Што хрысціянін павінен і чаго не павінен рабіць на вакацыях

Калі рэдакцыя “Дыялогу” прапанавала мне гэтую тэму, набраўся клопату. Ясна, што повад зразумелы: наблізіўся вакацыйна-адпускны перыяд. Для многіх з нас гэта аказія адарвацца ад штодзённай манатоннасці жыцця, звязанай з рэгулярным наведваннем школы, інстытуту ці месца працы. Тыя самыя  заняткі ў той самы час. Гэта можа прытаміць. А тут раптоўны выбух вясны, цяжка “адолець” зелле ў агародзе, на газонах.  Нарэшце, удар хвалі доўгачаканага цяпла. Кароткія шорты, цёмныя акуляры, паветраныя сукенкі, шлапакі і басаножкі. На тратуарах гарадоў, як жукі, жоўтыя бочкі з халодным хлебным квасам.  Лета.  Нарэшце!

 

 

У дзяцей канікулы. Дарослыя імкнуцца забяспечыць сабе водпуск, каб хоць трохі адпачыць. Горш, калі водпуск трэба выкарыстаць на рамонт кватэры або на іншыя неабходныя працы. Але гэта жыццё.

Цяжка мне адказаць на пытанне, якое вынесена ў загаловак: што хрысціянін павінен і чаго не павінен рабіць на вакацыях. Пэўна,  тое самае, што павінен і чаго не павінен рабіць  на працы, у школе, у касцёле і дома. Тут хіба дакранёмся да сутнасці справы. Калі чалавек ёсць асоба, то нікім  іншым не будзе ён на працы, нікім іншым і на вакацыях.  Калі чалавек ёсць асоба, то не  “святы” ён у касцёле, і не хам з нецэнзурным  языком дома. Канечне, праблема тут заключаецца ў  тым, што многа людзей, якія ходзяць да касцёла, па-за яго сценамі паводзяць сябе спосабам, які  не мае нічога агульнага з правіламі хрысціянскай веры. Гэта свайго роду духоўная шызафрэнія. У касцёле мы пабожныя (такую надзяваем маску), на працы  патрафляем  красці  і  ашукваць, у “сваім” акружэнні карыстаемся  языком вульгарным, нават пры дзецях (быццам святар не чуў!). Такі чалавек бедны. Выдаецца, што такіх людзей, аднак, многа. Напэўна, добры псіхолаг мог бы дапамагчы такому “духоўнаму шызафрэніку” разабрацца, дзе ён сапраўдны, дзе ёсць сабою, у якіх сітуацыях. Аднак гэтыя хворыя людзі ў цэлым не маюць патрэбы што-небудзь змяняць. Ім добра і так, як ёсць.

Што хрысціянін павінен? Павінен заўсёды памятаць: хто ён, куды ідзе і што чакае яго Суд  Божы, дзе ён адкажа за ўсе свае словы і ўчынкі. Вакацыі не з’яўляюцца выключэннем.  Бо некаторыя думаюць, што з’яўляюцца.

Хрысціянін павінен помніць, што з’яўляецца чалавекам. Дзіцём Божым. Пазней – што з’яўляецца чыімсьці сынам, дачкою, мужам, жонкай і г.д.

Чарговым  смутным аспектам нашага жыцця ёсць секулярызацыя, за якою ідзе дазваленне на амаральнасць у дамска-мужчынскіх адносінах.

Нядаўна сядзеў у складзе журы фестывалю народных песень нашага і суседніх раёнаў. Здзівіла мяне: колькі існуе народных песень пра амаральныя паво-дзіны: якойсьці дзяўчыне, як “памятка” пра салдата, засталося дзіця; а то кум ходзіць да кумы з салам (але не пра сала там рэч), а то маладая жонка сустракаецца са сваім каханкам у судзе і г.д. Як гэта стасуецца з навукаю Касцёла і Евангеллем? Ніяк.

Можа хто помніць, у свой час вельмі папулярную песенку Трафімава “Горад Сочы”.

Западаючая ў вуха мелодыя. Першае, што запомніў з яе, – гэта рэфрэн:

 

А ты стоишь на берегу в синем платье,

Пейзажа краше не могу пожелать я.

И, распахнув  свои шальные объятья,

Ласкает нас  морской прибой-бой-бой.

А впереди еще три дня  и три ночи,

И шашлычок под коньячок – вкусно очень.

И я готов расцеловать город Сочи

За то, что свел меня с тобой.

 

Падумаў  адразу, што гэта такая песенка пра любоў дваіх людзей, якія пазнаёміліся ў Сочы.

Мінула  многа  часу, пакуль дайшло да мяне, аб чым сапраўды гэтая песенка:

 

У тебя далеко дом и семья,

И меня с курорта ждут сыновья.

Так что в этой бесшабашной любви

Между нами получилась ничья.

 

І ўсё адразу становіцца ясна. Гэта рэклама і  пахвала чужаложства. Такая «схема» спрабуе прадставіць нам гэта  як  нешта нармальнае. Нават быў такі серыял  пад  назвай  “Курортны раман”.

Такое няшчасце  (муж здрадзіў сваёй жонцы ў час летняга адпачынку) сустрэла  галоўную гераіню светлай, зрэшты,  камедыі “Любовь и голуби”. У тым выпадку каханка мужа не пазбегла пакарання з рук  яго  законнай  жонкі.

Калі хто на вакацыях забудзе, што з’яўляецца чалавекам – дзіцём Божым, то пэўна не дарос  да той годнасці, а толькі рабіў выгляд.

Падобна так ёсць і з сужэнцамі. Калі вакацыйны выезд становіцца прычынай амнэзіі (чалавек забываецца, хто ён, адкуль паходзіць; забываецца, што мае жонку/мужа, дзяцей), то застаецца толькі два выйсця: лячэнне, катэгарычны адказ ад такіх выездаў. У  супрацьлеглым выпадку гэта пагражае трагедыяй. Такі чалавек можа забыцца, куды павінен вяртацца. Фізічна, а што яшчэ горай – духоўна. Сустракаем такіх людзей штодня. Людзі, якія забыліся, загубіліся і адыйшлі далёка. Так далёка, як сын марнатраўны.  Не ўсе маюць, аднак, адвагу таго марнатраўнага сына, каб зразумець сваё рэальнае становішча і зрабіць намаганні вярнуцца назад, намаганні прызнаць свае памылкі, намаганні перамяніць жыццё. Каб гэтага дабіцца, трэба сабе прыпомніць, усвядоміць нанова, хто мы і куды ідзём.

Некалькі гадоў таму, пасля перанесенай аперацыі на пазваночнік, трапіў  у адзін з папулярнейшых беларускіх санаторыяў. Хутка заўважыў, што большасць пацыентаў  была зацікаўлена чымсьці  іншым, а не лячэннем.  Большасць з іх  выглядала цалкам здаровымі  і прагнучымі новых уражанняў. Панавала там паўсюдная амнезія: людзі забываліся, што маюць сужэнцаў…

Вечарамі наогул слаба напамінала гэта  санаторый. Зусім іншая ўстанова.

Аднак вернемся да нармальных вакацый.

Памятаю, якім было маё здзіўленне, што людзі, якія жывуць у нашай ваколіцы (Белавежская пушча), Пушчы практычна не ведаюць. Арыентуюцца лепей у Турцыі або Егіпце. Старая пасловіца гаворыць: “Чужое хваліце, свайго не ведаеце…”.

Згодна з  гэтай мудрасцю, імкнуся, у меру магчымасцей, пазнаць усе цікавыя мясціны  на Беларусі. Рэкамендую як выезды сямейныя або толькі муж з жонкаю, без дзяцей: Браслаўскія азёры, Аўгустоўскі канал, Гродна і ваколіцы, замак у Лідзе і ваколіцы (пра Мір, Нясвіж і Белавежскую пушчу нават не ўспамінаю!), Віцебшчына з яе касцёламі, Магілёў, Мозыр, Гомель, Пінск, Брэст (з Ружанамі і Косавам) і г.д.

Можна выбрацца таксама на байдарках па Нёману або Шчары. Альбо адведаць  Прыпецкі  Нацыянальны Парк  і мястэчка Тураў.

Танна, блізка і цудоўна!!! Хочацца праслаўляць Бога і  дзякаваць  за прыгожае тварэнне. Не дзесьці ў Дамінікане, але ў Палесскай Амазонцы над Прыпеццю.

 

Дастаткова  мець ідэю і жаданне.

Добрага вам адпачынку!   

 

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

Свойства Народа Божия

 

782

«Народ Божий обладает свойствами, которые четко отличают его от всех в истории религиозных, этнических, политических или культурных группировок:

– Он есть Народ Божий: Бог же Сам не принадлежит  никакому народу. Но Он приобрел Себе Народ из тех, кто ранее не был народом: «род избранный, царственное священство, народ святой» (1 Петр 2,9).

«Состояние этого Народа.– достоинство и свобода сынов Божиих: в их  сердцах  Дух  Святой  обитает, как в храме».

– Он имеет законом новую заповедь: любить, как Христос возлюбил нас».Это «новый» закон  Духа Святого (Рим 8,2;  Гал 5,25).

– Его миссия. – быть солью земли и светом мира. Он  «является для всего рода человеческого крепчайшим зародышем единства, надежды и спасения».

– Наконец, его назначение – «Царство Божие, начатое Самим Богом на земле, которое должно все более расширяться до тех пор, пока в конце времен будет завершено Самим  Богом».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий