Адвэнт у Каталіцкім Касцёле – гэта час чакання прыйсця Хрыстуса і час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. Некаторыя называюць яго “малым постам” у адрозненне ад Вялікага Посту, які папярэднічае Ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Чатырохтыднёвы Адвэнт – гэта час радаснага чакання прыйсця Пана, у якім сабралася многа традыцый і сімвалаў, дзе на першае месца выходзіць сімволіка святла, выражаная ў розных формах.
Адвэнтавы вянок
Адвэнтавы вянок – дэкарацыйны элемент, але мае адначасова таксама і глыбокую сімволіку, з’яўляецца знакам надыходзячых Свят Божага Нараджэння. У касцёлах ён вешаецца на відным месцы або размяшчаецца каля падножжа алтара, а ў дамах – кладзецца на стол, вешаецца пад столлю або на сцяне.
Звычай падрыхтоўкі адвэнтавых вянкоў нарадзіўся ў Германіі. Распаўсюджвацца ў іншых краінах пачаў пасля I Сусветнай вайны.Першы вянок зрабіў у Гамбургу евангельскі пастар Ёган Хінрыч Вічэрн, які кіраваў прытулкам для сірот. Каб унесці асаблівы настрой да святліцы, у якой збіраліся яны на малітвы, зрабіў драўляны вянок дыяметрам два метры. Змясціў на ім 24 свечкі, якія сімвалізавалі чарговыя дні Адвэнту. Кожны дзень збіраліся вакол вянка на супольных малітвах і запальвалі чарговую свечку.
Сёння на вянку змяшчаецца 4 свечкі, якія азначаюць 4 нядзелі Адвэнту. Свечкі запальваюцца па чарзе ў кожную нядзелю, паказваючы, што час ідзе і скарачаецца чаканне на Нараджэнне Езуса Хрыста. Свечкі сімвалізуюць святло і цяпло. З запальваннем кожнай чарговай робіцца святлей, што таксама нагадвае набліжэнне Езуса Хрыста – “Святла праўдзівага, якое асвятляе кожнага чалавека” (пар. Ян 1,9).
Кожная свечка мае і сваё значэнне: першая – гэта Свечка Надзеі (сімвалізуе прарокаў, якія прадказалі прыйсце Месіі), другая – Свечка Спакою, трэцяя – Свечка Радасці і чацвёртая – Свечка Любові. Найчасцей ужываюцца свечкі чырвонага колеру, якія сімвалізуюць жыццёвую сілу.
Сімволіка вянка шматслаёвая і багатая па зместу. Круглая форма вянка з’яўляецца сімвалам бясконцасці, вечнасці Бога і знакам перамогі Хрыстуса. Вечназялёныя галінкі ігольчатага дрэўца (ёлкі, сасны, піхты) становяцца сімвалам жыцця і супольнасці.
Першыя традыцыі перажывання Адвэнту датуюцца IV ст. У Каталіцкім Касцёле падкрэсліваецца, што Адвэнт павінен быць чаканнем, поўным радасці, аднак, нягледзячы на гэтую радасць, павінен суправаджацца аскетызмам. Бо гэта ёсць час пакутны, таму і шаты літургічныя маюць фіялетавы колер.
Святло адыгрывае незвычайна вялікую ролю ў хрысціянскай сімволіцы. Дастаткова звярнуцца да пралогу Евангелля паводле Св. Яна, каб пераканацца, што прыйсце на свет Езуса Хрыстуса як Слова Ўцелаўлёнага сталася момантам перамогі цемры смерці і прыйсця да святла, якога цемра не можа агарнуць ніякім чынам (пар. Ян 1,5).
Рараты
Адвэнт з’яўляецца таксама часам, з якім звязаны асаблівыя традыцыі. Найважнейшая з іх – Рараты. Рараты – гэта спецыяльная святая Імша, якая цэлебруецца ў гонар Марыі. З’яўляецца своеасаблівым успамінам моманту звеставання, калі арханёл Габрыэль абвясціў Марыі, што стане яна Маці Сына Божага, і яна выразіла на тое згоду.
Назва “Рараты” паходзіць з кнігі Ісаі (Іс 45,8), так гучаць і першыя словы песні, якой пачынаецца кожная адвэнтавая імша – “Rorate caeli desuper” — “Spusccie rose, niebiosa”. Варта дадаць, што раратняя святая Імша цэлебруецца кожны дзень на працягу Адвэнту і, згодна з традыцыяй, цэлебруецца раніцай. Паводле гістарычных крыніц, рараты адбываліся ўжо ў XIII cт., і ўдзельнічалі ў іх прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва, таксама каралі і каралевы.
Падчас раратняй святой Імшы запальваецца спецыяльная свечка, якая называецца рараткай. Яна сімвалізуе Найсвяцейшую Панну Марыю і апаясваецца галубою або белаю лентаю, што ў сваю чаргу азначае беззаганнае зачацце Марыі. У касцёле яна змешчана пры галоўным алтары або пры алтары Маці Божай.
Адвэнтавыя лямпы
Многія з нас, будучы дзецьмі, на Рараты ўставалі рана і ішлі да касцёла, трымаючы ў руках старанна і ўласнаручна выкананыя лямпы. Найчасцей на іх сценках знайходзіліся біблійныя сцэнкі, асабліва звязаныя з Божым Нараджэннем, а ўсярэдзіне знайходзілася свечка. Сёння найчасцей, з поглядаў практычных, ужываюцца лямпы на батарэйках. Гэтая частка святкавання Адвэнту асабліва блізкая наймаладзейшым, якія многа часу прысвячаюць прыгатаванню сваіх лямпаў. Які генезіс гэтай традыцыі? Святло становіцца вельмі важным сімвалам у хрысціянстве. Служыць яно не толькі, каб разагнаць цемру, якая звычайна суправаджае Рараты ў ранні час, але сімвалізуе таксама радасць.
Перадусім, аднак, святло сімвалізуе самога Хрыстуса, Які казаў пра Сябе: “Я – святло свету” (Ян 8, 12). Спадарожнічае яно аднолькава хрыс-ціянам у найважнейшыя моманты іх жыцця.
Бэтлеемскае святло спакою
Бэтлеемскае святло спакою першы раз было арганізавана ў 1986 годзе ў г. Лінз, у Аўстрыі, як частка дабрачынных спраў падчас Свят Божага Нараджэння. Акцыя насіла назву “Святло ў цемры” і была разрэкламавана праз Аўстрыйскае радыё і тэлебачанне. Годам пазней патранат над акцыяй узялі аўстрыйскія скаўты. З таго часу ўдзел у ёй прымаюць скаўты з усёй Еўропы. Штогод святло з Бэтлеема прывозіцца ў Вену, у катэдру, дзе перадаецца скаўтам з суседніх краін, а затым эстафетай трапляе ў самыя далёкія куточкі кантыненту. У апошнія дні Адвэнту дасягае нашых касцёлаў, адкуль верныя з вялікай радасцю, пабожнасцю і ўзрушэннем забіраюць і нясуць у свае дамы, каб Езус Хрыстус – Святло Сапраўднае – прыносіў спакой і радасць кожнаму чалавеку добрай волі.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Приготовления
522
«Пришествие Сына Божия на землю – событие столь необъятное, что Бог постановил подготовлять Его на протяжении веков. Обряды и жертвоприношения, образы и символы «первого завета» (Евр 9,15) – Он все устремляет ко Христу; Он возвещает Его устами пророков, сменяющих друг друга в Израиле. Вдобавок Он пробуждает и в сердцах язычников неясное ожидание этого пришествия».
524
«Совершая ежегодно литургию Адвента, Церковь возобновляет это ожидание Мессии: приобщаясь к долгому подготовлению первого Пришествия Спасителя, верующие обновляют пламенное желание Его второго Пришествия. Празднуя рождение и мученическую кончину Предтечи, Церковь присоединяется к его желанию: «Ему должно расти, а мне умаляться» (Ин 3, 30)».