Згодна з літургічным календаром, 5 верасня Касцёл успамінае Святую Маці Тэрэзу з Калькуты (1910-1997). У гісторыю ўвайшла як “маці бедных”. За свой клопат пра бедных, бяздомных, хворых і паміраючых заснавальніца законнай супольнасці і лаўрэатка Нобілеўскай прэміі міру засталася вядомай усяму свету.
Агнес Годжа Бояджыу, трэцяе дзіця ў албанскай сям’і, нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў горадзе Скоп’е, які на той час належаў Асманскай імперыі. На наступны дзень яе ахрысцілі. Дзень свайго хросту лічыла сваім “сапраўдным” днём нараджэння. У дзяцінстве вучыла сербска-харвацкую і албанскую мовы, іграла на мандаліне і ажыццяўляла невялікія тэатральныя пастаноўкі. У сям’і, якая жыла ў дастатку, удзяляць дапамогу патрабуючым было чымсьці агульнапрынятым. Бацька Мікалай, купец і палітык, які засядаў у мясцовых уладах, памёр у 1919 годзе, калі Агнес мела восем гадоў.
У 12-гадовым узросце падчас місіі, якую у Скоп’е праводзілі езуіты, пачула пра ларэтанак, якія працуюць у індыйскім горадзе Бенгалур, і вырашыла, што паедзе туды сястрой-місіянеркай. У 1929 годзе, калі ёй споўнілася 18 гадоў, паехала ў Дублін, дзе знаходзілася сядзіба ірландскай веткі супольнасці школьных сясцёр “Ангельскія панны”. Не ведала, што з-за палітычнай сітуацыі ўжо ніколі не ўбачыць сваёй маці Дранфілы і сястры Агаты, якія пераехалі ў Албанію і абедзве там памерлі ў 1972 годзе.
Праз некалькі месяцаў пасля таго, як пачала жыць у ларэтанак, Агнес была накіравана ў Індыю, у горад Дарджылінг, дзе вучыла англійскую і бенгальскую мовы і распачала навіцыят. Выбрала сабе законнае імя – Марыя Тэрэза ад Дзіцятка Езус. У 1931 годзе прыняла першыя шлюбы законныя і засталася настаўніцай у Калькуце, у школе для дзяўчат з заможных сямей. Вучыла іх геаграфіі, гісторыі, рэлігіі. З 1936 года была кіраўніком школы.
Пералом у жыцці Маці Тэрэзы здарыўся, калі 10 верасня 1946 года, едучы цягніком у Дарджылінг, глянула на крыж і адчула, што Бог прызывае, каб усё пакінула і служыла найбяднейшым у трушчобах. 17 жніўня 1948 года 38-гадовая Тэрэза ўпершыню прыбралася ў вядомае сары. Было яно з белай бавоўны і такое самае, як насілі людзі на вуліцы. Сары аздаблялі тры блакітныя ленты – колер Маці Божай.
Пасля заканчэння кароткага курса першай дапамогі ў сясцёр медыцынскай місіі сястра Тэрэза пераехала ў трушчобы ў Энталі, дзе адразу распачала навучанне бедных дзяцей, а таксама наведвала навакольныя дамы. У хуткім часе адкрыла станцыю для хворых на праказу, таксама хутка знайшла дзяўчат з розных краін для супрацоўніцтва. Разам з імі стварыла Згуртаванне Сясцёр Місіянерак Любові, зацверджаную Папам у 1950 годзе. Сёстры прынялі абавязак жыць у беднасці, чысціні, паслухмянасці і службе “найбяднейшым з бедных ўсім сэрцам і без патрабавання ўзаемнасці”. У 1953 годзе быў заснаваны цяперашні Дом сясцёр-місіянерак у Калькуце.
Бачачы паміраючых на вуліцы людзей, у былым доме для пілігрымаў у раёне Калігат, побач з індуісцкай святыняй Калі, Маці Тэрэза заснавала ў 1954 годзе Дом Чыстага Сэрца для паміраючых, якіх падбірала на вуліцах. Лічыцца, што да сённяшняга часу каля ста тысяч асоб годна адыйшлі з гэтага свету, дзякуючы чулай апецы місіянерак любові. Заснавала таксама Дом Пакінутага Дзіцяці. У цяперашні час у Індыі і за яе межамі ў 50 такіх дамах жывуць 30 тысяч пакінутых дзяцей і сірот.
У 1959 годзе Маці Тэрэза адкрыла ў Калькуце Дом пажылых і цэнтр для пракажоных, а два гады пазней заснавала для іх Сханці Нагар (Горад пакою). Пазней падобныя пляцоўкі пачалі паўставаць у многіх буйных гарадах Індыі, а таксама і іншых краінах. Першы дом за мяжою распачаў сваю дзейнасць у 1965 годзе ў Венесуэле, а ў 1968-м – у Рыме, дзе ў хуткім часе пасля гэтага быў заснаваны цэнтр навіцыяту Кангрэгацыі. Усяго Маці Тэрэза за сваё жыццё (памерла ў 1997 г.) заснавала 594 дамы ў 120 краінах свету.
Летам 1997 г. паехала ў ЗША і ў Ватыкан, дзе апошні раз сустрэлася з Папам Янам Паўлам II. Памерла 5 верасня 1997 года ў Калькуце ва ўзросце 87 гадоў. “Маці Тэрэза быда дарам для Касцёла і свету”, – сказаў Св. Ян Павел II на паведамленне аб яе смерці. Папа Ян Павел II абвясціў Маці Тэрэзу благаслаўлёнай 19 кастрычніка 2003 года. Урачыстасць у Ватыкане сабрала 300 тысяч верных.
У снежні 2015 года Папа Францішак пацвердзіў неабходныя для кананізацыі два цуды па яе заступніцтву і 4 верасня 2016 года абвясціў Маці Тэрэзу Святою. Яе кананізацыя была адною з найбольшых урачыстасцей Юбілейнага Году Міласэрнасці, сабрала на пляцы Святога Пятра сотні тысяч пілігрымаў з усяго свету.
Згуртаванне Сясцёр Місіянерак Любові ёсць адна з найболей дынамічных законных супольнасцей, якія стварыліся ў ХХ стагоддзі. Сёння ў 762 дамах у больш чым 130 краінах свету жывуць болей 5 тысяч сясцёр.
Асаблівая місія місіянерак любові ёсць праца па выратаванню і асвячэнню найбяднейшых з убогіх не толькі ў трушчобах, але таксама ў любым месцы ў свеце. Акрамя трох класічных шлюбаў – беднасці, чысціні і паслухмянасці – сёстры абавязуюцца таксама служыць найбяднейшым з бедных. Рэалізуюць гэтую місію менавіта праз дапамогу хворым, найбяднейшым і бяздомным. Сёстры арганізуюць таксама школы для дзяцей з трушчобаў, пункты медыцынскай дапамогі, дамы для самотных маці, якія выхоўваюць дзяцей, дамы для паміраючых, хоспісы для бяздомных і пакінутых і сталоўкі для іх, таксама дамы для хворых на СНІД.
а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Любовь к бедным
2443
«Бог благословляет тех, кто приходит на помощь бедным, и осуждает тех, кто отворачивается от них: «Просящему у тебя дай, и от хотящего занять у тебя не отвращайся» (Мф 5,42). «Даром получили, даром давайте» (Мф 10,8). Иисус узнает избранников по тому, что они сделали для бедных. Когда «нищим благовествуется» (Мф 11,5), это знак присутствия Христа».
2444
«Любовь Церкви к бедным (…) является частью ее постоянной традиции». Она вдохновляется Евангелием Заповедей Блаженства, нищетой Иисуса и Его вниманием к бедным. Любовь к бедным есть даже одна из причин, по которым мы должны трудиться, «делая доброе своими руками, чтобы было из чего уделять нуждающемуся» (Еф 4,28). Она распространяется не только на бедность материальную, но также и на многочисленные виды бедности культурной и религиозной».