Няма як у мамы

Няма як у мамы – цёплая печ, ціхі вугал

Няма як у мамы – хто не верыць, памыляецца.

Няма як у мамы – ціхі вугал, цёплая печ

Няма як у мамы – хто не верыць, яго справа.

 

Гэта – прыпеў адной з маіх самых любімых песень пра маму. Моцна папулярнай у свой час была песенька, якую выконваў гурт клерыкаў Ave Гродзенскай духоўнай семінарыі. Былі там такія прыгожыя словы:

 

Мама, ты была пільнай, калі на свет мяне нарадзіла

Акрамя таго, што цярпела, сваё жыццё мне аддала.

 Хачу Цябе, хачу Цябе  за гэта падзякаваць,  Мама!

Потым, Мама дарагая, я ўбачыў у Табе Бога

І хоць не раз Ты плакала – мае віны прабачала.

Сёння перапрашаю, сёння перапрашаю за ўсё тое, Мама!

 

Песенька тая мае рознае заканчэнне, у залежнасці ад таго, дзе выконваецца, – напрыклад, падчас пры-міцыйнай святой Імшы або на шлюбах ці  вяселлях. Куплет, які выконваецца на шлюбах, падабаецца мне болей, таму што там спяваецца:

 

Мама, Тата, дзякуем, што мы ёсць і што жывём

Сёння перад намі новая дарога, просім вас і Бога:

Паблагаславі, паблагаславі нам дарогу, Мама!

Паблагаславі, паблагаславі нам дарогу, Тата!

 

Безумоўна, усім вядома, што кожны з нас створаны  Богам. Але Бог  для гэтага выкарыстаў нашых бацькоў, і заўсёды маю такую свядомасць, што 90 адсоткаў таго,  кім я ёсць, – заслуга маёй Мамы. Мама, тата, дом, атмасфера, выхаванне і прывіццё базавых каштоўнасцей – гэта фундамент, абсалютная і незаменная падстава для нармальнага жыцця чалавека. Усё іншае – вучоба, кантакты, дасягненні – толькі “надбудовы”, якія базіруюцца на гэтым фундаменце.

Мама і Тата. Пан Бог так стварыў свет, што жанчына не можа  стаць маці сама з сябе. Патрабуе ўдзелу мужчыны (не хочацца тут успамінаць пра паталагічныя спробы  “паправіць” Пана Бога). Святое Пісанне гаворыць аб гэтым ясна, што рэч не пра “нейкага” мужчыну: “Таму пакіне мужчына  бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам” (Мц 19,5). Так, так, гэта быццё “адным целам”, гэта не забава  “хлопца” і “дзяўчыны”, але  гэта справы для мужа і жонкі. І гэтае з’яднанне прыводзіць таксама да пачацця новага жыцця. Адтуль напамін: калі ты яшчэ не дарос, каб быць бацькам, ці маці, то не гуляй у мужа і жонку, лепей забаўляйся ў пясочніцы!

На жаль, у сённяшнім свеце, які, на мой погляд, становіцца што раз болей звар’яваны, што раз радзей можна сустрэць нармальную сям’ю. Многа сямей, разбураных новымі жыццёвымі партнёрамі, зводнымі братамі і сёстрамі. На парадку дня – выхаванне дзяцей адзінокімі маці; многа іх трапляе ў дзіцячыя дамы.

Маці і бацьку ахоўвае, як іммунітэт, запаведзь Божая. Няма запаведзі: шануй сына свайго і дачку сваю. Варта аб гэтым памятаць у часы, калі так многа шуму робіцца вакол  правоў дзіцяці.  Можна вынесці ўражанне, што дзіця мае толькі правы. Але хіба  і не мудра, і не добра.  Дзіця нельга караць у школе. Добра памятаю, што нас калісьці ў школе за якое-небудзь больш сур’ёзнае правапарушэнне  білі па руках драўлянай лінейкай. Ці выраслі мы злачынцамі? Не. Сёння ў сацыяльных сетках можна ўбачыць запісы, як вучні здзекуюцца над настаўнікамі, укладаючы ім на голавы кантэйнеры для смецця. Калі гэта новае педагагічнае падыходжанне, то не прадказвае яно добрых эфектаў.  Можа, аднак, драўляная лінейка была лепш.

Вернемся да Чацвёртай Запаведзі. Гэта першая запаведзь з благаслаўленнем: “Шануй  бацьку свайго і маці сваю, як наказаў табе Пан, Бог твой, каб доўга ты жыў і каб табе добра паводзілася на зямлі, якую дае Табе Пан, Бог твой “ (Дрг 5, 16).

Адзін з найпрасцейшых рэцэптаў на паводзіны і даўгавечнасць. Аказваецца, варта шанаваць  тату і маму хоць бы з клопату пра самога сябе. Цяжкасці з рэалізацыяй  Чацвёртай Запаведзі  здараюцца не толькі ў веку сталення. Справа ўскладняецца, калі бацькі старэюць. Ну пэўна, так хутка сталеем і так сканцэнтрыраваны на сабе і сваіх праблемах, што не заўважаем, як  старэюць нашыя бацькі. Можа некаторыя заўважаюць толькі, што ўжо не з заробку бацькі даюць нам грошы, а з пенсіі.  А гэта акурат дзеці павінны падтрымліваць старэючых бацькоў!

Так ужо ёсць у людзей: калі дзіця нараджаецца, яно не ў стане выжыць само.  Патрабуюцца матчыны рукі,  кармленне, клопат. То матчыны рукі будуць зменьваць пялюшкі і дапамагаць зрабіць першыя крокі.

Сітуацыя мяняецца наадварот, калі бацька ці маці пастарэе і заняможа. Патрабуе апекі свайго дзіцяці нават у самых простых  справах. Добра, што ёсць такія, якія гэта разумеюць і мужна выконваюць Чацвёртую Запаведзь, дапамагаючы рабіць няпэўныя крокі і нават мяняючы памперсы… Трэба тут ясна сказаць, што няма ў гэтым нічога надзвычайнага, як і пры  выкананні іншых запаведзей. Але ў гэтым выпадку ёсць яшчэ вяртанне доўгу і жаданне атрымаць дабро і доўгавечнасць (згодна з абяцаннем).

Дрэнная маці. Успамінаючы нашых любімых маці, якія могуць і павінны быць для нас прыкладам, трэба таксама ўспомніць і пра антыпрыклады. Не пра тыя факты, як аборт ці адмаўленне ад дзіцяці…

Маці-адзіночка. Спаткаўся з чымсьці такім. Маладая жанчына не хоча мець мужа, але хоча мець дзіця. Што ў гэтым злога? Тое самае, што было б у мэтанакіраваным акалечанні дзіцяці (ампутацыя ручкі ці ножкі), бо мамуся мела такі капрыз! Таму Пан Бог хацеў, а Касцёл аб гэтым напамінае, што дзіця павінна прыходзіць на свет  ў сужэнстве мужчыны і жанчыны. Каб нармальна функцыянаваць, дзіця патрабуе таты таксама, як і мамы.  Канец. Кропка.  Дзіця, якое мае толькі аднаго з бацькоў, заўсёды будзе нейкім чынам  “акалечана”. Такія выпадкі здараюцца, але ніхто нармальны не правацыруе. Аднак… Калі не хочаш мець мужа, то застаецца толькі коцік або сабачка.  Не нараві мэтанакіравана  калечыць дзіця!

Маці, якая моцна  любіць дзіця. Трэба адразу ўдакладніць, што мова пра сляпую любоў. Як ведаем, любоў – агромная сіла, але калі яна сляпая, то можа быць прычынаю многіх няшчасцяў. Падобна да танка, які рухаецца па забудаванай тэрыторыі, і вадзіцель якога не мае магчымасці бачыць дарогу. Такая маці глядзіць на сваё дзіця як на ідэал. Не заўважае ніякіх недахопаў. Калі адбываецца што-небудзь дрэннае, заўсёды вінаваціць іншых. Становіцца ясна, што такая маці несправядлівая. Памятаем перадусім, у чым сутнасць  справядлівасці Пана Бога: Бог суддзя справядлівы, за дабро ўзнагароджвае, а за зло – карае.  Дзіця пры такой маці расце маральным монстрам.

Маці  ўмешваецца ў жыццё дарослых дзяцей. Не з’яўляюся бацькам, але здараецца часам працаваць з моладдзю ці з малодшымі ксяндзамі. Прымяняю і вельмі рэкамендую прынцып: як цябе просяць і ты можаш – дапамажы. Як не просяць – не лезь! Думаю, што многія маці маюць на сваім  суменні  сур’ёзны   грэх, бо прычыніліся да разводу сваіх дзяцей…

 

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Четвертая Заповедь

 

 2199

«Четвертая  Заповедь обращена особенно явственно к детям, определяя их отношения  с отцом  и  матерью, ибо отношения  эти  носят  наиболее универсальный  характер. Она касается также родственных  отношений   между  членами одной  семьи. Она  требует  почтения, любви, и  благодарности  дедам  и   предкам. Наконец, она  распространяется  на обязанности  учеников  по отношению к учителям, трудящихся  по отношению к  работодателям,  подчиненных  по отношению  к   начальству,   граждан  по  отношению к родине  и  к  тем,  кто  правит и  руководит  ею  (…)».

 

2200

«Соблюдение  Четвертой  Заповеди  несет  в себе свою награду: «Почитай отца твоего  и мать твою (…) чтобы продлились дни  твои  на земле, которую Господь, Бог твой, дает тебе» (Исх 20,12; Втор 5,16). Соблюдение  этой  заповеди дает, помимо плодов духовных, земные плоды покоя и благосостояния. Наоборот,  несоблюдение этой заповеди  влечет за собой большие беды для общества и для  человека.».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий