Пастыр, які па сэрцы Богу

Вельмі часта, шукаючы падтрымкі на нашым хрысціянскім шляху, мы звяртаемся да духоўнага досведу асоб, якіх Касцёл аб’явіў святымі. У гэтым артыкуле прыгледзімся ўважлівей да асобы святога Яна Марыі Віянэя.

 

 

Будучы пробашч з Арс, заступнік святароў усяго свету, а асабліва пробашчаў, нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Дардзіі непадалёку ад Ліёна 8 мая 1786 года. Яго дзяцінства і маладосць праходзілі ў гады французскай рэвалюцыі, калі Касцёл у Францыі пакутаваў ад жорсткага пераследу. Святыня  ў вёсцы была  зачынена. Хлопец не толькі не мог хадзіць у парафіяльны касцёл, але і таксама  не мог хадзіць у школу – яна  проста не існавала.
Калі ён упершыню сеў за школьную парту, яму было 17 гадоў. Яму дапамагаў яго сябар-святар, які верыў у яго пакліканне, але вынікі былі сумныя. Потым святы Ян сам скажа, што гэты святар пяць ці шэсць гадоў стараўся чаму-небудзь яго навучыць, але гэта былі марныя высілкі, таму што ў  галаву юнака не ўкладвалася нічога. У гэтых словах шмат пакоры, але ў той жа час шмат праўды.
Ян марыў аб святарстве, хоць мара гэта здавалася яму няздзейснай. Яго бацька на працягу двух гадоў супраціўляўся рашэнню сына, але ў рэшце рэшт ад-правіў яго  вучыцца да айца Балея, пробашча ў Экюлі. Для святара, у якога адзін вучань ужо жыў, другі, да таго ж непісьменны, быў бы клопатам. Спачатку айцец Балей адмовіўся. Калі ж да яго прывялі маладога Віянэя, ён паглядзеў на яго і сказаў: “А гэтага я прыму. І калі будзе трэба, ахвярую сабой дзеля яго”.
У 1809 годзе святы Ян быў прызваны ў напалеонаўскае войска. Перад юнаком стаяў цяжкі выбар: служыць блюзнерцы імператару, якога Папа адлучыў ад Касцёла, ці ўхіліцца ад службы. Ішла братазабойчая вайна з Іспаніяй. Ян хацеў выканаць Божую волю, але ў гэтай сітуацыі яму было цяжка зразумець, у чым яна заключаецца. Не паспеў юнак прыехаць у Ліён, як, не вытрымаўшы нагрузкі, адразу трапіў у шпіталь, дзе прабыў 16 дзён. Ледзь выйшаўшы з аднаго шпіталя, трапіў яшчэ на тры тыдні ў другі. Па роспаведу самога Яна, ідучы ў штаб, ён затрымаўся на малітве, і, калі падышоў да штаба, дзверы былі зачынены. На наступны дзень Віянэй зноў пайшоў туды, і яго ледзь не арыштавалі, але, не ўбачыўшы ў яго спазненні злога намеру, загадалі даганяць полк. Ён узяў ружанец ў рукі і адправіўся ў далёкі шлях. Полк  ён так і не дагнаў і мімаволі апынуўся ў шэрагу дэзерціраў і  вымушаны быў хавацца. Пасля амністыі, якую аб’явіў Напалеон, Ян змог вярнуцца дадому і распачаць  вучобу  ў  семінарыі.
Цяжкасці сталі непераадольнымі, калі пачалося  вывучэнне філасофіі і тэалогіі, якія да таго ж вывучаліся па  пісьмовых тэкстах, прычым тлумачэнні даваліся на латыні. Але парафіяльны святар з Экюлі, вельмі шанаваны ў дыяцэзіі, дамогся для Яна Марыі   ільгот пры вучэнні і здачы экзаменаў і нават дапамог яму прыняць сакрамэнт пасвячэння, узяўшы яго сваім вікарыем. Пробашч вёў строгае жыццё, меў асаблівы час для працы, малітвы і цішыні. Маладому святару гэта было па душы. Ён захапляўся сваім настаўнікам, які назаўсёды застаўся для яго ўзорам святара.
Калі казаць пра святарства, то неабходна заўважыць, што Ян Марыя жадаў гэтага ўсім сэрцам, але глыбока ўсведамляў сваю нягоднасць. Ён быў перакананы, што атрымаў велізарны і незаслужаны дар: “Я думаю, – скажа ён пасля, – што Пану было заўгодна абраць з усіх парафіяльных святароў самога тупога, каб здзейсніць найбольшае дабро. Калі б Ён знайшоў яшчэ горшага, Ён паставіў бы яго на маё месца, каб явіць Сваю вялікую міласэрнасць”.
Пастырская дзейнасць святога пробашча (акрамя заснавання прытулку для дзяўчынак-сірот і пасля школы для навучання юнакоў) разгортваецца ў трох накірунках, у якіх ён адразу ж убачыў прыкметы глыбокага крызісу веры ў Францыі той эпохі.
Перш за ўсё, гэта праца па нядзелях і святах і звычка да блюзнерства як самыя ашаламляльныя прыкметы практычнага атэізму –  фактычнага адмаўлення Бога, вера ў Якога вызнаецца на словах. Ян Марыя Віянэй ведае, што яго вяскоўцы працуюць па святах з карысці, пазбаўляючы час і жыццё іх чалавечага зместу.
Акрамя таго, святы пастыр вядзе барацьбу з карчмамі, аб якіх ён кажа як пра “установы, чый гаспадар – д’ябал, школе, дзе пекла выкладае сваё вучэнне, дзе прадаюцца душы, дзе руйнуюцца сем’і, дзе падрываецца здароўе, дзе ўспыхваюць сваркі і здзяйсняюцца забойствы”. Не будзем спяшацца з усмешкай. Уявім сабе вёску з 270 жыхарамі, дзе цэлыя чатыры карчмы, дзве з якіх –  побач з касцёлам. Падумаем аб тым, што па нядзелях людзі замест таго, каб ісці ў касцёл, ідуць туды і праводзяць там доўгія вечары і ночы.
Падумаем аб тым, што менавіта тут ідзе гандаль адзіным наркотыкам таго часу – віном; пра тое, што там спускаюцца грошы, заробленыя для сям’і; пра тое, што там завязваюцца сваркі і зараджаецца варожасць.
Але галоўная справа святога пастыра – гэта яго дзейнасць як спаведніка. Каля 1827 года пачынаюць распаўсюджвацца чуткі пра яго святасць. Спачатку да святога Яна прыходзяць ад пятнаццаці да дваццаці паломнікаў штодня. У 1834 годзе іх ужо трыццаць тысяч у год, а ў апошнія гады яго жыцця іх будзе ад васьмідзесяці да ста тысяч.
Так пачалася сапраўдная місія пробашча з Арс – “мучаніка канфесіянала”. У апошнія дваццаць гадоў свайго жыцця ён праводзіў у спавядальні ў сярэднім 17 гадзін у дзень, пачынаючы спавядаць летам з гадзіны або двух гадзін ночы, а зімой – з чатырох раніцы і да позняга вечара. Ён перапыняў споведзь толькі для служэння Літургіі, чытання брэвіярыя і на некалькі хвілін для ежы.
Паказальная малітва св. Яна Віянэя: “Я люблю Цябе, мой Божа, і адзінае маё жаданне – любіць Цябе да апошняга ўздыху  ў маім жыцці. Я люблю Цябе, мой Божа, бясконца годны любові, і мне мілей памерці, любячы Цябе, чым жыць, не маючы любові да Цябе. Я люблю Цябе, Пане, і адзіная ласка, аб якой я прашу Цябе, гэта любіць Цябе вечна. (…) Мой Божа, калі язык мой не заўсёды можа сказаць, што я люблю Цябе, хачу, каб сэрца маё паўтарала Табе пра гэта з кожным маім уздыхам”.
“Для святароў ён – нібы брат, якім можна натхняцца, – заўважае пробашч санктуарыя святога пробашча з Арс айцец Жан-Філіп Но. –  Для ўсіх жа ён з’яўляецца заклікам да святасці. Вось першае, што адбылося, калі святы Ян прыбыў сюды: ён сказаў аднаму хлопчыку “Я пакажу табе шлях да неба”. Думаю, што перш за ўсё у гэтых словах адчуваецца заклік як да навяртання, так і да прыняцця міласэрнасці Бога, а значыць, заклік да святасці».
“Вось – выдатнае заданне для чалавека: маліцца і любіць”, – казаў святы Ян, які бачыў у гэтых двух рэчах “шчасце чалавека на зямлі”. Што ж засталося сёння ад яго вучэння? Зноў гаворыць айцец Но: “Застаецца ў дакладнасці тое ж самае: любіць іншых людзей, пакланяцца Богу, гэта значыць, прызнаваць, што без Бога мы нічога не можам, а з Ім ўсё магчыма. Святы пробашч з Арс казаў: “Чалавек – гэта жабрак, які павінен усё прасіць у Бога, а Бог усё дае”. Такім чынам, быць святымі, азначае прымаць падараваную нам Богам святасць”.
“Добры пастыр, пастыр, які па сэрцы Богу, – казаў Ян Марыя Віянэй, –  гэта найвялікшы скарб, які Бог можа падарыць парафіі, гэта адзін з каштоўнейшых дароў Божай міласэрнасці”.
Дар гэты неабходны і ў нашыя дні.

 

кс. Юрый  ВАРАНКО.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Общение  святых

 

946
«После исповедания веры  в «Святую Вселенскую  Церковь» Апостольский Символ  веры добавляет исповедание веры в «общения  святых». Этот член  Символа веры в известном смысле поясняет предшествующий: «Что же есть Церковь, как не собрание  всех святых ?». Общение святых и есть в точнейшем смысле Церковь».

 

947
«Так как все верующие составляют одно  тело, благо  одних  сообщается другим. (…) Нужно, таким образом, верить, что существует общение  благ в Церкви. Но самый важный член есть Христос, ибо Он – глава (…).  Итак, благо Христа сообщается всем  членам, и это сообщение происходит  через церковные таинства». «Церковь эта управляется  Одним и Тем же Духом, потому и все  блага, которые она получает, неизбежно становятся общим достоянием».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий