Трэба прызнаць са смуткам, што паняцце посту і яго разуменне (нават сярод практыкуючых католікаў) вельмі, вельмі слабае. Такую выснову можна зрабіць з размоваў, пытанняў і слухання споведзі. Людзі блытаюць наш пост з постам у нашых праваслаўных братоў, які на самой справе ёсць надта строгі.
Што такое пост? Паняцце яго зменьвалася на працягу вякоў. На сённяшні дзень посныя практыкі ў Касцёле выглядаюць наступным чынам:
- Устрыманне ад ужывання мясных страў – абавязковае па пятніцах на працягу ўсяго года, калі не выпадае на той дзень якая-небудзь урачыстасць. Заснаванае на неўжыванні мясных страў. Абавязвае ўсіх, пачынаючы з 14-гадовага ўзросту. Ад невыкарыстання такога ўстрымання вызвалены асобы, якія харчуюцца ў прадпрыемствах грамадскага харчавання, у якіх не прадугледжаны посныя касцёльныя прадпісанні, а таксама тыя, хто не мае выбару страў, а павінен спажываць тое, што з’яўляецца даступным. Гэтае выключэнне не датычыцца Вялікай Пятніцы і Папяльцовай серады. Верныя, якія карыстаюцца звальненнем ад посту, павінны апасродкавана памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і злажыць ахвяру ў скарбонку “Ахвяра посту” або выканаць іншы ўчынак міласэрнасці. У асобных выпадках вызваленне ад посту можа ўдзяліць пробашч.
- Строгі пост – устрыманне ад мясных страў пры адначасовым абмежаванні пасілкаў да аднаго, дасыта, і двух меншых (або проста, каб адчуваць лёгкі голад). Такая форма пакуты абавязковая ў Папяльцовую сераду і Вялікую Пятніцу. Датычыцца ўсіх паўналетніх аж да 60-гадовага ўзросту.
- Пост Эўхарыстычны – устрыманне ад ежы і піцця, за выключэннем вады і лякарства за гадзіну перад прыняццем Святой Камуніі. Абавязковае для ўсіх, хто прыступае да Святой Камуніі, за выключэннем хворых.
Гэта можам даведацца з Кодэксу Кананічнага Права і такую інфармацыю знойдзем на каталіцкіх старонках інтэрнэту.
Відавочна, што свядомае парушэнне посту ёсць грэх. Аднак патрэбна памятаць аб канкрэтных узроставых і часовых абмежаваннях.
Даўней пост быў значна болей суровы. Шкада, што многа католікаў прытрымліваюцца нейкага “свайго” посту, які вяжацца з неактуальнымі прадпісаннямі. Здараецца нават, што старэйшыя асобы трацяць прытомнасць у касцёле, бо ад рана нічога не елі, а святая Імша апоўдні… Варта ведаць, што пост Эўхарыстычны абавязковы толькі за гадзіну перад Святой Камуніяй, а не ад поўначы!!!
Тое самае тычыцца і Вялікага Посту. Калі хто вызнае на споведзі, што ў перыяд Вялікага Посту (мова не ідзе пра пятніцы) ужываў мяса, яйкі і прадукты малочныя, то відаць, што рэлігійныя веды яго няпоўныя або вельмі слабыя. І так амаль паўсюды, таму вельмі прыкра…
Пост заўсёды мае характар рэлігійны, або заўсёды мае адносіны да Бога. Таму і вегетарыянства, веганізм (добра было б ведаць пра гэта!), ані нават дыета на капусце постам не з’яўляюцца.
Святое Пісанне вызначае пост як пакуту, ачышчэнне, дзеянне чалавека рэлігійнага характару (пакаяння), накіраванае на аднаўленне адзінства з Богам, парушанага грахом самога пакаяўшагася або іншага чалавека, або супольнасці, якое можа ўстрымаць гнеў Божы. Падобна, што найбольш вядомым прыкладам будзе тут вобраз навяртання Нінівы (Ёна 3, 1-10). Вядома, што не йшла тут гутарка пра сам пост, але пра навяртанне. Пост быў адным з элементаў, якія павінны былі Пана Бога ўміласцівіць.
Пост ёсць таксама прыгатаваннем да якойсьці вельмі важнай падзеі. Прыкладам тут можа быць Вялікі Пост – прыгатаванне да свят Велікодных і Адвэнт – прыгатаванне да Божага Нараджэння. Даўней у Касцёле была таксама і практыка посту перад вялікімі святамі. Узорам з’яўляецца тут сам Пан Езус, Які перад пачаткам публічнай дзейнасці адышоў на пустыню і трымаў саракадзённы пост (Мц 4, 1-2).
Урэшце, пост, разам з малітвай – вельмі моцная браня супраць усякага роду нячыстых духаў:“Калі прыйшлі да натоўпу, падышоў да Езуса нейкі чалавек і, упаўшы перад Ім на калені, сказаў: “Пане, змілуйся над маім сынам; ён эпілептык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў агонь і часта – у ваду. Я прыводзіў яго да тваіх вучняў, але яны не маглі вылечыць яго”. Адказваючы, Езус сказаў: “О пакаленне нявернае і распуснае, дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прынясіце яго да Мяне”. І загадаў яму Езус, і выйшаў з яго злы дух, і ад гэтай гадзіны хлопец стаў здаровым. Тады асобна падышлі да Езуса вучні і сказалі: “Чаму нам не ўдалося выгнаць яго?”. А Ён сказаў ім: “З прычыны малой веры вашай. Сапраўды кажу вам: калі ў вас будзе вера з гарчычнае зерне і вы скажаце гэтай гары: “Перасунься адсюль сюды!”, яна перасунецца. І для вас не будзе нічога немагчымага” (Мц 17, 14-21).
Тут маем ясную сувязь посту з верай і малітвай. Шкада, што Касцёл адышоў ад строгасці посту. Відавочна, што кіравала Ім вялікая мудрасць, замацаваная ў Святым Пісанні. У прарока Ісаі гэта вельмі прыгожа выяснена: “Чаму мы посцім, а Ты не бачыш? Упакорваем душы свае, а Ты не ведаеш?” – Вось, у дзень посту вашага вы выконваеце волю вашу і патрабуеце цяжкай працы ад іншых. Вось вы посціце сярод свараў і разладаў, і сярод таго, каб дзёрзкаю рукою біць іншых; вы не посціце ў гэты час так, каб голас ваш быў пачуты на вышыні. Ці такі той пост, які Я выбраў, – дзень, у які томіць чалавек душу сваю, калі нурыць галаву сваю, як трысьнёг, і падсцілае пад сябе зрэб’е і попел? Ці гэта называеш постам і днём, заўгодным Госпаду. Вось пост, які Я выбраў: разамкні аковы няпраўды, развяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусці на волю і разарві кожнае ярмо; падзяліся з галодным хлебам тваім, і бяздомных бедных увядзі ў дом; калі ўбачыш голага, адзень яго, і ад адзінакроўнага твайго не хавайся. Тады адкрыецца, як зара, святло тваё, і ацаленне тваё хутка вырасце, і праўда твая пойдзе перад табою, і слава Гасподняя будзе з табою. Тады ты паклічаш – і Гасподзь пачуе, залямантуеш – і Ён скажа: “Вось Я!” (Іс 58, 3-9).
Сапраўды! У посце мова пра змену тваіх злых учынкаў, а не толькі пра ўстрыманне ад пэўных страў і прыемнасцей. Для таго Касцёл зрабіў больш лёгкімі ўмовы посту, каб падкрэсліць яго духоўны характар. Нараджаецца, аднак, трывога, што многія з тых, хто карыстаецца гэтымі “палёгкамі”, не выбіраюць сабе ніякай іншай (тым больш духоўнай, дастасаванай да індывідуальнай сітуацыі) формы посту. Для многіх сёння гэта магло б быць вырачэннем ад інтэрнэту…
У адной з тэлеперадач праваслаўнага святара папрасілі, каб як мага карацей і дакладней сказаў, чаго не можна есці ў час посту. Яго адказ быў бліскучы: “Людзі, не можна есці людзей!”. Акурат: “Посціце сярод свараў і разладаў, і сярод таго, каб дзёрзкаю рукою біць іншых”.
Здараецца, што хтосьці ходзіць да касцёла, прытрымліваецца посту, аднак патрафіць словам укусіць іншага, як сабака. Не есць мяса, але людзей. Такі пост зусім не мілы Пану Богу.
Сённяшні чалавек што раз ахвотней звяртаецца да дыетаў, які аздараўляюць, ачышчаюць, робяць яго худым, і што раз радзей практыкуе пост. Сапраўдны пост. Пост, які мае сілу супраць нячыстых духаў. Пост, які ў стане быць мілым для Пана Бога. Пост, які ўзмацняе нашу душу і нашу веру.
Нягледзячы на тое, што пост у Касцёле мае вельмі лагодную і кароткачасовую форму, ніхто не забараняе верным практыкаваць яго значна часцей як дапамогу ў малітве ў цяжкіх інтэнцыях.
кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Формы покаяния в христианской жизни
1434
«Внутреннее покаяние христианина может выражаться в самых разнообразных формах. Писание и святые Отцы особенно настаивают на трех из них: посте, молитве и милостыне, в которых выражается обращение по отношению к самому себе, к Богу и к другим людям. Рядом с коренным очищением, которое совершается Крещением или мученичеством, упоминаются как средство прощения грехов: усилия, прилагаемые для примирения с ближним, слезы раскаяния, забота о спасении ближнего, заступничество святых и дела любви, «которая покрывает множество грехов» (1 Петр 4, 8)».
1438
«Периоды и дни покаяния на протяжении литургического года (время Великого Поста, каждая пятница в память смерти Господа) являются в Церкви особым временем практики покаяния. Эти периоды больше всего подходят для духовных упражнений, покаянных богослужений, поломничеств покаянного характера, а также для добровольных самоограничений, таких, как пост и милостыня, и для того, чтобы по-братски делиться с другими (благотворительные и миссионерские дела)».