Сакрамэнт намашчэння хворых

“Хрыстус вялікім клопатам акружаў хворых у іх цялесных і духоўных патрэбах і тое ж раіў чыніць сваім верным. Пасылаючы апосталаў, даручыў ім аздараўленне хворых (пар. Мц 10,8).

 “Сакрамэнт намашчэння хворых удзяляе асаблівую ласку, якая найбольш глыбока яднае хворага з мукай Хрыста дзеля дабра самога хворага і ўсяго Касцёла, адорвае хворага суцяшэннем, спакоем, мужнасцю, а таксама прабачэннем грахоў, калі хворы не мог прыступіць да споведзі. Гэты сакрамэнт дае, калі гэтага хоча Бог, таксама фізічнае аздараўленне. У кожным выпадку гэтае намашчэнне рыхтуе хворага да пераходу ў дом Айца” (ККК1509). Намашчэнне хворых, а таксама і сакрамэнт пакуты і паяднання Катэхізм Касцёла адносіць да сакрамэнту аздараўлення. Хрыстус, які прыйшоў на свет, каб “вылечыць усяго чалавека, душу і цела, з’яўляецца лекарам, якога патрабуе хворы” (ККК 1503). З волі  Хрыстуса, “Касцёл моцай Святога Духа працягвае Ягоную справу збаўлення, якая абдымае таксама яго асабістыя члены.Гэта ёсць мэтаю двух сакрамэнтаў аздараўлення: сакрамэнту пакуты і сакрамэнту намашчэння хворых” (ККК 1421).Небяспечна і цяжка хворы патрабуе асаблівай ласкі Божай, каб не падаў духам і не разуверыўся ў веры. Таму ў сакрамэнце намашчэння хворых Хрыстус дае сваім верным, да якіх дакранулася хвароба, магутную моц і абарону. Паслуга хворым і паміраючым у межах парафіяльнага душпастырства, таксама паслуга святароў у шпіталях уключае ў сябе адведванне і падтрымку іх малітвай, прынашэнне Святой Камуніі, удзяленне сакрамэнту пакуты і паяднання, сакрамэнту намашчэння хворых і Віятыку.

Намашчэнне хворых удзяляюць святары, ужываючы алей, асвечаны біскупам, а ў выпадку патрэбы – святаром, які намашчае хворага. Сутнасць гэтага сакрамэнту складаецца з намашчэння  ілба і рук хворага, якое суправаджаецца малітвай аб спецыяльных ласках, якія выплываюць з гэтага сакрамэнту.

   Вынікі спецыяльнай ласкі святога сакрамэнту намашчэння хворых наступныя:

-   паяднанне хворага з мукай Хрыстуса для дабра хворага і ўсяго Касцёла;

-   узмацненне аж да прыняцця па-хрысціянску цярпенняў, звязаных  з хваробай або старасцю;

-   прабачэнне грахоў, калі хворы не мог атрымаць яго праз сакрамэнт пакуты;

-   узмацненне даверу Богу, узбройванне супраць пакусаў шатана і боязі смерці;

-   паварот да здароўя, калі гэта служыць духоўнаму дабру хворага;

-   падрыхтоўка да пераходу да жыцця вечнага.

 

Каму ўдзяляецца намашчэнне хворых?

Сакрамэнт намашчэння хворых нараджае ў некаторых католікаў многа нараканняў і праблем.Часта вызываюць святара пасля таго, як хворы ўжо памёр, бо баяцца, каб занадта не ўразіць канаючага прапановай прыняцця гэтага сакрамэнту.

“Чаму не паклікалі мяне раней?”, – пытаюцца святары  ў родных  памерлага чалавека.  “Бо гэта ўжо астатняе  намашчэнне, на смерць, таму і чакалі да апошняй хвіліны”, – адказваюць найчасцей. Нічога больш памылковага няма. Сакрамэнт намашчэння хворых – гэта сакрамэнт жывых, а не памерлых. Стараймася патурбавацца аб тым, каб нашыя хворыя, якія прабываюць з намі ў доме ці па суседстве, у адпаведны час, свядома прынялі ласку гэтага сакрамэнту.

 Касцёл навучае, што гэта сакрамэнт узмацнення і аздараўлення. І ён патрэбен не толькі хворым, але і  іх  блізкім  у  супольным перажыванні праўды, што чалавек пакліканы да супольнасці з Богам у вечнасці.

* ”З вялікай руплівасцю і стараннасцю належыць удзяляць гэты сакрамэнт хворым, жыццё якіх знаходзіцца пад пагрозай па прычыне хваробы або пажылога веку” (Сакрамэнты хворых, №8).

* ”Перад аперацыяй можна ўдзяліць сакрамэнт намашчэння хворых, калі аперацыя выклікана небяспечнай хваробай” (Сакрамэнты хворых, № 10).

* «асобам пажылога веку, якіх пакідаюць сілы, сакрамэнт намашчэння хворых можна ўдзяліць таксама тады, калі небяспечная хвароба ім не пагражае” (Сакрамэнты хворых, №11).

* ”Дзецям таксама належыць удзяляць намашчэнне хворых, калі ўжо дасягнулі сталасці розуму, што гэты сакрамэнт можа прынесці ім узмацненне” (Сакрамэнты хворых, №12). Гэта датычыцца дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца пад пагрозай невылечнай хваробы (напрыклад, анкалагічнай). Адпаведна падрыхтаваныя праз бацькоў і святара, яны могуць свядома і з карысцю прыняць гэты сакрамэнт духоўнага ўзмацнення”.

* “Сакрамэнт гэты дазваляецца паўтарыць, калі хворы, пасля выздараўлення, зноў цяжка захварэе, або, калі ў часе працягласці той самай хваробы небяспека павялічыцца” (Сакрамэнты хворых, №9). Аднак не належыць удзяляць яго вельмі часта, калі не ідзе мова пра сапраўдную канчатковасць.

* ”Хворым, якія страцілі прытомнасць або розум, належыць удзяліць сакрамэнт, калі праўдападобна тое, што, калі б былі яны прытомнымі, то як веруючыя прасілі б аб гэтым” (Сакрамэнты хворых, №14).

* ”Святар, пакліканы да хворага, які ўжо памёр, просіць Бога, каб адпусціў яму грахі і літасціва прыняў у сваё Валадарства; намашчэння ў гэтым  выпадку удзяляць не павінен” (Сакрамэнты хворых, №15). Памерлым не ўдзяляецца ніякіх сакрамэнтаў.

Сілай, у момант смерці, ёсць святое намашчэнне і Віятык. Віятык – гэта лацінскае слова via tecum: “на дарогу з Табою”. Віятыкам называецца Святая Камунія, гэта на дарозе да дому Айца, апошняя. Спадарожнічае ёй вызнанне веры, якое складаецца з малітвы хворага і асаблівай малітвы Касцёла. Бо да дому Айца пойдзе кожны. Не кожная хвароба і не кожная хвіліна ёсць апошняя, але ў кожнай з тых цяжкіх хвілін Езус хоча быць з намі. Таму пакінуў нам сакрамэнт намашчэння хворых.

Перад візітам святара, які прыходзіць для ўдзялення  сакрамэнту намашчэння хворых, блізкія хворага павінны падрыхтаваць: столік з крыжам, запаленую свечку,  асвечаную ваду і  крапіла, ручнік і шклянку з вадою. Найважнейшым, аднак, з’яўляецца, каб родныя і тыя, хто даглядае хворага, былі падрыхтаваныя духоўна і маліліся разам са святаром у інтэнцыі хворага.

 

 

   а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Кто принимает и кто преподает таинство?

 

 

1514

«Елеопомазание больных  «не есть  только таинство умирающих. Поэтому время для его принятия несомненно приходит  уже тогда, когда верующий  начинает  находиться  в  смертельной опасности  по болезни или по старости».

 

1515

«Если больной, принявший Елеопомазание, выздоравливает, он может, в случае новой тяжелой болезни, снова принять  это таинство. В продолжении одной и той же болезни таинство может быть повторено, если болезнь усилилась. Уместно принять  таинство Елеопомазания накануне серьезной операции. То же – и в отношении  пожилых людей, когда они заметно слабеют».

 

1516

«Только священники (епископы и пресвитеры) могут совершать это таинство. Долг пастырей – объяснять  верующим благотворность этого таинства.(…)».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий