Полымя свечкі

Знакі і сімвалы, якімі напоўнена  літургія, існуюць не для таго, каб зрабіць літургію таямнічай або незразумелай, а каб стала яна яснай, выразнай і даход-лівай. І таму кожнае дзеянне, кожны прадмет ці з’ява ў літургіі, якія мы называем сімваламі, не могуць быць пустымі, не могуць быць бессэнсоўнымі, але павінны выражаць і насамрэч выражаюць тое, што дапамагае нам наблізіцца да таямніцы нашага Адкуплення і Збаўлення.

 

 

Сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў літургіі, маюць яўную ці аддаленую сувязь з цэнтральнай таямніцай нашай веры і з звышпрыродным жыццём, да-дзеным нам праз веру і праз сакрамэнтальны ўдзел у таямніцы смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста.
Сімвал – гэта знак, які не проста нешта абазначае, але адносіць нас да пэўнай рэчаіснасці, з якой звязаны. Чалавечая натура непарыўна звязана са сфераю пачуццяў і эмоцый, для яе таксама ўласціва больш лёгкае ўспрыманне інфармацыі праз сімвалы, знакі, вобразы. І менавіта таму сімволіка так важная для нас, бо дапамагае глыбока спасцігнуць тое, што было б вельмі складана зразумець толькі розумам і логікай. Вельмі карысна час ад часу тлумачыць значэнні літургічных сімвалаў. Яны звяртаюцца непасрэдна да розуму, сэрца, да асобы чалавека, ва ўсёй сваёй паўнаце адроджанай у Хрысце. Звычайна нам прасцей зразумець сімвалы і знакі; дзякуючы ім  жыццё нашай веры становіцца больш свядомым і жывым, асвятляючы ўсё існаванне.
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла тлумачыць: “Здзяйсненне сакрамэнтаў выткана з знакаў і сімвалаў. Згодна з Божай педагогікай збаўлення, іх значэнне ўкаранёна ў справе Стварэння і ў чалавечай культуры, удакладнена ў старазапаветных падзеях і адкрываецца ва ўсёй паўнаце ў асобе і справе Хрыста. У жыцці чалавека знакі і сімвалы займаюць важнае месца. Чалавек, будучы адначасова істотай цялеснай і духоўнай, успрымае і выказвае духоўныя рэальнасці ў знаках і матэрыяльных сімвалах. Як істота сацыяльная ён мае патрэбу ў знаках і сімвалах, каб мець зносіны з іншымі – з дапамогай  мовы, жэстаў, учынкаў. Тое самае – у яго адносінах з Богам.
Бог гаворыць з чалавекам з дапамогай бачнага тварэння. Матэрыяльны сусвет з’яўляецца чалавечаму розуму, каб ён прачытаў у ім адбіткі яго Створцы. Святло і цемра, вецер і агонь, вада і зямля, дрэва і плады  кажуць пра Бога, сімвалізуюць адначасова Яго веліч і Яго блізкасць” (1145-1147).
Асабліва хацелася б звярнуць увагу на асобны сімвалічны элемент літургіі, якім з’яўляецца свечка. Свечка налічвае больш за тры тысячы гадоў сваёй гісторыі і ўзгадваецца яшчэ ў Старым Запавеце. У часы, калі не было электрычнасці, свечка была адным з галоўных прадметаў для штодзённага ўжытку – ёю асвятляліся памяшканні. Запальвалі яе ў час эпідэмій і бур, бо верылі, што святло свечкі мае моц адганяць злых духаў. Запаленая свечка мае сваю сімволіку і значэнне ў многіх рэлігіях і культурах, выражаючы святло, жыццё, духоўнасць. Таксама з’яўляецца яна сімвалам прынашэння ў ахвяру.
У хрысціянстве свечка мае асаблівае значэнне, сімвалізуючы сабою боскае святло Хрыста і самой веры. У першыя стагоддзі хрысціянства падчас набажэнстваў заўсёды запальвалі свечкі. З аднаго боку, у гэтым была і неабходнасць: хрысціяне, пераследаваныя язычнікамі, для набажэнстваў апускаліся ў падзямелле і катакомбы, да таго ж набажэнствы часцей за ўсё здзяйсняліся па начах, і без агню абыйсціся было нельга. Але па іншай, і галоўнай прычыне, асвятленне мела духоўнае значэнне. “Ніколі не здзяйсняецца ў нас набажэнства без свяцілень, – казаў хрысціянскі пісьменнік Тэртуліян, – але мы ўжываем іх не толькі дзеля таго, каб разганяць змрок ночы, літургія здзяйсняецца ў нас і пры святле дзённым; але для таго, каб адлюстраваць праз гэта Хрыста – святло нястворанае, без якога мы і сярод паўдня блукалі б у цемры”.
Асаблівае месца ў літургіі займае пасхал – спецыяльная пасхальная свечка, якая асвячаецца ў часе Пасхальнай Вігіліі і сімвалізуе Уваскрослага Хрыста. Яна заўсёды запальваецца на працягу пасхальнага перыяду, а таксама падчас сакрамэнту Хросту і ў часе пахавання. Падчас літургіі Пасхальнай Вігіліі спяваецца гімн “экзультэт”, у якім мы чуем наступныя словы: “Мы ўжо ведаем значэнне гэтага васковага светача, які на ўшанаванне Бога запальвае яркі пломень. Хоць ён аддае частку свайго святла, аднак жа застаецца нязменным і нічога не губляе, бо жывіцца воскам, які дала працавітая пчала, каб утварыць гэтую каштоўную паходню. (…) Таму просім Цябе, Пане, каб светач, што на хвалу імя Твайго ахвяраваны, нястомна палымнеў, рассейваючы цемру гэтай ночы, і, прыняты Табою як прыемны водар, няхай злучыцца са святлом нябесным. Няхай жа ён палымнее аж да світання, пакуль не ўзыдзе сапраўднае Сонца: Езус Хрыстус, Твой Сын Змёртвыхпаўсталы, які асвяціў род людскі сваёю яснасцю і з Табой жыве і валадарыць на векі вечныя”.
Запаленая свечка спадарожнічае хрысціяніну праз усё яго жыццё. Спачатку запальваем яе ад пасхала падчас Святога Хросту дзіцяці. Святар перадае яе бацькам і хросным са словамі: “Прыміце святло Хрыста. Вам, бацькі і хросныя, давяраецца падтрымліваць гэтае святло, каб вашае дзіця, асветленае Хрыстом, заўсёды паводзіла сябе як дзіця святла і, трываючы ў веры, магло выйсці насустрач прыходзячаму Пану разам з усімі святымі ў небе”. З гэтых словаў становіцца зразумелым, што бацькі праз сімвал запаленай свечкі прымаюць на сябе абавязак падтрымання і памнажэння ласкі веры, якую атрымала дзіця  падчас Хросту і якая будзе праліваць святло на жыццё гэтага дзіцяці.
Потым гэтая ж свечка запальваецца на Першай Святой Камуніі, калі дзіця ўжо самастойна аднаўляе абяцанні, якія ад яго імя прынеслі бацькі падчас яго Хросту.
Свечка побач з намі і падчас апошняга шляху, калі пры памерлым запальваюць грамнічную свечку. У пахавальных абрадах сімвалізуе яна нябеснае святло, незгасальную малітву, нашую памяць. Грамнічная свечка звязана з адным з самых старажытных хрыс-ціянскіх святаў – Ахвяраваннем Пана. Называем яго таксама святам Маці Божай Грамнічнай. Менавіта ў гэты дзень святар благаслаўляе свечкі, якія потым запальваюцца падчас неспрыяльных прыродных з’яваў – бураў, навальніцаў – а таксама пры чалавеку, які адыходзіць з гэтага жыцця да Пана. Уся сям’я моліцца аб тым, каб гэтае святло было для паміраючага адлюстраваннем дасканалага святла, якім ёсць Хрыстус, які прымае свайго вернага слугу. Полымя свечкі з’яўляецца сведчаннем яго вернага служэння Богу. Чалавек у гэты цяжкі для сябе момант становіцца спакайнейшым, губляюцца ў моры забыцця атрыманыя крыўды і знявагі, знікае страх перад  асуджэннем. У сэрца ўваходзіць упэўненасць у тым, што стаіць каля яго ложка Маці Божая, каб свайго вернага прыхільніка правесці праз брамы смерці са святлом грамніцы ў руцэ.
Свечка таксама з’яўляецца сімвалам  жыцця і ўлады  Бога  над  намі  і сусветам. Сімвалізуе Бога, Які сам сябе  называе Святлом  свету і  ў Хрысце  адкупіў свет.
Запаленая свечка таксама сімвалізуе хрысціяніна, які палае святлом Хрыста. “Вы – святло свету” (Мц 5, 14).

 

 

кс. Юрый  ВАРАНКО.


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Сверхъестественный смысл веры

 

 

91
«Все  верующие  причастны к пониманию и передаче  истины Откровения. Они получили помазание  Святого Духа, Который учит их и ведет к полноте  истины».

 

92
«Вся   совокупность  верующих (…) не   может  ошибаться  в  вере и проявляет это  качество  посредством   сверхъестественного  чувства  веры, принадлежащего  всему народу в целом, когда – «от  епископов  до  последнего из верующих  мирян» – он соборно высказывает согласие с  истинами, относящимися к вере  и  к  нравственности «.

 

93
«Благодаря  этому  чувству веры,  пробужденному  и поддержанному Духом Истины,  и под  водительством Священного Учительства, (…) Народ Божий нерасторжимо  связывает  себя   с  верой, переданной святым раз и навсегда, он проникает в нее  еще  глубже, давая  ей  правильное  толкование, и более  совершенно   применяет  ее в своей  жизни».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий