Пасха? Салодкая булачка ў святочным кошыку?

Высока цаню людзей, якія нават у элементарных выпадках рыхтуюцца да падзей, у якіх плануюць удзельнічаць. Перад выездам у падарожжа ўдакладняюць маршрут і цікавыя месцы, якія маюць замер наведаць. Перад канцэртам  чытаюць даступную інфармацыю пра выканаўцаў і іх рэпертуар. Перад спатканнем з важнай асобай збіраюць інфармацыю на яе тэму. Такія дзеянні выдаюцца рацыянальнымі і годнымі пахвалы. Нават перад замаўленнем начлегу ў гатэлі ці перад пакупкай якіх-небудзь рэчаў праз інтэрнэт, пытаемся пра ўражанні ў тых, хто рабіў гэта раней. Мова пра тое, каб, урэшце, не апынуцца наіўным ці недасведчаным. Шкада, што такія паставы рэдка прымяняюцца ў нашым рэлігійным жыцці. Адкуль такі вывад? Дастаткова паглядзець хвіліну на тлумы (тады менавіта тлумы) з кошычкамі  перад святынямі ў Вялікую суботу. Аказваецца, што тады нават паленне сыгарэт мае сэнс, бо гэта заўсёды спосаб заняць час, бо чакаць трэба доўга, літургія  тады значна багацейшая,  чым звычайна. Людзі ведаюць, што трэба ісці  са свянцонкай да касцёла, або цэркві.  Калі б хто запытаў “навошта?”, была б праблема з адказам…

Многім асобам выдаецца, што, калі хто веруючы, то можа быць недасведчаны.  Так званыя  “людзі веруючыя” не ў стане растлумачыць асновы сваёй веры. Нібыта вераць, але невядома ва што канкрэтна.  Мала хто можа назваць галоўныя праўды веры. Мала хто з удзельнікаў нядзельнай  святой Імшы  можа растлумачыць іншым, што ў Эўхарыстыі (ад слова  “падзякаванне”) хлеб і віно пераўтвараюцца ў сапраўднае Цела і Кроў Хрыста. Выдаецца, што значна лепей і свядомей можна ўдзельнічаць у святой Імшы, ведаючы, што складаецца яна з чатырох частак: абрадаў уступных,  літургіі слова,  літургіі Эўхарыстычнай і абрадаў заканчэння.  І гэта зусім не патаемныя веды. Такія веды павінны выказваць дзеці, якія хочуць прыступіць да першай святой Камуніі.  Шкада, што іншыя ўдзельнікі святочнай літургіі не экзаменуюцца  наконт асноў рэлігійных ведаў. Баюся, што многія не адказалі б на пытанні: што такое грэх? Што такое Сакрамэнт? Што такое споведзь і г. д.

Вернемся да Пасхі. У Кнізе Зыходу чытаем настаўленне Майсея, які казаў, што, усё тое першаснае, што будзеш мець ад улоння маці, і першаснае ад жывёлы, што будзе мужчынскага роду, належыць Пану. І першасны плод асла  выкупіш баранкам. А калі не захочаш выкупіць, то зламі яму карк. Першародных сыноў тваіх выкупіш. А калі сын у будучым запытае ў цябе,  что азначае гэта, – адкажаш яму: Пан моцнаю рукою вывеў нас з егіпецкай няволі. Бо, калі фараон забараніў нас адпусціць,  Пан умярцвіў усё, што першароднае ў зямлі егіпецкай, як з людзей, так і з жывёлы. Таму і я прыношу ў ахвяру  Пану ўсё мужчынскага роду, а першынца свайго выкупляю. І гэта будзе для цябе знакам на руцэ тваёй  і павязкаю над вачамі тваімі, напамінаючы, што Пан моцнаю рукою вывеў нас з Егіпта (пар. Зых 13, 11-16).

Напэўна. Калі сын запытае ў будучым: што гэта азначае? Калі хто-небудзь запытае: чаго ідзеш з гэтым кошыкам, з булкаю, яйкамі і мясам да касцёла? Што адкажаш?

Можа варта прыгатавацца на такі выпадак, каб не выглядаць пасля недасведчаным або закамплексованым глупцом, які ідзе, але не ведае куды і па што. Які прымае ўдзел ў якойсьці падзеі, але не ведае, пра што ў ёй рэч.

І тут не ідзе мова аб нейкіх спецыяльных ведах. Дастаткова толькі задумацца над словамі малітвы асвячэння велікодных страў.

Гэтая малітва раз’ясняе поўны сэнс велікодных свят, і гучыць яна так:

“Пане Езу Хрыстэ, Ты ў дзень перад мукаю і смерцю загадаў вучням падрыхтаваць пасхальную вячэру. У дзень уваскрасення прыняў запрашэнне двух вучняў з Эмаус і сеў з  імі за стол, а познім вечарам прыйшоў да Апосталаў, каб разам з імі спажыць вячэру. Просім Цябе, дай нам з вераю перажываць Тваю прысутнасць сярод нас падчас велікоднай гасціны, каб мы маглі радавацца ўдзелу ў Тваім жыцці і ўваскрасенні.

Хлеб жывы, які сышоў з неба і даеш жыццё свету, благаславі гэты хлеб і ўсялякае святочнае печыва на успамін хлеба, якім Ты накарміў тых, хто трывала слухаў Цябе ў пустыні і які Ты ўзяў у свае святыя і дастойныя рукі, каб яго перамяніць у сваё Цела.

Баранак Божы, Ты перамог зло і абмыў свет з грахоў, благаславі гэтыя мясныя стравы і ўсялякія іншыя стравы, якія мы будзем спажываць на ўспамін пасхальнага баранка і святочных страў, якія Ты разам з Апосталамі спажыў на Апошняй Вячэры.

Хрыстэ, жыццё і ўваскрасенне наша, блага-славі гэтыя яйкі, знак новага жыцця, каб мы, дзелячыся імі ў коле сям’і, блізкіх і гасцей, маглі таксама дзяліцца ўзаемна радасцю з таго, што Ты ёсць з намі.

Благаславі таксама гэтую соль, каб ахоўвала нас ад сапсаванасці. Дазволь нам усім дайсці да Тваёй вечнай гасціны ў доме Айца, дзе жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн”.

Пасхальная вячэра мела характар рэлігійны  і была ўспамінам цудоўнага  зыходу Выбранага Народу з егіпецкай няволі. Само слова “Пасха” азначае “пераход”.  Пераход з няволі да свабоды, ад смерці да жыцця. Вельмі важную ролю адыгрываў баранак пасхальны. Яго крывёю ізраільцяне абазначалі дзверы сваіх дамоў, каб анёл смерці, які праходзіў праз Егіпет, не прычыняў крыўды божым абраннікам. Падобна як у Старым Запавеце кроў баранка ратавала ад смерці, так  у Новым Запавеце кроў Хрыста – Баранка Божага ратуе ад смерці вечнай.

Традыцыйным сімвалам велікодных свят з’яўляюцца яйкі. Яны маюць сведчыць аб аднаўленні жыцця. Бо нашае жыццё мусіць аднаўляцца. Менавіта гэтаму павінны былі служыць адрачэнні і іншыя ве-лікапосныя практыкі. Нашае жыццё павінна стаць лепшым, навейшым, памененым.

Соль, якую асвячаем, мае захоўваць нас ад сапсавання. Мова ідзе, безумоўна, пра сапсаванне грахом.

Малітва  благаслаўлення  велікодных страў гаворыць нам, урэшце, аб мэтах нашага зямнога вандравання. Варта аб гэтым  часта прыпамінаць, бо нават асобы веруючыя забываюць, куды ідзём. Нягледзячы на тое, што сімвалам хрысціянства ёсць крыж, нашаю мэтаю з’яўляецца не цярпенне, але радасць быць з Хрыстусам Змёртвыхпаўсталым! Ідзём на вечную гасціну, якую прыгатаваў нам сам Бог!

Калі хто добра выкарыстаў перыяд Вялікага Посту, імкнуўся  нешта змяніць, паправіць у сваім жыцці, калі элементарна падрыхтаваўся да перажывання Пасхі, той атрымае  вялікую радасць у гэты важны дзень. Калі не – то прынясе кошычак, вымучыцца чаканнем, бо ў большасці касцёлаў стравы асвячаюцца пасля літургіі, і, задаволены выкананым абавязкам, вернецца дадому. Ніякай духоўнай карысці такі чалавек не атрымае.  Многім асобам гэта, канешне, і не перашкаджае. Адчуваюць сябе добра і не бачаць патрэбы змены ў сваім жыцці. Пасха – пераход  ад старога да новага жыцця – іх не цікавіць.  Куды важней для іх салодкая булачка ў святочным кошыку. Яна таксама завецца пасхай.

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Память жертвы  Христа и Его Тела – Церкви

 

1362

«Евхаристия  – это воспоминание Пасхи Христовой, актуализация и сакраментальное приношение Его единой жертвы  в литургии  Церкви, которая есть  Его Тело. Во всех Евхаристических молитвах имеется – после установительных слов –  молитва, называемая  анамнесисом или воспоминанием».

 

1363

«В библейском значении слово воспоминание означает не просто воспоминание о событиях прошлого, но провозглашение чудес, которые Бог сотворил для людей. В  литургическом праздновании этих событий они неким образом обретают реальное присутствие в настоящем времени. Именно так Израиль понимает  свое освобождение из Египта: всякий раз, когда празднуется Пасха, события Исхода присутствуют  в памяти верующих, чтобы те  сообразовывали  с ними свою жизнь».

 

  1364

«Воспоминание приобретает новый смысл в Новом Завете. Когда Церковь совершает Евхаристию, она совершает память Пасхи Христа, и Пасха Христа присутствует в настоящем (…)».


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий