Пра Анёлаў Ахоўнікаў

2 кастрычніка Касцёл ушаноўвае святых Анёлаў Ахоўнікаў. Хоць іх прысутнасць з дзяцінства звязана ў нас з абразамі, аднак іх існаванне і прысутнасць з’яўляецца істотным элементам веры. Не трэба думаць, што культ Анёлаў Ахоўнікаў прызначаны  для дзяцей – для ўсіх верных. Анёлы – істоты  духоўныя, створаныя Богам для Яго хвалы і дапамогі людзям. Кожны з нас  мае свайго анёла апекуна, і гэтая апека трывае на  працягу  ўсяго  жыцця.

Святое Пісанне ясна паказвае праўду аб існаванні анёлаў, пасланцоў Бога. Псальм 91 вучыць: “Не здарыцца з табою зло, і язва не наблізіцца да жытла твайго, бо Сваім Анёлам даў запаведзь, каб ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх. На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень сваёю нагою”. Гэтыя словы д’ябал выкарыстаў падчас спакушэння Езуса на пустыні. У Евангеллі Св. Мацвей прыводзіць цытату Езуса, калі гаворыць: “Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах”.

На старонках Святога Пісання знойдзем фрагменты,  якія  гавораць аб прысутнасці і ролі анёлаў. Так,  у  Кнізе  Быцця  анёл  апякуецца  нявольніцай  Агар  і яе сынам Ізмаілам, народжаным ад Абрагама. Анёл падтрымлівае таксама самога Абрагама перад забіццём свайго сына Ісаака. Анёл ратуе Лота і яго сям’ю ад смерці ў агні, спушчаным на Садом і Гамору. Кніга Даніэля апавядае аб тым, як анёл  ратуе  трох  немаўлятак, якіх укінулі  ў вогненную печ, як  і  ратуе самога Даніэля, якога ўкінулі ў логава львоў. Анёл падтрымлівае прарока Ілью, а ў Новым Запавеце  вызваляе  Апосталаў  з  турмы і вызваляе Святога Пятра з рук самога Ірада.

Постаць Анёла Ахоўніка як абаронцы бедных і прыніжаных сустракаем як у Псальмах, так і ў Пяцікніжжы.

Кніга Зыходу апісвае шлях ізраэльцян, які вёў праз пустыню да зямлі абяцанай. Спадарожнічаў ім анёл, які выконваў ролю абаронцы ўсяго натоўпу. Днём ішоў на чале, падказваў мэту, а ўначы перасоўваўся назад, засланяючы людзей ад ворагаў (Зых 14,19). Народ, маючы такога кіраўніка і абаронцу, павінен быць  яму  верным  і  паслухмяным і таксама акружаць яго павагай: “Вось, Я пасылаю  Анёла (Майго) перад табою, каб ахоўваў цябе падчас падарожжа і давёў цябе да месца, якое Я прыгатаваў для цябе.  Шануй Яго і прыслухоўвайся да Яго. Не супраціўляйся Яму ні ў чым” (Зых 23, 20-21). 

Псалміст  гаворыць таксама аб абарончай ролі анёла, які “варожа настройваецца супраць тых, хто баіцца Яго, і выбаўляе іх” (Пс 34,8). Псальм 91 –вышэй падкрэслівалася – указвае на прысутнасць і апеку анёлаў, якія спадарожнічаюць чалавеку паўсюдна.

 “Ад  дзяцінства  і  да скону жыцця чалавечае жыццё  акружана апекаю і заступніцтвам анёлаў” (ККК, 336). Гэтае  навучанне  Касцёла  пацвярджае Св. Базыль Вялікі, калі піша: “Кожны з вернікаў мае анёла,  які  кіруе  яго  жыццём  як педагог і пастыр. Ніхто не можа гэтага адмаўляць, памятаючы словы нашага  Пана: “Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія  ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах”.

Да гэтай думкі доктар Касцёла дадае: “За кожным стаіць анёл як абаронца і пастыр, які вядзе яго па жыцці”. Св. Павел, пішучы пра Анёлаў Ахоўнікаў, указвае на іх функцыі: “Ці ж не ўсе яны службовыя духі, пасланыя дзеля служэння тым, хто павінен атрымаць у спадчыну збаўленне?” (Гбр 1,14). Св. Амвросій  раіў  часта  аддавацца пад апеку тых нябесных  істотаў: “Мы  павінны  маліцца  да  анёлаў, якія  дасталіся  нам  як  абаронцы”.  Чаму?  Бо  анёлы – гэта:

 

  1. Эфектыўныя памочнікі

   Аб спецыяльных заданнях, якія, з нашага пункту гледжання,  выконваюць нашыя святыя Анёлы Ахоўнікі, можам прачытаць у брашуры пад назвай “Анёлы Ахоўнікі – нашы нябесныя таварышы” невядомага аўтара. Паводле зместу, нашыя апекуны захоўваюць нас  ад мноства невядомай небяспекі душы і цела; ад спакусаў злых духаў; напаўняюць нас  пабожнымі думкамі і заахвочваюць да напаўнення добрымі чынамі; папярэджваюць аб духоўнай небяспецы і настаўляюць, калі зграшым; яднаюцца з намі ў малітве і заносяць нашыя просьбы да Бога.

 

  1. Сардэчныя дарадчыкі

   Згадку пра Анёла Ахоўніка знайходзім ў жыцці Св. Рыгора з Турса. Калі ў дзяцінстве святога цяжка захварэў бацька, сын не марудзіў і пачаў шчыра маліцца аб дапамозе. Неўзабаве прысніўся яму Анёл Ахоўнік, які параіў: “Выгравіруй імя Езуса на малым  кавалку дрэва і палажы на падушку айцу”. Рыгор расказаў свой сон маці, і яна загадала яму, каб зрабіў так, як казаў анёл. Сын паслухаў, і бацька хутка пачаў папраўляцца. Некалькі гадоў пазней бацька зноў занямог. Сын, памятаючы пра ранейшы інцыдэнт, у чарговы раз звярнуўся за дапамогай да свайго духоўнага апекуна. І атрымаў крыху іншы загад – ужываць печань рыбы, што з’явілася намёкам на цуд, які ўчыніў Тобію і яго айцу Арханёл Рафал. І тым разам наступіла цудоўнае выздараўленне.

 

  1. Добрыя адвакаты

   Найшляхетнейшыя і самыя дасканалыя пасланнікі Бога служаць нам дапамогаю ў малітве. Св. Джэма Галгані часта бачыла свайго нябеснага апекуна. З пераказаў ведаем, што “анёл кленчыў за яе, спяваючы псалмы або адмаўляючы малітвы”.Да таго ж “дапамагаў ёй у часе хваробы, лячыў яе раны, якія з’явіліся пасля містычных перажыванняў, захоўваў падчас жахлівых змаганняў”. Аднойчы вечарам, пасля змагання з д’яблам Джэма не магла падняцца з падлогі. Дзякуючы надпрыроднай інтэрвенцыі Анёла Ахоўніка, дзяўчына апынулася на ложку, у падгалоўя якога чуваў яе апякун.

 

  1. Клапатлівыя суцяшальнікі

   Аб тым, што Анёлы Ахоўнікі суцяшаюць сваіх падапечных церпячых у чыстцу, расказвае нам Св. Малгажата Марыя Алакок. Падчас сваіх містычных сведчанняў бачыла побач з душамі чыстцовымі, якія  ўзносілі свае рукі да неба з умаляючымі жэстамі, суцяшаючых і падтрымліваючых іх анёлаў. Гэтае бачанне паказвае, што місія добрых Анёлаў Ахоўнікаў не заканчваецца  разам з заканчэннем зямнога жыцця чалавека.

   Асобнае свята ў гонар святых Анёлаў Ахоўнікаў з’явілася ў XV ст. У літургічны каляндар унесена  ў 1670 г. Папам Кліментам X.

 

 

 

  а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Ангелы в жизни Церкви

 

 334

«До того времени вся жизнь Церкви пользуется  сокровенной и могущественной помощью ангелов».

 

 335

«В  Божественной литургии Церковь соединяется с ангелами, чтобы прославлять трижды святого Бога; она просит  у них помощи – например, в «Supplices te rogamus…(«Смиренно молим Тебя…») Римского канона, или «In Paradisum deducant te angeli…» («Пусть  ангелы  приведут  тебя в рай…») заупокойного богослужения, или же в «Херувимской песне»  византийской Литургии; она особо празднует память  некоторых ангелов (архангелов  Михаила,  Гавриила  и  Рафаила, ангелов-хранителей)».

 

336

«От младенчества  до кончины человеческая жизнь окружена  их охраной и заступничеством (…)».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий