Спявай, прырода, або Май духоўны

“Май духоўны” – назва кнігі Вольфганга Сайдла (1549 г.), у якой упершыню афіцыяльна май быў названы “месяцам Марыі”. Было гэта своеасаблівым “адказам” на тэзісы Рэфармацыі.

 

Канечне, культ Найсвяцейшай Панны ў маі быў вядомы намнога раней. Іспанскі кароль Альфонс Х Мудры (1221 – 1284) быў вялікім песняром Марыі. Ён – аўтар  каля 450 рэлігійных песень на хвалу Маці Божай (Cantigas de Santa Maria), змешчаных у чатырох зборніках. У адным са сваіх  вершаў “Няхай прыйдзе добры май” піша пра благаслаўленні гэтага месяца. Заахвочваў верных, каб збіраліся  на вечаровыя малітвы перад фігурамі  Божай Маці.

Распаўсюджальнікамі маёвых набажэнстваў у Еўропе былі айцы-езуіты.  Можна назваць  а. Ансалані і Музарэлі. Апошні  выдаў у 1787 годзе брашуру, скіраваную да  іспанскіх біскупаў і, нягледзячы на спыненне дзейнасці супольнасці  езуітаў, целебраваў маёвае набажэнства  ў касцёле Іль-Джэзу ў Рыме. Айцец Музарэлі саслужыў Папе  Піо VII на каранацыі  Напалеона Банапарта ў Парыжы. Там таксама распаўсюджваў “маёўкі”. А Папа Піо  надзяліў набажэнства спецыяльнымі адпустамі. У 1859 г. Піо IX зацвердзіў існуючую па сённяшні дзень форму маёвага набажэнства, у склад якой увайшлі Ларэтанская літанія, кароткая навука  (сёння тут можа быць чытанне) і ўрачыстае благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Ларэтанская літанія з’явілася праўдападобна каля XII ст. ва Францыі.  Сабраныя  воклічы, якія праслаўлялі Панну Марыю, зацвердзіў 11 чэрвеня 1587 г. Папа Сікст V. Сваёю назваю літанія абавязана іспанскай мясцовасці Ларэтта, дзе маёвае набажэнства (“маёўка”) была незвычайна распаўсюджана.  Слова гэтае папулярнае таксама і ў нашыя часы.  Канечне, яго значэнне моцна адрозніваецца ад  першаснага. Сёння пад “маёўкай”, на жаль, разумеем  выезд у лес, на  лона прыроды, злучаны  з грылем, шашлыкамі, півам або іншым алкаголем.  Гэта  асацыіруецца  сёння з агульнаю забаваю ў  змешанай кампаніі.

Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Уся прырода (фаўна і флора) абуджаецца ў гэты час да жыцця. Не без значэння прысутнічае тут  флора.  Флора была рымскай багіняй кветак, увасабленнем жыццядайнай сілы, дзякуючы якой расцвітае прырода. “У гонар яе адбываліся флораліі, якія прыпадалі на перыяд з 28 красавіка па 3 мая, падчас якіх  людзі ўпрыгожвалі сябе кветкамі, а ў цырку адбываліся ігры. У тым свяце прымалі ўдзел курцізаны”, – чытаем у Вікіпедыі. Напэўна, і па гэтай прычыне набажэнства да Маці Божай  распаўсюджвалася ў маі (май духоўны) як супрацьлегласць  культу Флоры, які наогул разумеўся пад культам жыццёвай сілы (май цялесны).  

Для людзей майго веку (і звязаных з Касцёлам) слова “маёўка” заўсёды адзначала і будзе адзначаць  маёвае набажэнства.

Ніхто не мае сумнення ў тым, што май з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых месяцаў, калі ўся прырода расцвітае. За ўсю гэтую прыгажосць усхваляем Бога  праз Яго найпрыгажэйшую кветку – Ружу Духоўную, Марыю. Уся прырода нам у гэтым дапамагае: “Палі ўпрыгожаныя, горы і даліны зялёныя, гайкі цяністыя, крыніцы і ручаі звілістыя”.

Дастаткова зрабіць сабе ў маі паездку  ў Белавежскую пушчу. Цяжка не заўважыць і цяжка не пачуць… “І што чуе, і што жыве, – няхай з намі славіць Марыю”. Цяжка не ўразіцца ад усяе гэтай прыгажосці і не славіць  Бога і Яго Маці.

Для чаго нашы бабулі вучылі літаніі на памяць?

Гэта вельмі разважна. Ведалі пра гэта веруючыя габрэі (габрэяў лічылі самай мудрай нацыяй). Вызнаўцы веры Майсея вучылі цэлыя фрагменты  Торы і псалмы на памяць, каб, калі здарыцца такая спешная патрэба, маглі звярнуцца да Бога словамі адпаведнага псальма. А ў  выпадку небяспекі, як вядома, не заўсёды ёсць час і не заўсёды ёсць магчымасць звярнуцца да Псалтыра. Лагічна.

Адным з выкладчыкаў у нашай семінарыі быў “даваенны” святар, які на старасці гадоў пачаў гвалтоўна траціць зрок. Калі аслеп, цэлебраваў святую Імшу на памяць. Памятаю гэта дакладна, бо пры такіх Імшах неаднакратна служыў.

Вельмі важна вучыць  малітвы на памяць. Менавіта так паступалі нашы бабулі.  У нашыя часы людзі не загружаюць сваю памяць нават важнымі справамі.  Вераць у памяць камп’ютараў, тэлефонаў і неабмежаваныя магчымасці інтэрнэту. Нібы маем рацыю – навошта вучыць на памяць малітвы, вершы ці песні, калі нават найстарэйшыя творы  знойдзеш у інтэрнэце? Быццам бы так.  Але не выдаецца гэта мудрым і разважным, аб чым ведалі габрэі. Сапраўды, што будзе, калі раптоўна апынішся ў цяжкай сітуацыі, а інтэрнэт… знікне. 

Прыпамінаю сітуацыю, калі наведваў паўночную частку Беларусі і навігатар перастаў працаваць. Інтэрнэт быў выключаны ці заблакіраваны на працягу некалькі дзён, а я ў не знаёмых мне мясцінах далёка ад дому… На  шчасце, заўсёды пры мне мапа папяровая. Гэта мяне ўратавала.

І няма нічога добрага ў тым, калі жарт  пра ксяндза, які спавядаўся па прычыне, што не адмовіў малітвы вячэрнія “бо не было сувязі“, становіцца не жартам, а звычайнай штодзённасцю (усё радзей можна ўбачыць ксяндза з брэвіярыем, а часцей – з тэлефонам).

З завучваннем на памяць літаніі ёсць яшчэ адна справа. Каб штосьці вывучыць на памяць, трэба часта паўтараць. Колькі разоў тая маладая дзяўчына павінна была прачытаць Ларэтанскую літанію, каб, стаўшы бабуляй, дэкламіраваць яе на памяць…

Для мяне маёвыя набажэнствы –  вельмі прыгожая традыцыя… Калі ў маладосці праязджаў майскімі вечарамі па невялікіх мясцовасцях, дзе не было касцёлаў, то абавязкова  сустракаў групы  людзей пад крыжам або каля каплічкі, дэкарыраванай свежымі кветкамі. Тыя людзі праводзілі маёвае набажэнства.  Бывала, што, калі вёска моцна працяглая, то адна група была на адным яе канцы, а другая – на другім.

На тэрыторыях былога Савецкага Саюза такія маёўкі былі не толькі  прыгожай традыцыяй, але перш за ўсё выразам і пераказам веры. У часы, калі касцёлы былі зачыненыя,  святары арыштаваныя і рэпрэсіраваныя, у часы, калі  звычайная кніжачка да набажэнства  была чымсьці недазволеным, – добра, што былі бабулі, якія  ведалі на  памяць літаніі, іншыя малітвы і песні. Гэта яны выконвалі ролю духоўных правадыроў, таму маюць  неацэнныя заслугі ў перадачы веры.

Сёння, калі многа гаворыцца пра  сацыяльную (санітарную) дыстанцыю, давайце не забывацца пра  маёвыя сустрэчы пад нашымі крыжамі (канечне, захоўваючы агучаныя нормы). Каб сацыяльная дыстанцыя не павялічыла  нашу дыстанцыю да Пана Бога, Яго Маці і нашай традыцыі.  

 

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Призвание мирян

 

 

899

«Инициатива мирян-христиан  особенно необходима, когда  речь идет о том,  чтобы открыть,  изобрести средства, которые смогут пронизать общественную, политическую, экономическую  действительность согласно требованиям вероучения и христианской жизни. Эта инициатива  – нормальный элемент церковной жизни».

 

900

«Как всем верующим, мирянам в силу крещения и миропомазания поручено Богом апостольство, поэтому они обязаны и имеют право, индивидуально или собравшись в объединения, работать ради того, чтобы Божия Весть спасения была познана и принята всеми людьми и всей землею. Эта обязанность еще более насущна, когда ни от кого другого, кроме как от них, люди не могут услышать Благую  Весть и узнать Христа. В церковных общинах их деятельность  так необходима, что без нее апостольство пастырей чаще всего не может быть вполне результативным».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий