Тры Каралі – першыя місіянеры

6 студзеня Касцёл адзначае Ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, вядомую пад назвай  Тры Каралі.

 

Дзень Трох Каралей з’яўляецца святам Аб’яўлення  Пана  свету,  на  грэчаскай  мове гучыць як Эпіфанія. Адзначаўся гэты дзень ужо з III стагоддзя, на памяць апісанай у Евангеллі Св. Мацвея  даніны  павагі,  якую  Тры  Каралі – Тры Мудрацы з Усходу – аддалі  Дзіцятку Езусу. Першыя  хрысціяне  менавіта  ў  той  дзень  святкавалі Божае  Нараджэнне. Толькі  ў  канцы IV стагоддзя  да  літургіі  Паўсюднага  Касцёла былі дададзены дзве асобныя  ўрачыстасці: Божага Нараджэння – 25 снежня  і Свята Трох Каралей – Аб’яўлення  Пана – 6 студзеня. Яно завяршае цыкл  рэлігійных  урачыстасцей – святочны цыкл  Божага  Нараджэння. Гэта адно з найстарэйшых свят у хрысціянстве.

Паводле Евангелля Св. Мацвея, у перыяд панавання  цара Ірада ў Юдэю, у Бэтлеем – месца  нараджэння  Езуса – прыбылі з Усходу мудрацы (тры каралі), паколькі прарокі  распавялі, што нарадзіўся цар юдэйскі.  Знайшлі Езуса ў стаенцы, аддалі  яму паклон і злажылі дары. Каспер  ахвяраваў кадзіла – сімвал боскасці, Мельхіёр – золата, сімвал  царскай улады, а Бальтазар – міра,  аб’яўленне мучаніцкай смерці Хрыстуса.

Мудрацоў, ці магаў з Усходу ў Сярэднявечча пачалі называць трыма каралямі, і гэтая назва трывае па дзень сённяшні. Іх імёны з’явіліся толькі  ў  VIII  стагоддзі, а з XII стагоддзя Каспера, Мельхіёра  і  Бальтазара  прызналі прадстаўнікамі  Еўропы,  Азіі  і  Афрыкі.

З  Урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай  асвячэння  крэйды, кадзіла і вады. Асвечанай  крэйдай  пішацца  на  дзвярах  памяшкання К+М+В, і гэта актуальна на весь год.  Гэтыя літары  інтэрпрэтуюцца як ініцыялы трох каралей. У Сярэднявечча гэта разумелася інакш. С+М+В выражала  благаслаўленне:  «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» (Christus mansionem  benedicat).

Хрыстус ёсць Святлом, якое асвятляе душу кожнага чалавека і вядзе кожнага да збаўлення.

Разважаючы над гісторыяй паклону трох магаў, трэба ведаць, што магія, як у часы Езуса, так  і  сёння,  не  раўняецца  мудрасці  Бога. Магія – вымысел  людскі,  найбольш  аддалены  ад Бога, знаходзіцца пад уладаю сіл зла і ім падпарадкоўваецца. Гісторыя мудрацоў вучыць нас, што Бог  прагне дакрануцца да кожнага чалавека. Магам здалося, што, знаходзячыся на баку зла,  яны  патрафілі  распазнаць  знак  і прыйсці да  Хрыстуса,  бо Ён прыйшоў да ўсіх, таксама і да  тых, якія найбольш аддаленыя ад Бога. Аднак, калі прыгледзімся да іх паставы, заўважым перамену  сэрца.  Як  пісаў  Св. Ігнацы з Антыёхіі: “У момант, калі  магі  аддалі  даніну  павагі Дзіцятку, усякая магія пацярпела крах, страцілі сваю моц усякія вежы зла”. Гэтае духоўнае навяртанне  магаў ахарактэрызавана евангелічным акрэсленнем: “Вярнуліся іншай дарогай”. Калі распазнаеш Езуса, калі Яго спаткаеш – не вернешся  ўжо  той  самай  дарогай. Бо тая дарога, па якой ішлі дагэтуль, аказалася дарогай здрадлівай, і вяртаемся лепшай дарогай, поўнай святла і бяспекі.

Чаму можам навучыцца, удзельнічаючы ў святкаванні  ўрачыстасці? Вучымся сёння таму, што Касцёл ёсць місійны і яго брамы адкрыты для  кожнага.

Евангеліст Мацвей супрацьпастаўляе язычніцкіх  магаў  тым,  якія  былі  ўжо падрыхтаваныя да прыйсця Слова Божага. Калі Ірад хацеў даведацца, дзе нарадзіўся Месія, бо прадбачыў,  што Месія з’яўляецца пагрозаю для яго, то запрасіў у свой палац рэлігійных экспертаў таго часу: кніжнікаў, капланаў, фарысеяў і пытаў іх, дзе гэта здарылася? Адказалі яму без ваганняў і вельмі трапна, бо былі добра прыгатаваныя  рэлігійна  да  таго, каб распазнаць прыйсце Месіі. Аднак бачым, што ні Ірад не паслухаў  іх  адказаў, ні яны самі не пайшлі сустрэць  Езуса. Ім было “дастаткова толькі ведаў”. Аказваецца, аднак, што самых ведаў замала. Яшчэ Ірад выкарыстаў іх для таго, каб запланаваць знішчэнне Езуса, а вучоныя таго часу сталі  галоўнымі  праціўнікамі  Месіі. І гэта паказвае нам,  што можна мець  аб’ёмістыя  рэлігійныя веды, можна быць добра прыгатаваным і адначасова не распазнаць, што гаворыць нам Бог. Азначае гэта, што мы патрабуем  неустаннага  ўзрошчвання  ў  сабе  чуллівасці на голас Бога і адвагі, каб ісці ў Яго накірунку.

Мудрацы (тры каралі) пасля сустрэчы Езуса Збаўцы вярнуліся  да  сваёй  радзімы іншай дарогай  і сталі сведкамі і місіянерамі для ўсіх тых, каторыя яшчэ не пазналі Яго. І менавіта ў гэтым – мы, сённяшнія хрысціяне, – павінны наследаваць іх  праз сведчанне жыцця, якое даём іншым, а праз малітву і ахвяру падтрымліваць місіі і місіянераў, якія нясуць святло Хрыста па ўсім свеце і аж да краю зямлі.

Вера абавязвае нас, каб займаліся місійнай дзейнасцю. Маем абавязак  дзяліцца  верай, тым найбольшым  скарбам,  які ўзбагачае жыццё чалавека  і надае яму перспектыву вечнасці. Давайце будзем рабіць усё, каб ажывіць наш місійны запал. Давайце будзем рабіць усё, каб Хрыстус  заззяў  там, дзе яшчэ не пазнаны. Касцёл, які  па  сваёй  натуры  ёсць  місійны (“Ідзіце і  навучайце  ўсе  народы…”, Мц. 28,19),  заахвочвае  і  напамінае,  што  дзень   Аб’яўлення Пана  ёсць  “Днём  Місійным”  дзяцей  і   дарослых.

  Згодна  з  новай формулай прыказанняў касцельных, зацверджаных  у  2003  годзе  Ватыканскай  Кангрэгацыяй  Навукі  Веры,  свята Трох Каралей з’яўляецца  адным  з  нямногіх  свят, якія адзначаюцца  ў  будні  дзень.  Абавязак  католікаў у  гэты  дзень  удзельнічаць  у  св. Імшы так, як і ў нядзелю. Будзем мець болей повадаў даць сведчанне  веры  ў  нашых  парафіяльных  супольнасцях  і  падтрымаць  місіянераў  малітвай і  ахвярай.   

 

  а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

 

Миссионерство – требование, вытекающее из вселенского характера Церкви

 

 849

«Миссионерский долг.«Церковь, посланная к народам, чтобы быть  «всеобщим таинством спасения», в силу внутреннего требования  своей вселенскости, повинуясь велению своего Основателя, стремится возвещать Евангелие всем людям»: «Итак, идите, научите все народы, крестя их  во имя Отца  и Сына и Святого Духа, уча их соблюдать все, что Я повелел  вам; и се, Я с вами во все дни до скончания века» (Мф 28, 19-20)».

 

850

 «Происхождение и цель миссионерства.Миссионерское задание Господа  в конечном  итоге  вытекает из  вечной  любви Пресвятой  Троицы: «Церковь странствующая  по природе своей  является миссионерской, так как она берет свое начало, по предустановлению Бога Отца, от  посланничества  Сына  и от посланничества  Духа  Святого».И конечная  цель  ее миссии – не что иное, как привести всех  людей  к участию в общении, существующем  между Отцом и Сыном в Их Духе любви».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий