благо одних сообщается другим. (…) Нужно, таким образом, верить, что существует  общение благ в Церкви. Но  самый  важный  член  есть Христос , ибо  Он – глава (…). Итак, благо Христа  сообщается  всем  членам, и  это  сообщение  происходит через церковные таинства». «Церковь  эта  управляется  Одним  и  Тем же Духом, потому и все блага, которые  она  получает,  становятся  общим  достоянием». 


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий