Свята Ўзвышэння Крыжа

14 верасня Касцёл адзначае свята Ўзвышэння Святога Крыжа. Звязана яно са знаходжаннем дрэва Крыжа, на якім памёр Езус Хрыстус,  і выражае яго глыбокі сэнс ў жыцці хрысціяніна.

Гісторыя свята звязана з фактам знаходжання Крыжа Св.Хэленай на пачатку IV ст. і асвячэннем у яго гонар базылікі ў Ерузалеме ў 335 г. Знак крыжа быў прысутны ў хрысціянстве ад смерці Езуса. На пачатку Касцёл неаднойчы прымаў формы якара або трызубца. Як прадмет культу развіўся і набыў значнасць пасля 313 года. Менавіта ў тым годзе, паводле звестак, імператар Канстанцін Вялікі, перад бітвай з узурпатарам Максенцыем убачыў на фоне сонца знак крыжа і словы:  “У  тым знаку пераможаш”.

Да VI ст. на крыжы не змяшчалі постаць Хрыстуса. Пазней таксама не прадстаўлялі Езуса як замучанага, але – ухвалёнага: як караля з дыядэмай замест цярнёвай кароны на галаве або як арцыкаплана, або як Добрага Пастыра. У XII ст. з’яўляецца матыў цярпення. Ад таго часу аж па сённяшні дзеньу лацінскім Касцёле звычайна ўжываецца крыж гатычны, страсны, які ўказвае на муку і смерць Хрыстуса як на цану збаўлення.

Ад часоў Канстанціна, калі хрысціяне атрымалі свабоду вызнання сваёй веры, крыж стаў знакам распазнавання самых хрысціян. З таго часу крыж пачаў  часта  ўжывацца ў літургіі і асвячаць усё хрысціянскае  жыццё: пачынаць і  заканчваць малітву, дзень  і  кожнае  важнейшае  дзеянне, асвячаць прасторы  і  ўжывацца  пры  ўсялякіх  благаслаўленнях. Айцы Касцёла падкрэслівалі, што крыж з’яўляецца сімвалам,  у  якім  абагульняюцца найважнейшыя праўды  веры  хрысціянскай. Св. Ян  Дамаскін  пісаў: “Крыж  Пана  нашага  Езуса  Хрыстуса, а не што іншае, перамог смерць, згладзіў грахі  праайцоў, перамог пекла, дараваў нам змёртвыхпаўстанне, удзяліў сілы для ўзнясення над часовасцю і над самой смерцю, падрыхтаваў паварот да даўняга шчасця, адчыніў брамы раю, умясціў нашую натуру па правую руку Бога, учыніў  нас  Яго  дзецьмі і спадчыннікамі”.

Знак  крыжа распачынае і  заканчвае малітву хрысціяніна. У літургіі з’яўляецца жэстам благаслаўлення. Крыж  на  шыі чалавека, у памяшканні, на працы, устаноўлены  на  шчытах  святыняў, таксама жылых дамоў, напамінае верным аб іх пакліканні. Яго значэнне становіцца школай жыцця для хрысціян, якія бачаць у ім апошнюю перамогу дабра над злом.

Калі ў 70-м годзе Ерузалем заваявалі і разбурылі  рымляне, распачаўся вялікі пераслед рэлігіі Хрыстуса, які трываў каля 300 гадоў. Толькі пасля спынення тых пераследванняў маці рымскага імператара  Канстанціна, Св. Хэлена, заклікала шукаць крыж, на якім памёр Пан Езус.

Пасля  доўгіх  пошукаў крыж быў знойдзены. Адносна даты таго здарэння гісторыкі не могуць прыйсці да адзінага погляду. Найчасцей указваецца год 320, 326 або 330, затое дзень –13 або 14 верасня – называюць усе крыніцы. У сувязі з гэтай падзеяй у Ерузалеме, на Галгоце пабудаваны дзве базылікі: Мучанікаў (Martyrium) і Змёртвыхпаўстання (Anastasis).Першая  базыліка  была  называна таксама  і  Базылікай  Крыжа. 13 верасня 335 года адбылося ўрачыстае  асвячэнне і абедзве базылікі былі перададзеныя  мясцоваму біскупу. У памяць аб гэтым 13 верасня  штогод  пачалі праводзіць урачыстасць Узвышэння  Святога  Крыжа. Пазней свята было перанесена на 14 верасня, таму што на гэты дзень выпадае гадавіна выстаўлення  рэліквіі  Крыжа  для  публічнага агляду, а  найважнейшае – то першая  адарацыя Крыжа, якая  адбылася на наступны дзень пасля пасвячэння  базылік. Свята ўведзена было адразу для тых  касцёлаў, якія трымалі рэліквіі Крыжа, потым – для  ўсяго  Паўсюднага Касцёла.

У 614  г.на Святую Зямлю напалі персы на чале з  Хозровам.  Зруйнавалі ўсе касцёлы, таксама і касцёл Гробу  Гасподняга, а дазнаўшыся, якую вялікую пашану  мае  Крыж  Пана Езуса, забралі яго з сабою. Весь  свет маліўся за тое, каб знайшоўся Святы Крыж. Пасля перамогі, якую імператар Іраклій атрымаў над Хозровам, мірны  дагавор  прымусіў  персаў аддаць святую  рэліквію (628 г.)

У Крыжы Езуса Касцёл заўсёды бачыў алтар, на якім Сын Божы збавіў свет.

Таму кожная яго частка, так моцна палітая Яго Найсвяцейшай  Крывёю, заўсёды  была ў абсалютнай пашане. Не  ідзе  тут  мова  аб  аўтэнтычнасці рэліквій, але аб самым факце, які  напамінае  Крыж Хрыстуса і вялікую справу, якая на ім звяршылася для дабра роду  людскога.

Аб  укрыжаванні  Пана  Езуса пішуць  усе евангелісты, вельмі  канкрэтна  падаючы  акалічнасці  здарэння. Паводле сведчанняў евангелістаў, Пан Езус быў укрыжаваны  каля 12-й  гадзіны, а  сканаў – каля 15. Яго пахаванне адбылося каля 17-й гадзіны.

Кара ўкрыжавання габрэям была вядомая, хаця правам  Майсея  не  была  прадугледжана. Аляксандр Яней  (103-76 перад нараджэннем Езуса Хрыста) выкарыстаў  яе  для  пакарання фарысеяў, якія ўзбунтаваліся  супраць  яго.  Такую  кару  прымянялі паўсюдна  фінікійцы,  карфагеняне, персы і рымляне. Апошнія не прымянялі, аднак, яе ў адносінах да рымлянаў. Гэтая кара была прызнана моцна ганебнай і жорсткай. З  асуджанага  здзіралі  адзенне, кідалі яго на землю, расцягалі яму рукі і ногі, прыбіваючы іх да крыжа. Асуджаны канаў ад непрытомнасці і гарачкі, задыхаўся. Што  яшчэ  горш,  над павешаным зляталася  многа  камароў, а бывала, што канаючага разрывалі сцярвятнікі. Крыж звычайна меў нешта падобнае  на  літару Т (tau). Смерць на крыжы мела ўсе  прызнакі ганьбы, таму імператар Канстанцін Вялікі  адмяніў  смяротнае  пакаранне праз укрыжаванне (316 г.).

Найбольшую частку дрэва Святога Крыжа захоўвае  цяпер  касцёл  Св. Гудулы ў Бруселі. Базыліка Св. Пятра ў Рыме захоўвае частку рэліквіі, якую візантыйскія  імператары насілі на грудзях падчас найбольшых  урачыстасцей. Сярод  скарбаў  Парыжскай  катэдры ёсць частка Святога Крыжа, якую падарыла польская каралева Анна Гонзага,  атрымаўшы яе ад караля Яна Казіміра.

Для  ўшанавання  Святога Крыжа пабудавана мноства  касцёлаў. У  Польшчы, напрыклад, іх болей за 100.  Існуе  таксама некалькі  законных  супольнасцей – мужчынскіх і жаночых – пад назвай Святога Крыжа. Сярод іх найболей шматлікая – Ордэн Св. Крыжа, заснаваны ў 1837 г. і зацверджаны ў Рыме ў 1855-м.

 Крыжу  Хрыстуса  пакланяемся, чынячы знак крыжа. Спачатку  рабілі  яго над прадметамі, крэслячы далонню. Ён быў вызнаннем веры, захоўваў ад няшчасцяў, суправаджаў  Божае  благаслаўленне. Звычай гэты ідзе ад першых вякоў хрысціянства. Ён быў  трактаваны  як  каталіцкае  крэда, сціслы пераказ найважнейшых  праўдаў  веры. Словамі падкрэслівалася вера ў Тройчы Адзінага Бога, а рухам рукі – нашае  збаўленне  праз  муку  і  смерць  Хрыста. Касцёл захоўвае гэты звычай, калі ў літургіі благаслаўляе сваіх  верных.

 

  а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 Наше участие в жертве Христовой

 

 618

«Крест – это уникальное жертво-приношение Христа, единого «посредника между Богом  и человеками» (1Тим 2,5)». Но в силу того, что Он в Своем воплощенном Божественном Лице «Сам (…) соединился неким образом с каждым человеком», Он «предлагает всем возможность  приобщиться  пасхальной тайне путем, известным только Богу». Он призывает Своих учеников: «…возьми крест свой и следуй за Мною» (Мф 16, 24), ибо Он «пострадал за нас, оставив нам пример, дабы мы шли по следам  Его» (1 Петр 2,21). Он воистину хочет присоединить к Своей  искупительной жертве как раз тех, кто первыми ею искуплен. Это высшим образом совершается в лице Его Матери, более тесно, чем все остальные, включенной в тайну Его искупительного страдания».  


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий