Попел у літургіі Вялікага посту

Вялікі пост – гэта сапраўдны час ласкі Пана: вернікі расстаўляюць правільныя прыярытэты ў сваім жыцці і ўносяць карэктывы ў іерархію сваіх каштоўнасцяў. А калі яны яшчэ адважацца на пэўную аскезу, то ў хуткім часе спазнаюць радасць і слодыч святкавання. Пачатак Вялікага посту звычайна асацыюецца з абрадам пасыпання попелам.

«Попел выкарыстоўваўся ў многіх рэлігіях, – тлумачыць кс. прафесар Мацей Астроўскі з Папскага ўніверсітэта Св. Яна Паўла ІІ у Кракаве. – Перш за ўсё гэта знак жалобы. Пасля смерці чалавека яго блізкія на знак жалобы пасыпалі сябе попелам, качаліся ў попеле, спалі ў ім, падкідалі попел уверх». Попел з’яўляецца знакам ачышчэння, у старажытнасці выкарыстоўваўся таксама для чысткі рэчаў.

 

I.Гістарычныя карані пасыпання галавы попелам

Маючы на ўвазе рэлігійны аспект пры пасыпанні галавы попелам, прыходзіць на думку адна з найболей характэрных хрысціянскіх традыцый – Папяльцовая Серада. Аднак зразуменне гэтай практыкі, як і яе глыбокага значэння, вымагае ад нас, каб паглядзелі на кантэкст гістарычны, тэалагічны і сімвалічны.

 

Старажытны Блізкі Ўсход і Біблія

Практыка пасыпання галавы попелам зыходзіць ад Старажытнага Блізкага Ўсходу, дзе была выразам жалобы, пакуты, а таксама павагі да памерлых. Ранейшыя хрысціянскія супольнасці ўспрымалі яго як частку пакутнага працэсу. Ва многіх культурах попел таксама ўжывалі як сімвал ачышчэння.

У Старым Запавеце пасыпанне попелам часта называецца знакам пакоры, жалю і пакуты. Напрыклад, у Кнізе Ёва, Ёў сядзіць на попеле ў знак выражэння свайго цярпення і пакоры (Ёў 2,8), а ў Кнізе Ёны кароль Нянівы наказвае ўсім жыхарам, каб пасыпалі галовы попелам у знак пакуты (Ён 3,6).

 

Ранейшае хрысціянства

   Практыка пасыпання галавы попелам у хрысціянскай культуры існавала пераважна ў кантэксце пакуты. З цягам часу гэты сімвал пакуты і аышчэння застаўся фармальна ўключаны да літургіі Папяльцовай Серады, якая распачынае перыяд Вялікага посту.

У літургіі ён з’явіўся ў VIII ст. Першыя сведчанні аб асвячэнні попелу датуюцца X ст. У 1091 годзе Папа Урбан II увёў гэты звычай як абавязковы для Паўсюднага Касцёла. У той час таксама была прынятая пастанова, што попел, які прызначаны для пасыпання галоваў верных, павінен паходзіць з пальмаў, асвечаных у Пальмовую Нядзелю папярэдняга году. У 1570 го-дзе Літургічная рэформа Трыдэнцкага Сабору надала гэтаму звычаю прававы статус пад назвай “Папяльцовая Серада”.

 

  1. Папяльцовая Серада і значэнне попелу

Папяльцовая Серада распачынае Вялікі пост, саракадзённы перыяд прыгатавання да найважнейшых хрысціянскіх свят – Змёртвыхпаўстання Пана. Пасыпанне галавы попелам  у гэтую сераду мае глыбокае сімвалічнае значэнне.

 

Сімволіка попелу

Попел, які выкарыстоўваецца ў Папяльцовую Сераду, звычайна атрымоўваецца ў працэсе спалення пальмовых лісцяў (на Беларусі і ў іншых краінах – галінак вярбы), якія былі асвечаныя ў папярэднюю Пальмовую Нядзелю. Гэты попел сімвалізуе хуткаплыннасць людскога жыцця і абавязковасць духоўнага ачышчэння.

Падчас пасыпання галавы попелам святар прамаўляе словы: “Памятай, што ты попел і попелам станеш”. Гэты напамін пра хуткаплыннасць жыцця матывуе нас да разважання над нашым духоўным станам і схіляе да паляпшэння нашых паводзінаў і да навяртання.

 

  III. Духоўнае значэнне пасыпання галавы попелам

 

Попел як знак пакуты

Традыцыйна попел з’яўляецца знакам пакуты – выразам жалю за грахі і жаданнем сябе паправіць. Пасыпанне галавы попелам у Папяльцовую Сераду мае прыпамінаць нам аб абавязковасці пакуты і духоўнай перамены, якая з’яўляецца ключавым элементам  падрыхтоўкі да Вялікадня.

 

Попел як сімвал ачышчэння і аднаўлення

Попел, аднак, не з’яўляецца толькі знакам жалю і пакуты. У хрысціянскай сімволіцы ён мае таксама і пазітыўнае значэнне. Попел, атрыманы ад спалення, з’яўляецца сімвалам  ачышчэння і трансфармацыі. Як полымя агню ачышчае і ператварае матэрыю ў попел, так пакута і навяртанне ачышчаюць і пераўтвараюць дух.

 

Попел як знак пакоры

Попел з’яўляецца таксама сімвалам пакоры. Напамінае нам пра нашую часовасць і абмежаванасць. Пасыпанне галавы попелам  больш за ўсё з’яўляецца  актам  прыняцця нашай залежнасці ад Бога і патрэбы ў Яго міласэрнасці. Сам акт пасыпання галавы попелам на парозе Вялікага посту для хрысціяніна ёсць заахвочваннем да надання большай увагі духоўным справам і Богу, Які збаўляе. Заахвочваннем да навяртання праз  разважанні Мукі Пана (Крыжовы шлях, Горкія Жалі), каб такім спосабам духоўна адноўлены хрысціянін змог як найпаўней прыняць ласкі Пасхальнай Містэрыі.

 

 

    а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 Внутреннее покаяние

 

 1430

«Как это было уже у пророков, призыв Иисуса к обращению и покаянию не направлен в первую очередь на внешнее поведение – «вретище и пепел», посты или умерщвление плоти, – но на обращение сердца, на внутреннее покаяние. Без него внешние проявления  покаяния  остаются  бесплодными и лживыми;  напротив, внутреннее покаяние ведет к  внешнему  выражению этого состояния  в видимых  знаках, в жестах и делах покаяния».

 

1431

«Внутреннее раскаяние есть радикальная  переориентация  всей жизни, возврат, обращение к Богу всем сердцем нашим, разрыв с грехом, отвращение от зла и от дурных поступков, которые мы совершили. В то же  время в нем  содержится  желание и решение изменить свою жизнь с надеждой на милосердие Бога и с доверием  к помощи Его  благодати. Обращение  сердца сопровождается  болью и печалью, которую Отцы называли (…) душевной скорбью, (…) сердечным раскаянием».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий