Праз заступніцтва Святога Юзафа

Перш чым пачнем гаварыць пра Святога Юзафа як вялікага апекуна кожнага, хто да яго ўцякае, спрабуем акрэсліць яго духоўны сілуэт. Акрэсленне духоўнага сілуэту Св. Юзафа з Назарэту – задача цяжкая і ў пэўным сэнсе дзёрзкая.

 

У некалькіх вершах, прысвечаных гэтай постаці евангелістамі Мацвеем і Лукой, акрамя апісання яго дзеянняў, адзінай непасрэднай характарыстыкай Юзафа ёсць прыметнік “справядлівы”. “Юзаф жа, муж Яе, будучы справядлівым і не жадаючы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе” (Мц 1, 19). Можа падацца, што гэты адзіны прыметнік не дае магчымасці поўнага раскрыцця духоўнага сілуэту Святога Патрыярха. Аднак у святле багатай біблійнай канатацыі паняцця “справядлівы” гэтая постаць адкрывае сваё духоўнае аблічча прынамсі ў такіх абрысах, дзякуючы якім яна можа стаць таксама для сённяшняга хрысціяніна сапраўдным узорам для наследавання. Такі метад дэдукцыі прыкметаў Св. Юзафа з таго, што Святое Пісанне гаворыць пра справядлівых, выкарыстоўвалася многімі старажытнымі і сучаснымі юзафолагамі. Такі метад служыць перадусім афіцыйнаму навучанню Касцёла адносна гэтай незвычайнай постаці. Квінтэсенцыяй гэтага навучання становіцца ў нейкім сэнсе паўсюдна вядомая Літанія да Св. Юзафа, зацверджаная Св. Піем Х у 1909 годзе для публічнага прамаўлення. Складаецца яна з трох груп выклікаў.

У першай групе – мова пра функцыю Юзафа, якую ён павінен быў споўніць на зямлі.  Выклікі “Слаўны патомак Давіда” і “Святло патрыярхаў” скіроўвае да яго каралеўскага паходжання і значэння, якое мела гэтае паходжанне ў прыгатаванні да прыйсця Місіі. Два наступныя выклікі “Абраннік Багародзіцы” і “Прачысты апякуне Панны” указваюць на яго паставу з погляду Марыі. У той час, як суадносіны з Езусам абразуюць наступныя два выклікі: “Апякуне Сына Божага” і “Клапатлівы абаронца Хрыста”, першую групу замыкае агульны выклік: “Галава Найсвяцейшай Сям’і”.

Другая, цэнтральная група з шасці літанійных вы-клікаў прама прадстаўляе цноты Св. Юзафа, выражаныя ў найвышэйшай ступені. Найперш Літанія называе справядлівасць Святога, а з яе вынікаюць: чыстасць, разважлівасць, адвага, паслухмянасць і вернасць.

У апошняй групе, якая складаецца з адзінаццаці літанійных выклікаў, першыя чатыры гавораць пра Св. Юзафа як пра ўзор для наследавання: (“Люстра цярплівасці”, “Прыхільнік убоства”, “Узор працуючых” і “Аздоба сямейнага жыцця”); сем апошніх гавораць пра яго апякунчую функцыю з погляду дзяцей Касцёла (“Апякуне паннаў”, “Апора сем’яў”, “Суцяшэнне няшчасных”, “Надзея хворых”, “Апякуне паміраючых”, ”Пострах злых духаў” і “Апякуне Касцёла святога”). Літанію да Святога Юзафа можна лічыць яго афіцыяльным духоўным партрэтам, які прадстаўляе Касцёл верным, каб пазнавалі, як важную, побач з Марыяй, постаць у гісторыі збаўлення, наследавалі названага айца Езуса, вучыліся правільным паставам з погляду Бога, які аб’явіўся ў Хрыстусе, з погляду Касцёла, бліжніх і самых сябе.

 

Юзаф з Назарэту – апякун Касцёла

Поль Клодэль пісаў аб Сям’і з Назарэту: “Усяго толькі трое бедных закаханых людзей; і гэта яны змянілі аблічча зямлі”. Гэтая кароткая думка ў выглядзе парадоксу ўкрывае  глыбокую праўду. Каб зразумець яе лепей, трэба змясціць яе ў сённяшні час. Гэтыя самыя  тры асобы і сёння кахаюць і змяняюць аблічча свету. Здавалася б, былі беднымі, не мелі ні багацця, ні пратэктараў, ніякіх сродкаў для існавання. Але гэта яны ўзбагачаюць свет намнога больш, чым могуць уявіць сабе пра гэта людзі. Бог даў свету Свайго Сына як Боскі пачатак, які павінен быў змяніць усё знутры. Да гэтай справы аднаўлення Пан выбраў сабе супрацоўнікаў  (не з патрэбы, а хутчэй за ўсё як выраз добразычлівасці) – Марыю і Юзафа. Малая сям’я з Назарэту становіцца цэнтрам і пачаткам усяго Касцёла. Езус, Марыя і Юзаф кахаюць адзін другога ў небе і надалей змяняюць аблічча зямлі. Юзаф і Марыя клапоцяцца пра Містычнае Цела Хрыстуса ў далейшым.

Розныя групы супольнасці, як рэлігійныя, так і свецкія, выбіраюць сабе апекуноў, выражаючы такім спосабам патрэбу знаходжання пад апекай кагосьці вялікага. Найчасцей гэта былі Маці Божая, Ян Хрысціцель, Св. Марцін, таксама мучанікі і святыя мясцовыя. Святога Юзафа выбіралі апекуном з часоў сярэднявечча. Многія святыя, у тым ліку Св. Тэрэза ад Езуса, лічылі, што нельга ўчыніць Хрыстусу большай пашаны, чым праз вучэнне Панны Марыі і Святога Юзафа. Існуе слушнае перакананне, што ад Пана атрымаеш нашмат болей, пакланяючыся тым, каго Ён любіў на зямлі, чым просячы Яго аб якіх-небудзь ласках ад сябе.

У XV стагоддзі тэолаг Ян Герсан заахвочвае ўсіх да пакланення Св. Юзафу, прымушаючы князя дэ Бэры ўстанавіць свята ў гонар Святога Юзафа, і  запэўнівае, што гэта прынясе яму намнога большую хвалу, чым адмысловая труна і ўрачыстае пахавальнае набажэнства. Паказвае таксама, што прызнанне Юзафа спецыяльным апекуном, добрым прыяцелем, магутным заступнікам Марыі і Яе Сына, Езуса прыносіць многа карысці. У той час амаль паўсюдна паўстаюць брацтвы ўшанавання Св. Юзафа; каледжы, касцёлы, дыяцэзіі, шпіталі, універсітэты выбіраюць Яго сваім апекуном. У XVII і XVIII ст. ст. рух узмацняецца. Пад тытулам Святога паўстаюць кангрэгацыі, пераважна жаночыя. Між іншым, Святы Юзаф з’яўляецца апекуном Мексікі, Канады, Пэру, Чэхіі, Кітая, Бельгіі і многіх іншых краін. Такім спосабам ва ўсім Касцёле, нават у моцна аддаленых краінах, хрысціяне паступова адкрываюць давераную Богам Святому Юзафу ролю апекуна. Адтуль узнікае патрэба ўшанавання Святога Юзафа праз устанаўленне літургічнага свята.

У XVIII ст. у Рым былі скіраваны сотні просьбаў, пад уплывам якіх у 1847 г. свята, якое праводзілася толькі ў Рыме, распаўсюдзілася на весь Касцёл. Адначасова да Папы ідуць шматлікія просьбы, каб урачыста агласіў патранат Святога Юзафа не толькі над асобнымі касцёламі, лакальнымі супольнасцямі ці нават цэлымі краінамі, але і над Паўсюдным Касцёлам і над цэлым светам. Няма больш адпаведнага, каб быць апекуном Касцёла і усяго свету, чым Святы Юзаф.

За год да склікання I Ватыканскага Сабору Папа Пій IX абвясціў, што атрымаў больш за 500 лістоў ад біскупаў і верных з усяго свету. 8 снежня 1870 г., у 1-ю гадавіну распачацця I Ватыканскага Сабору, Папа Пій IX апублікаваў Дэкрэт Quemadmodum Deus, у якім абвясціў Святога Юзафа апекуном Паўсюднага Касцёла.

У сваім Дэкрэце Папа называе матывы, якія пабудзілі яго да прыняцця такога рашэння: перадусім – выбар Cамога Бога, Які ўчыніў Юзафа сваёю даверанаю асобаю, аддаў у яго рукі тое, што меў найцаннейшае. Наступны факт, што Касцёл заўсёды шанаваў Святога Юзафа разам з Марыяй Паннай і што ў цяжкіх сітуацыях уцякаў пад яго апеку. Перапаўняючае Касцёл зло вялізнае, таму Папа аддае сябе і ўсіх верных пад апеку Святога Юзафа.

 

 

   а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 Общение святых

 

 946

«После исповедания веры в «Святую  Вселенскую Церковь» Апостольский  Символ  веры добавляет исповедание веры  в «общения святых». Этот член Символа веры  в известном смысле поясняет предшествующий: «Что же есть Церковь, как не собрание всех  святых?». Общение святых  и есть в точнейшем смысле Церковь». 

 

 947

 «Так как все верующие составляют одно тело, благо одних сообщается другим. (…) Нужно, таким образом, верить, что существует общение благ в Церкви. Но  самый  важный  член есть Христос, ибо Он – глава (…). Итак, благо Христа  сообщается всем членам, и это сообщение  происходит через  церковные таинства». «Церковь эта управляется  Одним  и Тем же Духом, потому и все блага, которые она получает, неизбежно становятся  общим достоянием «.


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий