Святкуем Божае Нараджэнне

Гісторыя свят наогул пачалася са з’яўленнем у чалавека паняцця аб часе і асабліва пачала развівацца з усталяваннем каляндара. Пэўны адрэзак часу ў календары, які людзі звязвалі з нейкай значнай падзеяй, традыцыяй ці сакральным вымярэннем, называлі святам, і гэтая падзея аб’ядноўвала пэўную супольнасць людзей з аднолькавай сістэмай каштоўнасцей. Таксама праз святы гэтая сістэма перадавалася з  пакалення ў пакаленне.

 

 

Таксама свята заўсёды асацыіруецца з радасцю. Гэта дзень, калі праца і штодзённыя заняткі саступаюць месца адпачынку і святкаванню падзеі. Таму святы мелі, апрача ўсяго іншага, важную ролю для адпачынку чалавека на працягу года, месяца, тыдня.
Сапраўдныя святы не ўзнікаюць на роўным месцы, яны заўсёды маюць пэўны сэнс, звязаны з рэчаіснасцю, якую яны сабою ўвасабляюць. Таму думаць, што свята – гэта толькі дзень, вольны ад працы, калі мы можам ляжаць на канапе і адпачываць, будзе зусім няправільна.Тое, што мы святкуем, уплывае таксама і на нашае жыццё, на нашую свядомасць.
На жаль, ёсць святы, якія ўзнікалі як падмацаванне пэўнай ідэалогіі, звычайна яны навязваліся “зверху”, ствараліся мэтанакіравана. Заўсёды ў гісторыі чалавецтва існавалі людзі ці рэжымы, якім было важна сфарміраваць свядомасць людскіх масаў як мага больш адпаведна ўласным інтарэсам. Святы праз тое, што матывуюць і аб’ядноўваюць, былі і застаюцца вельмі дзейсным і папулярным сродкам для гэтага. Калі людзі святкавалі, напрыклад, дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, то так ці інакш асацыіравалі сябе з той групай людзей, якая ўзнікла, дзякуючы гэтаму дню, і таму яго так святкуе. Гэта мы назіралі і назіраем на працягу дзесяцігоддзяў.
Часам мэтанакіравана папулярызавалася ідэя святкавання нейкага свята, якое павінна было адцягнуць увагу ад іншага, якое супярэчыла ідэалогіі. На мой  погляд, такім святам можна лічыць Новы год, які па планах савецкай улады павінен быў замяніць Божае Нараджэнне. Вяртаючыся да той думкі, што кожнае свята нешта сімвалізуе, узгадаем, што Новы год – свята, якое азначае канец старога каляндарнага году і пачатак новага. Пачатак году з першага студзеня быў устаноўлены Юліем Цэзарам у 46-м годзе да нараджэння Хрыста. У старажытным Рыме гэты дзень быў прысвечаны Янусу – богу выбару, дзвярэй і пачатку. Божае Нараджэнне скіроўвае нас да падзеі прыходу ў свет Езуса Хрыста. Да падзеі, ад якой і пачынаецца адлік “нашай эры”.
Пры спробе замены Божага Нараджэння Новым годам пэўныя атрыбуты, такія як ялінка, падарункі і іншыя, засталіся, а сутнасць, сэнс свята страчаны. Але з сумам трэба сказаць, што, нават святкуючы Божае Нараджэнне, многія надаюць увагу толькі вонкавым, малазначным элементам. Дзе тут ідэалогія? А вось тут: калі адцягнуць увагу ад Божага Нараджэння, то дзесьці ў падсвядомасці чалавека Бог адыходзіць на другое ці трэцяе месца. Наперад выходзіць забава, вонкавае святкаванне, і вобраз Хрыста паціху заціраецца. Ідэя такой падмены свят    не новая, так было ў гісторыі шмат разоў. Хтосьці можа запытацца, а ці не было так з самім Божым Нараджэннем? Ці не замянілі ім  вядомы культ Непераможнага Сонца ў той жа Рымскай імперыі? Ці не замянялі хрысціяне язычніцкія святы сваімі? Аднак такія сітуацыі – заўсёды пытанне самога існавання чалавека! У такіх сітуацыях кожны разумее, што пры супрацьпастаўленні такіх розных рэчаіснасцей  адна з іх, напэўна, не можа быць праўдзівай. Чалавеку неабходна было выбраць, да якой рэчаіснасці адносіць сябе ён сам. Немагчыма было для хрысціяніна адзначаць свята Адзінага Бога і языч-ніцкія абрады. “Не можаце служыць Богу і мамоне”. Таму адрозненне хрысціянства ад вышэйназваных ідэалогій кардынальнае. Калі там навязвалася думка, устанаўлівалася свята, каб нейкім чынам прыгарнуць да сябе народныя масы, то хрысціянства прапанавала выбар. Не змушаючы нікога, яно паказвала такія моманты, якія мелі глыбокі і сапраўды экзістэнцыяльны сэнс для чалавечай асобы. Божае Нараджэнне, Пасха, Аб’яўленне Пана… Што гэтыя моманты значаць для нас канкрэтна? Проста нагода забавіцца і адпачыць? Ці магчымасць зрабіць крок наперад у нашым духоўным і асабовым развіцці?
Які сэнс мае Новы год? Калі разабрацца, то вельмі неглыбокі. Па сутнасці – гэта даволі ўмоўная дата. У розных частках свету святкуецца ён у розныя дні, няма нейкай агульнай даты для ўсіх народаў. Узгадаем хоць бы кітайскі, іранскі, габрэйскі Новы год. У выпадку з 1-м студзеня  для краін, якія святкуюць Новы  год  у  гэты дзень, дадзенае  свята часцей за ўсё проста добрая нагода для таго, каб забавіцца.
У хрысціянскім разуменні Божае Нараджэнне – гэта знак выканання Божага абяцання аб збаўленні свету. У першую чаргу мы, як хрысціяне, бачым у гэтым моманце бязмерную любоў Бога да нас. Менавіта ў гэтым моманце сам Бог прымае чалавечае цела, асвячаючы яго і непасрэдна пачынаецца справа нашага збаўлення. Мы становімся сведкамі і ўдзельнікамі святкавання, якое далучае нас да асаблівай атмасферы, накіроўвае да ўважлівага разглядання і суджэння саміх сябе ў аспекце таго, што Бог учыніў для нашага збаўлення. Мы ж ведаем, што Бог нічога не рабіў выпадкова і ўсе падзеі свету накіраваў да гэтага – да нашага адкуплення. Так Ён пажадаў нарадзіцца ў канкрэтным годзе, канкрэтнай краіне і нават у канкрэтнай, вядомай нам, стайні. Шматлікія цуды і з’явы спадарожнічалі гэтай падзеі, але сама яна адбылася неверагодна проста і пакорліва. Бог пажадаў так прынізіць сябе, быць блізкім да усіх, нават самых бедных і абяздоленых. З Яго прыйсцем супакой прыйшоў у гэты свет. Супакой Хрыстовы, які даў нам надзею і моцную веру. Для нас гэтае свята, якое перажываем штогод, з’яўляецца знакам гэтай любові Бога да чалавека і момантам задумы, разважання над тым, чым я адказваю на гэтую любоў. Гэтая падзея не адносная, не адна з мноства каляндарных дат, але глыбока інтымная і асабістая. І гэтае свята не пустое! Яно сімвалізуе для нас канкрэтную падзею і канкрэтную Асобу. Асобу, ад узаемаадносінаў з Якой залежыць нашае жыццё. Езус   прыходзіць  не толькі ў гэты свет, але і ў жыццё кожнага з нас. Божае Нараджэнне  нагадвае  нам  аб  нашай  ідэнтычнасці  людзей, якія ідуць у цемры, але якія, аднак, убачылі  святло вялікае.
Такім чынам няма нічога дрэннага ў тым, каб забавіцца на Новы год. Але, параўнаўшы сутнасць яго і сутнасць свята Божага Нараджэння, не павінна ўзнікаць пытанняў, што для мяне важнейшае, да чаго рыхтавацца. Гэта пры ўмове, што я насамрэч хрыс-ціянін, а не толькі лічу сябе ім. Новы год – гэта нядрэнная нагода падвесці вынікі году, які прайшоў, запланаваць штосьці на новы. Гэта нагода адпачыць і пачаць новы этап у жыцці, нагода спаткацца з сябрамі. Але ці значней гэтае свята за Божае Нараджэнне? Ці здольнае яно, калі паразважаць, перавысіць яго? Для мяне не! І, я думаю, што кожны хрысціянін здольны адказаць таксама. Хтосьці  параўнае і скажа сабе, што для яго Новы год – гэта найважнейшае свята, і такое магчыма, але, напэўна,  не ў таго, хто насамрэч з’яўляецца веруючым. Веруючым у Хрыста, Нараджэнне Якога мы адзначаем у гісторыі і ў сваім жыцці!

 

кс. Юрый  ВАРАНКО


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Приготовления

 

522
«Пришествие Сына Божия на землю – событие столь необъятное, что Бог постановил  подготовлять Его на протяжении веков. Обряды и жертвоприношения, образы и символы «первого завета» (Евр 9, 15) – Он все устремляет  ко Христу; Он возвещает Его устами пророков, сменяющих друг друга в Израиле.  Вдобавок Он пробуждает и в сердцах язычников  неясное ожидание этого пришествия».

 

523
«Св. Иоанн Креститель – прямой предтеча Господа, посланный, чтобы приготовить Ему путь. «Пророк Всевышнего» (Лк 1, 76), он –  больше всех пророков и последний из них, с  него начинается  Благая Весть; он приветствует Пришествие Христа, еще будучи во чреве своей матери, и радуется тому, что  он «друг Жениха» (Ин 3, 29), называя Иисуса «Агнец Божий, Который берет на себя грех мира» (Ин 1, 29). Предшествуя Иисусу «в духе и силе Илии» (Лк 1, 17), он свидетельствует о Нем своей проповедью, крещением  покаяния и, наконец,  мученической кончиной».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий